Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istorii.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
130.85 Кб
Скачать

10. Утварэнне вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Роля ўсходне-слав. Зямель у дзярж. Будаўніцтве ВкЛ

Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XІІІ ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.

Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонні — на тэрыторыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Беларусі і часткова ўсходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. У дзяржаў на ўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае насельніцтва літоўскіх зямель.

Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. У Наваградку ў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. і наваградскіх, зямель.

Пры вялікім князю Гедыміну 1316—1341 гг. большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася прыкладна ў 3 разы. Прыкладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы да сярэдзіны XІV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці).

Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне. У 1323 г. ён заснаваў сталую сталіцу дзяржавы ў Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне было наступнае: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ.

Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку дзяржава атрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэрыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней, калі была далучана Жамойць — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае».

14. Асноўныя дасягненні бел культуры падчас існавання ВкЛ. Роля і месца культуры б ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

1.Бел мова – дзяржаўнаяна працяугу 14-16 ст.ст. (Статуты 1588). Але шырока выкарыстоўваліся і іншыя мовы: лацінская, польская, царкоўна-славянская і іншыя.

2.Асвета: узнікненне і развіццё. Першыя друкарні: ў 60-я 16ст у Брэсце і Нясвіжы.

Розныя тыпы школ: праваслаўныя, каталіцкыія, пратэстанскія, школы праваслаўных братстваў(к 16ст). Адукацыя больш высокага ўзроўню давалі калегіумы езуітаў.1579г езуіцкі калегіум у Вільні перетварылі ва універсітэт.

3.Літ-ра: Асноўны жанр - застаецца летапіс(Хроніка ВкЛ), атрымалі развіццё дзённікі, прадмовы і рэлігійная публіцыстыка(Будны,Афанасій Філіповіч). Пачынаецца вершаскладанне на бел.мове. Літ-ра шматмоўная: Ян Вісліцкі, М.Гусоўскі.

4. Архітэктура: разнастайнасць стыляў і пабудоў. Асноўныя тыпы пабудоў: замкі феадалаў і крэпасці гарадоў, культавыя пабудовы, ратушы і будынкі магістратаў.

У раманскім стыле былі пабудаваны замкі ў Навагрудку, Крэве, Лідзе і Белая Вежа.

Прыкладам абарончага збудавання з’яўляецца Мірскі замак у гатычным стылі. Многія культавыя пабудовы таксама мелі абарончыя рысы(царква ў в.Сынковічы). Праваслаўныя царквы будаваліся ў старажытна-рускім стылі. Самым старажытным гатычным храмам з’яўляецца касцёл ў в.Ішкольд Баравінацкага раёну.

5.Выяўленчае мастацтва: узнікненне скульптуры

Развіццё іканапісі – бел школа

Свецкі жывапіс.

11. Рост ВкЛ ў паліт і геаграфічнай прасторы. Усталяванне лідэрства ва Усх. Еўропе. Узмацненне Наваградка вызвала незадавальненне галіцкіх князёў, Лівонскага ордэна, Рыгі і жамойцкіх феадалаў. Пад час 50-70-х гг. XIII ст. ішла жорсткая барацьба як з суседзямі, так і з унутранымі ворагамі. Першыя вялікія князі паказамі выключныя палітычныя здольнасці, каб захаваць народжаную славяна-балцкую дзяржаву.

Яшчэ пры жыцці Гедымін падзяліў дзяржаву паміж сынамі, паставіўшы вялікім князем Яўнута (кіраваў у 1341-1345 гг.). Але апошні, мабыць, не вызначаўся ні ваеннымі, ні палітычнымі талентамі і быў змешчаны Альгердам і Кейстутам і высланы ў Заслаўскае княства. Менавіта гэтыя два браты сталі суправіцелямі ў ВкЛ. Альгерд (вялікі князь у 1345-1377 гг.) больш займаўся ўсходняй і паўдневай палітыкай, меў вялікі ўплыў на беларускіх землях і таму быў прызнаны галоўным з братоў, а Кейстут (забіты ў 1382 г. пляменнікам Ягайлай) – абапіраўся на Жамойцію і займаўся барацьбой з крыжакамі.

Альгерд далучыў да ВкЛ Беларускае Падняпроў’е: Чарнігава-Северскае княства, Мсціслаў – Бранск з землямі, вялікі ўплыў Альгерд меў на смаленскія справы. Пры гэтым ён сутыкнуўся з інтарэсамі мангола-татарскіх ханаў. У 1362 г. на рацэ Сінія Воды адбылася бітва, татары былі ў шчэнт разбітыя. Да ВкЛ былі далучаны Кіеў і Падолле (паўдневая і цэнтральная Ўкраіна). У вострай барацьбе з Польшай Альгерд адняў у апошняй Валынь. Альгерду не пашанцавала далучыць да ВкЛ Пскоў і паслабіць Маскоўскае княства. Тры паходы на Маскву скончыліся безвынікова. Больш паспяховай была барацьба супраць крыжацкай навалы. У адказ на крыжацкія напады, ў 1345-1382 гг. беларуска-літоўскае воўска зрабіла каля 30 паходаў на тэўтонцаў і каля 10 паходаў на Лівонію.

Пад час княжання Альгерда тэрыторыя дзяржавы пашыралася больш чым удвая, беларускія землі складалі каля 9/10, а беларускае насельніцтва – 8/10. Абазначыліся асноўныя шляхі далучэння славянскіх зямель да ВкЛ. Гэта:

дабравольна-дагаварны шлях, асноўны прыклад – далучэнне Полацкага княства згодна дагавора 1307 г., далучаная тэрыторыя атрымлівала значныя правы на самакіраванне; далучэнне праз шлюб,

далучэнне зямель праз адваяванне іх у іншаземных захопнікаў, прыклады - часткова Берасцейская зямля (1315 г.) і Валынь (1377 г.), адбітыя ў Польшы і Кіеў з Падоллем (1362 г.), адваяваныя ў мангола-татар; вядома, выкарыстоўвалі і іншыя шляхі – згодна старажытнаму вымарачнаму праву – тэрыторыі адыходзілі да вялікага князя калі не заставалася прамых нашчадкаў у яе ўладальнікаў, не грэбавалі і прамым захопам.

Такім чынам, стварэнне новай дзяржавы ў Еўропе працягвалася больш стагоддзя. Афіцыйная назва дзяржавы – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падкрэслівала шматнацыянальны характар дзяржавы. Аднак створаная Альгердам моцная праваслаўная дзяржава не была патрэбна на Ватыкану, ні Польшы, на крыжакам, ні Маскве, што сама пратэндавала на ролю збіральніцы ўсходнеславянскіх земляў.

13. Адраджэнне і \рэфармацыя ў Еўропе. Рэнесана і рэфармацыйны рух у ВкЛ.

Возрождение – эпоха в дух жизни Европы 13-16вв, кот характер возрождением интереса античности, и высоким подъемом Евр науки литературы и искусства. Гуманизм В 16в в Европе начинается Реформация – общ-полит движение за реформу церкви. Появляется протестанство – новая ветвь христианства. Протестанты выступали за свободу слова, за Библию на родных языках, благодоря чему в Европе разв-ся нац языки и книгопечатанье.

В 14-15вв -предпосылки Возрождения в ВКЛ:1)Рост городов 2)Увеличение торгово-ремесленного начеления 3)Оживление обществ-политич жизни в городах 4)Шляхта активно занимается меценатством 5)Политическая централизация и гос-правовая стабилизация

6)Завершения формирования бел народности

7 )риобретение бел языком статуса госуд

Становление веротерпимости в 20-50гг 16в

Основным достижением этого времени можно считать начало книгопечатанья. Первая – Псалтырь (1517). В 50гг 16в на средства Радивилов создана типография.Система образования строилась по конфесионному и сословному принципах. Образование велось на бел языке. Направление – гуманитарно-богословское.

Основными жанрами являлись жития, хождения,

проповеди, летописи. В 16в развитие получила церковно-рилигиозная публицистика(Сымон Будны, Цяпински) Для арх-ры ВКЛ этого периода было характерно сущ-ие разных худ стилей. (романск – Белая вежа, готич – Троицкий костел, ренессанс). Памятников монумент живописи на Бел не сохранилось.Скульптура развивается благодаря готическим храмам – алтари-скульптуры.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]