Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
146.84 Кб
Скачать

11. Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі (гісторыка-прававая характарыстыка).

18 студзеня 1401 у Вільні былі сабраны найбольш уплывовыя феадалы, якія прынялі каталіцтва: спецыяльнай граматай яны падцвердзілі саюз з Польшчай. У сакавіку таго ж года аналагічнае ўзаемная абавязацельства прынялі польскія феадалы ў Радаме.

Саюз быў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім акце. Гэтым пагадненнем феадалы ВКЛ абяцалі Ягайлу і польскім грамадзянам выступаць усімі сіламі супраць находаў якіх бы то ні было ворагаў, гэтак жа павінны былі зрабіць і польскія феадалы.

Акт Віленска-Радамкай уніі падцвердзіў адасобленасць і самастойнасць ВКЛ, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавай. Віленска-Радамская ўнія з'явілася зыходным момантам арганізацыі і аб'яднання сіл усходнееўрапейскіх народаў у іх барацьбе з крыжаносцамі.

1413 у замку Гарадлі над Бугам былі сабраны некаторыя польскія феадалы і 47 феадалаў-католікаў ВКЛ. У выніку былі выданы тры граматы: 1- польскімі феадаламі аб тым, што яны згодны падзяляцца з феадаламі-католікамі ВКЛ гонарам насіць гербы; 2- феадалаў ВКЛ, якія прымалі гербы польскіх феадалаў, тым самым уступаючы з імі ў гербавае пабрацінства; 3-выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта, уяўляў сабой дакумент адкрытай каталіцкай агрэсіі і меў мэту ўмацавання і пашарэння каталіцызму, ідэалагічнае падаўленне і падпарадкаванне народа каталіцкаму духавентсву.

У прывілеі былі словы пра ўключэнне ВКЛ у склад Польшчы. ВКЛ павінна было ў самы блізкі час перастаць існаваць як самастойная дзяржава, але ВКЛ захоўвала сваю самастойнасць.

Уніі спрыялі збліжэнню народаў, умацаванню і развіццю ўзаемных гандлевых і культурных сувязеў. Дзякуючы уніі, былі прыпынены анямечванне польскага народа і каланізацыя Польшчы.

12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў хіv-хvіі ст.Ст.

У ВКЛ існавалі два асноўныя класы: феадалы і феадальна-залежныя людзі.

Феадалы: свецкія і царкоўныя, вярхушка каталіцкага і праваслаўнага духавенства.

Клас феадалаў: 1. Найбольш прывілеяваная група князёў, паноў радных і харугоўных; 2. Менш знатныя феадалы – сярэднія феадалы (зямяны-шляхта); 3. дробныя феадалы.

Малаземельная і беззямельная шляхта — прамежнае становішча паміж класам феадалаў і класам сялян: па маёмаснаму становішчу бліжэй да сялян, па прававому — да феадалаў.

Саслоўе шляхты ў залежнасці ад матэрыяльнага і прававога становішча: феадалы адтрымлівалі шляхецтва ад князя і ваеннаслужылыя людзі, якія мелі ад сябе залежных людзей, засцянковая і беззямельная шляхта.

Крыніцы права 13-14ст — пачатак заканадаўчага замацавання прававого становішча шляхты, граматы 15-16 стст.

Тры статуты — канчатковае замацаванне.

Яўрей — перайшоў у хрысціянскую веру — аўтаматычна прызнаваўся шляхтічам.

Простая жанчына выйшла замуж за шляхціча — аўтаматычна станавілася шляхцянкай, дзеці лічыліся шляхцічамі.

Мужчына не шляхціч — ажаніўся на шляхцянцы — не станавіўся шляхтічам, не набывалі шляхецтва і іх дзеці.

Страта шляхецкай годнасці адбывалася па суду.

Прававое становішча шляхты: усе шляхтічы маглі валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; яны вызваляліся ад падаткаў і павіннасцяў, акрамя ваеннай службы; мелі права вывозіць прадукт сваей гаспадаркі бязпошліна за мяжу; мелі права выязджаць за мяжу за выключэннем зямель не прыяцельскіх; абвяшчалася недатыкальнасць асобы і маемасці шляхцічаў.

Дробная шляхта: прававое становішча бало абмежаваным, суд ажыццяўлялі над імі іх паны.

Становішча малазямельнай і беззямельнай шляхты — было горшым, чым у сялян.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]