Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
146.84 Кб
Скачать

22. Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.

Валасныя граматы замацоўвалі павіннасці і некаторыя правы сялян.

Валасныя граматы выдаваліся ў асноўным у выніку скаргі насельніцтва на самавольства адміністрацыі. Некаторыя валасныя граматы замацоўвалі адну павіннасць, некаторыя шмат.

Тэрыторыя, на якую распаўсюджвалася дзеянне валасных грамат не была аднолькавай, некаторыя дзейнічалі на тэрыторыі адной воласці, некаторыя на некалькіх. Дзеянне валасных грамат не абмяжоўвалася тэрмінамамі.

Часцей за ўсе ў граматах гаварылася да волі і ласкі нашае гаспадарскай, гэта значыць да выхаду новай установы.

У тых выпадках, калі такога ўказання не было, меркавалася, што яны павінны дзейнічаць вечна.

Правы сялян па валасных граматах: сервітуты – права карыстання чужой рэччу, права выбіраць у мясцовыя органы ўлады і кіравання, права судзіцца ў копных судах.

23. Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права сутнасць, змест, значэнне. Крыніцы Магдэбургскага права.

Граматы на Магдэбурскае права — нарматыўныя прававыя акты насельніцтву горада і мяшчанам, вызваляўшыя іх з-пад улады тэрыторыяльнай мясцовай адміністрацыі.

Устанавлівалі асобную гарадскую ўладу — магістрат права самакіравання, падпарадкавана непасрэдна ураду або ўладальніку горада, вызначалі асабістыя правы, ільготы, павіннасць гараджан і абавязкі.

К канцу 16 ст амаль усе гарады мелі Магдэбурскае права.

Згодна з граматамі гараджане вызваляліся ад шэрагу павіннасцей, якія яны раней неслі сумесна з сялянамі дадзенай зямлі.

Да 15 ст павіннасці вызначаліся нормамі звычаевага права. З 15 ст. пачалі замацоўвацца ў нарматыўных актах. Т.я. жыхары кожнага горада неслі розныя павіннасці, то і граматы мелі індывідуальны характар.

24. Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест.

Першая спроба кадыфікацыі права — Судзебнік Казіміра 1468 года.

Выказваліся розныя думкі пра яго назву: у самом тэксце — ліст, пры першай публікацыі 1826 — статут.

Судзебнік быў зацверджаны вялікім князем на агульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468.

Быў напісаны на беларускай мове.

Крыніцы: мясцовае беларускае звычаевае права, прававые нормы, выпрацаваныя судовай і адміністрацыйнай практыкай.

Змест абмяжоўваўся нормамі крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.

Артыкул 1: норма, якая забараняла перадаваць пацярппеламу дзяцей ва узросце 7 гадоў, бацькі якіх былі вінаватыя ў крадзежы і не мелі магчамасці плаціць за шкоду.

Артыкул 5 і 6: абмяжоўвалі адказнасць жонкі і дарослых дзяцей злодзея.

У судзебніку атрымала замацаванне ідэі і індывідуалізацыі пакарання.

Новым было ў законе вызначэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння.

Калі злачынец не меў чым плаціць, то суд павінен быў вярнуць палічнае пацярпеламу.

Артыкул 24: узмацненне феадальнага прыгнету і пазбаўленне залежных сялян права вольнага адыходу ад феадала.

Атрымала заканадаўчае замацаванне запалохванне — адна з асноўных мэт пакарання. Судзебнік забараніў вызваляць злачынца ад пакарання.

Заканчваўся судзебнік прадпісаннем: абавязвала ўсіх жыхароў утрымліваць у належным парадку дарогі і масты.

Судзебнік Казіміра быў падзелены на 25 артыкулаў у 19 ст пры публікацыі І. Даніловічам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]