Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
146.84 Кб
Скачать

37. Суды для гарадскога насельніцтва Беларусі ў 13-18 стст.

Войтауска-лаунічы суд – суд гарадскога насельніцтва: Склад: войт, лендвойт, лаунікі-засядацелі, якія выбіраліся мяшчанамі. Ствараўся ў горадзе адразу пасля атрымання горадам магдэбургскага права. Кампетэнцыя: крымінальныя, грамадзянскія справы гарадскога насельніцтва.

38. Суды для сялян Беларусі.

Копны суд – суд для сялян. Суддзяміі копнага суда юылі простыя людзі — копныя мужы і копныя старцы, колькасць іх не была пастаяннай, часцей за усе 10-20 копных мужэй і старцаў, магло быць і больш. На пасяджэннях копнага суда прысутнічаў прадстаўнік дзяржавы ці копнапанскай адміністрацыі, які сачыў за захаваннем права і звычаяў. Гэты суд не прытрымліваўся саслоўнага падзелу. Рысы копнага суда: 1 Хуткі. гарачая капа. 2 Справядлівы. роўныя правы і шляхціча і сяляніна. 3 Міласлівы. не быў звязаны жорсткімі нормамі. 4 Танны (не патрабавалася пошліны). 5 У сваёй дзейнасці спалучаў дзейнасць следчага і судовага органа (збіралася гарачая капа, якая гнала след). Кампетэнцыя: Разглядваў розныя справы: забойства, пабоі, калецтва, грабяжы і іншыя.

40-41. Джяржайны лад РП. Сойм і яго дзейгасць. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе РП.

У 1569 г. згодна з актам Люблінскай уніі была створана РП. Статут 1588 замацаваў дзяржаўны суверынітэт ВКЛ.

Захоўваліся: уласныя законадаўства, войска, фінансы. Беларуская мова працягвала заставацца дзяржаўнайнай.

Выш. органы ўлады ў РП: король і сойм.

Права караля рэгуляваліся пактам канвента і генрыхаўскімі артыкуламі. На Беларусі і ў Літве яшчэ і статутам 1588.

42. Генрыкаускія артыкулы. Пакта Канвента.

Пакта Канвента. Утрымлівалі шэраг абавязкаў, якія абмяжоўвалі правы караля. Падпісаў Генрых Валуа.

Ён пасля падпісання абавязаны быў захоўваць наступныя ўмовы: 1 Заключаў вечны саюз з Францыяй: кожны павінен быў паслаць войскі на дапамогу другому. 2 Стварыць за свой кошт флот на Балтыйскім моры.

Прадугледжвалася стварэнне сумеснага гандлю.

Генрыхаўскія артыкулы 1573. Вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. Кожны новы кароль абавязаны быў падпісаць іх. Генрых Валуа не падпісаў іх і яны набылі сілу толькі пасля Стэфана Баторыя 30 мая 1576.

Абвяшчалася: свабоднае абранне караля, свабоднае хрысц. веравызнанне, абавязак склікаць сойм 1 раз у 2 гады на 6 тыдняў, не склікаць агульнае апаўчэнне без згоды сойма, мець пры сабе совет 16-ці сенатараў-рэзідзентаў. Забаранялася вызначаць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма.

43. Спробы правядзення рэформаў у рп ў 2ой палове 18ст. Першы падзел рп ў святле міжнароднага права.

У сярэдзіне XVIII ст. у РП разгарнулася вострая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі рэформ дзяржаўнага ладу і рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і магнатаў. Першыя імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў, рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі. Так, на канвакацыйным сойме 1764г. было ўведзена абмежаванне на выкарыстанне праваі ліберум вета. У 1764г., а затым у 1775г. у РП уводзіцца абавязковы для ўсіх саслоўяў адзіны мытны падатак з адначасовай адменай унутраных пошлін. У 1766г. усталёўваецца адзіная сістэма мер і вагаў на ўсёй тэрыторыі РП; у 1773 — 1775 гг. фарміруецца адукацыйная камісія = рэформы ў галіне асветы. Рэформы А.Тызенгаўза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з'явілася даволі значная колькасць мануфактур. Такім чынам, РП, дзякуюючы рэформам, пэўна здолела б пераадолець не толькі эканамічны, але і палітычны крызіс.

Гэтыя рэформы не задаволілі рэакцыйных магнатаў. У верасні 1764г. яны (Расія і Прусія) пасадзілі на каралеўскі трон свайго стаўленіка Станіслава-Аўгуста Панятоўскага. У другой палове 60х гг. XVIII ст. Расія і Прусія выкарысталі каталіцкую праблему, каб яшчэ больш актыўна дыктаваць сваю волю ўладам РП. У 1768г. сойм задаволіў памкненні католікау, а таксама прыняў закон пад назвай Кардынальныя правы,які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захаванне шляхецкіх правоў і недапушчэнне рэформ дзяржаўнага ладу. Трэба таксама адзначыць, што ў Кардынальных правах утрымліваліся нормы, якія пазбаўлялі ўласнікаў маёнткаў права прыгаворваць залежных сялян да пакарання смерцю, устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы. У 1768г. прыхільнікі залатой шляхецкай вольнасці пад старшынствам Ю. Пуласкаса арганізавалі ў канфедэрацыю, якая аб'яднала даволі шырокія колы шляхціцаў-католікаў і заклікала іх да барацьбы за адмену раўнапраўя з праваслаўнымі і пратэстантамі. Барскіх канфедэратаў падтрымала Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы момант, Аўстрыя ў 1769-1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія — паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным падзеле Рэчы Паспалітай. Па першым падзеле 1772г. да Расіі адышла Усходняя Беларусь.

44-45. Чатырохгадовы сойм РП, яго законадаучыя акты. Канстытуцыя РП 1791. Таргавіцкая канфедэрацыя. 2-гі падзел РП.

Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай шляхта. Чатырохгадовага сойма 1788-1792 гг., які аб'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу ліберум вета — усе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў. 359 дэпутатау, іх 181 — патрыеты. Пераўтварэнні ў дзяржаўным ладзе РП ён пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у Кардынальных правах прынятых у студзені 1791 г. Невялікі па аб'ёму — усяго 11 артыкулаў — гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкларацыяй аб прынцыпах існавання РП як самастойнай, незалежнай дзяржавы. Кардынальныя правы надавалі некаторыя канстытуцыйныя правы абывацелям, гэта значыць грамадзянам РП. Дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысцянскіх веравызнанняў. Правы: свобода слова і друку толькі шляхціцам, якія бралі ўдзел у пасяджэннях сойма. Кардынальнымі правамі РП а'бяўляліся прававой дзяржавай, у якой вяршэнства належьшь толькі закону, прынятаму соймам. Буржуазны характар рэформ выявіўся ў Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 красавіка 1791 г. Згодна з Законам ад 24 сакавіка выбарчае права атрымлівала толькі аселая шляхта не маладзей за 24 гады. Відавочна, што ў аснову закона быў пакладзены класавы прынцып. мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвакатамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі разам з залежнымі сялянамі. Праект Канстытуцыі быў прадстаўлены на абмеркаванне сойма 3 мая 1791 г.

Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Пануючай рэлігіяй у дзяржаве аб'яўляўся каталіцызм, прадстаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Сяляне заставаліся ў прыгоннай залежнасці. Чацвёртым раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны.

Дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую – раздзел V.

Па новай Канстытуцыі заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Палата дэпутатаў – 204 дэпутаты і Сенат 132 чалавекі. Рашэнне прымалася простай большасцю галасоў Сенат + парламент.

Канстытуцыяй адмянялася права ліберум вета, забараняліся ўсялякія канфедэрацыі. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы. У прыватнасці, ён разглядаў усе праекты законаў навогул.

Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму ўраду РП, ў які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы — прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Мі-ністраў прызначаў кароль.

Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі. Ён быў вышэйшым распарадчыкам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патрабавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. У выпадку, калі міністр не згаджаўся ставіць свой подпіс, пытанне пераносілася на разгляд сойма.

Была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання.

У студзені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай, у выніку якога да Расіі далучалася цэнтральная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мінская губерня.

Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама адмяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой заключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны савет і выбарнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым заканадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большасцю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў. Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, бо РП страчвала сваю незалежнасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]