
- •А. А. Гужалоўскі гісторыя музейнай справы беларусі Вучэбны дапаможнік
- •Глава 1 зараджэнне музейнай справы ў хі – пачатку хх ст. 6
- •Глава 2. Станаўленне музейнай справы ў 1918–1941 гг. 85
- •Глава 3. Развіццё музейнай справы ў 1944–1991 гг. 164
- •Уводзіны
- •Глава 1. Зараджэнне музейнай справы ў хі – пачатку хх ст.
- •1.1. Прыватнае збiральнiцтва
- •1. 2. Музеі навучальных устаноў
- •Структура сельскагаспадарчага музея пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце
- •1.3. Музеі навуковых таварыстваў
- •Глава 2. Станаўленне музейнай справы ў 1918–1941 гг.
- •2. 1. Дзяржаўныя музеі бсср
- •2.2. Грамадскія краязнаўчыя музеі бсср
- •2. 3. Музеі заходняй беларусі
- •Глава 3. Развіццё музейнай справы ў 1944–1991 гг.
- •3.1. Краязнаўчыя музеі
- •3.2. Гістарычныя музеі
- •3.3. Мастацкія, літаратурныя і прыродазнаўчыя музеі
- •Заключэнне музейная справа на мяжы хх і ххі ст.
- •Музейна-камунікатыўная палітыка:
- •Фармаванне музейнага лідэрства і прафесіяналізму:
- •Паляпшэнне нарматыўна-прававой базы:
А. А. Гужалоўскі гісторыя музейнай справы беларусі Вучэбны дапаможнік
МІНСК 2011
УДК
ББК
Рецэнзенты:
Бяспалая М. А., загадчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, доктар гістарычных навук, прафесар
Масцяніца А. М., загадчык кафедры музеязнаўства і экскурсазнаўства Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Прааналізаваны ў комплексе юрыдычныя, адміністрацыйныя, навуковыя, захавальніцкія, адукацыйныя і іншыя аспекты дзейнасці музеяў Беларусі на працягу іх гістарычнага развіцця. Узноўлена карціна развіцця айчыннай музейнай справы на розных этапах ад дамузейнага збіральніцтва да нашага часу. Дапаможнік прызначаны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гістарычна-культурнай спадчыны (па напрамках)». Кніга таксама адрасавана музейным работнікам, спецыялістам у галіне аховы помнікаў, калекцыянерам.
УДК
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 4
Глава 1 зараджэнне музейнай справы ў хі – пачатку хх ст. 6
1.1. ПРЫВАТНАЕ ЗБIРАЛЬНIЦТВА 6
1.2. МУЗЕІ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ 42
1.3. МУЗЕІ НАВУКОВЫХ ТАВАРЫСТВАЎ 57
Глава 2. Станаўленне музейнай справы ў 1918–1941 гг. 85
2.1. ДЗЯРЖАЎНЫЯ МУЗЕІ БССР 85
2.2. ГРАМАДСКІЯ КРАЯЗНАЎЧЫЯ МУЗЕІ БССР 120
2.3. МУЗЕІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ 139
Глава 3. Развіццё музейнай справы ў 1944–1991 гг. 164
3.1. КРАЯЗНАЎЧЫЯ МУЗЕІ 172
3.2. ГІСТАРЫЧНЫЯ МУЗЕІ 201
3.3. МАСТАЦКІЯ, ЛІТАРАТУРНЫЯ І ПРЫРОДАЗНАЎЧЫЯ МУЗЕІ 225
ЗАКЛЮЧЭННЕ. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА НА МЯЖЫ ХХ і ХХІ ст. 246
Уводзіны
Музеялагічная падрыхтоўка заклікана рыхтаваць моладзь да асабовай арыентацыі ў сучасным свеце, да асэнсаванняя яго як сукупнасці культурных дасягненняў чалавечай супольнасці. Яна павінна спрыяць узаемаразуменню і прадуктыўнаму дыялогу прадстаўнікоў розных культур. У выніку вывучэння курса «Гісторыя музейнай справы Беларусі» студэнты павінны атрымаць уяўленне пра шматвобразнасць і самакаштоўнасць айчынных музеяў на розных этапах іх гістарычнага развіцця, быць здольнымі арыентавацца ў сучаснай музейнай сферы, будаваць яе прагнастычныя мадэлі.
Сёння музейную тэорыю і практыку можна развіваць толькі з улікам карыснага шматгадовага вопыту калекцыяніравання і музейнай работы, а таксама не спраўдзіўшых сябе прыёмаў і падыходаў. Таму разгляд гістарычнага вопыту музеяў неабходны для распрацоўцы сучасных пытанняў музеялогіі. Падобны падыход дазваляе сфармаваць рацыянальнае разуменне музея, дзе яго мінулае праз дзень сённяшні накіравана ў будучыню.
Гісторыя музейнай справы – гэта навуковая і вучэбная дысцыпліна, якая вывучае ўзнікненне, развіццё, практыку работы музеяў, музейнай сеткі і арганізацыі музейнай справы, а таксама музейную думку на розных этапах гістарычнага развіцця. Гэта дысцыпліна мае сваі ключавыя паняцці і характарыстыкі, сваі крыніцы і гістарыяграфічныя даследаванні. Яе перыядызацыя вызначаецца спецыфікай развіцця музейных устаноў у канкрэтных сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных ўмовах. Гісторыя музейнай справы выкарыстоўвае метады гістарычнай навукі, дапаможных гістарычных дысцыплін, мастацтвазнаўства, помніказнаўства, культуралогіі.
Вучэбны дапаможнік «Гісторыя музейнай справы Беларусі» знаёміць студэнтаў у вузлавымі пытаннямі станаўлення і развіцця айчынных музеяў – ад стварэння першых дамузейных збораў у эпоху сярэдневечча да сённяшняга дня. У ім ўпершыню зроблена спроба выкласці пад адной вокладкай шматвяковую гісторыю музейнай справы Беларусі. Матэрыял выкладаецца па асноўным перыядам гісторыі Беларусі, што дае ўяўленне пра паступальнае развіццё айчынных музеяў, а таксама матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Унутры кожнага з перыядаў музеі згрупаваны паводле іх ведамаснай прыналежнасці, а з пачаткам іх спецыялізацыі – па профільных групах. У дапаможніку улічаны сучасныя тэарэтыка-метадалагічныя падыходы да музейнай дзейнасці, у прыватнасці аўтар разглядае музей як форму трансляцыі культур, назапашанага сацыяльнага вопыту.
Аўтар імкнуўся ўзнавіць рэальную карціну дамузейнага збіральніцтва і музейнай справы, паказаць залежнасць стварэння музеяў ад сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных умоў жыцця грамадства, вызначыць ролю і месца музеяў сярод іншых сацыяльна-культурных інстытутаў, даць інтэрпрэтацыю музейнай гісторыі ў яе чалавечым вымярэнні.
За доўгі час развіцця айчыннай музейнай справы быў назапашаны вялікі здабытак у выглядзе фондавых калекцый, метадаў і прыёмаў іх апрацоўцы, вывучэння і прадстаўлення публіцы, на музейнай ніве працавалі дзясяткі прафесіяналаў. Фармат вучэбнага дапаможніка дазволіў распавесці пра найбольш значныя з іх.
Вучэбны дапаможнік «Гісторыя музейнай справы Беларусі» падрыхтаваны на аснове шматгадовага вопыту выкладання аднайменнага вучэбнага курса студэнтам спецыяльнасці «музейная справа і ахова гістарычна-культурнай спадчыны» у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а таксама музейным супрацоўнікам, праходзячым перападрыхтоўку ў Інстытуце культуры Беларусі.