Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1, 3, 5, 15, 17, 19, 21, 23.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
40.11 Кб
Скачать

15.Тэхналагічная дакументацыя.

Тэхналагічная дакументацыя рэгламентуе працэс вытворчасці, вызначае патрабаванні да тэхналагічных працэсаў і аперацый, устанаўлівае неабходныя ўзаемасувязі. Тэхналагічная дакументацыя ствараецца ў адпаведнасці з зацверджанай вытворчай структурай бібліятэкі і класіфікацыяй яе тэхналагічных працэсаў. Па форме тэхналагічныя дакументы могуць быць тэкставымі, графічнымі, таблічнымі. Да тэхналагічнай дакументацыі адносяцца:

- класіфікатары тэхналагічных працэсаў і аперацый; - функцыянальныя блок-схемы;

- карты тэхналагічных працэсаў; - маршрутныя карты. Форма тэхналагічнай дакументацыі павінна адпавядаць наступным патрабаванням: - інфарматыўнасць (адпаведнасць формы функцыянальнаму прызначэнню дакумента); - даўгавечнасць (магчымасць доўгатэрміновага выкарыстання дакумента); - эрганамічнасць (улік фізіялагічных і псіхалагічных уласцівасцей карыстальніка); - тэхналагічнасць (зручнасць афармлення і выкарыстання дакумента); - аднолькавасць (улічваюцца патрабаванні да формы і рэгламенты падрыхтоўкі дакумента); - універсальнасць (магчымасць прымянення формы дакумента для распрацоўкі рознымі метадамі праектавання, у т.л. і аўтаматызаваным).

Пры распрацоўцы тэхналагічнай дакументацыі актыўна выкарыстоўваюцца яе графічныя формы. З тэкставых дакументаў у бібліятэцы прымяняецца маршрутная карта - дакумент прызначаны для маршрутнага апісання тэхналагічнага працэсу, вызначэння дакументапатокаў, усіх перамяшчэнняў прадметаў, прылад працы, выканаўцаў і г.д. Тэхналагічны маршрут можа быць пададзены і ў выглядзе графіка з тлумачальным тэкстам і пазначанымі затратамі. Пералікі тэхналагічных маршрутаў і аперацый, абсталявання, матэрыялаў і іншых сродкаў забеспячэння, неабходных для вытворчасці, могуць фіксавацца ў

спецыяльных ведамасцях. Трэба адзначыць, што ў публічных бібліятэках Беларусі практыка стварэння тэхналагічнай дакументацыі не атрымала распаўсюджання (прымянення).

Далейшае ўкараненне тэхналагічнай дакументацыі ў бібліятэчную практыку будзе развівацца ў напрамку выкарыстання пазітыўнага вопыту стварэння навукова-

метадычных дакументаў.

17.Сістэма профільных стандартаў iso і дзяржаўных стандартаў

Стандарты адносяцца да нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі. Нарматыўна-тэхнічная дакументацыя - гэта сістэма профільных міжнародных і дзяржаўных стандартаў, якая забяспечвае ўстанаўленне правілаў, патрабаванняў, метадаў, вызначае выкананне вытворчых функцый бібліятэкі і арганізацыю БТП. Спецыялістамі стандартызацыя вызначаецца, як "дзейнасць, заключаная ў знаходжанні рашэнняў для паўтараючыхся задач у сферы навукі, тэхнікі і эканомікі, накіраваная на дасягненне аптымальнай ступені ўпарадкаванняў ў вызначанай галіне". Здзяйсняецца стандартызацыя на некалькіх узроўнях: міжнародным, рэгіянальным, нацыянальным. Стандарты ўстанаўліваюць адзіныя нормы і выконваюць функцыю эталонаў: - патрабуючых рацыянальную паслядоўнасць дзейнасці; - вызначаючых паказчыкі эфектыўнасці і якасці; - абмяжоўваючых рызыку звышнарматыўных выдаткаў, браку, адмоўнага ўплыву на вытворчасць і г. д. Найбольш аўтарытэтнай арганізацыяй па стандартызацыі на міжнародным узроўні з"яўляецца ІSO - Міжнародная федэрацыя нацыянальных асацыяцый па стандартызацыі. У структуру ІСО ўваходзіць каля 160 тэхнічных камітэтаў (ТК), 600 падкамітэтаў (ПК) і 300 рабочых груп (РГ), якія распрацоўваюць стандарты практычна па ўсіх сферах чалавечай дзейнасці, у т.л. і ТК/46 - "Дакументацыя", галоўным напрамкам дзейнасці якога з"яўляецца стандартызацыя ў галіне бібліятэчнай, выдавецкай, інфармацыйнай і музейнай справы. Гэты ТК/46 распрацаваў і міжнародныя стандарты (МС) па камунікатыўнаму фармату баз даных (БД), моўных кодах і іх трансфармацыі, шэраг тэрміналагічных і іншых стандартаў, звязаных з аўтаматызаванымі тэхналогіямі. Стратэгічнае значэнне для аўтаматызацыі бібліятэк мае стандарт "Камунікатыўныя фарматы машыначытаемай каталагізацыі" (МАRС) - Machine Readable Cataloging. Гэтаму міжнароднаму стандарту (ІСО 2709) зараз ужо больш за 20 год. Ён выконвае для камп"ютэра тыя ж функцыі, што ГОСТ 7.1 - 84 у адносінах да каталожнай карткі. Зараз на аснове першапачатковага фармату MARC распрацаваны і прымяняюцца мноства яго версій, якія ўлічваюць асаблівасці дзяржавы і мовы. У Беларусі распрацаваны і выкарыстоўваецца нацыянальны стандарт BELMARC. Пытанні стандартызацыі з"яўляюцца грунтам любога абмену інфармацыяй і зводзяцца да трох сфер: - тэхніка (і тэхніка сувязі);

- правілы арганізацыі даных на машыначытаемых носьбітах; - прадметызацыя (індэксіраванне). У сувязі з гэтым перад міжнароднай стандартызацыяй было пастаўлена задача забеспячэння асноўнай умовы рэалізацыі глабальнай інфармацыйнай сеткі: сумяшчальнасці ўваходзячых у яе элементаў. Асноўнымі тэмамі міжнароднай стандартызацыі сталі наступныя параметры інтэграцыі БД: - фарматы бібліяграфічных запісаў; - элементы бібліяграфічнага апісання;; - коды; - наборы сімвалаў і спосабы іх пашырэння; - бібліяграфічныя даныя ў ручной і машыннай апрацоўцы; - інфармацыйныя мовы; - мовы праграміравання; - носьбіты інфармацыі. Асаблівую ўвагу ТК/46 надаваў праблеме камунікатыўных фарматаў.

Стандарт ІСО 2709-73 стаў фундаментальнай асновай інтэграцыі бібліяграфічных БД, што вызначаюць метадалагічную базу, на якой павінны грунтавацца прынцыпы распрацоўкі любога міжнароднага стандарту. Асноўнай праблемай стала пераўтварэнне кодаў. Асаблівая ўвага ўдзялялася метадам іх пашырэння. Вялікі ўплыў аказалі стандарты ІСО на коды краін, моў, на коды для ідэнтыфікацыі перыядычных выданняў(ISSN)і кніг(ISBN),

якія прызнаюцца і ў сферы тэхналогіі БД . Адным з важных элементаў узаемадзеяння БД на любым узроўні з"яўляецца лінгвістычная сумяшчальнасць. На ўзроўні міжнароднай стандартызацыі вырашаюцца і асноўныя прынцыпы стандартызацыі: комплекснасць, сістэмнасць, універсальнасць, апераджальны характар. У 1994 г. для выпрацоўкі канцэпцы развіцця стандартызацыі бібліятэчнай справы пры Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (ББА) быў створаны камітэт "Стандартызацыя ў галіне бібліятэчна-інфармацыйных сістэм". 24 студзеня 1996 года Белстандартам было прынята рашэнне аб стварэнні на базе ББА тэхнічнага камітэта ТК/3 "Інфармацыйна-дакументныя камунікацыі"(ІДК), які з"яўляецца пастаянна дзеючым органам Белстандарта і забяспечвае каардынацыю работ па стандартызацыі выдавецкай, бібліятэчнай, музейнай і архіўнай справы, інфармацыйнай дзейнасці і бібліяграфіі на міжнародным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Асноўным кіруючым арганам ТК/3 з"яўляецца пленарнае пасяджэнне, якое праводзіцца не радзей аднаго разу ў год. Бягучае кіраўніцтва дзейнасцю камітэта ажыццяўляе Савет ТК/3.Для выканання вызначанай часткі работы ў структуры ТК/3 створаны падкамітэты (тэрміналогія,бібліяграфія,архіўная справа і інш.) У 1997 годзе пры фінансавай падтрымцы НББ і Фонду інфарматызацыі РБ ТК/3 набыў шэраг дзеючых міжнародных стандартаў ІСО і каля 100 нямецкіх стандартаў DIN па профілю дзейнасці камітэта. Вядзецца таксама і абнаўленне БД "Стандарт", якая ўключае звесткі аб міжнародных, рэгіянальных і нацыянальных

стандартах у галіне бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]