
- •Бубнаў ю.М. Пушкін і.А.
- •Уводзіны
- •Лекцыя 1. Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады паліталогіі
- •Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі
- •2. Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі
- •3. Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі як навукі
- •Лекцыя 2. Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі
- •1. Палітычная думка эпохі антычнасці і сярэднявечча
- •2. Палітычная думка эпохі Адраджэння і Новага часу
- •3. Еўрапейская палітычная думка хіх ст. – пачатку хх ст.
- •4. Станаўленне і развіццё палітычнай думкі ў Беларусі і Расіі
- •5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай паліталогіі
- •Тэма 3. Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення
- •1. Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады
- •2. Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады
- •3. Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады
- •4. Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады
- •5. Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны
- •Лекцыя 4. Палітычная сістэма грамадства
- •1. Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства
- •2. Структура і функцыі палітычных сістэм
- •3 Тыпалогія палітычных сістэм
- •4. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь
- •Лекция 5. Политические режимы
- •1. Понятие политического режима, его типы
- •2. Авторитарный политический режим: сущность и характерные черты
- •3. Тоталитарный режим: сущность и характерные черты
- •4. Демократический режим: условия, принципы, критерии, модели. Измерение демократии
- •Условия демократии
- •Экономические условия демократии
- •Социально-экономические условия демократии
- •Принципы и основные критерии демократии
- •Измерение демократии
- •Лекцыя 6. Дзяржава ў палітычнай сістэме
- •1.Узнікненне, сутнасць дзяржавы. Прыкметы, структура і функцыі дзяржавы
- •2.Тыпы і формы дзяржавы
- •2.1 Дзяржавы згодна формы кіравання
- •2.2 Дзяржавы згодна форм дзяржаўнага ладу
- •3. Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць
- •Лекцыя 7. Інстытуты дзяржаўнай улады
- •1. Заканадаўчая ўлада: паняцце і сутнасць. Парламент і яго структура
- •2. Глава дзяржавы і яго паўнамоцтвы. Інстытут прэзыдэнцтва
- •3. Паняцце, віды, склад і структура ўраду. Мясцовая ўлада.
- •4. Судовая ўлада.
- •Лекцыя 8. Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі
- •2. Сутнасць і тыпы партыйных сістэм. Асаблівасці станаўлення партыйнай сістэмы ў Рэспубліке Беларусь
- •3. Грамадскія арганізацыі і грамадскія рухі.
- •4. Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў нацыянальных супольнасцей Беларусі
- •Лекцыя 9. Палітычныя працэсы: сутнасць і структура
- •Сутнасць і структура палітычнага працэса
- •2. Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе.
- •3.Фазы (стадыі) палітычнага працэсу
- •Лекция 10. Деятельность субъектов политического процесса
- •Классификация субъектов политики
- •2. Политические элиты, типология и специфические черты
- •3. Политическое лидерство: природа, основные функции и типы
- •Политическое поведение
- •Лекция 11. Представительство и выборы. Средства массовой информации и коммуникации
- •1. Избирательное право. Основные функции и принципы избирательного права
- •Выражение воли избирателей составляет суть функции делегирования народного суверенитета органам власти;
- •2. Типы избирательных систем. Избирательная система Республики Беларусь. Референдум
- •Референдум
- •3. Средства массовой информации и коммуникации (сми). Виды сми
- •4. Политическое манипулирование. Избирательное мошенничество
- •Лекция 12. Политические конфликты
- •1. Понятие и типология политических конфликтов
- •2. Применение насилия в политике. Терроризм
- •3. Методы предотвращения, регулирования и решения политических конфликтов. Компромисс и консенсус
- •1. Сущность политической модернизации. Её критерии, модели и условия
- •2. Этапы политической модернизации
- •3. Волны политической модернизации
- •4. Политическая модернизация Беларуси
- •Лекция 14. Политическая культура и политическая социализация
- •1. Политическая культура: типология, структура и функции
- •2. Сущность, уровни и типы политического сознания
- •3. Политическая социализация
- •Лекция 15. Политические идеологии
- •3. Консерватизм
- •4. Коммунизм. Социализм. Социал-демократизм
- •5. Анархизм
- •Лекцыя 16. Сістэма сучасных міжнародных адносін
- •1. Сутнасць і паняцце міжнародных адносін
- •2. Узроўні і віды міжнародных адносін Міжнародныя адносіны разгортваюцца і існуюць на розных маштабных узроўнях (па вертыкалі) і праяўляюцца ў розных групавых узроўнях (па гарызанталі).
- •4. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін сучаснасці
- •Лекцыя 17. Сусветная палітыка і глабальныя праблемы сучаснасці. Геапалітыка
- •Узнікненне, сутнасць і дынаміка глабальных праблем сучаснасці.
- •1 Клас – суперглабальныя (агульнасусветныя):
- •2 Клас – агульнапланетарныя (рэсурсныя):
- •3 Клас – агульначалавечыя (субглабальныя):
- •2. Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасці
- •3.Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі
- •4. Геапалітычныя наступствы распаду ссср. Беларусь на геапалітычным скрыжаванні
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Рэцэнзія
Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі
Як адзначаюць французскія палітолагі Шарль Дэбаш і Жан-Мары Пант'е: "пошукі акрэсленага абазначэння паняцця "палітыка" ўскладняюцца ў выніку недакладнасці, характэрнай для гэтага тэрміна: можна без сумневу сцвярджаць, што палітыка ёсць паўсюль і адначасова нідзе. Слова "палітыка" можа мець некалькі значэнняў, і ўсё залежыць ад таго, які сэнс укладваюць у іх пры канкрэтным ужыванні. Гэта адзін з найбольш шматзначных тэрмінаў, таму вельмі часта дыялогі ў гэтай сферы нагадваюць дыялогі паміж глухімі, дзе кожны надае аднаму і таму слову розныя сэнсы".
Тэрмін "палітыка" паходзіць ад грэчаскага слова, якое абазначала "месца", у сэнсе "горад". У старажытнагрэчаскім грамадстве кожны горад уяўляў з сябе самастойную дзяржаву, таму можна казаць, што першапачатковы змест паняцця polityka (ад грэч. слова polis) з аднаго боку – элітарны від дзейнасці, які злучаны з ўпраўленнем дзяржаўнымі справамі, а з другога – вучэнне аб дзяржаўных справах. Сваё паняцце палітыкі давалі: Платон, Арыстоцель, Макіявелі, М.Ільін, А.Мельвіль, Ю.Фёдараў, Н.Беляковіч і інш.
Платон адзначаў, што палітыка – "мастацтва кіравання людзьмі". Арыстоцель пад гэтым паняццем разумеў "дзейнасць, накіраваную на блага ўсіх, дасягненне шчаслівага жыцця людзей у межах дзяржавы". Славуты М.Макіявелі разумеў палітыку "як працэс барацьбы за захоп і ўтрыманне ўлады", адзначаючы, што "чалавекам рушыць прага ўлады". Безумоўна сучаснае разуменне палітыкі больш складанае. М.Ільін, А.Мельвіль, Ю.Фёдараў вызначылі палітыку, як "від дзейнасці сацыяльных суб'ектаў, які злучаны з барацьбой за ўладу, размеркаваннем каштоўнасцей і кіраваннем дзяржаўнымі і грамадскімі справамі". Палітолаг Н.Беляковіч сцвярджае: "Палітыка – гэта спецыфічная дзейнасць суб'ектаў палітычнага жыцця, якая звязана з кіраваннем дзяржаўнымі і грамадскімі справамі".
Даследчык Т.Салавей адзначае некалькі найбольш распаўсюджаных падыходаў да разумення сутнасці палітыкі і яе паняцця: камунікацыйны – разуменне палітыкі як сферы ўзаемадзеяння розных сацыяльных груп і супольнасцей, палітыка – гэта сфера ўладных адносін; функцыянальны – палітыка разглядаецца як арганізацыйная і рэгулятыўна-кантрольная сфера грамадства, што абумоўлена такімі яе ўласцівасцямі, як універсальнасць, усеахопліваючы характар, далучанасць ва ўсе сферы, здольнасць уздзейнічаць практычна на ўсе бакі жыцця.
Аднак галоўным, абагульняючым, з'яўляецца тое, што ў цэнтры ўвагі палітыкі знаходзяцца не прыватныя, а карэнныя інтарэсы ўсіх сацыяльных груп і грамадскіх аб'яднанняў – класаў, нацый, палітычных партый, грамадскіх рухаў.
Улічваючы папярэднія фармуліроўкі і падыходы да разумення сутнасці, можна зрабіць наступныя высновы.
Палітыка – гэта сфера дзейнасці, якая звязана з адносінамі паміж класамі, нацыямі, іншымі сацыяльнымі групамі, якая мае мэту захопу, арганізацыі і выкарыстоўвання дзяржаўнай улады; кіравання сацыяльнымі працэсамі.
Змест палітыкі складаюць: адносіны паміж сацыяльнымі суб'ектамі наконт улады, інтарэсы; тэарэтычныя, ідэалагічныя і духоўныя каштоўнасці (найбольш важныя: свабода, дэмакратыя, правы чалавека, сацыяльная справядлівасць, салідарнасць і г.д.).
Існуюць розныя тыпалогіі структуры палітыкі. Згодна адной з іх, самастойнымі элементамі палітыкі з'яўляюцца:
палітычная свядомасць, якая адлюстроўвае з'явы, працэсы, законы, тэндэнцыі развіцця палітычнай рэчаіснасці. Палітычная дзейнасць дзяржавы гэта працэс пераўтварэння ў жыццё палітычных ідэй і тэорый;
палітычныя інстытуты – гэта арганізацыі і ўстановы (дзяржава і яе органы, палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і рухі і г.д.);
палітычныя адносіны – сувязі паміж грамадзянамі і ўладаю, паміж невялікімі і значнымі сацыяльнымі групамі, паміж дзяржаваю і грамадзянскай супольнасцю.
Згодна другой тыпалогіі вылучаюць:
эканамічную палітыку (прамысловая, сельска-гаспадарчая, фінансавая, у галіне транспарту і сувязі інш.);
сацыяльную палітыку (аховы здароўя, бытавога абслугоўвання);
культурную палітыку (адукацыя, навука, мастацтва).
Наступная падзяляе палітыку на:
- унутраную – рэгуляванне эканамічных, сацыяльных, палітычных адносін паміж людзьмі ў пэўным грамадстве;
- знешнюю – накіраваную на бяспеку дзяржавы, рэалізацыю ўнутраных мэтаў;
- сусветную або міжнародную, з мэтай вырашэння задач, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю.
Чацвёртая тыпалогія падзяляе палітыку на: спецыялізаваную, прыватную, несамастойную (да яе адносяцца: гаспадарчая, сямейная, культурная, падатковая, навуковая і г.д.), "чыстую палітыку" (вытвараецца ўрадам, заканадаўчымі органамі).
Функцыі палітыкі:
а) кіравання – вызначаюцца накірункі эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага развіцця грамадства;
б) прагнастычная – распрацоўваюцца перспектывы развіцця;
в) інтэграцыйная – для аб'яднання груп грамадства на падставе ідэй;
г) мабілізацыйна-арганізатарская – з мэтай вырашэння задач;
д) ідэалагічная – распрацоўка грамадскага ідэала;
е) выхаваўчая – уключэнне чалавека ў палітычнае жыццё;
ж) інавацыйная – творчае ўразуменне палітычнай рэчаіснасці, спосабаў і метадаў яе змянення.
Вымярэнні палітыкі.
Палітыка ажыццяўляецца ў вызначаных рамках, якімі звычайна з'яўляюцца рамкі дзяржавы. Яна адрасуецца да супольнасці, утворанай жыхарамі пэўнай краіны. Такім чынам, палітыка абумоўлена пэўным шэрагам элементаў або фактараў. Натуральна, гэтыя фактары шматлікія і складаныя, яны ўздзейнічаюць у рознай ступені і залежаць ад канкрэтнай ступені.
Ш.Дэбаш і Ж.-М.Пант'е адзначаюць наступныя вымярэнні палітыкі:
- прасторавае вымярэнне (на канкрэтнай тэрыторыі);
гістарычнае вымярэнне;
гульнявое вымярэнне (сімвалы, тэатр і палітыка і г.д.);
рэлігійнае вымярэнне (рэлігія і палітыка).
Палітыку можна разглядаць як навуку і мастацтва. Галоўная задача палітыкі як навукі – вызначэнне мэтаў і задач палітычнага развіцця, распрацоўка, мадэліраванне і прагназіраванне розных аспектаў палітычнай дзейнасці. Палітыка як мастацтва – гэта мастацтва кіравання дзяржаваю, мастацтва заваёвы і ўтрымання ўлады, пераўтварэння ў жыццё розных грамадскіх мэтаў і інтарэсаў. Як кажуць, палітыка – гэта мастацтва магчымага, дасягненне мэты з найменшымі выдаткамі і стратамі.