Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GIST ANTR_karotki kanspekt .doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
23.12.2019
Размер:
546.82 Кб
Скачать

Кароткі канспект лекцый па спецкурсу «Гістарычная антрапалогія»

  1. Месца гістарычнай антрапалогіі ў сістэме ведаў пра чалавека. Розныя трактоўкі гістарычнай антрапалогіі

Антрапалогія (з грэч. antropos + logos) – навука пра чалавека. Прынята лічыць, што першым гэты тэрмін ужыў Арыстоцель, які разумеў антрапалогію як вучэнне аб душы чалавека. Пазней у розных краінах Еўропы атрымалі развіццё розныя трактоўкі антрапалогіі. Так, ў Эпоху Адраджэння зарадзілася біялагічная трактоўка, якая ў далейшым замацавалася ў шэрагу краін – Германіі, Скандынавіі, Польшчы, Расіі. У СССР пад антрапалогіяй разумелі біялагічную навуку аб паходжанні і эвалюцыі чалавека, утварэнні рас і нармальных варыяцыях фізічнай будовы чалавека.

У англамоўных краінах (Велікабрытанія, ЗША), а таксама ў Францыі, Бельгіі, Лацінскай Амерыцы атрымала развіццё комплексная трактоўка антрапалогіі. Так, у ЗША агульная антрапалогія ўключае чатыры асноўныя паддысцыпліны – фізічную антрапалогію, археалогію, антрапалагічную лінгвістыку і сацыяльную (культурную) антрапалогію.

У другой палове ХХ ст. у краінах захаду і ў СССР незалежна пачынае ўжывацца паняцце “гістарычная антрапалогія”, пры гэтым трактоўкі гэтага тэрміна і змест самой дысцыпліны істотна адрозніваюцца паміж сабой.

  1. Гістарычная антрапалогія як антрапалагічна арыентаваная гісторыя – спасціжэнне сацыякультурнай гісторыі чалавецтва з дапамогай метадаў гістарычнай, антрапалагічнай навук і крос-культурных даследаванняў. Накірунак канчаткова аформіўся ў гістарычнай навуцы Францыі, ЗША і Велікабрытаніі ў 70-я гг. ХХ ст. Прыкметы:

  • міждысцыплінарнасць, актыўны дыялог з іншымі навукамі (антрапалогіяй, сацыялогіяй);

  • погляд на гістарычныя працэсы з пазіцыі іх удзельнікаў;

  • вывучэнне штодзённасці на ўсіх узроўнях і ва ўсіх праявах (ад культуры паводзінаў да культуры палітычнай).

Роднасныя накірункі: гісторыя ментальнасцей, мікрагісторыя, гісторыя паўсядзённасці. Яскравыя прадстаўнікі – Марк Блок, Жак ле Гоф, Наталі Дэмон Дэвіс і інш.

  1. Гістарычная антрапалогія як раздзел фізічнай антрапалогіі, дапаможная гістрычная дысцыпліна. У айчыннай гістарычнай навуцы прынята вылучаць шэраг дапаможных дысцыплін, такіх як этналогія, археалогія, нумізматыка, інш. У п.п. 90-х гг. ХХ ст. вядомы савецкі антраполаг, акадэмік В.П. Аляксееў прапанаваў разглядаць у якасці адной з дапаможных гістарычных дысцыплін фізічную антрапалогію. Паводле вызначэння В.П. Аляксеева, “гістарычная антрапалогія – раздзел фізічнай антрапалогіі, які выкарыстоўвае антрапалагічныя даныя ў гістарычных мэтах на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва, пачынаючы з моманту з’яўлення гамінід – самых ранніх продкаў чалавека”.

Паводле прадмету даследавання фізічная антрапалогія падзяляецца на 3 раздзелы:

Раздзел

Што вывучае

Марфалогія

Фізічнае развіццё чалавека, канстытуцыю, варыяцыі цела. Калі анатомія дае абагуленае уяўленне аб нейкім “усярэдненым тыпе”, то марфалогія характарызуе полаўзроставую і этнатэрытарыяльную зменлівасць у папуляцыях.

Антрапагенэз

Праблема паходжання і эвалюцыі чалавека; час і месца з’яўлення Homo Sapiens Sapiens, фактары і рухаючыя сілы антрапагенэзу.

Расазнаўства

Паходжанне рас, іх рассяленне, развіццё і ўзаемадзеянне ў кантэксце гісторыі чалавечых папуляцый.

Асобны раздзел расазнаўства – этнічная антрапалогія – вывучае познія этапы расагенэзу, звязаныя з этнагенэзам.

Паводле аб’екту даследавання ў фізічнай антрапалогіі вылучаецца два накірункі:

  1. Вывучэнне сучаснага насельніцтва

  2. Вывучэнне старажытнага насельніцтва па матэрыялах пахаванняў (палеаантрапалогія).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]