
- •Кароткі канспект лекцый па спецкурсу «Гістарычная антрапалогія»
- •Месца гістарычнай антрапалогіі ў сістэме ведаў пра чалавека. Розныя трактоўкі гістарычнай антрапалогіі
- •Палеаантрапалогія як крыніца для гістарычных рэканструкцый
- •Гісторыя развіцця палеаантрапалогіі
- •Гісторыя вывучэння старажытнага насельніцтва Беларусі
- •Анатомія шкілету чалавека.
- •Рухаючыя сілы антропагенэзу. Існуюць розныя тэорыі, якія тлумачаць прычыны і механізм эвалюцыі чалавека. Найбольш вядомыя тэорыі прыведзены ў табліцы:
- •Прыстасавальны характар расавых прыкмет
- •Змешванне папуляцый
- •Найбольш характэрныя асаблівасці вялікіх рас:
- •Азіяцка-амерыканская вялікая раса (мангалоіды) уключае 9 рас іі парадку:
- •Экватарыяльная вялікая раса (негроіды) уключае 8 рас іі парадку:
- •Еўразійская раса (еўрапеоіды) уключае 5 рас іі парадку:
- •Антрапалагічны склад насельніцтва Ўсходняй Еўропы
Анатомія шкілету чалавека.
Шкілет – ад грэч. skeletos – высушаны, ссохлы.
Усяго шкілет чалавека ўтрымлівае больш за 200 касцей.
Кожная косць – жывы орган.
Склад косці жывога арганізму:
50 % вады
каля 28 % арганічнае рэчыва (у тым ліку больш за 15,7 % шлушчу)
каля 22 % неарганічнае рэчыва (злучэнні кальцыя і фосфара)
Функцыі шкілету:
Абарона жыццёва важных органаў |
Чэрап ахоўвае галаўны мозг, органы слыху, зроку, пачатковыя аддзелы стрававальных, дыхальных аддзелаў |
Грудная клетка ахоўвае сэрца, лёгкія. |
|
Поласць таза ахоўвае мачавы пухір, рэпрадуктыўныя органы. |
|
Апора для мягкіх тканак і органаў |
|
Біялагічныя функцыі |
Мінеральны абмен |
Крывятварэнне (чырвоны касцявы мозг) |
|
Імунныя працэсы (касцявы мозг) |
Косці – гэта рычагі, якія прыводзяцца ў рух цягліцамі. Косць вельмі трывалая і пругкая. На паверхні косці – рэльеф (месцы прымацавання цягліц і сухажылляў) – ямкі, бароздкі, каналы, адтуліны, адросткі, грэбні, шышкі.
Будова косці:
Кампактнае (шчыльнае) рэчыва – размяшчаецца на перыферыі косці, мае шчыльную структуру. Складаецца з касцявых пласцінак, якія шчыльна прылягаюць адна да адной і утвараюць цыліндрычныя структуры (астэоны).
Губчатае рэчыва – складаецца з перакладзін (трабекул), якія размяшчаюцца дугападобна адпаведна накірункам сілы цяжару і расцяжэння прымацаваных цягліц.
Звонку косць апранута ў надкосніцу (перыёст) – тонкая злучальна-тканная пласцінка. Ва ўнутраным пласце надкосніцы размяшчаюцца косцеўтваральныя клеткі – астэабласты, якія ўдзельнічаюць у росце косці у таўшчыню, ва ўзнаўленні яе пасля пераломаў. Надкосніцу пранізваюць крывяносныя сасуды і нервовыя аканчанні (сама косць не адчувальная).
Тыпы касцей (па форме)
Трубчатыя |
Шкілет канечнасцяў: пляча і перадплечча, сцягна і галёнкі, косці фаланг |
Дыяфіз – выцягнутая цыліндрычная частка (= трубка), якая складаецца з кампактнага рэчыва, унутры знаходзіцца касцёва-мазгавая поласць, запоўненая жоўтым касцявым мозгам. Эпіфізы – размешчаны на канцах, запоўнены губчатым рэчывам, у якім утрымліваецца чырвоны касцявы мозг. Метафізы – у перыяд роста паміж дыяфізам і эпіфізам знаходзіцца эпіфізарная храстка, якая адказвае за рост косці ў даўжыню. |
Губчатыя |
Доўгія |
Рэбры, грудзіна |
Кароткія |
Косці запясця і перадплюсны |
|
Плоскія
|
Лапатка, тазавая косць, косці крышкі чэрапа |
Складаюцца з тонкага пласта губчатага рэчыва, пакрытага кампактным |
Змешаныя |
Патылічная косць, скроневая косць, пазванкі |
Спалучаюцца элементы губчатых і плоскіх касцей |
Аддзелы шкілету чалавека
Восевы шкілет |
чэрап |
29 касцей |
пазваночны слуп |
26 касцей |
|
грудная клетка |
25 касцей (пазванкі, рэбры, часткі грудзіны) |
|
Дадатковы |
косці пояса верхніх канечнасцяў |
64 косці |
косці пояса ніжніх канечнасцяў |
62 косці |
Косці чэрапа:
Мазгавая частка (7 касцей ) |
Пары |
Цемянныя, скроневыя |
Непарныя |
Патылічная, клінападобная, лобная |
|
Тваравая частка (15 касцей) |
Пары |
Насавыя, скулавыя, верхняя сківіца, слёзныя, нёбныя |
Непарныя |
Сошнік, лемех, ніжняя сківіца, пад’язычная косць |
Косці пазваночніка і грудной клеткі
Пазваночнік: выконвае функцыю апоры, падтрымлівае галаву, удзельнічае ва ўтварэнні сценак грудной, брюшной паласцей і таза. Пазваночны слуп фарміруецца вакол спіннога мозга і з’яўляецца для яго сховішчам. Пазваночнік уяўляе сабой вертыкальны слуп з некалькімі выгінамі, што забяспечвае яго пругкасць і эластычнасць (шыйны і паяснічны лардозы, грудны і крыжовы кіфозы). Усяго 32-34 пазванкі:
Сапраўдныя |
Шыйныя |
7 |
Грудныя |
12 |
|
Паяснічныя |
5 |
|
Уяўныя |
Крыжовыя |
5 |
Копчыкавыя |
3-5 |
Грудная клетка: 12 грудных пазванкоў + рэбры + грудзіна.
Рэбры:
праўдзівыя (7 верхніх пар, злучаюцца з грудзінай)
непраўдзівыя (3 пары – злучаюцца з грудзінай пасродкам храсткі)
вольныя (2 пары, ХІ і ХІІ, не злучаюцца з рэбрамі грудзінай)
грудзіна – рукаяць, цела, мечападобны адростак.
Косці пояса верхніх канечнасцяў: ключыцы, лапаткі, плечавыя, лакцявыя, прамянёвыя косці, косці кісці (косці пясці, запясця, фалангі)
Косці пояса ніжніх канечнасцяў: тазавыя косці, сцегнавыя, вялікія галёначныя, малыя галёначныя, косці стапы (перадплюсна, плюсна, фалангі) , надкаленнік.
Метады вызначэння полу на шкілетным матэрыяле
Вызначэнне полу
Вызначэнне полу дзіцячых шкілетаў даволі праблематычна.
Вызначэнне полу дарослых (старэй за 18 год). Найбольш дакладныя даныя для вызначэння пола – будова таза.
Вызначэнне полу па тазавых костках
Прыкмета |
Мужчыны |
Жанчыны |
Агульны выгляд |
Больш вузкі і высокі |
Больш шырокі і нізкі |
Крылы падыўздошных касцей |
Пастаўлены больш вертыкальна |
Пастаўлены больш гарызантальна |
Ніжнія галіны лабковых касцей |
Сыходзяцца пад вострым вуглом |
Сыходзяцца пад прамым ці тупым вуглом (90-100º) |
Крыж |
Больш вузкі і доўгі, больш выгнуты |
Больш шырокі і кароткі |
Вялікая сядалішчная выразка |
Вужэй, утварае востры вугал |
Шырэй, утварае амаль прамы вугал |
Запірацельная адтуліна |
Авальнай формы, аснаваннем паверута ўверх |
Выглад трохкутніка, вяршыня – наперад |
Вяртлужная упадзіна |
Адлегласць – меншая, дыяметр большы |
Адлегласць большая, дыяметр – меншы |
Сустаўная паверхня крыжова-падыўздошнага сачлянення |
Распаўсюджваецца на 3 пазванкі крыжа |
Распаўсюджваецца на 2 пазванкі крыжа |
Мыс |
Выступае наперад мацней |
Выступае наперад нязначна |
Форма поласці малага таза |
Падобна на конус |
Цыліндрычная |
Форма у вахода ў малы таз |
Падоўжана – авальная, форма “картачнага сэрца” |
Больш акруглая, форма зерня фасолі |
Вызначэнне полу па чэрапу
Прыкмета |
Мужчыны |
Жанчыны |
Памеры |
Большыя, асабліва тваравы аддзел |
Наадварот |
Месцы прымацавання цягліц |
Больш рэльефныя, мацней развіты |
Наадварот |
Надброўныя дугі, надпераноссе |
Больш выражаны |
Наадварот |
Смочкападобныя адросткі |
Большыя, даўжэйшыя |
Наадварот |
Скулавыя дугі |
Таўсцейшыя |
Наадварот |
Лобныя і цемянныя бугры |
Выражаны слабей |
Наадварот |
Лоб |
Больш пакаты |
Больш прамы |
Арбіты |
Авальнай альбо прамавугольнай формы, выцягнуты гарызантальна, верхні край – тоўсты |
Высокія і акруглыя, верхні край – тонкі і востры |
Метады вызначэння ўзросту на шкілетным матэрыяле
Вызначэнне ўзросту дзяцей (0-15 год). Паслядоўнасць прарэзвання зубоў і акасцянення асобных частак шкілету.
Вызначэнне ўзросту дарослых індывідаў. Аблітэрацыя чарапных швоў. Ступень сцёртасці зубоў. Змены губчатай структуры эпіфізаў даўгіх костак. Комплексны метад вызначэння ўзросту.
Краніяметрычныя і астэаметрычныя даследаванні
Краніяметрыя (ад грэч. kranion – чэрап, і metrio – мераю) – вымярэнні чэрапа.
Краніяметрычныя даследаванні шырока ўжываюцца ў антрапалогіі. У вучэнні аб антрапагенезе дадзеныя краніялогіі выкарыстоўваюць пры характарыстыцы этапаў фізічнай эвалюцыі чалавека, што дазваляе вылучыць комплексы асаблівасцяў, уласцівыя паслядоўным стадыям фармавання чэрапа. У расазнаўстве на аснове вывучэння краніялагічных матэрыялаў робяцца высновы аб шляхах дыферэнцыяцыі расавых тыпаў. Супастаўленне краніялагічных серый розных эпох, звязаных з пэўнай тэрыторыяй, дазваляе прасачыць пераемнасць альбо міграцыйные паходжанне старажытнага насельніцтва гэтых тэрыторый.
Методыка вымярэнняў чэрапа заснавана на правядзенні вымярэнняў ад асноўных апорных кропак. Для зручнасці вызначэння кропкі лакалізаваныя у месцах перасячэнняў касцявых швоў чэрапа, альбо на найбольш выступаючых яго частках. У краніялагічных даследаваннях усе памеры абазначаюццца умоўнай лічбавай сімволікай Р. Марціна.
На малюнку – асноўныя краніяметрычныя кропкі на чэрапе. Больш падрабязна гл.:
Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы антропологии и экологии человека: Учеб. пособие. – Мінск: Тэхналогія, 1997. – 328 с.
Алексеев В.П., Дебец Г.Ф. Краниометрия. Методика антропологических исследований. – М.: Наука, 1964. – 127 с.
Астэаметрыя (ад грэч. osteon – косць і metrio – мераю) – сукупнасць метадаў вымярэння касцей. Вымярэнне касцей посткраніяльнага шкілету (шкілет без чэрапа) здзяйсняецца з мэтай рэканструкцыі прыжыццёвай даўжыні цела памерлых, а таксама ацэнкі ступені масіўнасці целаскладу, характару фізічных нагрузак.
Вызначэнне росту па касцях шкілета заснавана на тым, што паміж памерамі доўгіх трубчастых касцей і ростам чалавека існуюць пэўныя заканамерныя суадносіны.
Больш падрабязна гл.:
Алексеев В.П. Остеометрия. Методика антропологических исследований. М.: Наука, 1966. – 249 с.
Экалагічныя падыходы ў палеаантрапалогіі.
Гістарычная антропа-экалогія – даследаванні экалогіі старажытнага насельніцтва, яго ладу жыцця, дынамікі працэсаў адаптацыі. Рэканструкцыя агульнага стану здароўя старажытных папуляцый заснаваная на вывучэнні шкілетных індыкатараў стрэсу. Класіфікацыя індыкатараў стрэсу паводле амерыканскіх антраполагаў Гудмэна і калег (1984):
1. Індыкатары кумулятыўнага (генералізаванага) стрэсу. Адлюстроўваюць працяглае ўздзеянне стрэсу. Да гэтай групы адносяць структуру смяротнасці, зменлівасць даўжыні цела і масіўнасці ў розных полаўзроставых групах.
2. Індыкатары эпізадычнага стрэсу. Адлюстроўваюць перыядычнае ўздзеянне стрэсу. Група ўключае такія прыкметы, як лініі Харыса (лініі затрымкі росту), эмалевая гіпаплазія (нераўнамернае развіццё таўшчыні эмалі зубоў). Вывучэнне гэтых індыкатараў дазваляе рэканструяваць узрост, у якім меў месца стрэс.
3. Індыкатары стрэсу, звязаныя са спецыфічнымі захворваннямі. Да іх адносяцца розныя траўмы, дэгенератыўныя паталогіі, а таксама сведчанні інфекцыйных захворванняў і непаўнацэннага харчавання.
Пачынаючы з 90-х гг. ХХ ст., ва ўсім свеце разгарнуліся даследаванні індыкатараў стрэсу ў выкапнёвых папуляцыях чалавека. Звычайна разглядаюцца адаптыўныя сіндромы, якія складваюцца ў сілу рэзкіх стрэсавых працэсаў, напрыклад пры пераходзе да новага тыпу гаспадарання, пры міграцыях.
Найбольш актыўна абмяркоўваюцца наступствы неалітычнай рэвалюцыі. Да нядаўняга часу неалітычная рэвалюцыя ацэньвалася выключна як пазітыўны працэс. У шэрагу станоўчых бакоў гэтага пераходу ўказвалася на павелічэнне стабільнасці існавання (аселы лад жыцця, атрыманне гарантаваных харчовых рэсурсаў). У дэмаграфічным аспекце неалітычная рэвалюцыя прывяла да росту колькасці і шчыльнасці насельніцтва, што спрыяла далейшаму развіццю цывілізацыі.
Даследаванні ў вобласці антропаэкалогіі выкапнёвых папуляцый паказалі, што разам са станоўчымі, гэты пераход меў і свае адмоўныя бакі. Да іх адносяцца:
- пагаршэнне санітарна-гігіенічнай і эпідэміялагічнай сітуацыі, абумоўленай скучаным пражываннем у аселых паселішчах,
- зніжэнне разнастайнасці і якасці харчавання за кошт павелічэння долі мучных і крупяных прадуктаў у рацыёне, асабліва характэрнага для монакультурных земляробчых грамадстваў.
Прыклад: Вынікі палеаэкалагічнага даследавання папуляцыі амерыканскіх індзейцаў з Діксон Маундс (штат Агайо, ЗША). На працягу 950-1300 гг. н.э. насельніцтва Діксон Маундс ажыццявіла эканамічны пераход ад палявання і збіральніцтва да інтэнсіўнага земляробства, што прывяло да росту шчыльнасці насельніцтва і распаўсюджання аселага ладу жыцця. Разам з тым, змена адаптацыйнай стратэгіі стала фактарам павелічэння захворвання жалезадэфіцытнай анэміяй у 4 разы, павелічэння інфекцыйных захворванняў у 3 разы. Пераход да інтэнсіўнага земляробства аказаў таксама ўздзеянне на структуру смяротнасці. У позніх земляробчых папуляцыях назіраецца зніжэнне працягласці жыцця ва ўсіх узроставых катэгорыях. Атрыманыя вынікі дазволілі даследчыкам зрабіць выснову аб тым, што пераход да земляробства ў цэлым аказаў адмоўнае ўздзеянне на здароўе насельніцтва. Поспех культурнай сістэмы, які складаўся ў эканамічнай інтэнсіфікацыі, быў дасягнуты коштам біялагічных выдаткаў з боку індывідаў і папуляцый.
Падобная тэндэнцыя працягвае захоўвацца падчас станаўленняў дзяржаўнасці і развіцця гарадскіх пасяленняў. Вывучэнне біялагічных працэсаў, звязаных з урбанізацыяй, дазволіла ўстанавіць, што ў эпоху сярэднявечча асноўная маса гараджан мела ніжэйшыя паказчыкі здароўя ў параўнанні з вясковым насельніцтвам. Сярэднявечныя гарады адрозніваліся вельмі неспрыяльнай для жыцця людзей абстаноўкай. Адчыненыя сцёкавыя канавы, недахоп чыстай пітной вады, цесната спрыялі распаўсюджванню масавых эпідэмій.
Праблемы і перспектывы сучаснай палеадэмаграфіі
Сучасная палеадэмаграфія – адзін з найважнейшых накірункаў гістарычнай антропаэкалогіі. Палеадэмаграфічная рэканструкцыя абапіраецца на працэдуру, распрацаваную дэмографамі для вывучэння сучаснага насельніцтва, якая складаецца ў пабудове так званых табліц дажыцця. У палеадэмаграфіі зыходным матэрыялам для табліц дажыцця служаць традыцыйныя для палеоантрапалогіі вынікі вызначэння полу і ўзросту шкілетаў, выяўленых у выніку раскопак пахаванняў.
Дакладнасць палеадэмаграфічнай рэканструкцыі вызначаецца якасцю дадзеных, якія выкарыстоўваюцца для пабудовы табліц дажыцця. У ідэале неабходная як мага больш поўная інфармацыя аб колькасным складзе пахаваных розных узроставых класаў. У рэальнай жа сітуацыі даследчыкі часта маюць справу з недаўлікам дзіцячых пахаванняў. Як правіла, слаба кальцініраваныя шкілетныя рэшткі дзяцей у большасці выпадкаў захоўваюцца значна горш у параўнанні з рэшткамі дарослых індывідаў. Акрамя таго, неабходна ўлічваць магчымасць існавання звычаяў асаблівага, або нават асобнага ад дарослых пахавання дзяцей.
Якасная палеадэмаграфічная рэканструкцыя патрабуе выканання шэрагу ўмоў:
1) наяўнасць поўнай астэалагічнай серыі (серыя павінна паходзіць з цалкам раскапанага могільніка, характарызавацца высокай захаванасцю шкілетных матэрыялаў);
2) дастаткова вялікі памер выбаркі, які дазваляе ўжываць статыстычны аналіз (колькасцю не меней 50 чалавек, з дастатковай колькасцю мужчынскіх, жаночых і дзіцячых шкілетаў, нармальным узроставым размеркаваннем);
3) веданне храналогіі магільніка;
4) веданне характару пахаванняў (пахаванні пры селішчах, манастырах, вайсковыя пахаванні і г.д.).
Даследаванні ў вобласці палеадэмаграфіі дазволілі прасачыць шэраг важных заканамернасцяў дэмаграфічнага развіцця насельніцтва, у прыватнасці, прамую залежнасць рэжымаў узнаўлення насельніцтва ад прыродных умоў і ўзроўня сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Эпахальная дынаміка сярэдняй працягласці жыцця. У сучаснай дэмаграфіі сярэдняя працягласць жыцця разглядаецца як паказчык, які характарызуе жыццяздольнасць насельніцтва ў цэлым. Сярэдняя працягласць жыцця з'яўляецца красамоўным маркерам узроўня жыцця, эканамічнага развіцця грамадства, ускосным паказчыкам стану здароўя насельніцтва. Сярэдні ўзрост смерці на працягу эвалюцыі чалавецтва меў незначную дынаміку росту. Адносная стабільнасць сярэдняй працягласці жыцця, па меркаванні В.П. Аляксеева, была абумоўлена стабільнасцю гігіенічнага становішча, якая аказвала, нягледзячы на розныя гаспадарча-культурныя ўклады і тэхнічны прагрэс, устойлівы адмоўны ўплыў на арганізм чалавека ва ўсе эпохі. Нязменнасць антысанітарных умоў аказвала больш магутнае адмоўнае ўздзеянне на працягласць жыцця, выклікаючы да таго ж вялізную дзіцячую смяротнасць, чым станоўчы ўплыў пераходу да больш высокіх форм гаспадаркі.
Так, пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай (неалітычная рэвалюцыя) у цэлым прывёў да пагаршэння дэмаграфічных параметраў папуляцый. У прыватнасці, паменшылася чаканая працягласць жыцця, павялічылася дзіцячая смяротнасць. Адносны рост папуляцый і наступнае павелічэнне шчыльнасці насельніцтва ў грамадствах ранніх земляробаў адбываюцца за кошт рэзкага павелічэння нараджальнасці.
Для папуляцый перыяду развітой вытвараючай гаспадаркі і станаўлення гарадскіх цывілізацый характэрна значная варыябельнасць дэмаграфічных паказчыкаў, абумоўленая складанасцю сацыяльна-эканамічнай структуры насельніцтва.
Узмацненне спецыялізацыі папуляцый у эпоху сярэднявечча прыводзіць да далейшага павелічэння варыябельнасці дэмаграфічных паказчыкаў. Так, была выяўлена цесная сувязь паміж сацыяльнай прыналежнасцю, умовамі побыту і працы, і сярэдняй працягласцю жыцця. У цэлым больш высокі сацыяльны і эканамічны статус звязаны з больш высокімі паказчыкамі здароўя і працягласці жыцця.
Значны ўплыў на дэмаграфічныя параметры папуляцый аказвала ўрбанізацыя. Літоўскі антраполаг Р.Янкаускас выявіў відавочны градыент дэмаграфічных паказчыкаў у сярэднявечных папуляцыях Літвы ў залежнасці ад памераў населенага пункта: чым большая колькасць насельніцтва, тым ніжэй сярэдняя чаканая працягласць жыцця.
Назіранае ў цэлым пагаршэнне дэмаграфічных паказчыкаў у большасці папуляцый да канца эпохі сярэднявечча пераадольваецца. Даследаванні ў вобласці гістарычнай дэмаграфіі дазволілі адзначыць факт значнага павелічэння працягласці жыцця, пачынаючы ад эпохі сярэднявечча і да пачатку XX ст., які з'яўляецца адлюстраваннем змен экалагічнай і культурнай сітуацыі.
Дзіцячая смяротнасць. У большасці чалавечых папуляцый мінулага, калі не ва ўсіх, дзіцячая смяротнасць была высокай. Інтэнсіўнае зніжэнне дзіцячай смяротнасці адбываецца толькі пасля 40-х гадоў ХХ ст., калі у медыцыне пачалі ўжывацца сульфаніламіды, затым антыбіётыкі.
Гендерныя адрозненні смяротнасці. Як паказалі палеадэмаграфічныя даследаванні, у большасці старажытных папуляцый працягласць жыцця жанчын была ніжэйшай, чым у мужчын. Падобная сітуацыя карэнным чынам адрозніваецца ад сучаснай – агульнавядомая больш высокая працягласць жыцця жанчын у параўнанні з мужчынамі ў сучасную эпоху, пацверджаная шматлікімі дэмаграфічнымі дадзенымі па розных краінах.
Адным з распаўсюджаных тлумачэнняў павышанай смяротнасці маладых жанчын у мінулым з'яўляецца смяротнасць, звязаная з дзетанараджэннем. Па меркаванні В.П. Аляксеева, арганізм жанчыны мацней падвяргаўся ўплыву антысанітарных умоў жыцця, у першую чаргу гэта датычыла антысанітарных умоў пры родах і ў паслярадавы перыяд.
Сучасная навуковая тэорыя паходжання чалавека.
Антрапагенез – вучэнне пра паходжанне чалавека, станаўленне яго як біялагічнага віду. Паводле сучасных навуковых уяўленняў, чалавек з’явіўся ў выніку эвалюцыі жывой матэрыі і паходзіць ад малпы. Існуе дзве групы доказаў жывёльнага паходжання чалавека:
Прамыя доказы – касцявыя рэшткі выкапнёвага чалавека, яго бліжэйшых продкаў і роднасных форм.
Ускосныя доказы – даныя параўнальнай анатомі і эмбрыялогіі, рудзіменты і атавізмы, а таксама даныя генетыкі.
Месца чалавека ў біялагічнай сістэматыцы. Яшчэ ў сярэдзіне XVІІІ ст. Карл Лінэй уключыў чалавека ў сістэму жывёльнага царства, аб’яднаўшы яго з вядомымі на той час малпамі ў складзе атраду прыматаў. Большасць прыматаў вядзе дрэўны лад жыцця, чым тлумачыцца з’яўленне сваеасаблівай пяціпалай, хватальнай канечнасці. Для прыматаў уласціва тэндэнцыя да усёеднасці, адсутнасць вузкай спецыялізацыі ў харчаванні.
Бліжэйшымі сваякамі чалавека сярод іншых прыматаў з’яўляюцца сучасныя чалавекападобныя малпы (антрапоіды): шымпанзэ, гарыла, арангутан. Факт бліжэйшай роднасці чалавека і чалавекападобных быў даказаны яшчэ ў 1863 г. Томасам Гекслі. Для ўсіх чалавекападобных уласціва павелічэнне памераў і масы цела, падобная да чалавечай фізіягноміка, міміка, эмоцыі, будова ўнутраных органаў, фізіялогія. Агульнасць унутранай будовы чалавека і антрапоідаў дапаўняецца знешім падабенствам: адсутнасць хваста, падобныя вушныя ракавіны, пазногці на пальцах, інш. Даследаванні паводзінаў чалавекападобных малпаў паказалі іх высокую здольнасць да навучання.
Разам з тым, яшчэ Ч. Дарвін падкрэсліваў, што ні адзін з відаў сучасных чалавекападобных не можа разглядацца ў якасці продкавай формы для чалавека, што абумоўлена іх крайняй спецыялізацыяй. Сучасная навука пацвярджае гэтае меркаванне.
Сучасны чалавек і яго бліжэйшыя продкі адносяцца да сям’і гамінід. Для ўсіх прадстаўнікоў гэтай сям’і ўласцівы комплекс прыкмет, які адрознівае іх ад іншых прыматаў, у тым ліку чалавекападобных. Гэты комплекс прынята называць гамініднай трыядай:
прамахаджэнне (двуногая хада);
кісць, здольная да вырабу прылад;
развіты мозг.
У айчыннай антрапалогіі склалася традыцыя вылучаць тры паслядоўныя стадыі фарміравання чалавека: архантрапы (старажытнейшыя людзі), палеаантрапы (старажытныя людзі), неаантрапы (новыя, ці сучасныя людзі). Чалавек сучасны адносіцца да віду Homo sapіens sapіens у складзе сям’і гамінід атраду прыматаў.