- •1.Сутнасць тбм,яго месца ў структуры бібліятэчнага менеджменту.
- •3.Асноўныя катэгорыі тбм.
- •5.Законы тбм.
- •15.Тэхналагічная дакументацыя.
- •17.Сістэма профільных стандартаў iso і дзяржаўных стандартаў
- •19.Нарміраванне:сутнасць і асаблівасці.
- •21.Метады нарміравання.
- •23.Асаблівасці нарміравання бп у аўтаматызаваным рэжыме.
3.Асноўныя катэгорыі тбм.
Катэгорыі менеджменту - найбольш агульныя і фундаментальныя паняцці, якія адлюстроўваюць істотныя якасці і ўстойлівыя адносіны ў працэсах упраўлення арганізацыяй. Састаў асноўных катэгорый менеджменту: - аб"екты і суб"екты; - віды; - прынцыпы і метады; - функцыі.Аб"ектамі менеджменту могуць быць любыя віды дзейнасці, дзе патрабуецца арганізацыя і ўпраўленне. Можна выдзеліць 3 групы аб"ектаў менеджменту: - калектывы, арганізацыі (бібліятэкі, ББА); - масавыя мерапрыемствы,акцыі (выстаўкі, прэзентацыі, канферэнцыі); - тавары, паслугі. Характар дзейнасці аб"екта тэхналагічнага бібліятэчнага менеджменту залежыць ад яго віду, іерархічнага ўзроўню і функцыянальнай сферы дзейнасці. Іерархічныя ўзроўні аб"екта :
ЦБС ,Бібліятэка (філіял) ,Аддзел , Сектар, Тэхналагічны працэс ,Рабочае месца (АРМ) ,
Від аб"екта : Аперацыя. Праект. Сістэма; Інавацыя ,Вытворчасць,Забеспячэнне,Збыт (Паслугі),Персанал, Фінансы.Аб"ектам менеджменту, яго асноўнай катэгорыяй з"яўляецца арганізацыя - як свядома каардынуемая суполка людзей для дасягнення вызначаных мэт.
У практыцы ўпраўлення існуюць фармальныя і нефармальныя арганізацыі. Групы людзей, створаныя кіраўніцтвам для дасягнення мэт арганізацыі, называюцца фармальнымі. Галоўнай іх функцыяй з"яўляецца выкананне пастаўленых кіраўніцтвам канкрэтных задач. Адносіны паміж людзьмі ў фармальных арганізацыях рэгулююцца рознымі нарматыўна-рэгламентуючымі дакументамі. У кожнай фармальнай арганізацыі існуюць і нефармальныя арганізацыі, якія з"яўляюцца стыхійна створанымі групамі людзей, што рэгулярна ўзаемадзейнічаюць для дасягнення сваіх мэт. Нефармальныя арганізацыі ствараюцца на базе сяброўскіх адносін, іх члены звязаны агульнымі поглядамі і інтарэсамі. Для фармальнай арганізацыі важна, каб нефармальныя групы не аказвалі негатыўны ўплыў на яе развіццё і не дамініравалі. Суб"екты менеджменту, менеджэры - кіраўнікі розных ўзроўняў, якія займаюць пасады ў бібліятэцы і надзелены паўнамоцтвамі прыняцця ўпраўленчых рашэнняў у сваёй сферы дзейнасці. (-Дырэкцыя, -Заг. аддзелаў,філіялаў, -Заг.сектара,гал.спецыялісты,менеджеры-тэхнолагі). Прынцыпы менеджменту - гэта агульныя заканамернасці і патрабаванні, пры выкананні якіх забяспечваецца эфектыўнае развіццё арганізацыі. Прынцыпы менеджменту падзяляюцца на тры групы: - структурна-функцыянальныя прынцыпы ўпраўлення (планавасці, навуковасці, эфектыўнасці, рэарганізацыі);-прынцыпы ўпраўлення людзьмі (адзінаначалля,матывацыі,адказнасці,лідэрства); - прынцыпы, якія фарміруюць асобу менеджэра (-мэтанакіраванае выхаванне і самавыхаванне асобы менеджэра; - спецыяльная падрыхтоўка кадраў менеджэраў.Віды менеджменту: Агульны менеджмент падзяляецца на стратэгічны, інавацыйны, практычны. Інавацыйны менеджмент - упраўленне распрацоўкамі новаўвядзенняў. Стратэгічны менеджмент - арганізацыя стратэгічнага планавання. Гэтыя віды менеджменту ўяўляюць сабой упраўленчую дзейнасць,
накіраваную на ўдасканаленне практычнага менеджменту, які ў сваю чаргу
падзяляецца на вытворчы, маркетынгавы і фінансавы. Вытворчы менеджмент - гэта працэс упраўлення бібліятэчнай тэхналогіяй, фондамі і персаналам. Па прыкмеце аб"екта адрозніваюць агульны і функцыянальны менеджмент. Агульны або генеральны менеджмент заключаецца ў кіраўніцтве дзейнасцю арганізацыі (бібліятэкі) у цэлым ці яе самастойных гаспадарчых служб. Функцыянальны або спецыяльны менеджмент заключаецца ва ўпраўленні
асобнымі сферамі дзейнасці арганізацыі (бібліятэкі) або яе стратэгічнымі
напрамкамі, напрыклад, упраўленне інавацыйнай дзейнасцю, персаналам,
маркетынгам, фінансамі, аўтаматызаванымі тэхналогіямі і інш. Метады менеджменту выступаюць у якасці спосабаў рэалізацыі прынцыпаў. Выдзяляюць наступныя групы метадаў менеджменту: - даследчыя метады ўпраўлення; - арганізацыйна-распарадчыя метады;
- эканамічныя метады; - сацыяльна-псіхалагічныя метады менеджменту. Функцыі менеджменту вызначаюць устойлівы склад спецыфічных відаў упраўленчай дзейнасці, якія характарызуюць аднароднасць мэт, дзейнасці, або аб"ектаў іх прыкладання. Функцыі менеджменту падзяляюцца на: - агульныя (фарміраванне мэт, планаванне, арганізацыя, кантроль); - тэхналагічныя (прыняцце тэхналагічнага рашэння, камунікацыі); - сацыяльна-псіхалагічныя (упраўленне персаналам, матывацыя).
