Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 9. Пунктуацыя.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
71.17 Кб
Скачать

Пунктуацыя

  1. Станаўленне і развіццё пунктуацыйнай сістэмы

  1. Прынцыпы сучаснай пунктуацыі

  1. Класіфікацыя знакаў прыпынку Літаратура

1. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя. – Мн., 1987.

2. Бурак Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы. – Мн., 1980.

3. Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. – Мн., 1982.

4. Валгина Н.С. Принципы русской пунктуации. – М., 1972.

5. Валгина Н.С. Русская пунктуация: принципы и назначение. – М., 1979.

6. Валгина Н.С. Трудные вопросы пунктуации. – М., 1983.

7. Гапоненка І. З гісторыі знакаў прыпынку // Роднае слова. 2004. – № 1 – 12.

8. Иванова В.Ф. История и принципы русской пунктуации. – Л., 1962.

9. Клюсаў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі. – Гродна, 1993.

10. Шапиро А.Б. Основы русской пунктуации. – М., 1955.

11. Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. – Мн., 2006.

Пунктуацыя (punctuatio ад лац. рunctum – кропка) – 1) сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовым тэксце; 2) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца пунктуацыйная сістэма і заканамернасці яе станаўлення і функцыянавання.

1. Станаўленне і развіццё пунктуацыйнай сістэмы

Дастаткова пэўныя сляды пунктуацыі адносяцца да 3-2 ст. да н.э. Традыцыйна вынаходнікам пунктуацыі лічыцца Арыстафан Візантыйскі. Ён першы, як сведчаць помнікі, стаў ужываць розныя знакі ў гамераўскіх тэкстах.

У пачатку І ст. да н.э. сістэма знакаў прыпынку была ўжо ўсвядомлена і тэарэтычна. Яе выклаў грэчаскі граматык Дыянісій Фракійскі ў кнізе “Граматычнае мастацтва”, дзе адрозніваецца тры знакі прыпынку: кропка – знак закончанай думкі; сярэдняя кропка – ставіцца для таго, каб перадыхнуць; малая кропка – знак думкі яшчэ не скончанай, якой патрабуецца працяг.

У сярэдзіне І ст. да н.э. пасля доўгай барацьбы Грэцыя была падпарадкавана Рыму, стала адной з рымскіх правінцый. Уплыў рымскай навукі адбіўся і на пунктуацыі, аднак рымляне не стварылі абсалютна новай арыгінальнай пунктуацыйнай тэорыі. Яны ў асноўным абапіраліся на палажэнні Дыянісія Фракійскага. Тым не менш, некаторая розніца ў грэчаскай і лацінскай пунктуацыі была, і таму ў гісторыі прынята адрозніваць грэчаскую і лацінскую пунктуацыйныя традыцыі (пазней гэта адлюстравалася ў заходнееўрапейскіх пунктуацыйных сістэмах).

Падчас вынаходніцтва славянскага кірыліцкага пісьма (да Х ст.) у грэчаскіх і лацінскіх рукапісах былі ўжо ва ўжыванні наступныя знакі:

– крыж +

– разнастайныя камбінацыі кропак

– кропка .

– кропка з коскай ; .,

– дзве кропкі з коскай : ,

– коска ,

– група косак ,,,

Эпізадычна ў рукапісах сустракаюцца знакі тыпу сучаснага двукосся (»), перавернутая коска (‘).

У рускіх рукапісах старажытнага перыяду ўжываюцца камбінацыі кропак, крыж, двукроп’е, кропка, хвалістая вертыкальная рыска (яна і крыж пазней выйшлі з ужытку).

Рускім рукапісам да ХVІ ст. не быў вядомы падзел на словы. Кропкі ставіліся ў інтэрвалах паміж нерасчлянёнымі адрэзкамі тэксту (у цяперашнім варыянце – паміж сінтагмамі), на ўзроўні сярэдзіны літраы ці знізу.

У ХV ст. з’яўляецца коска, напачатку раўназначная кропцы. Лічыцца, што і кропка з коскай з’явілася ў гэты час. Абодва знакі былі запазычаны з грэчаскага пісьма праз паўднёваславянскае.

Звесткі пра новыя знакі даходзілі павольна, і таму ў многіх рукапісах ХV-ХVІ стст., акрамя кропак, нічога няма. Найбольш багатым на пунктуацыйныя знакі лічыцца “Астрамірава евангелле”, хаця ўзнікла яно раней за іншыя помнікі.

Знакі прыпынку ставіліся і выпадкова, па нейкіх знешніх прычынах (напрыклад, перарваўшы працу, пераписчык мог паставіць кропку нават у сярэдзіне слова).

Першыя спробы тэарэтычнага асэнсавання сістэмы пунктуацыі на Русі належаць Максіму Грэку – вучонаму афонскаму манаху, які прыехаў у Маскву ў 1518 г. з мэтай выпраўлення багаслоўскіх кніг, і князю Курбскаму. Аднак да вынаходніцтва кнігадрукавання не было магчымасцей і ўмоў для паслядоўнага развіцця пунктуацыі. Толькі са з’яўленнем друкаваных граматык стала магчымым упарадкаванне ва ўжыванні знакаў прыпынку. Пачатак быў пакладзены ў граматыцы Л. Зізанія 1596 г. (спец. глава “О точках”): “колико есть точóкъ; шесть…”

запятая ,

срока (кропка насупраць сярэдзіны радка)

двосрочие :

подстолия ; (пытальнік)

съединительная - (знак пераносу)

точка .

Гэтыя знакі не былі новымі, яны былі вядомы і да “Граматыкі”, аднак такія рукапісы, дзе яны сустракаліся, былі рэдкасцю.

Граматыка” М. Сматрыцкага 1619 г. (раздзел “О препинаниях строчных”):

черта / (указвала на павышэнне тону голасу)

запятая ,

двоточие :

точка .

разъятная ٧ (знак для падзелу слоў, якія маглі б зліцца ў адно)

единитная “ (знак пераносу)

вопросная ;

удивная !

вместная [ ]

отложная ( )

Сучасная пунктуацыя – вынік доўгага і складанага ўзаемадзеяння пунктуацыйнай сістэмы, усталяванай у шэрагу моў пасля ўвядзення кнігадрукавання, і тых прыёмаў ужывання знакаў, якія выпрацаваліся лепшымі майстрамі літаратурнага маўлення. Пунктуацыйная сістэма рускай мовы склалася да ХVІІІ ст., калі канчаткова склаліся асновы рускай літаратурнай мовы. Так, М.В. Ламаносаў у “Граматыцы” 1755 г. называе наступныя знакі прыпынку: запятая, точка, две точки, точка с запятой, вопросительный знак, удивительный знак, единительный знак (-), вместительный знак ().

Шматкроп’е, двукоссе (іх аўтары невядомыя), працяжнік уводзяцца ў практыку пісьма паступова.

Існуе меркаванне, што працяжнік (рыса) упершыню стаў ужывацца М.М. Карамзіным. Гэтага знака доўга пазбягалі, наконт яго вяліся дэбаты. Часопіс “Украинский вестник”: “Что значит сия чёрная полоса чернил? У Вольтера сто томов книг – а тире нет”.

Шматкроп’е ўпершыню ўпамінаецца ў граматыцы А.Х.Вастокава (знак пресекательный).

Беларускія назвы знакаў прыпынку склаліся пад уплывам пунктуацыйнай тэрміналогіі рускай, польскай і ўкраінскай моў.

Карусь Каганец, “Беларускі лемантар” (1906): кропка, закавыка, кропка з закавыкай, двукроп’е, працяжка, пытаннік, клічнік, недаказ, чужаслоў.

Б. Тарашкевіч: пункт, коска, пункт з коскай, два пункты, працяжнік, пытальнік, клічнік, недаказ (мнагакроп’е), дужкі, чужаслоў (двукоссе).

Тэрмін “кропка” пачынае ўжывацца з 20-х гг.

Канчаткова сучасныя назвы замацаваныя ў 1937 г.

У сённяшняй пунктуацыі ўжываюцца тыя ж знакі прыпынку, аднак пунктуацыя не застаецца статычнай. Пашыраюцца ці нават змяняюцца функцыі некаторых знакаў, адбываюцца зрухі ў суадносінах сэнсавых і граматычных умоў пастаноўкі знакаў прыпынку (прыкметна ўзмацняецца сэнсавае ўжыванне знакаў прыпынку).