
- •Кароткі канспект лекцый па спецкурсу «Гістарычная антрапалогія»
- •Месца гістарычнай антрапалогіі ў сістэме ведаў пра чалавека. Розныя трактоўкі гістарычнай антрапалогіі
- •Палеаантрапалогія як крыніца для гістарычных рэканструкцый
- •Гісторыя развіцця палеаантрапалогіі
- •Гісторыя вывучэння старажытнага насельніцтва Беларусі
- •Анатомія шкілету чалавека.
- •Рухаючыя сілы антропагенэзу. Існуюць розныя тэорыі, якія тлумачаць прычыны і механізм эвалюцыі чалавека. Найбольш вядомыя тэорыі прыведзены ў табліцы:
- •Прыстасавальны характар расавых прыкмет
- •Змешванне папуляцый
- •Найбольш характэрныя асаблівасці вялікіх рас:
- •Азіяцка-амерыканская вялікая раса (мангалоіды) уключае 9 рас іі парадку:
- •Экватарыяльная вялікая раса (негроіды) уключае 8 рас іі парадку:
- •Еўразійская раса (еўрапеоіды) уключае 5 рас іі парадку:
- •Антрапалагічны склад насельніцтва Ўсходняй Еўропы
Натуральны адбор (пераважаў на ранніх стадыях расаўтварэння)
Дрэйф генаў – змена частаты алелей генаў ад пакалення да пакалення, абумоўленая выпадковымі працэсамі пры выжыванні і размнажэнні арганізмаў.
Змешванне папуляцый
Фактары расаўтварэння, што дзейнічаюць на сучасным этапе:
рост колькасці насельніцтва планеты
павелічэнне міграцый
павышэнне частаты міжрасавых шлюбаў
Мяркуюць, што дзякуючы двум апошнім фактарам у аддаленай будучыні пачне фарміравацца адзіная раса чалавецтва. Магчыма і іншае наступства міжрасавых шлюбаў, звязанае з фарміраваннем новых папуляцый з уласнымі спецыфічнымі спалучэннямі генаў
Метадалагічныя прынцыпы расавага аналізу. Тыпалагічны і папуляцыйны падыходы
Сучаснае вызначэнне тэрміна: раса – сістэма чалавечых папуляцый, якія характарызуюцца падабенствам паводле комплексу пэўных спадчынных біялагічных прыкмет. У працэсе свайго ўзнікнення гэтыя папуляцыі звязаныя з пэўным геаграфічным арэалам і натуральным асяроддзем.
Паняцце “раса” упершыню было ўведзена ў еўрапейскую навуку ў 1684 г. французскім этнографам і падарожнікам Франсуа Бернье. Аднак да канца ХІХ ст. выразнага і адназначнага вызначэння тэрміна “раса” не існавала. Першапачаткова вучоныя змешвалі чыста біялагічныя параметры з лінгвістычнымі і этнаграфічнымі, з-за чаго паўстала значная блытаніна. Так, народы, не якія маюць паміж сабою нічога агульнага ў плане фізічнай будовы, адносіліся да адной расы толькі на аснове моўнай агульнасці. У выніку атаясамлення паняццяў “народ” і “раса” паўсталі цалкам абсурдныя словазлучэнні, такія як “тэўтонская раса”, “германская раса”, “славянская раса”.
Толькі ў 1900 г. была апублікавана класіфікацыя рас І. Дэнікера, які упершыню сфармуляваў палажэнне, згодна з якім пры класіфікацыі рас прымаюцца ў разлік толькі фізічныя прыкметы. Дэнікер дапускаў магчымасць уваходжання у склад адной этнічнай групы розных расавых тыпаў. Дэнікер заклаў асновы расавай тыпалогіі, якая без істотных змен праіснавала да нашых дзён.
У далейшым спачатку атрымала развіццё тыпалагічная канцэпцыя расы, згодна з якой раса – цвёрда замацаванае спалучэнне прыкмет, якое ўзнікла аднойчы і ў далейшым не змяняецца. Сутнасць расавага аналізу ў гэтым выпадку складаецца у тым, каб вызначыць расавы тып кожнага індывіда, а затым устанавіць частату сустракальнасці расавых тыпаў у групе.
Памылкай прыхільнікаў тыпалагічнага накірунку было ўяўленне пра тое, што расавыя асаблівасці спадкуюцца цэлым комплексам. Пазней было даказана, што асобныя расавыя прыкметы спадкуюцца незалежна.
Тыпалагічны падыход расавага аналізу выкарыстоўвалі антраполагі ІІІ Рэйха. Злачыннасць расісцкай ідэалогіі нацыстаў, яе міжнароднае асуджэнне пасля ІІ Сусветнай вайны сталі прычынай таго, што антрапалагічныя даследаванні ў галіне расазнаўства і этнічнай гісторыі ў Еўропе пачалі лічыцца бесперспектыўнымі.
У савецкай антрапалогіі сфарміраваўся альтэрнатыўны падыход да расавага аналізу, які атрымаў назву папуляцыйнай канцэпцыі расы (аўтар – В.В. Бунак). Згодна з гэтай канцэпцыяй раса характарызуецца спалучэннем прыкмет не ў асобных індывідаў, а ў папуляцыях – групах людзей, роднасных па паходжанні, якія пражываюць на пэўных тэрыторыях.
Сутнасць расавага аналізу ў гэтым выпадку складаецца не ў тым, каб вызначаыць частату сустракальнасці расавых тыпаў, а ў тым, каб вызначыць частоты сустракальнасці асобных марфалагічных і фізіялагічных прыкмет у межах асобных этнічных ці тэрытарыяльных груп. Пры гэтым вывучаецца геаграфічнае размеркаванне расавых прыкмет (зоны з высокай канцэнтрацыяй, зоны з нізкай канцэнтрацыяй, пераходныя зоны). Так, напрыклад, у манголаў назіраецца найбольш высокі працэнт сустракальнасці лапатападобных разцоў, а таксама найбольш высокі працэнт носьбітаў ІІІ групы крыві. Асобныя расавыя прыкметы могуць мець розны накірунак зменлівасці. Так, на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы пасвятленне пігментацыі адбываецца з поўдня на поўнач, а канцэнтрацыя прыкмет, звязаных са старажытнымі мангалоіднымі дамешкамі ўзрастае ў накірунку з захаду на усход.
Класіфікацыя рас М.М. Чабаксарава (1951)
У савецкай антрапалогіі атрымала найбольшую папулярнасць расавая класіфікацыя М.М. Чабаксарава, які вылучаў тры вялікія расы: экватарыяльную, еўразійскую (еўрапеоідную), азіяцка-амерыканскую, у склад якіх уваходзяць 22 малыя расы, або расы другога парадку.