Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 9. Пунктуацыя.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
71.17 Кб
Скачать

3. Класіфікацыя знакаў прыпынку

Сучасная пунктуацыйная сістэма беларускай мовы налічвае 10 знакаў прыпынку: . , ! ? … ; : – ( ) “ ”

Па знешніх графічных прыметах усе знакі прыпынку падзяляюцца на аднаэлементныя, двухэлементныя і трохэлементныя.

Паводле функцыі, якую выконваюць у сказе, усе знакі падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя.

Раздзяляльныя знакі служаць для аддзялення самастойных сказаў у тэксце або асобных членаў простага сказа ці прэдыкатыўных частак складанага сказа. Гэта знакі прыпынку ў канцы сказа, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік паміж часткамі складанага сказа, знакі прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа. Паводле спосабу ўжывання раздзяляльныя знакі могуць быць адзіночныя і паўторныя. У якасці адзіночных ужываюцца ўсе раздзяляльныя знакі, у якасці паўторных – толькі коска і кропка з коскай, якімі звычайна аддзяляюцца аднародныя члены і аднатыпныя часткі складанага сказа.

Выдзяляльныя знакі прыпынку служаць для выдзялення са структуры сказа асобных яго частак (адасобленых членаў, звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, простай мовы), якія маюць дадатковае значэнне ў раскрыцці агульнай думкі. Да іх адносяцца коска, працяжнік, коска з працяжнікам, дужкі, двукоссе. Яны звычайна ўжываюцца парамі, ставяцца перад і за выдзеленай канструкцыяй. Больш рэдка сустракаюцца разнатыпныя, несіметрычныя парныя выдзяляльныя знакі.

Параўн.: Лена, мая сястра, вучыцца ў дзесятым класе. – парны сіметрычны знак прыпынку. Усё: лес, поле, возера – дрэмле пад снегам. – парны несіметрычны знак прыпынку.

Калі кампаненты, што патрабуюць выдзялення, знаходзяцца не ў сярэдзіне, а ў пачатку ці ў канцы сказа, то замест выдзяляльнага знака ставіцца раздзяляльны знак прыпынку.

Нібы казачныя асілкі, стаяць над ракой дубы.

Адзін і той жа знак прыпынку можа адначасова выконваць і раздзяляльную, і выдзяляльную функцыі.

Скажы мне, дарога, хто ездзіць табою. (Я. Колас)

Паводле ўжывання знакі прыпынку падзяляюцца на:

  • адзіночныя (знакі, якія ўжываюцца для раздзялення дзвюх аднатыпных сінтаксічных канструкцый у простым сказе і дзвюх частак складаных сказаў);

  • паўторныя (знакі, якія ўжываюцца для раздзялення больш чым дзвюх аднатыпных сінтаксічных канструкцый у простым сказе і трох і больш аднатыпных прэдыкатыўных частак у складаным сказе);

  • парныя (два аднолькавыя знакі, якія ўжываюцца для выдзялення сінтаксічнай канструкцыі з саставу сказа).