Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
146.84 Кб
Скачать

9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў хiii-хvi ст.Ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.

Па арганізацыі кіравання і па характару залежнасці ад вышэйшых гарадоў: гарада, якія атрымалі Магдэберскае права, і гарада, якія не мелі яго.

Згодна з граматамі на Магдэбурскае права: мяшчане вызваляліся з-пад ваяводы, старасты і іх намеснікаў, мелі органы гарадскога кіравання.

Войт — узначальваў гарадскую адміністрацыю, прызначаўся ўрадам з ліку феадалаў альбо гараджан: сачыў за падтрыманнем парадку, за захаваннем правілаў гандлю, клапаціўся аб абароне інтарэсаў мяшчан перад урадам, сачыў за своечасовым зборам падаткаў, ажыццяўляў правасуддзе. Намеснік войта — лендвойт.

Бурмістры (2) — памошнікі войта ў кіраванні: прызначаліся войтам з членаў гарадской рады. Кампетэнцыя: пытанні гандлю, рамяства, гарадскога добраўпарадкавання, ажыццяўленне правасуддзя па дробным справам.

Гарацкая рада 6-20 — найбольш багатыя купцы, цехмісты, рамеснікі: вызначала агульны накірунак развіцця гарацкой гаспадаркі, кіравала патыннямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў гатоўнасці абаронных збудаванняў, выносіла рашэнне аб зборы з насельніцтва неабходных сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за расходамі.

10. Крэўская унія Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).

1385г у замку Крэва заснаваны дзяржана-прававы саюз, з якога пачалося збліжэнне ВКЛ з Польшчай.

Небяспека пераходу ўсей Польшчы ў рукі немцаў вымушыла польскіх феадалаў пачаць перамовы з вялікім князем Ягайлам аб жаніцьбе з Ядвігай і саюзе дзвух дзяржаў.

Саюз з ВКЛ дазваляў насельніцтву Польшчы абараніць сваю тэрыторыю ад захопаў земляў з боку княства. Саюз з Польшчай быў неабходны і ВКЛ, якое рыхтавалася да рашучай барацьбы з нямецкай агрэсіяй.

У жніўні 1385 польскія паслы прыбілі ў Крэва дзеля заключення згоды.

Ёсць сумненні ў сапраўднасці тэкста уніі. На Люблінскім сойме 1569 феадалы ВКЛ аспрэчвалі сапраўднасць тэксту. Міжнародныя дагаворы заўседы пісаліся па строга акрэсленай форме: называліся бакі, сам тэкст і сведкі, таксама неабходны былі подпісы і пячаткі бакоў. Нічога гэтага, аграмя тэксту ў дакуменце няма.

Узышоўшы на польскі прастол, Ягайла захаваў за сабой вярхоўную уладу і ў ВКЛ, і назначыў вялікім князем свайго брата.

Прымусовае акаталічванне, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, парушэнне сувярэннасці дзяржавы ўвядзеннем польскіх войскаў абвастрылі незадавальненне насельніцтва, якое выступіла супраць урада.

Абставіны ў краіне абвастрыліся, калі апазіцыйныя сілы ўзначаліў Вітаўт. Некалькі год урадавыя сілы вялі барацьбу з паўстанцамі. Вітаўт карыстаўся шырокай народнай падтрымкай, гэта змусіла Ягайлу пайсці на кампраміс.

5 жніўня 1392 у Востраве было заключана пагадненне, паводле якога аслабляла прымусовае акаталічванне, не дапускалася ўтрыманне польскіх салдат у беларускіх і літоўскіх гарадах.

Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў ВКЛ і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персанальнай уніі. Пагадненнем былі юрыдычна аформлены узаемаадносіны паміж дзвума дзяржавамі пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]