Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1, 3, 5, 15, 17, 19, 21, 23.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
40.11 Кб
Скачать

5.Законы тбм.

Для рэалізацыі стратэгічных мэт менеджменту неабходна ўлічваць законы функцыяніравання і развіцця арганізацыі, якія падзяляюцца на суб"ектыўныя і аб"ектыўныя. Суб"ектыўныя законы (або законы для арганізацый) вызначаюць прававую і маральна-этычную прастору, у якой працуюць арганізацыі. Да аб"ектыўных законаў (або законаў арганізацый) адносяцца: закон сінергіі, закон самазахавання, закон развіцця, закон інфармацыйнай упарадкаванасці. Закон сінергіі вызначае набор кампанентаў і іх элементаў для любой арганізацыі, пры якім яе патэнцыял будзе вышэй (або ніжэй), чым простая сума патэнцыялаў гэтых кампанентаў. Гэты закон патрабуе канцэнтрацыі намаганняў

кіраўніцтва не столькі на павелічэнні новых дадатковых рэсурсаў, колькі на гарманічным выкарыстанні наяўных. Напрыклад, кіраўніцтва можа закупіць новыя камп"ютэры і праграмнае забеспячэнне, але пры гэтым не ўдзяляць увагі навучанню персаналу рабоце з новымі тэхналогіямі. У выніку фінансавыя ўкладанні не прынясуць належнага эфекту, а падчас і паменшаць патэнцыял арганізацыі. Станоўчы сінергетызм азначае, што сістэма як адзінае цэлае дае большы выхад, чым кожны яе элемент паасобку. Сумарная аддача ўсіх капіталаўкладанняў арганізацыі павінна быць большай за суму паказчыкаў

аддачы ад асобных, не ўплываючых аднаго на другое ўкладанняў. Пры мэтанакіраваным выкарыстанні закону кіраўнік імкнецца гарманізаваць наяўныя рэсурсы, удзяляць увагу кваліфікацыйнаму і прафесіянальнаму росту персаналу. Закон самазахавання - імкненне арганізацыі захаваць сябе (выжыць), выкарыстоўваючы для гэтага ўвесь свой наяўны патэнцыял. Сумарны патэнцыял арганізацыі павінен быць большы, чым энергія разбуральных уздзеянняў. Закон самазахавання практычна не праяўляе сябе да той пары, пакуль стваральны патэнцыял арганізацыі пераўзыходзіць энергію разбуральных уздзеянняў на 10-

50%. Калі разбуральная энергія ўзрастае, то арганізацыя пачынае стыхійна супраціўляцца развалу. Часцей за ўсё пры гэтым прымяняюцца экстэнсіўныя метады: - павялічваецца працягласць рабочага дня, што прыводзіць да дадатковых затрат; - вядзецца пошук вінаватых унутры арганізацыі, што прыводзіць да канфліктаў; - забяспечваецца павелічэнне дадатковых рэсурсаў без забеспячэння іх эфектыўнага выкарыстання. У выніку такая дзейнасць толькі павялічвае хуткасць краху арганізацыі. Пры мэтанакіраваным выкарыстанні закону кіраўніцтва імкнецца адсочваць суадносіны энергій утрымання і ліквідацыі, імкнучыся своечасова прыцягваць неабходныя рэсурсы, умацоўваць сувязі са знешнім асяроддзем, развіваць персанал і страхаваць арганізацыю. Закон развіцця фармулюецца як імкненне кожнай арганізацыі дасягнуць найбольшага сумарнага патэнцыялу пры праходжанні ўсіх этапаў жыццёвага цыкла. Працэс развіцця арганізацыі адпавядае жыццёваму цыклу любой сістэмы і ўключае ў сябе восем асноўных этапаў: - узнікненне ідэі аб стварэнні арганізацыі; - стварэнне арганізацыі; - рост арганізацыі; - сталасць арганізацыі; - насычанасць (стабілізацыя); - спад; - крах; - ліквідацыя. Закон развіцця абапіраецца на тры прынцыпы: інерцыі, эластычнасці, бесперапыннасці і мае адно наступства стабілізацыі (арганізацыя імкнецца пазбегнуць этапаў спаду, краху і ліквідацыі за кошт пашырэння этапа стабілізацыі). Закон інфармацыйнай упарадкаванасці сцвярджае, што чым большым узроўнем інфармацыйнага забеспячэння валодае арганізацыя, тым большая верагоднасць яе ўстойлівага функцыянавання. Дадзены закон мае адзін вынік: інфармаванасць работніка пасля дасягнення пэўнага ўзроўню пераходзіць у яго кампетэнтнасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]