Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_po_metodike.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
337.92 Кб
Скачать

3.Разработка методических проблем в работах в. Ракуця

Ракуць В. Блок-схемы ў навучанні гісторыі

РакуцьВ.Гістарычныя асобы. Метадалагічныя аспекты вывучэння жыцця і дзейнасці

Ракуць В. Арганізацыя практычных работ на уроках

Ракуць В. Нетрадыцыйныя сродкі навучання

Ракуць В.Нетрадыцыйныя сродкі навучання: аналітычныя табліцы ў навучанні

Ракуць В. Рабоце над гістарычнымі паняццямі – прыярытэтны накірунак у выкладанні прадмета

Ракуць В. Беларускія землі ў X-XIII ст.

Ракуць В. Урокі гісторыі

Ракуць В. Дыферынцыраваны падыход да працы над гістарычнымі паняццямі

В.Ракуць адаптаваў сучасныя адукацыйныя тэхналогii да сваёй школы. Многія свае метадычныя распрацоўкi па новых адукацыйных тэхна-логiях ён прапанаваў у артыкулах, якія надрукаваны ў нашым часопісе і іншых выданнях. У iх расказваецца пра методыку навучання школьнiкаў у групах, тэхналогii развiваючага навучання, лекцыйна-семiнарскiх заняткаў, праблемнага навучання, асобасна-арыентаванага навучання i iнш. Адзiн толькi пералiк яго надрукаваных вучэбных i метадычных артыкулаў сведчыць, што мы маем настаўнiка ад Бога. На жаль, апрача друкаваных прац iншай прапаганды яго работы i пашырэння вопыту не назiраецца. Многае з напрацаванага ім застаецца ў рукапісах. На мой погляд, неабходна было б выдаць зборнікі метадычных прац, стварыць навучальныя дакументальныя кiнафiльмы, у якiх паказаць методыку навучання школьнiкаў лепшымi беларускiмi настаўнiкамi — В.Ракуцем, А.Каракіным, Н.Шаровай, Л.Трыгорлавай i iншымi. Капiраванне замежных тэхналогiй не заўсёды дае той вынiк, на якi разлiчваюць настаўнiкi. Вось прыклад. У барысаўскай школе № 7 у 10-м класе сёлета заняткi па гiсторыi праводзiць Т.Волкава з выкарыстаннем педагагiчнай тэхналогii “французскай майстэрнi”. Яна даслала нам распрацоўку ўрока па тэме “Еўропа аграрная” па гэтай тэхналогii. I вось што яна пiша ў рэдакцыю: “За кароткi час работы з гэтай тэхналогiяй я прыйшла да высновы, што яна не для кожнага класа прыдатная. Абавязкова трэба, каб у класе была група не проста здольных вучняў, а вучняў, якiя ўмеюць весцi размову i ўцягнуць у яе сваiх таварышаў. Гэта павiнны быць вучнi, якiя не скажуць: “Я не ведаю”, а iмкнуцца дайсцi да iсцiны праз памылкi, спрэчкi. Гэта могуць быць i спрэчкi з настаўнiкам, i з таварышамi па класу. Вiдаць ужо i цяжкасцi працы па гэтай тэхналогii, калi яна прымяняецца не час ад часу, а з урока ва ўрок”. Пры гэтай тэхналогii асаблiвую цяж-касць выклiкае ў настаўнiка ацэнка ведаў, у прыватнасцi, па пяцi ўзроўнях. Цытату з лiста настаўнiцы я прывёў для таго, каб настаўнiкi асаблiва не хапалiся за навiнкi, якiя могуць даць не лепшы вынiк. Назапашаны вопыт выкладання гiсторыi ў савецкай i сучаснай беларускай школе i выкарыстанне новых падручнiкаў даюць магчымасць атрымаць добры вынiк, карыстаю-чыся нават традыцыйнымi спосабамi наву-чання, змяняючы толькi тыпы ўрока i прымя-няючы розныя формы работы на ўроку.

Зразумела, у вынiку скарачэння навучальных праграм у 12-гадовай школе магчымасці глыбокага засваення ведаў па гiсторыi паменшацца. Аднак вопытныя настаўнiкi будуць iмкнуцца не звужаць шырыню гiстарычных ведаў па тэмах, а выкладаць кожны курс так, каб вучнi бачылi перспектыву гістарычнага развiцця грамадства. Настаўнiкам, каб сэканомiць час, давядзецца пераймаць вопыт сваiх калег (Л.Дзiкцярова з Вiдзаў, Ларысы Вансовiч з Мiнска і іншых), якiя працуюць у 10—11-м класах па прынцыпу вывучэння скразных тэм. Такiя ўрокi даюць станоўчы вынiк пры правядзеннi паўторна-падагульняючых урокаў. На гэтых уроках многiя настаўнiкi паспяхова прымяняюць лагiчныя ланцужкi i лагiчныя блокi, а для кантролю ведаў — тэсты i iншыя разнастайныя заданнi. Нагадаю, што ў нашым часопісе былі надрукаваны артыкулы Л.Дзiкцярова (2002, № 4) i Л.Вансовiч (2000, № 4; 2002, № 6). Пра выкарыстанне лагiчных ланцужкоў i лагiчных блокаў на ўроках гiсторыi В.Ракуць падзялiўся сваім вопытам у артыкуле “Нетрадыцыйныя сродкi навучання” (Гiсторыя: праблемы выкладання, 1999, № 2). Ён жа ў свой час расказаў на старонках нашага часопiса аб прымяненнi на ўроках гiсторыi Беларусi ў 6-м класе методыкi выкладання па прынцыпу скразных тэм i трохступенчатага падыходу (“БГЧ“, 1997, № 3).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]