
- •1.Сутнасць тбм,яго месца ў структуры бібліятэчнага менеджменту.
- •3.Асноўныя катэгорыі тбм.
- •5.Законы тбм.
- •15.Тэхналагічная дакументацыя.
- •17.Сістэма профільных стандартаў iso і дзяржаўных стандартаў
- •19.Нарміраванне:сутнасць і асаблівасці.
- •21.Метады нарміравання.
- •23.Асаблівасці нарміравання бп у аўтаматызаваным рэжыме.
1.Сутнасць тбм,яго месца ў структуры бібліятэчнага менеджменту.
Тэхналагічны бібліятэчны менеджмент (ТБМ) займаецца арганізацыяй найбольш рацыянальнага і якаснага выканання бібліятэчных працэсаў і аперацый, пошукам інавацыйных падыходаў і прыёмаў упраўлення імі, зберажэннем бібліятэчных рэсурсаў (затрат рабочага часу, фінансавых і матэрыяльна-тэхнічных сродкаў і інш.). Тэхналагічны менеджмент з"яўляецца састаўной часткай сістэмы ўпраўлення бібліятэкай. Любыя змяненні стратэгічных і інавацыйных напрамкаў развіцця, структуры бібліятэкі абавязкова вядуць да змяненняў тэхналогіі бібліятэкі, асобных яе элементаў і патрабуе новых тэхналагічных рашэнняў. У сваю чаргу, прымяненне ў бібліятэцы новых тэхналогій патрабуе змянення ў арганізацыйна-структурнай сістэме ўпраўлення бібліятэкай. Унутраныя сітуацыйныя фактары ў бібліятэцы ствараюць яе ўнутранае асяроддзе. Да ліку гэтых фактараў адносяцца: мэты, структура, задачы, тэхналогія і персанал. Мэта - гэта канкрэтны канчатковы вынік, якога імкнуцца дасягнуць бібліятэчныя спецыялісты. У працэсе планавання кіраўніцтва бібліятэкі фарміруе мэты і паведамляе іх супрацоўнікам. Гэты працэс уяўляе сабой механізм каардынацыі, які дае магчымасць калектыву бібліятэкі ведаць, да чаго ён павінен імкнуцца. У структурных падраздзяленнях, як і ва ўсёй бібліятэцы, неабходна выпрацаваць мэты па напрамках іх дзейнасці, якія распрацоўваюцца ў межах агульнабібліятэчных мэт. Структура - гэта лагічныя ўзаемаадносіны ўзроўняў упраўлення і функцыянальных блокаў, пабудаваных у такой форме, якая дазваляе найбольш эфектыўна дасягнуць мэт бібліятэкі. Эфектыўнасць і мэтазгоднасць спосабаў гарызантальнага і вертыкальнага раздзялення працы ў значнай меры вызначае, наколькі прадукцыйнай з"яўляецца арганізацыя бібліятэчнай вытворчасці. Задача - гэта прадпісаная работа або яе частка (аперацыя, працэс, працэдура), якая павінна быць выканана ўстаноўленым спосабам у папярэдне вызначаныя тэрміны. З тэхналагічнага пункту гледжання задачы прадпісваюцца не работніку, а пасадзе. На аснове рашэння кіраўніцтва аб структуры бібліятэкі, кожная пасада прызначаецца для выканання задач, якія разглядаюцца як
неабходны ўклад у дасягненне мэт бібліятэкі. Задачы бібліятэкі дзеляцца на тры катэгорыі: работа з людзьмі, прадметамі (бібліятэчныя фонды), інфармацыяй. З увядзеннем інфарматызацыі існуе тэндэнцыя пашырэння спецыялізацыі бібліятэчнай працы. Тэхналагічныя новаўвядзенні, спалучэнне тэхнікі і спецыялізацыі працы ўскладнілі выкананне задач бібліятэкі. Тэхналогія - гэта спалучэнне кваліфікацыйных навыкаў, абсталявання, інфраструктуры, інструментаў і адпаведных ведаў, неабходных для здзяйснення пажаданых пераўтварэнняў у матэрыялах, інфармацыі і людзях. Тэхналогія і задачы цесна ўзаемазвязаны. Выкананне задачы прадугледжвае выкарыстанне канкрэтнай тэхналогіі, якая аказвае моцнае ўздзеянне на ўпраўленне і арганізацыйную эфектыўнасць бібліятэкі. Персанал (працоўныя рэсурсы) - людзі з"яўляюцца галоўным фактарам у любой мадэлі ўпраўлення. Існуюць наступныя аспекты чалавечага фактара: паводзіны асобных людзей, паводзіны людзей у групах, характар паводзін кіраўніка, функцыяніраванне менеджэра. Мэты арганізацыі дасягаюцца праз
працу людзей. Персанал з"яўляецца важнейшым рэсурсам бібліятэкі, які забяспечвае яе ўстойлівае становішча і развіццё. Асноўнай састаўляючай упраўлення персаналам з"яўляецца максімізацыя адпаведнасці мэт бібліятэкі і сродкаў іх дасягнення з мэтамі, патрэбамі і інтарэсамі супрацоўнікаў. Асновай сістэмы ўпраўлення персаналам з"яўляецца механізм упраўлення, які ўключае прынцыпы, функцыі, метады ўпраўлення персаналам і стыль кіраўніцтва.