
- •1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •4. К. Каганец — паэт, празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •7. “Золата” Ядвігіна ш.: спроба рамана.
- •8. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. (незакончана!)
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •10. На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.
- •11.Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі. (незакончана!)
- •12. Публіцыстычная спадчына Цёткі
- •13. Наватарская роля я. Купалы ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я. Коласам).
- •14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу я. Купалы.
- •15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16.Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- •17. Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •18. П’еса я. Купалы “Тутэйшыя”.
- •19.Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •20. Асаблівасці прозы у. Галубка
- •23. Паэма “Новая зямля” я. Коласа: праблема зямлі і волі.
- •24. Паэма я. Коласа “Сымон-музыка”: праблематыка, жанравая прыналежнасць.
- •26. Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця”. Літаратурна-фальклорныя традыцыі і іх адлюстраванне ў творы.
- •27.Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- •28.Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.
- •32. Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна”, іншыя).
- •33. На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •34. М. Багдановіч як крытык і гісторык беларускай літаратуры.
- •35.Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •36. А. Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •39. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •40. Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •42. Вацлаў Юстынавіч ластоўскі— пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •43. Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •44. В. Ластоўскі – майстар малых празаічных жанраў.
- •46. Аповесць “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •51. Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •52. Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (к. Буйло, к. Сваяк, з. Верас, а. Гурло, Дубоўка у., Пушча я., Дудар а., Хадыка у., Жылка у.)
- •53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •54. Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •55.Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •56. Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- •57.Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •58. Крамольныя творы Гарэцкага.
- •61. Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- •62.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- •63.Рэалістычна-бытавыя апавяданні і аповесць “Салавей” Змітрака Бядулі.
- •64.Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі “Салавей”.
- •68.Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •69. Праблематыка апавяданняў Цішкі Гартнага.
- •70.Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
- •Iншы варыянт адказу:
12. Публіцыстычная спадчына Цёткі
Заслугоўваюць увагі думкі Ц. наконт беларускай мовы, асветы – публіцыстычныя артыкулы “Шануйце роднае слова”, “Аб душы маладзежы”, “Папараць-кветка”. Друкаваліся ў “Лучынцы” і адрасаваліся пераважна беларускай моладзі.
Ц., як і Багушэвіч, вельмі высока цаніла бел. мову, заклікала любіць яе і шанаваць, бо развіццё нацыянальнай культуры, літаратуры, на яе думку, немагчыма без развіцця роднай мовы. Любоў чалавека да радзімы, да свайго народа праяўляецца перш за ўсе праз яго любоў да роднага слова. Ц. заклікае маладое пакаленне Беларусі аддаць свае сілы і здольнасці служэнню лепшым ідэалам чалавецтва.
Творчасць Ц. заўсёды заставалася аптымістычнай.
13. Наватарская роля я. Купалы ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я. Коласам).
(Ів.Дам.Луцэвіч) - адзін з заснавальнікаў сучаснай бел. літаратурнай мовы, нар. паэт Беларусі, духоўны лідэр бел. нац. адраджэння. 7 ліпеня 1882 г. (па нов.ст.), фальв. Вязынка. Дробная шляхта. Луцэвічы ў 1870-х былі выселены з засценка Пяскі, дзе род жыў з XVII ст. Сям'я шматдзетная, пераязджала з месца на месца. Старэйшы, памочнік.Цікавіў бел. фальклор. Самаадукацыя. Вандроўныя настаўнікi, Сенніцкае нар.вучылішча, прыватная падрыхтоўчая школа ў Мінску. Толькі ў 16-гадовым узросце скончыу поўны курс (2 класы за год) бял.нар. вучылішча. Уплыў на фармір-не светапогляду - знаёмства з удзельнікам паўстання 1863 - 3. Чаховічам. Карыстаўся яго бібліятэкай, нелегальная літ-ра. Развіццё нац. самасвядомасці, цікавасць да мінулага Бел. Смерць бацькі 1902, каб пракарміць сям'ю 6 год (1902-08) на сваёй гаспадарцы, хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым, памочнікам вінакура. 1-ыя вершы – сентымент.-рамантычн. - па-польску (1902). Усвядоміў, што толькі праз родную мову можа выказаць свае думкi - ў той час было смелым крокам. Бел.мова была забаронена. Ранні бел. твор - "Мая доля"1904 – псіхал.самаадчуванне чалавека з народа, яго прыгнечанасць. 1905 газета "Северо-Западный край" - надрукаваны верш "Мужык" – 1-шы апублік. твор паэта на бел. мове. З гэтага часу - псеўданім Я.Купала, звяз. са святам Купалля, пошукам чароўнай кветкі, як пошуку лепшай долі для народа.1907"Наша ніва",верш"Касцу" – 1-е выступленнем Купалы ў белар-моўным друку. Пасля ў "Нашай ніве" друкаваўся рэг. Бяспраўнае становішча селяніна, прыгажосць роднай зямлі. Паэт-рамантык, з ідэямi рэв. абнаўлення, звязанымiз ідэаламi нац. Адраджэння. 1908, Санкт-Пецярб., 1-ы зборнік "Жалейка", вершы+паэма "Адплата кахання". Лірычныя творы з выразна адлюстраванай долi селянiна, памкненні народа і паэта як выразніка яго пачуццяў, ўпершыню верш "А хто там ідзе?"- стаў неафіцыйным бел.гімнам. "Жалейка" 2-чы канфіскоўвалася ўладамі.1908-09 Вільня, "Наша ніва" і адначас. бібліятэкарам. Пазнаёміўся з прадстаўнікамі рус.інтэлігенцыі, рэв-на настроенай моладдзю, пасяджэннi Бел.навукова-літ. гуртка студэнтаў-беларусаў Санкт-Пецярб. Універ-а. 1912 - сустрэча з Коласам. Дагэтуль знаёмыя толькi па творах. Сяброўства. 1910-13 паэмы "На Куццю", "На Дзяды", "Яна і я", рамантычн. паэмы на фальклорн. аснове "Курган", "Бандароўна", "Магіла льва", драм. паэмы "Сон на кургане", "На папасе", - буйнейшы прадстаўнік нац.рамантызму. Філасофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю. 1910 другі зборнік "Гусляр"- рамантычнае светаадчуванне паэта, хваляванне за лёс Бацькаўшч. 1913 - трэці зборнік «Шляхам жыцця». 1937 зноў ў спісе ахвяраў рэпрэсій, аднак, мясцовыя органы не атрымалi санкцыi на арышт. 1939 ордэн Леніна. У час ВАВ жыў у Маскве, потым ля Казані. Заклікаў да барацьбы з немцамi - упэўненасць у перамозе. 28 чэрвеня трагічна загінуў (упаў у лесвічны пралёт з 10-га паверха) у гасцініцы "Масква" пры невысветленых абставінах. У 1962 г. урна з прахам паэта перавезена ў Мінск і пахавана на Вайсковых могілках.
Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Беларуская літаратура праз творчасць Я. Купалы пецярбургскага перыяду пачала выходзіць на еўрапейскі культурны абсяг. Актуальныя праблемы быцця атрымалі ў ёй глыбокае філасофскае асэнсаванне, асвятляліся на высокім мастацкім узроўні, з улікам нацыянальных культурных асаблівасцей. Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны, вернасць вызначальнай ідэі ўсёй яго творчасці - нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму разняволенню людзей, раскрытай на высокім мастацкім узроўні, заставаліся нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу. Беларускі пясняр стаіць ў шэрагу тых вялікіх мастакоў свету, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай форме. Можна сцвярджаць, што гучныя азначэнні, якія часта ўжываюць у адносінах да Купалы: вялікі пясняр беларускага народа, прарок нацыянальнага адраджэння і нават стваральнік нацыі з'яўляюцца цалкам дарэчнымі.
Якуб Колас - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч. Шлях, які прайшоў Якуб Колас, - адметны. Асноватворныя ўласцівасці яго жыцця і дзейнасці - сумленнасць, высокароднасць, нераўнадушша, імкненне дапамагчы ў цяжкіх абставінах, грунтоўнасць ва ўсіх жыццёвых праявах, вернасць сваім прынцыпам, адстойванне ў прамым ці ўскосным выглядзе ўласных поглядаў, любоў да радзімы і яе народа, клопат аб захаванні нацыянальнай самабытнасці беларусаў, аб беларускай мове, пратэст супраць рознага кшталту прыгнечання чалавека. Гэтыя якасці ў поўнай меры адбіліся на творчасці пісьменніка, які ўнёс значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуру. Сярод творчых дасягненняў найбольш важкімі з'яўляюцца пашырэнне жанравых магчымасцяў беларускай літаратуры, выкарыстанне шырокай і актуальнай тэматыкі ў паэтычных і празаічных творах, узбагачэнне паэзіі філасофскай і пейзажнай лірыкай, спалучэнне лірыкі і эпасу, закладанне асноў беларускага рамана і беларускай дзіцячай літаратуры, філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці праз алегарычны аповед, станаўленне норм беларускай літаратурнай мовы.