
- •А. А. Гужалоўскі гісторыя музейнай справы беларусі Вучэбны дапаможнік
- •Глава 1 зараджэнне музейнай справы ў хі – пачатку хх ст. 6
- •Глава 2. Станаўленне музейнай справы ў 1918–1941 гг. 85
- •Глава 3. Развіццё музейнай справы ў 1944–1991 гг. 164
- •Уводзіны
- •Глава 1. Зараджэнне музейнай справы ў хі – пачатку хх ст.
- •1.1. Прыватнае збiральнiцтва
- •1. 2. Музеі навучальных устаноў
- •Структура сельскагаспадарчага музея пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце
- •1.3. Музеі навуковых таварыстваў
- •Глава 2. Станаўленне музейнай справы ў 1918–1941 гг.
- •2. 1. Дзяржаўныя музеі бсср
- •2.2. Грамадскія краязнаўчыя музеі бсср
- •2. 3. Музеі заходняй беларусі
- •Глава 3. Развіццё музейнай справы ў 1944–1991 гг.
- •3.1. Краязнаўчыя музеі
- •3.2. Гістарычныя музеі
- •3.3. Мастацкія, літаратурныя і прыродазнаўчыя музеі
- •Заключэнне музейная справа на мяжы хх і ххі ст.
- •Музейна-камунікатыўная палітыка:
- •Фармаванне музейнага лідэрства і прафесіяналізму:
- •Паляпшэнне нарматыўна-прававой базы:
Музейна-камунікатыўная палітыка:
развіццё актыўных сувязяў музеяў з рознымі грамадскімі інстытутамі, у тым ліку з адукацыйнымі, фармаванне эфектыўнай сістэмы сацыяльнага партнёрства;
стварэнне адукацыйных праграм для розных катэгорый наведвальнікаў, іх далучэнне, перш за ўсё моладзі да розных музейных інтэграцыйных праграм і праектаў;
пашырэнне кола музейных наведвальнікаў за кошт патэнцыйнай і мэтавай аўдыторый;
сістэма інфармавання грамадскасці пра дзейнасць музеяў, выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі, рэкламы і ўнутраных музейна-камунікатыўных каналаў;
выкарыстанне магчымасцяў музеяў ва ўнутраным і міжнародным турызме, музейныя ўстановы як арганічная частка турысцкіх маршрутаў;
развіццё міжнародных сувязяў і супрацоўніцтва ў межах розных помнікаахоўных арганізацый, у т. л. Міжнароднага савета музеяў;
выкарыстанне навуковага патэнцыялу музеяў для ідэнтыфікацыі і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны;
удасканальванне музейнага сэрвісу.
Фармаванне музейнага лідэрства і прафесіяналізму:
стварэнне сістэмы музейнай акрэдытацыі, якая накіравана на павышэнне прэстыжу музейных устаноў, удасканаленне іх арганізацыйнай структуры, стымуляванне творчага патэнцыялу і павышэнне прафесійных стандартаў;
развіццё музейнага менеджмента і стварэнне дзяржаўнай праграмы па фармаванню музейнага лідэрства;
удасканаленне сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі музейных спецыялістаў;
развіццё музеялагічных ведаў як базавых для ўдасканалення музейнай практыкі, фармаванне беларускай музеялагічнай навуковай школы.
Паляпшэнне нарматыўна-прававой базы:
удасканаленне згодна сучасных міжнародных музейных стандартаў Закона «Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь»;
распрацоўка і ўкараненне сістэмы нарматыўна-прававой дакументацыі адпаведна новых палажэнняў Закона;
прававое рэгуляванне музейнай дзейнасці ў кантэксце помнікаахоўнага заканадаўства;
КРЫНІЦЫ і ЛІТАРАТУРА
1. Алексеев, Л. В. Археология и краеведение Беларуси ХVI в. – 30-е годы ХХ в. / Л. В. Алексеев. – Минск: Беларуская навука, 1996. – 206 с.
2. Аляксееў, А. А. Спадчына Беларусі. Скарбы. / А. А. Аляксееў, А. В. Лукашэвіч. – Мінск: УП «Мінская фабрыка каляровага друку», 2007. – 318 с.
3. Веткаўскі музей народнай творчасці / складальнікі Г. Р. Нячаева, С. І. Лявонцьева, Ф. Р. Шкляраў. – Мінск: «Беларусь», 1994. – 167 с.
4. Вяртанне: Дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошуку і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь / Беларускі фонд культуры і інш.; складальнік А. А. Тоўсцік. – Мінск: БФК, 1992. – 256 с.
5. Вяртанне – 2: Артыкулы, дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошукаў і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь / Беларускі фонд культуры; складальнікі А. Тоўсцік, М. Яніцкая. – Мінск: БФК, 1994. – 270 с.
6. Вяртанне – 3. 3борнік артыкулаў і дакументаў па праблемах пошуку і вяртання нацыянальных каштоўнасцей / Беларускі фонд культуры і інш. Склад.: А. Тоўсцік, М. Яніцкая; Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БФК, 1996. – 255 с.
7. Вяртанне – 4. Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей: праблемы вяртання і сумеснага выкарыстання (юрыдычныя, навуковыя і маральныя аспекты. Матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску пад эгідай UNESCO 19–20 чэрвеня 1997 г. / Пад рэд. А. Мальдзіса. – Мінск: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. – 334 с.
8. Вяртанне – 6. Выяўленне, сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў замежных краінах / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БФК, 1999. – 368 с.
9. Вяртанне – 7. Нясвіжскія зборы Радзівілаў. Іх фарміраванне, гістарычны лёс, цяперашняе месцазнаходжанне і шляхі выкарыстання. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БФК, 2002. – 368 с.
10. Гужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі. 1918–1941 / А. А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2002. – 176 с.
11. Гужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі. 1941–1991 / А. А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2004. – 192 с.
12. Гужалоўскі, А. А. Нараджэнне беларускага музея / А. А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2001. – 106 с.
13. Елена Аладова. Музей – ее судьба: воспоминания, документы, исследования / авторы концепции и составители: Б. Крепак, В. Прокопцов, Н. Усова. – Минск: Мастацкая літаратура, 2006. – 318 с.
14. Захоўваем і памятаем. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 1941–1945 / аўтар-укладальнік Г. Д. Бабусенка. – Мінск, 2009 – 69 с.
15. Каханоўскі, Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI–ХІХ стст. / Г. А. Каханоўскі – Мінск: Навука і тэхніка, 1984. – 118 с.
16. Каханоўскі, Г. А. Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч / Каханоўскі Г. А., Каханоўскі А. Г. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 63 с.
17. Лабачэўская, В. А. Захавальнік Палескага музея Дзмітрый Георгіеўскі: Да 75-годдзя адкрыцця музея ў Пінску / В. А. Лабачэўская. – Мінск: Тэхналогія, 2001. – 82 с.
18. Мальдис, А. И. Белорусские сокровища за рубежом / А. И. Мальдис. – Минск: Літаратура і мастацтва, 2009. 205 с.
19. Музеі Беларусі / Рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. – Мінск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2008. – 559 с.
20. Музеи Минска / Минский городской испонительный комитет. – Минск: Рифтур, 2008. – 52 с.
21. Музей старажытнабеларускай культуры / укладальнік А. А. Ярашэвіч. – Мінск: «Беларусь», 2004. – 284 с.
22. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва / складальнікі Н. Зелянко, Н. Шаранговіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2006. – 111 с.
23. Полацк музейны: фотаальбом / фота І. У. Супранёнка. – Мінск: Беларусь, 2006. – 281 с.
24. Скарбы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь / складальнікі В. Вайцэхоўская і інш. – Мінск: ООО «Белпрынт», 2004. – 115 с.
25. Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. – Минск: Беларус. энцыкл., 2004. – 572 с.
26. Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук. – Минск: ООО «Полифакт»: ООО «Лекция», 2000. – 415 с.
27. Шишанов, В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции (1918–1941) / В. А. Шишанов. – Минск: Медисонт, 2007. – 144 с.
28. Аftanazi, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Сz. 1: Wielkie Ksiestwo Litewskie, Inflanty, Kurlandia. T. 1. Wojewodztwa minskie, mscislawskie, polockie, witebskie / R. Aftanazi. – Wrocław etc.: Ossolineum, 1991. – 335 s.
29. Аftanazi, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Сz. 1: Wielkie Ksiestwo Litewskie, Inflanty, Kurlandia. T. 2. Wojewodztwa brzesko-litewskie, nowogrodzkie / R. Aftanazi. – Wrocław etc.: Ossolineum, 1992. – 473 s.
30. Аftanazi, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Сz. 1: Wielkie Ksiestwo Litewskie, Inflanty, Kurlandia. T. 4. Wojewodztwo wilenskie / R. Aftanazi. – Wrocław etc.: Ossolineum, 1993. – 549 s.
* Дамiнiк Радзiвiл са сваiм атрадам удзельнічаў у вайне 1812 г. на баку Напалеона.
Рэгалію вызначыў, а потым перадаў Леону Казiмiру Сапегу, падканцлеру лiтоўскаму, Уладзіслаў ІV, але сойм 1637 г. яе не зацвердзіў.
* Пасля далучэння Галiцыi да Аўстрыi Iосiф II закрыў там каля 150 кляштараў, што скарыстаў I. Храптовiч.
* Iзабэла Чартарыйская – прадстаўнiца аднаго з магутных арыстакратычных родаў Польшчы, палымяная патрыётка, неўзабаве пасля падзення Рэчы Паспалiтай стварыла ў сваiм Пулаўскiм маёнтку «Гатычны дом» – музей, у якiм праявiлася iдэя каўчэга польскiх культурных каштоўнасцей. Музей планаваўся як калекцыя помнiкаў сусветнай гiсторыi, аднак iх адбор у маральных i палiтычных адносiнах быў абумоўлены польскай гiсторыяй, прыкладамi гераiзму, рыцарства i бiтваў за радзiму. I. Чартарыйская мела намер перадаць свой музей польскаму народу.
Асабістая перапіска Г. Татура сведчыць пра тое, што ён прадаваў рэчы са сваёй калекцыі не толькі прыватным асобам у Германію і Польшчу, але і такім аўтарытэтным музеям, як Клюні і Луўр.
* Аб гэтым сведчаць падрабязныя апiсаннi мастацкiх скарбаў Паскевiчаў, якiя з’яўлялiся ў шэрагу часопiсаў Пецярбурга i Масквы, спасылкi на гомельскi збор пры складаннi музейных каталогаў, а таксама гiстарычныя даследаванні.
Гэтую думку можна праілюстраваць наступнымі лічбамі: па дадзеных перапісу 1897 г., у Пецярбургскай губерні пісьменнымі былі 62 % насельніцтва; у Маскоўскай губерні – 49%; у той час як у Гродзенскай – 39%; у Віцебскай – 33%; у Мінскай – 24%; у Магілёўскай – 22%.
Праца па вывучэнні беларускіх старажытнасцей, якая праводзілася ў сярэдзіне ХVIII ст. архімандрытам гродзенскага Каложскага манастыра І. Кульчыцкім, не была заўважана сучаснікамі і не знайшла сваіх прыхільнікаў.
Напрыклад, калі ў 70-я гг. ХІХ ст. Полацка-Віцебскім епархіяльным кіраўніцтвам быў дадзены загад усім цэрквам і манастырам даслаць у Віцебск старажытныя прадметы, то ігумен аднаго з манастыроў на працягу двух тыдняў ацяпляў свой пакой “старымі паперамі”, а потым заявіў, што ў яго манастыры няма аніякіх старажытных актаў.
Вядома, што звароту да царквы папярэднічалі безвыніковыя спробы гісторыка і краязнаўцы А. К. Сніткі атрымаць ад гарадскіх улад дазвол на адкрыццё Беларускага музея ў Мінску.
У музей таксама трапілі прадметы, якія не мелі гістарычнай каштоўнасці, і нават кур’ёзы кшталту “пакутніцкай крыві Сталыпіна”.
1 Агульнасаюзнага Народнага камісарыята асветы не існавала.
1 Здзейсніць гэты высакародны ўчынак Вільгельмк Ельскаму перашкодзіла заўчасная смерць у снежні 1919 г. Захаваўся архітэктурны праект будынка музея.
1 Яўрэйскі аддзел БДМ лічыўся яўрэйскай навуковай грамадскасцю музеем культуры яўрэяў Беларусі, таксама як функцыі цэнтральнага яўрэйскага музея на Украіне выконваў музей імя Мендэля ў Адэсе.
2 Знаходзячыся ў падпарадкаванні Наркамасветы, БДМ «жыў» па графіку навучальных устаноў, зачыняючы свае дзверы на адзін летні месяц на канікулы.
1 Так праз тры гады партыйнае кіраўніцтва БССР адпомсціла С.М. Якубчыку за крытычны ліст у рэдакцыю газеты «Праўда» пра стан музейнай справы ў рэспубліцы.
1 А.Р. Брадоўскі да сваёй смерці ў 1928 г. не пакідаў музейна-краязнаўчай работы, выконваючы абавязкі кансультанта музея і члена праўлення Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства.
1 Пасля адкрыцця савецкімі ўладамі ў антырэлігійных мэтах дамавіны з мошчамі св. Еўфрасінні, што захоўваліся ў Спаса-Праабражэнскім храме ў Полацку, яны былі перавезены ў Маскву для дэманстрацыі на антырэлігійнай выставе. У нямецкую акупацыю, калі былі зноў адкрыты храмы і адноўлены манастыры, віцябляне перанеслі мошчы ў Свята-Пакроўскую царкву, а 23 кастрычніка 1943 г. яны ўрачыста вярнуліся ў Полацк.
2 Прамыя заклікі да знішчэння музея як сацыяльнага інстытута можна знайсці ў эсэ К. С. Малевіча “Аб музеі”. Падзялялі гэту пазіцыю і шмат іншых авангардыстаў пачатку ХХ ст.
1 У 1918 г. немцы вывезлі каля 500 лепшых прадметаў з царкоўна-археалагічнага музея, большая частка калекцый музея статыстычнага камітэта была таксама разрабавана.
1 У Магілёве помнікі падзяляліся на 1) архітэктурныя: гарадская ратуша, Брацкі манастыр, архірэйскае падвор'е, магіла маскоўскага гарнізона, які загінуў ў Магілёве ў 1661 г., капліца – помнік рускім воінам, што загінулі ў Паўночнай вайне, капліца ў памяць загінуўшых у бітве пры Салтанаўцы, Езуіцкі калегіўм, будынак, дзе была абвешчана савецкая ўлада, будынак, дзе быў штаб першых атрадаў Чырвонай арміі, магіла байцоў-камунараў, дом, дзе жыў у 1919 г. С. Арджанікідзе; 2) археалагічныя: група курганоў у калгасным садзе ў Салтанаўцы, гарадзішчы “Барсукова гара” і “Гарадок” у Палыковічах, гарадзішча ва ўрочышчы Пелагееўка. Па Магілёўшчыне былі вызначаны толькі архітэктурныя аб’екты: палац Сапегаў у Быхаве, палац Пацёмкіна ў Крычаве, ратуша ў Шклове, шклоўскі парк, касцёл у Мсціслаўлі, Пустынскі манастыр, помнік у в. Лясной, сінагога ў м. Расна.
1 І. С. Мігулін энэргічна пратэставаў супраць зносу Кафедральнага сабора (помніка архітэктуры другой пал. ХVIII ст., які знаходзіўся пад аховай дзяржавы). Пасля яго ліста ў рэдакцыю газеты “Праўда”, у Магілёў з Мінска прыбыла камісія на чале з прэзідэнтам АН БССР К. В. Горавым, якая фактычна санкцыяніравала гэты беззаконны акт. У адчаі, калі ўсё ужо было падрыхтавана да выбуху, І. С. Мігулін адмовіўся пакінуць будынак і быў арыштаваны супрацоўнікамі НКУС. Фондавыя калекцыі музея, выкінутыя на вуліцу на працягу некалькіх дзён рабаваліся ўсімі жадаючымі. Сам Мігулін цудам пазбегнуў пакарання – праз два тыдні пасля арышту ў Магілёў прыйшоў адказ на яго чарговую скаргу В. М. Молатаву, дзе апошні асуджаў знос помніка.
1 Вядома, што ў 1919 г. з мэтай вывазу каштоўнасцей у Маскву В.В. Пашуканіс аглядаў Магілёў, Оршу, Нясвіжскі палац і шэраг іншых шляхецкіх сядзіб.
1 Крыніцкі А. І. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. З верасня 1924 па май 1927 г. у БССР, займаў пасады сакратара, а са снежня 1925 г. 1-га сакратара ЦК КП(б)Б.
1 Рабочая група па стварэнні галерэі працавала з 1937 г. Навуковыя супрацоўнікі будучай галерэі, куды ўваходзіла стваральнік і дырэктар (1944–1977 гг.) Дзяржаўнага мастацкага музея БССР А. В. Аладава праходзілі падрыхтоўку ў буйнейшых музеях Масквы, займаліся збіраннем і рэстаўрацыяй твораў мастацтва, дастаўкай экспазіцыйнай мэблі.
1 Такі часопіс пад назвай “Наш край” выдаваўся ў Мінску пры Інбелкульце з кастрычніка 1925 па кастрычнік 1930 г. пад рэдакцыяй вядомага пісьменніка і грамадскага дзеяча Зм. Бядулі.
1 Каспяровіч Мікалай Іванавіч (1900–1937) з'яўляўся найбольш яскравай постаццю ў гісторыі беларускага краязнаўчага руху 1920-х гг. Найбольш плённыя гады яго жыцця прыпадаюць на другую пал. 20-х гг., калі ён з'яўляўся навуковым сакратаром ЦБК і, адышоўшы ад практычнай дзейнасці, звярнуўся да пытанняў гісторыі, тэорыі і методыкі краязнаўства і музейнай справы.
1 Славін Цодзік Якаўлевіч (1887–1937) нарадзіўся ў в. Гарадок Глускага пав., з 1920 г. працаваў бібліятэкарам дзіцячага аддзялення гарадской бібліятэкі, у 1924–1937 гг. з'яўляўся загадчыкам Бабруйскага краязнаўчага музея. Ц. Я. Славін вылучаўся ў Бабруйскай краязнаўчай арганізацыі разнастайнымі талентамі, у прыватнасці, музычнымі, імкненнем да самаадукацыі і, самае галоўнае, адданасцю справе стварэння музея. Адзін з сучаснікаў назваў Славіна «паэтам у сваёй працы». У жніўні 1937 г. ён быў арыштаваны па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, загінуў у адным з лагераў ГУЛАГа.
3 В. І. Саўліч з'яўляўся яскравай індывідуальнасцю, што праявілася не толькі ў яго краязнаўчай, але і палітычнай дзейнасці. Ён рэзка публічна крытыкаваў першага сакратара ЦК КП(б)Б А. І. Крыніцкага за адыход ад палітыкі беларусізацыі, што прымусіла апошняга адказваць на крытыку публічна на Х з'ездзе КП(б)Б.
1 Частка гэтай калекцыі знікла падчас яе дастаўкі ў Вільню з Мінска, дзе яна дэманстравалася на выставе І. Луцкевіча і А. Іпеля ў 1918 г., другая частка пазней была перададзена ў фондавы збор БДМ.
1 У міжваеннай Вільні, акрамя Беларускага існавалі наступныя музеі: Музей таварыства аматараў навук, археалагічны, этнаграфічны, мастацкі і прыродазнаўчы музеі Віленскага універсітэта, Музей літоўскага навуковага таварыства, Музей гісторыка-этнаграфічнага таварыства імя Ш. Анскага, Музей сучаснага мастацтва, Музей горада Вільні, музейны збор Бібліятэкі імя Ўрублеўскіх, музейны збор Евангелічна-рэфармацыйнай царквы. У стадыі фарміравання знаходзіліся музеі караімскі, татарскі і дыяцэзіяльны.
1 Пад тэрмінам “Літва” сябры ліквідацыйнай камісіі разумелі тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага ў перыяд яго найвышэйшага росквіту, г. зн. ад Балтыйскага да Чорнага мора.
4 Падобныя камісіі, створаныя польскай грамадскасцю выратавалі шмат помнікаў падчас нямецкай акупацыі на этнічных польскіх землях.
1 Тэрытарыяльна кансерватарскія акругі, створаныя ў міжваеннай Польшчы з мэтай арганізацыі аховы нерухомай гісторыка-культурнай спадчыны, не супадалі з межамі ваяводстваў.
1 Жыўна Станіслаў (1893–1940) нарадзіўся ў Гродне ў сям'і фельчара, у пошуках працы ў 1908 г. з'ехаў у ЗША, дзе на працягу 15 гадоў працаваў прэпаратарам на кафедры прафесара Вуда ў Веслеянскім універсітэце, штат Канектыкут. Разам з Вудам удзельнічаў у шматлікіх экспедыцыях у розныя краіны свету, у выніку стварыў уласную багатую прыродазнаўчую калекцыю, з якой у 1924 г. С. Жыўна вярнуўся ў родны горад. З 1926 па 1939 г. з'яўляўся захавальнікам Прыродазнаўчага музея ў Гродне. Памёр у 1940 г.
1 Канцэпцыя рэгіяналізму была сфармулявана ў другой палове ХІХ ст. у Францыі заснавальнікам літаратурнага гуртка фелібраў Ф. Містралем (1830–1914). За дзейнасць па адраджэнні правансальскай народнай мовы і культуры Ф. Містраль у 1904 г. быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй.
1 Гарашкевіч Раман (1892–1962) – выпускнік Ягелонскага універсітэта ў Кракаве, у 1922–1923 гг. асістэнт археалагічнага кабінета Музея імя Дзедушыцкіх у Львове. У 1924–1929 гг. працаваў настаўнікам гісторыі ў гімназіях Лунінца і Пінска. Рэдагаваў і выдаваў часопіс «Ziemia Pińska». З 1929 г. на пасадзе намесніка ваяводскага кансерватара ў Брэсце. У 1936 г. Р. Гарашкевіч змяніў прафесію і пачаў працаваць у дырэкцыі Польскага радыё у Варшаве, потым – на радыёстанцыях у Вільні і Баранавічах. Удзельнік другой сусветнай вайны. З 1946 г. працаваў ва ўстановах культуры г. Аполе ў Польшчы. Аўтар шэрагу прац па гісторыі Палесся.
2 Геаргіеўскі Дзмітры (1889–194?), нарадзіўся ў сям’і доктара ў Пінску, у 1908 г. скончыў Пінскае рэальнае вучылішча, у 1916 г. – прыродазнаўчае аддзяленне Варшаўскага універсітэта. Выкладаў прыродазнаўства, геаграфію і матэматыку ў сярэдніх навучальных установах Пінска, аўтар шэрагу этнаграфічных прац. З 1928 па 1939 г. з’яўляўся захавальнікам, а з 1939 па 1941 г. – навуковым супрацоўнікам Палескага музея ў Пінску. Лёс Д. Геаргіеўскага падчас нямецкай акупацыі невядомы.
1 Стаброўскі Іосіф Іосіфавіч (1869–1968) – нарадзіўся ў Слоніме, скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Маскоўскае александраўскае ваеннае вучылішча, Маскоўскі археалагічны інстытут, Вышэйшыя археалагічныя курсы пры Самарскім універсітэце. Удзельнічаў у першай сусветнай вайне ў званні палкоўніка, пасля кастрычніцкай рэвалюцыі служыў у Чырвонай арміі. З 1921 г. жыў у Слоніме, дзе цалкам прысвяціў сябе музейна-краязнаўчай рабоце. Стваральнік і дырэктар (1929–1948) Слонімскага краязнаўчага музея. Быў членам-карэспандэнтам Маскоўскага археалагічнага таварыства і сябрам Яраслаўскага археалагічнага таварыства, аўтар 16 навуковых прац і 2 вынаходніцтваў.
5 У БССР падобныя ўстановы пад назвай «музеі народнай славы» былі арганізаваны напрыканцы 1960-х – пачатку 1970-х гг. у Мядзелі, Рагачове, Клічаве, Бягомлі, Лельчыцах, г. п. Акцябрскім. Яны з’яўляліся грамадскім толькі па назве і хутка набылі юрыдычны статус дзяржаўных.
6 Сапешка Станіслаў Захаравіч (1908–1969) – музейны дзеяч, нарадзіўся ў в. Шастакі Капыльскага раёна. Пасля заканчэння рабфака БДУ (1934) і Ленінградскага педінстытута імя Герцена (1939) працаваў настаўнікам. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1945–1948 служыў у Войску Польскім. З 1948 г. працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, намеснікам дырэктара Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1959–1967 гг. загадчык Арггрупы па стварэнню Дзяржмузея БССР, у 1967–1969 гг. яго дырэктар. Выкладаў музеязнаўчыя дысцыпліны на гістарычных факультэтах БДУ і Мінскага педінстытута імя Горкага. Заслужаны работнік культуры БССР.
Сядзіба «Здраўнёва» у 1892–1901 гг. было месцам летняга адпачынку І. Я. Рэпіна і яго сям'і і натхніла вялікага майстра на стварэнне шырока вядомы палотнаў «Восеньскі букет», «Беларус», «Дуэль» і інш. Пасля 1917 г. «Здраўнёва» стала месцам жыхарства сям'і малодшай дачкі мастака. Нягледзячы на намаганні І. Я. Рэпіна прыцягнуць увагу віцебскіх губернскіх уладаў да аховы сядзібы, пасля ад'езду ў 1930 г. яе ўадальнікаў за мяжу дом і іншыя пабудовы былі прададзены на дровы.
7 У 1985 г. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей аглядзела 230 тыс. чалавек.
8 Пасля скасавання ў 1960 г. Маладзечанскай вобласці музей перайшоў у падпарадкаванне мінскіх абласных ворганаў культуры.
Каханоўскі Г. А. (1936–1994), музейны дзеяч, археолаг, краязнавец, літаратуразнавец, доктар гістарычных навук. Пасля заканчэння Маскоўскага педагагічнага інстытута з 1964 г. працаваў навуковым супрацоўнікам, намеснікам дырэктара, дырэктарам Мінскага абласнога краязнаўчага музея. З 1981 г. – старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР, з 1991 г. – старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. У 1989 г. быў ініцыятарам адраджэння і старшынёй Беларускага краязнаўчага таварыства.
Мельнікаў Міхаіл Фёдаравіч (1921–1993), беларускі музейны дзеяч, краязнавец, нарадзіўся ў Крычаве, вучыўся ў БДУ. У 1939 г. безпадстаўна рэпрэсавны, асуджаны на 5 год зняволення ў ГУЛАГу. У 1950 г. вярнуўся на радзіму, дзе працаваў у бібліятэке, доме культуры. Адначасова збіраў матэрыялы па гісторыі Крычаўшчыны і яе ўраджэнцаў з мэтай стварэння мясцовага музея, стваральнікам і дырэктарам якога быў у 1961–82 гг. (з 1982 г. навуковы супрацоўнік). Заслужаны работнік культуры БССР, аўтар шэрагу кніг, нарысаў, сцэнарыяў дакументальных фільмаў.
Гэта была вымушаная мера з боку кіраўніцтва Арггрупы і, напэўна, адзіны спосаб выратаваць калекцыі страціўшых дзяржаўны статус музеяў. Напр., пасля пераводу на грамадскія пачаткі Слуцкага музея яго фондавы збор быў звалены ў невялікім пакоі ў мясцовым доме культуры, калекцыі Рэчыцкага музея перадалі ў гарадскі школу-інтэрнат і г. д. Аттуль яны быў перавезены ў фондасховішча Арггрупы.
Шкляраў Фёдар Рыгоравіч (1925–1988) нарадзіўся ў Ветцы, паходзіў з сям'і старавераў, працаваў у мясцовым клубе мастаком-афарміцелем. На працягу 1950–1970-х гг. сабраў гісторыка-мастацкую калекцыю, на аснове якой у 1978 г. быў адкрыты Веткаўскі музей народнай творчасці. Першапачаткова займаў пасаду грамадскага дырэктара музея, з набыццём Веткаўскім музеям статуса дзяржаўнага ўзначальваў яго на прафесійнай аснове.
SS Маштабы гэтага праекта асабліва ўражваюць на фоне галечы і разрухі першых пасляваенных гадоў. На думку аўтараў праекта, акрамя навуковага і адміністрацыйна-тэхнічнага персанала музей павінен быў мець уласныя камендатуру, сакрэтную частку, ваенізаваную ахову, і, нарэшце, уласную гаспадарку. З 1948 г. пачаліся скарачэнні штатаў, прычым першымі ахвярамі станавіліся супрацоўнікі, якія знаходзіліся на акупіраванай тэрыторыі, альбо рэпрэсаваныя органамі дзяржбяспекі.
Лавецкі Пётр Спірыдонавіч (1917–2003) музейны дзеяч. Нарадзіўся Жлобіне, пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце. З лістапада 1942 г. – радавы, намеснік камандзіра па разведцы, начальнік штаба партызанскага атрада «Буравеснік» Мінскай вобл., член Мінскага падпольнага райкама ЛКСМБ. Са жніўня 1944 г. па пуцёўцы Беларускага штаба партызанскага руху на працы ў Белдзяржмузеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Займаў пасады загадчыка аддзела, намесніка дырэктара па навуковай рабоце, дырэктара (1968–1982), з 1982 г. на пенсіі. Заслужаны работнік культуры БССР.
Скансэн – (літаральна: востраў акопаў, тэрыторыя, на якой захаваліся рэшткі фартыфікацыйных збудаванняў) назва першага музея пад адкрытым небам, адкрытага А. Хазеліўсам у 1891 г. у Стакгольме на востраве Дьюргардэн.
Новая музеялогія – новы напрамак у развіцці музейнай тэорыі і практыкі, а таксама міжнародны рух, звязаны з пошукамі шляхоў абнаўлення і дэмакратызацыі музеяў, пераасэнсавання іх ролі ў сучасным грамадстве. Ідэі новай музеялогіі абапіраюцца на вынікі эксперыментаў новых музейных устаноў – экамузеяў, якія ўзніклі ў Францыі на пачатку 1970-х гг. Тэарэтычнае абгрунтаванне экамузея было ўпершыню зроблена Ж. А. Рыўерам, які выкарыстаў скандынаўскую мадэль музея пад адкрытым небам з адным адрозненнем – будынкі павінны былі заставацца ў іх арыгінальным кантэксце, без перасоўвання ў спецыяльна адведзенае месца.
«Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» – структурнае падраздзяленне Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР створанае напрыканцы 1969 г. пасля пастановы Прэзідыўма АН СССР і Міністэрства культуры СССР 1967 г. аб падрыхтоўцы «Збору помнікаў гісторыі і культуры народаў СССР». Вынікам работы сектара стала выданне ў 1984–88 гг. сумесна з аддзелам археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР і выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя» 7-томнага аднайменнага выдання, якое змяшчала больш за 14 тыс. артыкулаў пра нерухомую гісторыка-культурную спадчыну Беларусі.
Церашчатава Вольга Васільеўна (1926–1992), нарадзілася ў г. п. Лоеў Гомельскай вобл., з 1944 г. дабравольцам уступіла ў Савецкую Армію, некалькі год служыла ў Германіі. Пасля дэмабілізацыі скончыла Маскоўскі паліграфічны інстытут, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР, дзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1969 г. узначаліла сектар «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», з 1974 г. узначальвала групу музейага фонду, а з 1979 г. – Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац па гісторыі беларускага мастацтва.
Да 1991 г. з друку выйшлі тры зборніка: Помнікі старажытнабеларускай культуры. Новыя адкрыцці. Мн., 1984; Помнікі культуры. Новыя адкрыцці. Мн., 1985; Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Новыя даследаванні. Мн., 1989. Рыхтаваўся да выдання чацьвёрты.
Ляпеха Міхал Сымонавіч (1903–1992) з 1945 г. працаваў майстрам па выкапцы вапны ў Смаргонскім раёне. Высвятліў месцазнаходжанне сядзібнага дома Ф. Багушэвіча ў в. Кушляны, арганізаваў яго выкарыстанне ў якасці бібліятэкі, з 1951 г. яе вартаўнік. На аматарскіх пачатках на працягу амаль сарака гадоў праводзіў рамонтна-рэстаўрацыйныя і ахоўныя работы, збіраў матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніка, стварыў мемарыяльную экспазіцыю, арганізаваў экскурсійны агляд сядзібнага комплекса.
Белакоз Алесь (Аляксандр Мікалаевіч), беларускі музейны дзеяч, краязнаўца, педагог, нарадзіўся ў 1928 г. у в. Ляткі Ваўкавыскага павета. Пасля заканчэння Гродзенскага педагагічнага інстытута ў 1958 г. працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Гудзевіцкай сярэдняй школы, дзе заснаваў музей. Распрацаваў методыку далучэння вучняў да літаратурна-краязнаўчага пошуку, музейнай справы. У 1990 г. быў прызначаны дырэктарам Гудзевіцкага літаратурна-этнаграфічнага музея. Заслужаны работнік культуры БССР.
9 АДІТ–15 – пятнаццатая штогадовая канферэнцыя, якія традыцыйна праводзяцца расійскім некамерцыйным партнёрствам «Аўтаматызацыя дзейнасці музеяў і інфармацыйныя тэхналогіі»ў розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.