Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Politologia.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.34 Mб
Скачать

2. Палітычная думка эпохі Адраджэння і Новага часу

Перыяд Адраджэння (ХІV – ХVІ стст.) характарызуецца распадам феадалізму і станаўленнем капіталізму ў Еўропе, які спрыяў буйнаму развіццю тэхнікі, свецкіх (гуманітарных) навук, гарадоў, гандлю, мастацтва. У супрацьвагу ідэалогіі сярэднявечнага аскетызму ідэолагі новай эпохі адстойвалі гуманістычныя (чалавечыя) каштоўнасці: імкненне да зямнога дабрабыту, правы чалавека на свабоднае развіццё і праяўленне творычых здольнасцей. Гуманізм адрадзіў зацікаўленасць антычнай старажытнасцю.

Радзімай Адраджэння або Рэнесанса была Італія. Там побач з развіццём свецкай літаратуры і мастацтва фарміравалася палітычная думка, якая адстойвала інтарэсы буржуазіі і новы грамадскі лад.

Найбольш цікавай асобай, якая займалася распрацоўкай новай палітычнай навукі таго часу, быў Мікола Макіявелі. У сваім творы "Гасудар" ён супрацьпастаўляў тэхнічнай (рэлігійнай) канцэпцыі дзяржавы тэорыю свецкай (не рэлігійнай) дзяржавы; выступаў з мэтай стварэння моцнай цэнтралізаванай дзяржавы.

Макіявелі сцвярджаў, што адной з галоўных функцый дзяржавы з'яўляецца абарона прыватнай уласнасці. Уладар павінен не квапіцца на маёмасць падданых, інакш гэта непазбежна выкліча іх нянавісць. Макіявелі ўпершыню звяртае ўвагу на палітычную суб'ектыўнасць народа – на яго здольнасць уплываць на ўладу, у пэўных выпадках лічыць яго больш сумленным і разважлівым, чым уладар.

Найлепшай формай дзяржаўнага кіравання Макіявелі лічыў рэспубліку. Менавіта ў ёй могуць быць забяспечаны парадак і свабода, спалучэнне агульных і прыватных інтарэсаў. У той жа час ён лічыў, што калі народ не падрыхтаваны да такой формы кіравання, дык выхаваць у людзей рэспубліканскія погляды павінна дзяржава з моцным, цжнтралізваным кіраваннем. Прычым для дасягнення гэтай мэты Макіявелі лічыў вартымі ўсялякія спосабы, у тым ліку: гвалт, падман, забойства, хабар і г.д. Уладар заўжды будзе апраўданы, калі вынікі яго палітыкі будуць добрымі і станоўчымі.

Адначасова з палітычнымі вучэннямі, якія ставілі мэту абароны прыватнай уласнасці і дзяржавы, якая захоўвае інтарэсы правячых колаў, у Заходняй Еўропе сталі з'яўляцца публікацыі, якія асуджалі гэтую ўласнасць, якая стварыла сістэму эксплуатацыі чалавека чалавекам. Гэта добра бачна ў творы англічаніна Томаса Мора "Утопія". Ён зрабіў спробу вызначыць сувязь дзяржавы з інтарэсамі эксплуататарскіх класаў. Мор сфарміраваў вобраз дзяржаўнага ладу, які меў дэмакратычны характар, прадугледжваў выбарнасць пасадавых асоб. Асноўныя функцыі дзяржавы: кіраўніцтва народнай гаспадаркай і адукацыяй, арганізацыя вытворчасці і размеркавання. Т.Мор разам з Т.Кампанэлай, Ж.Мелье, Г.Мадлі прапаноўвалі замяніць прыватную ўласнасць на грамадскую і сфарміраваць грамадства з грубай ураўняльнасцю, аскетызмам, рэгламентацыяй грамадскага і нават сямейнага жыцця.

Перыяд Новага часу (ХVІІ – ХVІІІ стст.) характарызуецца ўмацаваннем капіталізму, барацьбой буржуазіі за ўладу, буржуазнымі рэвалюцыямі ў Англіі, Галандыі, Францыі.

Адной з галоўных праблем палітычнай навукі таго часу была праблема ўзаемаадносін асобы і дзяржавы. Узаемадзеянню гэтых суб'ектаў палітыкі была прысвечана тэорыя "натуральных правоў". Яна абгрунтоўвала роўнасць людзей, якая была дадзена ім прыродай. Прыхільнікі гэтай тэорыі выступалі за заканадаўчае замацаванне свабоды перакананняў і дзеянняў людзей, правы валодання і распараджэння ўласнасцю, гарантыяў ад самавольства і г.д.

Тэорыя "натуральных правоў" чалавека дапаўнялася тэорыяй "грамадскай дамовы", згодна якой дзяржава ўзнікла не па боскай волі, а ў выніку дамовы паміж людзьмі, каб устараняць (знішчаць) канфлікты. Дзяржава павінна забяспечыць ахову іх правоў, свобод, якія не гарантаваны ў натуральным стане. Гэтыя тэорыі ў розных варыянтах інтэрпрэціравалі і развівалі Г.Гароцы, Б.Спіноза, Т.Гобс, Дж.Лок, І.Кант, Р.Джэферсон, Д.Дыдро, Ж.-Ж.Русо і інш.

Томас Гобс лічыў, што дзяржава здольная устрымаць цёмныя інстынкты людзей, даць шлях законам разума і ўсталяваць у грамадстве грамадзянскі стан. Дзяржава павінна не толькі выконваць функцыю панавання, але і займацца выхаваўча-асветніцкай дзейнасцю, заахвочваць розныя гаспадарчыя заняткі, прымушаць да працы здаровых людзей.

Гобс прыхільнік моцнай улады. Тым не менш ён лічыў, што падданыя маюць магчымасць, згодна свайго выбару, рабіць тое, што не забаронена законам. Яны павінны мець на ўзроўне прыватна-прававых адносін шырокую ініцыятыву, сістэму правоў і свабод.

Вялікі ўклад ў палітычную навуку ўнеслі англічанін Джон Лок і француз Шарль Мантэскьё, якія распрацавалі канцэпцыю падзелу ўладаў.

Лок прапанаваў падзяляць уладу на заканадаўчую, выканаўчую і федэратыўную, якая ахоплівае міжнародныя адносіны. Выступаў за абавязковасць усімі ў грамадзянскай супольнасці выконваць законы. Адстойваў ідэю неадчужальнасці ад асабовай свабоды права на жыццё і ўласнасць, пазней гэта было прызнана пачаткам ідэалогіі буржуазнага лібералізму.

Мантэскьё дапоўніў тэорыю падзелаў улады тым, што побач з заканадаўчай і выканаўчай вылучыў і судовую ўладу. Да таго ж спалучыў ліберальнае разуменне свабоды з ідэяй канстытуцыйнага замацавання механізма падзелу ўладаў.

Т.Гобс, Дж.Лок, Ш.Мантэскьё – адны з першых прадстаўнікоў ідэйна-палітычнага руху, які атрымаў назву "асветніцтва". Яны верылі ў вялізныя магчымасці чалавечага розуму і навукі ў справе перабудовы грамадства на разумовых пачатках. Яны шмат зрабілі для вызвалення навукі ад улады рэлігіі і выкарыстоўвання навуковых дасягненняў у практыцы.

Таксама варта адзначыць погляды Вальтэра (Мары Франсуа Аруэ), які палка адстойваў прынцыпы роўнасці, свабоды і прыватнай уласнасці. Прычым роўнасць прызнаваў толькі ў прыватным праве і выступаў супраць роўнасці ў палітычных правах (бедныя не павінны былі іх мець).

Сярод асветнікаў вылучаюцца погляды Ж.-Ж.Русо, які быў прыхільнікам прамой дэмакратыі. Адстойваў правы грамадзян на ўдзел у прыняцці законаў, выступаў за палітычную роўнасць, за роўнасць маёмаснага стану грамадзян, таксама лічыў неабходным захаваць дробную прыватную ўласнасць, якая была б заснавана на індывідуальнай працы.

Пэўны ўнёсак у палітычную навуку зрабіў Імануіл Кант – абгрунтаваў ідэю прававой дзяржавы, у якой уладаруюць юрыдычныя законы. Ён звязаў усталяванне прававой дзяржавы з маральнасцю і фарміраваннем грамадзянскай супольнасці.

Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель тлумачыў грамадзянскую супольнасць як сістэму палітычных інстытутаў і аўтаномнасць арганізацый, якія дзейнічаюць у абарону інтарэсаў асобы і груп. Асноўным прынцыпам грамадзянскай супольнасці з'яўляецца, згодна Гегеля, індывідуалізм. Дзяржава, на яго думку, прадстаўляе з сябе сістэму ўсеагульнага інтарэсу, грамадзянская супольнасць – сістэму прыватнага інтарэсу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]