Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 3.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
216.58 Кб
Скачать

3. Правілы паводзінаў слухача

Існуюць свае правілы і для слухачоў. Калі да вас звяртаюцца з якім-небудзь пытаннем ці паведамленнем, неабходна ўважліва выслухаць моўцу, спыніўшы свае справы. Але той, хто гаворыць, павінен улічваць сітуацыю маўлення, каб не перашкодзіць занятаму чым-небудзь чалавеку. У службовых умовах не прынята турбаваць засяроджанага калегу, у транспарце не варта звяртацца да таго, хто чытае або размаўляе з некім іншым.

Калі мы ўжо сталі слухачамі, неабходна добразычліва, паважліва і цярпліва адносіцца да суразмоўцы. Слухаць трэба ўважліва і да канца, нават і ў тым выпадку, калі да вас звярнуліся і гавораць, на вашу думку, бязглуздзіцу. Гэта правілы добрага тону. Калі ж вы на самай справе не маеце часу, неабходна тактоўна прапанаваць перанесці гутарку на іншы час, растлумачыўшы прычыну вашай занятасці. Асабліва гэта правіла неабходна ўлічваць тым, хто займае больш высокую пасаду ці старэйшы па ўзросту.

Слухаючы суразмоўцу, не прынята перапыняць яго, збіваць з думкі, нельга ўстаўляць іранічныя або недарэчныя заўвагі ці ўвогуле пераводзіць слуханне ва ўласнае маўленне. Наадварот, варта рознымі спосабамі падкрэсліваць сваю зацікаўленасць у размове, у яго словах – позіркамі, мімікай, жэстамі, кіўкамі галавы, выклічнікамі (так-так, ну-ну...). У дыялогу неабходна своечасова ацэньваць маўленне суразмоўцы, пагаджацца або не пагаджацца з ім, адказваць на пытанні, на пабуджэнні рэагаваць словам або дзеяннем. Пры гэтым неабходна памятаць, што трэба ўмела спалучаць уменне слухаць і гаварыць, не займаючы ўвесь час сваім гаварэннем. Тут дарэчы прыгадаць прыказкі: Слова серабро, а маўчанне золата; Спачатку будзь выслухачым, а потым апавядачым.

Калі ж у размове прымае ўдзел некалькі чалавек, нельга імкнуцца адказваць на пытанні, адрасаваныя не табе. I толькі ў тым выпадку, калі адрасат не рэагуе (што ўвогуле з’яўляецца парушэннем правілаў культуры ўзаемаадносін), іншы слухач можа адказаць, згладжваючы сітуацыю ў агульнай размове і падтрымліваючы палілог.

4. Этыкет тэлефонных размоў

Вядома, якое вялікае месца ў сучасным жыцці займае тэлефон. Гутаркі па тэлефоне ў значнай ступені выцясняюць асабістыя зносіны і прыватную перапіску. Таму пры вывучэнні любой мовы важна ведаць, якія маўленчыя формулы прыняты пры гутарцы па тэлефоне. Пры гэтым жэсты і міміка не могуць быць выкарыстаны, і роля стэрэатыпаў зносін павялічваецца. Да таго ж часта існуе неабходнасць зрабіць гутарку больш кампактнай, карацейшай, што таксама ўзмацняе ролю традыцыйна ўжывальных частотных формул. Гэтыя формулы маюць нацыянальную своеасаблівасць. Да ліку такіх традыцыйных формул адносяцца перш за ўсё зачыны тэлефонных гутарак – першая рэпліка асобе, якая зняла трубку, спосабы запрашэння суразмоўцы да тэлефона і адказы на гэта запрашэнне.

Так, калі французы, немцы і ангельцы, зняўшы трубку, звычайна кажуць: Ici madame Duval (літар. Тут мадам Дюваль); Hier Meier (Тут Мэйер); Maggie Brown speaking (Гаворыць Мэгі Браун), то ў беларускім маўленчым калектыве прыняты наступныя рэакцыі на тэлефонны званок:

у гутарцы і нейтральна: Алё!; Так!

з адценнем афіцыйнасці: Слухаю!; Я слухаю//; Вас слухаюць//; Слухаю вас!

афіцыйны адказ: "прозвішча + слухае": Пятроў слухае //; "назва ўстановы": Паліклініка // Гасцініца //; "ля тэлефона + прозвішча": Смірнова ля тэлефона //

Пачуўшы падобны адказ, размоўца павінен папрасіць запрасіць да тэлефона таго, хто яму патрэбен:

у гутарцы: Можна Васю?; Вася дома?

нейтральна: Можна запрасіць Кацю?; Запрасіце, калі ласка, Кацю //

у кадыфікаванай мове: Будзьце ласкавы, Алену Іванаўну //; Калі ласка, Яўгенію Васільеўну //

Слухач можа адказаць:

у гутарцы і нейтральна: Гэта я //; Так / гэта я//; Зараз ён (яна) падыдзе//; Зараз я яго (яе) паклічу//; Яго (яе) няма дома //; Ён (яна) выйшаў (выйшла); Што яму (ёй) перадаць? Хто яго (яе) пытае?; Патэлефануеце пазней //; Прабачце / хто гаворыць (тэлефануе)?

з адценнем афіцыйнасці: Я вас слухаю //

састарэлае: З кім маю гонар?

Калі размоўца няправільна набраў нумар, ён можа пачуць: Вы не туды патэлефанавалі //; Вы памыліліся (нумарам) //; Тут такіх няма./

Правілы паводзінаў трэцяга.

Маўленчая культура і сістэма зносінаў у сям’і.

Маўленчыя паводзіны і культура зносінаў у гасцях.

Маўленчыя паводзіны гасцей.

Этыкет ліставання.

Вылучаецца не менш за дзесяць важнейшых маўленчых сітуацый, якія маюць свой набор этыкетных слоў і выразаў.

Зварот – да аднаго чалавека ці да многіх; афіцыйны ці сяброўскі з рознымі адценнямі блізкасці; да знаёмага ці незнаёмага; да мужчыны ці жанчыны; да дарослага ці да дзіцяці, падлетка, юнака; на стадыёне, у фае тэатра, на рынку або ў амбасадзе сяброўскай краіны. Звычайна ўжо па ўжытым зваротку можна вызначыць сітуацыю маўлення і ступень блізкасці суразмоўцаў. Напрыклад: "Андрэй! А бадай жа ты скіс!" радасна вы-гукнуў Янка. – Каго я бачу, ці не зманьваюць мяне вочы!" (Якуб Колас. На ростанях). Сітуацыя маўлення неафіцыйная, сустрэліся добра знаёмыя людзі.

Прывітанне выказваецца пры сустрэчы ў самых разнастайных сітуацыях або ў размове па тэлефоне: Добры дзень! Добры ранак! Добры вечар! Добрага здароўя! Прывітанне! Вітаю! Маё шанаванне! Здароў (-ва)! Здаровенькія былі! Чалом вам! Ніжэйшае шанаванне!

У беларускай этыкетнай традыцыі існуюць формулы вітання з пазначэннем адпаведнага дня тыдня: З панядзелкам вас (цябе); З аўторкам цябе і г. д.

Існуюць таксама формулы вітання, якія выкарыстоўваюцца, калі звяртаюцца да людзей, занятых пэўнай працай на працягу земляробчага цыкла: да сейбітаў (Зарадзі бог!); да тых, хто сушыць, малоціць жыта (Умалотна вам!); да жанчын, якія рашчыняюць, месяць і пякуць хлеб (Даходна вам! Багат на ўчын! У печ колам, з печы волам!) і інш.

Нашы продкі верылі, што словы, сказаныя ў неспрыяльны момант, маглі дрэнна ўздзейнічаць на чалавека, таму часта ўжывалі зычэнні-засцярогі: Дай, божа, у добры час гаварыць (вымавіць, сказаць), у благі (ліхі, дурны) маўчаць (памаўчаць); У добры час кажучы і інш. З вялікімі святамі ў беларусаў звычайна звязаны пэўныя прыкметы, традыцыі, некаторыя з іх адлюстраваны ў этыкетных выразах. Напрыклад, жадалі: Будзь здаровы (здароў, здаравенькі) на ўвесь год, як калядны лёд!

Адрасата, занятага ежай, вітаюць так: Смачна есці! Прыемнага апетыту! Хлеб ды соль! Рэплікамі ў адказ будуць словы ўдзячнасці або запрашэнне да стала: Просім. Просім да стала. Сядайце з намі. Просім на хлеб-соль.

У беларускім фальклоры ўжываецца і жартаўліва-нядобразычлівае: "Хлеб ды соль!" "Ядзім, ды свой, а ты ў парозе пастой!" (Запісана Ф. М. Янкоўскім.)

Да прывітання ў беларусаў яшчэ прынята дадаткова спытацца і сказаць: Як маецеся? Рады(-а) вас бачыць. Што добрага чуваць? і інш. На такія пытанні адказваюць па-рознаму: Ды так сабе, нічога. Дзякуй за ўвагу. Дзякуй, жыву памаленьку ды паціхеньку. Як даглядаемся, так і маемся і інш.

Развітанне бывае сяброўскае і афіцыйнае; штодзённае і надоўга, назаўсёды; з пажаданнямі і без іх: Да спаткання! Да сустрэчы! Бывайце здаровы! Бывай! Пакуль! Да заўтра! Дабранач! Нярэдка дадаюцца і адпаведныя жэсты: ківок галавой, паднятая ўверх рука, пацісканне рук, абдымкі і інш.

Знаёмства, прадстаўленне – адрозніваюцца афіцыйнае і сяброўскае, са старэйшым па ўзросту і па статусу і з малодшым, з мужчынай і жанчынай. Афіцыйнае знаёмства: Знаёмцеся, калі ласка. Ваш новы дырэктар Антанюк Рыгор Іванавіч. Сяброўскае: "Каця, пазнаём нас!" "Гэта Дзяніс, мы разам вучымся ў музычнай школе".

Удзячнасць – найбольш шырока ўжывальнае праяўленне этыкі: Дзякую вам! Шчыра ўдзячны! На словы падзякі прынята адгукацца ў розных маўленчых сітуацыях па-рознаму: Калі ласка! Няма за што! I вам дзякую за ўсё! Спажывайце на здароўе! Вялікі расці! (да дзяцей) і інш.

Віншаванне – са святам, з нейкімі значнымі падзеямі ў жыцці (дзень нараджэння, атрыманне ўзнагароды, улазіны, адкрыццё ўстановы). Да віншаванняў звычайна дадаюцца пажаданні: добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, поспехаў у працы і вучобе, у творчай дзейнасці; дабрабыту, радасці і шчасця і інш.

Просьбы пачынаюцца са слоў: калі ласка, будзьце ласкавы; прашу цябе (вас); у мяне да цябе вялікая просьба; ці не змог бы ты (вы)... Пасля этыкетнага пачатку ідзе змест просьбы.

Запрашэнне: на вечарыну, на навуковую канферэнцыю, на дзень нараджэння, на адкрыццё выставы; позва ў суд за сведку, у ваенкамат для пастановы на ўлік і інш. У запрашэнні неабходна аба вязкова пазначыць дзень і час (пачатак і заканчэнне), калі адбудзецца мерапрыемства.

Прабачэнне выказваецца ў тым выпадку, калі нанесена нейкая шкода, страта адрасату прабачэння: Даруйце, калі ласка! Выбачайце! Прабачце мне! У прабачэнні няма ніякіх абмежаванняў для яго ўдзельнікаў: просьба прабачыць можа быць выказана як паміж раўнапраўнымі партнёрамі, так і зверху ўніз ці наадварот. Але варта нагадаць, што не ўсякая шкода можа быць выпраўлена пры дапамозе выбачэння, асабліва, калі гэта адносіцца да паводзін, забароненых законам. Гатоўнасць папрасіць прабачэння залежыць ад індывідуальных якасцей асобы (людзі, схільныя да агрэсіі, не просяць прабачэння, а сціплыя і стрыманыя могуць прасіць прабачэнне празмерна часта); ад камунікатыўных намераў моўцы (калі парушальнік нормаў зацікаўлены ў захаванні добрых адносін з чалавекам, якому прычыніў крыўду, то, хутчэй за ўсё, папросіць яго прабачыць; а калі адносіны не маюць вялікага значэння, ён, напэўна, не будзе рабіць гэта).

Акрамя названых прычын на рэалізацыю актаў прабачэння ўплывае сацыяльная дыстанцыя, статус, пол камунікантаў, ступень добраахвотнасці дадзенага суразмоўніцтва. Заўсёды, калі этыкет вымагае пэўнага спосабу паводзін, а суразмоўца па ўважлівай прычыне не мае магчымасці выканаць гэта прадпісанне, ён можа захаваць сваю рэпутацыю ветлівага чалавека з дапамогай прабачэння. Напрыклад, звоніць тэлефон у прысутнасці гасцей. Падняць слухаўку ці не? Ветлівасць у адносінах да гасцей патрабуе аддаць ім усю ўвагу і не размаўляць у гэты час па тэлефоне, а ветлівасць у адносінах да таго, хто тэлефануе, патрабуе пагаварыць з ім. Этыкет раіць у такім выпадку зняць слухаўку, папрасіць прабачэння, растлумачыўшы, што ў вас госці, і спытацца, калі можна ператэлефанаваць гэтаму чалавеку [2].

Ліст. Акрамя названых маўленчых сітуацый, якія патрабуюць выкарыстання адпаведных моўных клішэ, варта ўзгадаць яшчэ і наступныя: уступная і заключная частка дзелавога пісьма або сяброўскага ліста, ухваленне, пахвала, камплімент, спачуванне, суцяшэнне. Нягледзячы на высокі ўзровень стандартызацыі, этыкетныя выразы могуць быць надзвычай гнуткімі і выразнымі, могуць паддавацца індывідуальным і гістарычным зменам. Этыкет дапамагае самавыяўленню асобы, фарміраванню маральных якасцей і павышэнню агульнага культурнага ўзроўню кожнага маладога чалавека.

Але сучасная маўленчая практыка сведчыць і пра іншае – пра тое, што маўленчы этыкет і маўленчая культура патрабуюць большай увагі.

У час суразмоўніцтва настаўніку варта нагадаць школьнікам, што кожны від маўленчай дзейнасці, які існуе ў грамадстве (пісьмо, чытанне, гаварэнне, слуханне), патрабуе выкарыстання пэўных правілаў іх рэалізацыі. Нагадаем, напрыклад, што ў бібліятэцы, чытальнай зале не прынята гучна чытаць або нават шаптаць, мармытаць, бо гэта перашкаджае іншым, нельга гучна размаўляць паміж сабой у грамадскім месцы, бо гэта размова не прызначана для іншых. Асабліва ўважлівым неабходна быць у непасрэднай вуснай размове, бо тэкст ствараецца спантанна, непадрыхтавана, да яго ўжо не вернешся і нічога не выправіш. Пра гэта папярэджвае беларуская прыказка: Сказанага да губы не вернеш (гл. практ. 4*).

  1. Гольдчн, В. Е. Речь м этакет. — М., 1983.

  2. Гончарова, Н. М. Этакет н мы. — М., 1993.

  3. Крііжановская, Ю. С, Третьяков, В. П. Грамматака обшенмя. — 2-е нзд. — М. : Смысл; Академ. проект, 1999. — С. 58—60.

  4. Конюшкевііч, М. Белорусскнй речевой этакет в сопоставленмн с русскмм: сптуацмя прнветствня // Вопросы функцнональной грамматакн: дополнмтельные матерпалы Шестых Карскнх чтеннй. 25—26 января 1996 г. — Гродно, 1990. — С. 50—55.

  5. Лыхачев, Д. С. Мстокн отечественной культуры // Новый мнр. — 1994. — № 3.

  6. Львов, М. Р. Основы теормн речн : учеб. пособне для студ. высш. учеб. заведенмй. — М. : Мзд. центр "Академня", 2000. — С. 144—148.

  7. Льюпс, Д. Язык эффектнвного обшення. — М. : Мзд-во ЭКСМО, 2004.

  8. Нацыянальна-моўная канцэптуалізацыя часу ў формулах беларускага маўленчага эты-кету // Беларуская мова і мовазнаўства на рубяжы III тысячагоддзя : матэрыялы навук. канф., прысв. 70-годдзю Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. — Мн. : Права і эканоміка, 2000. — С. 244—246.

  9. Пнз, А. Язык телодвмженпй. — М. : АЙКЬЮ, 1996.

  1. Ратмайр, Р. Прагматака язвннення: сравнмтельное мсследованме на матермале рус-ского языка н русской лнтературы. — М. : Языкм славянской культуры, 2003.

  2. Саўко, I., Саўко, У. "Калі ласка! Дзякуй! Добры дзень!": да вывучэння тэмы "Маў-ленчы этыкет" // Роднае слова. — 1998. — № 7. — С. 87—89.

  3. Супрун, А. Е. Нормы обшення: речевой этмкет // Лекцнм по теормн речевой дея-тельноста. — Мн. : Бел. фонд Сороса, 1996. — С. 167—172.

  4. Формановская, Н. VI. Русскнй речевой этакет: лмнгвнстаческмй м методмческмй ас-пекты. — М., 1982; Употребленме русского речевого этакета. — М., 1984.

  5. Формановская, Н. М. Культура обшенмя м речевой этмкет. — М. : МКАР, 2002.

  6. Яковлева, Г. Г. Средства выраженпя вежлнвостн в разноснстемных языках // Язык н соцмум : матерналы III Междунар. науч. конф. — Мн., 2000. — С. 365—367.

Паўтарыць і падагульніць свае веды па этыцы маўлення і асноўных умовах паспяховага суразмоўніцтва школьнікі змогуць у час вывучальнага чытання адпаведнага тэарэтычнага матэрыялу (практ. 1). Па выніках чытання можна правесці суразмоўніцтва па схеме "вучань – вучні", прапанаваўшы загадзя падрыхтаваць пытанні, якія б яны хацелі абмеркаваць больш падрабязна. У першую чаргу варта засяродзіць увагу школьнікаў на стварэнні ўмоў паспяховых маўленчых зносін і канкрэтызаваць гэтыя ўмовы ў адказах на пытанні:

  • У чым выяўляюцца прыязныя адносіны да суразмоўніка?

  • Як можна прадэманстраваць зацікаўленасць у размове? Як праяўляецца ў размове накіраванасць суразмоўніка на ўзаемаразуменне?

  • Што вы разумееце пад паняццем "настроенасць на інтэлектуальны і эмацыянальны свет суразмоўцы"?

  • Назавіце моўныя сродкі, пры дапамозе якіх можна карэктна выказаць сваю нязгоду з меркаваннем суразмоўніка і ўстрымацца ад рэзкіх крытычных заўваг.

  • Якімі моўнымі і пазамоўнымі сродкамі можна выявіць спачувальную ўвагу да суразмоўцы?

  • Ці ва ўсіх жыццёвых сітуацыях можна і патрэбна кіравацца ўмовай: давярай суразмоўніку і шчыра выказвай свае думкі? (гл. практ. 10).

Гольдчн, В. Е. Речь м этакет. — М., 1983.

  1. Гончарова, Н. М. Этакет н мы. — М., 1993.

  2. Крііжановская, Ю. С, Третьяков, В. П. Грамматака обшенмя. — 2-е нзд. — М. : Смысл; Академ. проект, 1999. — С. 58—60.

  3. Конюшкевііч, М. Белорусскнй речевой этакет в сопоставленмн с русскмм: сптуацмя прнветствня // Вопросы функцнональной грамматакн: дополнмтельные матерпалы Шестых Карскнх чтеннй. 25—26 января 1996 г. — Гродно, 1990. — С. 50—55.

  4. Лыхачев, Д. С. Мстокн отечественной культуры // Новый мнр. — 1994. — № 3.

  5. Львов, М. Р. Основы теормн речн : учеб. пособне для студ. высш. учеб. заведенмй. — М. : Мзд. центр "Академня", 2000. — С. 144—148.

  6. Льюпс, Д. Язык эффектнвного обшення. — М. : Мзд-во ЭКСМО, 2004.

  7. Нацыянальна-моўная канцэптуалізацыя часу ў формулах беларускага маўленчага эты-кету // Беларуская мова і мовазнаўства на рубяжы III тысячагоддзя : матэрыялы навук. канф., прысв. 70-годдзю Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. — Мн. : Права і эканоміка, 2000. — С. 244—246.

  8. Пнз, А. Язык телодвмженпй. — М. : АЙКЬЮ, 1996.

  1. Ратмайр, Р. Прагматака язвннення: сравнмтельное мсследованме на матермале рус-ского языка н русской лнтературы. — М. : Языкм славянской культуры, 2003.

  2. Саўко, I., Саўко, У. "Калі ласка! Дзякуй! Добры дзень!": да вывучэння тэмы "Маў-ленчы этыкет" // Роднае слова. — 1998. — № 7. — С. 87—89.

  3. Супрун, А. Е. Нормы обшення: речевой этмкет // Лекцнм по теормн речевой дея-тельноста. — Мн. : Бел. фонд Сороса, 1996. — С. 167—172.

  4. Формановская, Н. VI. Русскнй речевой этакет: лмнгвнстаческмй м методмческмй ас-пекты. — М., 1982; Употребленме русского речевого этакета. — М., 1984.

  5. Формановская, Н. М. Культура обшенмя м речевой этмкет. — М. : МКАР, 2002.

  6. Яковлева, Г. Г. Средства выраженпя вежлнвостн в разноснстемных языках // Язык н соцмум : матерналы III Междунар. науч. конф. — Мн., 2000. — С. 365—367.