Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istorii.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
130.85 Кб
Скачать

21. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Саслоўная, нацыянальная, канфесійная палітыка Расіі у бел. Губерніях.

Пасля падзелаў РП тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад Расii. На беларускiя землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. Былi створаны наступныя губернi: Мiнская, Магiлеўская, Вiцебская, Гродзенская, Вiленская – Заходнiя губернi Расii. Усе насельнiцтва прыводзiлася да пырсягi, хто быў нязгодны прысягаць – павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць.

Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Заходнiх губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП – дэцэнтралiзацыi.

Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Беларусi была вернi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.

У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання.

У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных.

У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэрыторыi Беларусi i iншых землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры.

Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.).

Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на беларусi ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права.

23.Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў 19ст., асаблівасці на Беларусі. Станаўленне індустрыальнага грамадства на б.

Ва ўмовах разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы царскі ўрад пайшоў на эканамічныя рэформы з мэтай прыстасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялянства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольства памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгоннага права, кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей граф П. Кісялёў. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча; спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду; ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак прыгоннае права існавала па-ранейшаму і з'яўлялася своеасаблівым небяспечным «парахавым склепам пад дзяржавай».

У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі на тэрыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш за палову ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых губернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася апрацовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.

Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы асабістую свабоду, сяляне станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную працу, набывалі прадпрымальніцкі характар. Таксама ў гэты час актывізавалася актыўнае чыгуначнае будаўніцтва на Б. Шло развіццё спецыялізацыі асобных раёнаў на вытворчсці канкрэтнага віду прадукцыі.

Лагічным працягам адмены прыгоннага права стала правядзенне ўрадам Аляксандра ІІ буржуазных рэформаў у 60—70-я гг. Земская рэформа прадугледжвала стварэнне земстваў — выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. На тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюджваўся. У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі, адкрытымі і незалежнымі ад урада. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адваката. У Беларусі судовая рэформа пачалася пазней, чым у расійскіх губернях.

Пазней, чым у Расіі, пачалася ў Беларусі і гарадская рэформа. Згодна з ёй у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Гэта значыць, у выбарах прымалі ўдзел толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія валодалі маёмасцю на пэўную суму грошай. Рабочыя і рамеснікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах, таму што не плацілі гарадскіх падаткаў.

Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гiмназiяй – 1,5 года, вучылiшча – 3 г., пачаткова школа – 4 г.

Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа – усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Па-новаму цэнзурнаму статуту пашыралiся магчымасць друку. Адмянялася цэнзура для твораў 10 друкаваных аркушаў i для перакладаў – 20 друк. арк. На Беларусi да сярэдзiны 80-х гг. усе перыядычныя выданнi залежалi ад урадавых устаноў i праваслаўнай царквы. Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]