Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
146.84 Кб
Скачать

57. Першы з'езд Кампартыі Беларусі. Дзяржаўна-прававое значэнне яго пастаноў. Вызначэнне тэрыторыі Беларускай Саветскай Рэспублікі.

30 снежня 1918 года ў Смаленску склікаецца 6-я паўночна-заходняя абласная партыйна канферэнцыя РКПБ. 30 снежня 1918 года гэта канферэнцыя аб'яўляе сябе Першым з'ездам кампартыі бальшавікоў беларускай рэспублікі. З'езд прымае рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні БССР і пастанову Аб граніцах рэспублікі".

У склад БССР уключаліся Мінская, Смаленская, Магілеўская, Віцебская і Гродзенская губерніі. Устанаўлівалася новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне рэспублікі: 7 раёнаў – Мінскі, Смаленскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі, Гродзенскі і Баранавічскі, 54 падраёны. Аднак практычныя мерапрыемствы па новаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню праведзены не былі, так як у лютым 1919 года рэспублікі перастала існаваць.

58. Першы ўрад Беларускай сср і яго Маніфест.

У снежні 1918 года быў выбраны першы беларускі савецкі ўрад, які ўзначаліў Д.Ф. Жылуновіч Цішка Гартны.

1 студзеня 1919 года ў Смаленску быў абнародаваны першы канстытуцыйны акт урада — Маніфест часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, які і абвясціў аб утварэнні БССР. У ім гаварылася аб устанаўленні савецкаў улады ў беларусі, аб адмене пастаноў акупацыйных улад і рады БНР, аб увядзенні 8-гадзіннага рабочага дня. Усё абвяшчалася ўласнасцю народа. 5 студзеня 1919 года сталіцай рэспублікі стаў Мінск, куды пераехаў часовы ўрад.

Дырэктыўнае правазглашэнне БССР, не зусім зразумелы парадак утварэння ўрада, а таксама неабходнасць рашэння дзяржаўна-прававых пытанняў з'явіліся прычынамі неадкладнага склікання з'езду саветаў БССР.

56. Першы з'езд саветаў Беларусі. Декларацыі з'езда.

2-3 лютага 1919 года ў Мінску праходзіў першы з'езд саветаў. Пытанні: Аб цякучым моманце, Аб адносінах да савецкіх рэспублік, Прыняцце Канстытуцыі БССР, Аб зямельнай палітыцы, Выбары ЦВК БССР.

Прысутнічаючы на з'ездзе, Свярдлоў зачытаў пастанову прэзідыўма УЦВК ад 31 студзеня 1919 года "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Зезд прыняў першую Канстытуцыю БССР, якая юрыдычна замацавала ўтварэнне БССР, савецкую форму ўлады і асноўныя прынцыпы сацыялістычнага ладу.

На першым з'ездзе саветаў прымаецца зварот да ўсіх народаў і іх урадаў Аб прызнанні БССР і ўступленні з ёй у непасрэдныя дыпламатычныя адносіны. Прымаюцца 2 дэкларацыі:

1. Аб неабходгнасці ўстанаўлення цесных эканамічных і палітычных сувязей са сваім старэшым братам — Расійскай савецкай рэспублікай.

2. Прапаноўваецца вырашыць пытанне аб абяднанні БССР і Літоўскай ССР. Гэта было выклікана тым, што 16 студзеня 1919 года ЦК РКПб прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай губерніі, а астатняй тэрыторы — да ЛССР.

У дэкларацыі першага з'езду саветаў БССР былі адзначаны 2 прычыны ўтварэння ЛітБел ССР:

1. Гістарычная сукупнасць працоўных Беларусі і Літвы. Неабходнасць хутчэйшага разгону белагвардейскага беларуска-літоўскага ўраду, так як урады БССР і ЛССР выступаюць адзіным контррэвалюцыйным фронтам. Такім чынам, буферная рэспубліка стваралася з мэтай барацьбы супраць БНР і Літоўскай буржуазнай дзяржавы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]