Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры 1.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
146.84 Кб
Скачать

1.Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго задачы і асаблівасці.

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі — гісторыка-прававая навука, якая вывучае працэсы ўзнікнення, развіцця, станаўлення дзяржавы і права народаў, якія населялі Беларусь са старажытных часоў да нашых дзён; вывучае прычыны і заканамернасці ўзнікнення і развіцця гістарычна склаўшагася ўтварэння,а таксама прававое становішча насельніцтва, развіццё палітычна-прававых інстытутаў, органаў ўлады і кіравання.

Прадмет, структура и кампетэнцыя дзяржауных ўстаноу у іх гістарычным развіцці і кірункі іх развіцця.

Задачы: — аналіз асноўных гістарычных падзей ў іх храналагічнай паслядоўнасці. — вызначэнне заканамернасцей гістарычнага працэссу, асноўных тэндэнцый ў развіцці інстытутаў права ўвогуле. — гістарычны аналіз заканадаўства неабходны і для правільнага разумення дзеючых норм права і гістарычнае тлумачэнне закона, і для крытычнай ацэнкі састарэных норм. — вывучэнне неабходна для таго, каб умацаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народоў свету.

Асаблівасці: 1.Гісторыя дзяржавы і права Беларусі прыстасоўвалася да гісторыі тых ці іншых дзяржаў, у якія яна ўваходзіла ў той ці іншы час. 2. Гісторыя беларускага народа вывучалася аднабокава, перыядамі амаль не вывучалася, перыядамі замаўчывалася. 3. Не вывучалася прававая гісторыя, Рэч Паспалітая, Канстытучыя Рэчы Паспалітай, Статуты, Беларуская Народная Рэспубліка, рэпрэссія, рэлігія, Чарнобыль і інш. 4.Гісторыя беларускага народа фальсіфікавалася, адны гістарычныя падзеі ўсхваляліся, іншыя ачарняліся.5. Для беларускай гісторыка-прававоў навукі характэрна парадаксальная зява: з аднаго боку ніхто ніколі афіцыйна не забараняў вывучаць гісторыка-прававую спадчыну народа, з другога боку яе не вывучалі. 6. Гісторыя беларускага народа цесна звязана з гісторыяй іншых народаў: літоўскага, рускага і інш. 7.Беларускі народ на працягу стагоддзяў мяняў сваю назву, пэўна, беларусы баяліся сябе як-небудзь называць і называлі тутэйшымі.

3.Дзяржавы на тэрыторыі беларусі 9-12 в. І палітычны лад.Службовыя асобы.

На тэрыторыі старажытнай Беларусі існавала шмат маленькіх княстваў: Берасцейскае, Віцебскае, Гарадзенскае, Мінскае, Мсціслаўскае, Пінскае, Полацкае, Слуцкае, Тураўскае і г д.

Існавалі два асноўных класа: феадалы і феадальна-залежныя людзі. Працягвалі захоўвацца рабы, халопы и чэлядзь нявольная, свабодныя гараджане і сяляне-даннікі.

Клас феадалаў ўтварыўся з рабаўладальнікаў, разбагацеўшых гараджан і былых свабодных сялян.

Клас феадальна-залежных людзей ўтвараўся: — за кошт асаджвання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі;-за кошт прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны, выконваць павіннасці на карысць асобных феадалаў, або дзяржавы ў цэлым;- за кошт маёмаснага раслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

У пачатку развіцця феадалізму захоўваліся сяляне-даннікі — мелі ўласную гаспадарку, абавязаны былі плаціць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў ўлады даніну, выконваць павіннасці; захоўвалі свабоду да 17 ст. У 9-12 стст. адбыўся рост гарадоў. Пануючае становішча — купцы і багатыя рамеснікі- валодалі ўласнымі маёнткамі і аказвалі значны ўплыў на палітыку дзяржавы ў цэлым. Кожная старажытная дзяржава мела свой палітычны цэнтр – стольны або старэйшы горад; назва горада — назва дзяржавы і жыхароў.

Самае магутнае княства – полацкае – плошча каля 40-50 тыс. кв. км. 12 ст. Вышэйшыя органы ўлады: -князь, ўзначальваў дзяржаву, выканаўчыя органы, вырашалі бягучага кіравання; -савет або рада; -веча або сойм.

Князь раіўся са сваімі меньшымі саветнікамі, думныміі і добрымі мужамі, якія складалі раду па найбольш важным пытанням. У некаторых выпадках склікаў сойм. Яму належала абарона дзяржавы ад знешняга няпаду і падтрыманне парадку ўнутры дзяржавы. У яго распараджэнні была невялікая дружына. На прастол — адзін са спадчынікаў ранейшага князя. Часам запрашваліся іншыя князі. Распаўсюджаны захоп ўлады сілай. Новы князь, уступаючы на прастол, прыносіў прысягу ахоўваць тэрыторыю дзяржавы, інтэрэсы яе грамадзян, абяцаў дзейнічаць ў адпаведнасці з мясцовымі звычаямі. Умовы ўступлення на прастол афармляліся ў дагаворах, якія заключаліся з пануючымі вярхамі. Паўнамоцтва князя – сфера выканаўча-распарадчай дзейнасці, не меў права выдаваць законы (іх выдавалі сойм і рада). Судовая дзейнасць князя абмежавана – чыніў правасуддзе сумесна з радай.

Рада – выканаўча-распарадчы орган: не мела пастаяннага склада, аднак князь не меў права ігнараваць думкі рады; -паследжанні адбываліся кожны дзень, прысутнічалі не ўсе асобы, а больш тыя, якія ў дадзены час былі побач з князем;-па найбольш важных пытаннях збіраліся ў поўным сладзе;-кампетенцыя такая ж, як у князя: 1.найбольш важныя судовыя справы, у адносінах да кіруючых вярхоў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага аппарату. 2. пры адсутнасці князя ўсімі справамі кіравала рада. 3.рыхтаваліся рашэнні, якія абмяркоўваў сойм.

Веча – узнікае адначасова з дзяржавай ва ўсіх старажытных славянскіх дзяржавах; -збіраліся каля гандлёвай плошчы каля царквы; -пытанні вырашаліся пераважнай большасцю галасоў; -пры разыходжанні думак прымаецца рашэнне,якое выказвала волю найбольш моцнай часткі; -кампетенцыя: 1.раскладка павіннасцей і падаткаў. 2.выбранне і выгнанне князя. 3.прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асоб; 4.пытанне вайны і міру; 5.арганізацыя абароны і апалчэння; 6.найбольш важныя судовыя справы; 7.міжнародныя адносіны.

Службовыя асобы:.

1.пасаднік: -выбіраўся вечам або прызначаўся князем на няпэўны тэрмін;-быў як ў стольным горадзе, так і ў іншых гарадах; -функцыі намесніка князя;-разам з князем судзіў;-разглядаў справы ў княжецкай радзе;-удзельнічаў у распрацоўцы новых законаў,дагавораў з іншымі дзяржавамі;-старшынстваў на вечавых сходах.

2.тысяцкі: -выбіраўся вечам або прызначаўся князем на няпэўны тэрмін;-у важны час камандаваў апаўчэннем;-у мірны час сачыў за падтрымананнем парадку у горадзе;-кіраваў гандлёвымі справамі.

3.падвойскі: — даручалася выкананне рашэнняў веча, распараджэнняў князя; -быў камандзірам княжацкай дружыны.

4.ключнік і цівун: -распараджаліся гаспадарчымі справамі;-кіравалі некаторымі судова-адміністрацыйнымі справамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]