- •1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •4. К. Каганец — паэт, празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •7. “Золата” Ядвігіна ш.: спроба рамана.
- •8. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. (незакончана!)
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •10. На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.
- •11.Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі. (незакончана!)
- •12. Публіцыстычная спадчына Цёткі
- •13. Наватарская роля я. Купалы ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я. Коласам).
- •14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу я. Купалы.
- •15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16.Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- •17. Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •18. П’еса я. Купалы “Тутэйшыя”.
- •19.Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •20. Асаблівасці прозы у. Галубка
- •23. Паэма “Новая зямля” я. Коласа: праблема зямлі і волі.
- •24. Паэма я. Коласа “Сымон-музыка”: праблематыка, жанравая прыналежнасць.
- •26. Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця”. Літаратурна-фальклорныя традыцыі і іх адлюстраванне ў творы.
- •27.Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- •28.Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.
- •32. Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна”, іншыя).
- •33. На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •34. М. Багдановіч як крытык і гісторык беларускай літаратуры.
- •35.Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •36. А. Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •39. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •40. Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •42. Вацлаў Юстынавіч ластоўскі— пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •43. Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •44. В. Ластоўскі – майстар малых празаічных жанраў.
- •46. Аповесць “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •51. Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •52. Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (к. Буйло, к. Сваяк, з. Верас, а. Гурло, Дубоўка у., Пушча я., Дудар а., Хадыка у., Жылка у.)
- •53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •54. Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •55.Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •56. Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- •57.Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •58. Крамольныя творы Гарэцкага.
- •61. Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- •62.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- •63.Рэалістычна-бытавыя апавяданні і аповесць “Салавей” Змітрака Бядулі.
- •64.Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі “Салавей”.
- •68.Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •69. Праблематыка апавяданняў Цішкі Гартнага.
- •70.Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
- •Iншы варыянт адказу:
46. Аповесць “Лабірынты” в. Ластоўскага.
Паміж творамі В. Ластоўскага, літаратурай мадэрнізму і сучаснай літаратурай постмадэрнізму існуе відавочная сувязь. "Мадэрнізм характарызуецца перш за ўсё адмаўленнем прынцыпу адлюстравання і заменай яго прынцыпам стварэння новай рэальнасці". Такую новую рэальнасць мы назіраем у творах В.Ластоўскага. Гэта датычыцца яго апавяданнаў, вершаў, а таксама аповесці "Лабірынты", якую даследчыкі прызналі нават нацыянальнай утопіяй.
Жанр гісторыка-прыгодніцкай прозы сёння вельмі актыўна і плённа развіваецца. Але ён з'явіўся ў нас не на пустым месцы. "3'явай, прыглушанай больш чым паўстагоддзем маўчання, сталася і аповесць Власта "Лабірынты", апублікаваная ўпершыню на старонках "Крывіча". Твор, насычаны нястрымнай гістарычнай фантазіяй, – бясспрэчная вяршыня творчасці Ластоўскага-празаіка. Чытаеш і разумееш: фенамен У.Караткевіча для беларускай літаратуры быў запраграмаваны. І праз дзесяцігоддзі ўвасобіўся".
У аповесці дзіўным чынам перапляліся праўда з фантазіяй, рэалізм з рамантызмам і марай. Тут мы маем не толькі выдатна распрацаваны прыгодніцкі сюжэт, які захапляе чытача; у творы паўстае і цікавая гіпотэза на паходжанне славян. Мабыць, гэтыя разважанні разам з народжаным В.Ластоўскім тэрмінам "Крывія" для афіцыйнай назвы дзяржавы і сталі падставай для абвінавачвання пісьменніка ледзь не ва ўсіх "смяротных грахах". Сёння пытанні паходжання беларусаў, нацыянальнага менталітэту вырашаюць вельмі сур'ёзныя навукоўцы. Не апошнюю ролю ў гэтых даследаваннях адыгрываюць літаратурныя творы. В.Ластоўскі сапраўды стварае міф. Фантазія аўтара, адштурхоўваючыся ад рэальных фактаў, стварае фата-маргану – падземныя лабірынты В.Ластоўскага ў Полацку. У сваім змяшэнні рэальнага і нерэальнага аповесць "Лабірынты" нагадвае паданне пра затануўшыя гарады, у якіх да сённяшняга дня ідзе жыццё і звоняць званы. Пад зямлёй – вечна жывыя старцы, якіх, кажучы словамі Я.Купалы, "не кранулі косы змен". Яны тут, побач, у рэальным Полацку.
В.Ластоўскі стварае свой свет, сваю рэальнасць, ці надрэальнасць, што можна лічыць прыкметаю мадэрнізму. У 1997 г. у часопісе "Маладосць" была надрукавана аповесць А.Лойкі "Кельты не паміраюць...". Аўтар, карыстаючыся прыгодніцка-дэтэктыўным сюжэтам, падымае пытанні паходжання беларусаў і нават абапіраецца на аповесць В.Ластоўскага "Лабірынты". Такім чынам, мы можам назіраць у сучаснай беларускай літаратуры пэўную тыпалагічную і ідэйную традыцыю ад В.Ластоўскага да У.Караткевіча, А.Лойкі, А.Разанава і іншых паэтаў, што прадстаўляюць плынь інтэлектуальнай мастацкай творчасці.
48. Ластоўскі-крытык. 1913 г.”Н.н.” літ.дыскусія. Л. артыкул “Сплачвайце доўг”. Пэўнае тэндыйцыйнасць, рпадузятасць некаторых яго ацэнак тлумачыцца імкненнем узбуйніць маштаб дэскусіі з мэтаю паглядзець на бел.слоўнае мастацтваў далекай перспектыве. І каб засцерагчы літ-ру ад бяспечнай вузкасці, паліт.заангажаванасці, ен і пайшоў на свядомае перабольшванне хібаў сучаснай яму паэзіі, на завастрэнне думкі. І сам Л.у далейшым актыўна абараняў тэзіс пра неабходнасць “сплачвання даўгу” бел.пісьменнікамі, ідэю завінавачваннасці літ-ры ерад Бацькаўшчынай, перад неапетайяе красой і прыгажосцю. Гэта бачна з нашаніўскіх артыкулаў крытыка “Ці есць расійская і польская культура”, “Перш за усе самі”, “Голас сумленнасці”, “Па сваім шляху”. Тут Л. паглыбляе уласную канцэпцую, адначасова прызначаючы і пэўны суб’ектывізм, палемічную завостранасць ранейшых меркаванняў.Распрацоўваючы канцэпцыю нац.-самабытнай літ-ры, Л.ставіў перад бел.пісьменнікамі глабальную задачу-шляхам актыўнай творчай працы, смелымі наватраскімі пошукамі далучыць нац.пісьменства да “усясветнай культуры”. Каб дасягнуць такога узроўню, недастаткова “хвалюючых дум”, дылікатных ды чулых перажыванняў,цікавых літ.форм, патрэбны новыя мастац.ідэі, такія, каб чытачы іншых літ-р знайшлі у бел.творах адказы на свае уласныя жыццевыя пытанні. Крытык не схільны быў спрошчваць сітуацыю, аднак яго упэўненасць у тым, што бел.літ-ра скажа свету новае слова, мела акрэслены х-тар.
49. Аляхновіч, Францішак (псеўд. Юры Монвід і інш.; 9 сакавіка 1883, Вільня – 3 сакавіка 1944) — драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, празаік.
Нарадзіўся ў Вільні у сям'і збяднелага шляхціца з-пад Радашковічаў. бацька працаваў скрыпачом у тэатры. Сыстэматычнай адукацыі не атрымаў. У 1903 годзе таемна перабіраецца ў Кракаў (Аўстра-Венгрыя), дзе робіцца вольным слухачом на літаратурна-гістарычным факультэце Кракаўскага ўнівэрсытэту.
У 1904 годзе вяртаецца ў Расейскую Імпэрыю. Паступае у Варшаўскую драматычную школу пры Музычным таварыстве. Пасьля працуе ў польскім вандроўным тэатры. У 1908 вяртаецца ў Вільню. Уладкоўваецца рэпарцёрам у польскія газэты, потым выдае на польскай мове гумарыстычны часопіс «Perkunas».
Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху.
За антыдзяржаўныя публікацыі ў часопісе «Perkunas» трапляе пад сьледзтва.
У Лукіскай турме ў Вільні Аляхновіч напісаў сваю першую беларускую п'есу «На Антокалі».
У 1916 годзе ствараецца Беларускі Клюб, пры ім драматычны гурток пад кіраўніцтвам Аляхновіча. У чэрвені 1918 году далучаецца да тэатру Уладзімера Галубка . Стварае вадэвіль «Чорт і баба», драму «Страхі жыцьця», драматычны вобраз са сьпевамі й танцамі «Дзядзька Якуб». Выдае брашуру «Тэатар на вёсцы».
Увесну 1919 году вяртаецца ў Вільню. Выдае газэту «Беларускае жыцьцё». Увосені 1919 году зноў пераяжджае ў Менск. Быў дырэктарам і рэжысэрам Беларускага тэатру, які фундаваўся польскімі ўладамі. Піша п'есу «Цені». Дапісвае купалаўскую «Паўлінку» — дадаўшы трэці акт «Заручыны Паўлінкі». 1920 піша п'есы «Птушынае шчасьце», «Няскончаная драма». У 1921 годзе Аляхновіч — адзін з заснавальнікаў «Таварыства Беларускай Школы».
У 1921 – 1923 гадах рэдагаваў газэту «Беларускі звон».
Францішка Аляхновіча арыштоўваюць 1 студзеня 1927 году па абвінавачваньню у супрацоўніцтве з польскай выведкай і прыналежнасьці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. У Маскве яго завочна асуджваюць да 10 год. Трапляе на Салаўкі.
6 верасьня 1933 году яго абменьваюць на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасьля вяртаньня ў Вільню напісаў успаміны пра знаходжаньне ў савецкіх лягерах «У кіпцюрох ГПУ». Твор перакладзены на шматлікія мовы свету і выдадзены у розных краінах. Толькі на прыканцы 1937 году аўтар здолеў выдаць кнігу на беларускай мове сваім коштам.
За нямецкім часам рэдагуе газэту «Biełaruski hołas». Сябар беларускага камітэту.
3 сакавіка 1944 годзе застрэлены на сваёй кватэры ў Вільні а восьмай вечара невядомым наведвальнікам, зь якім размаўляў нейкі час. Жонка бачыла чалавека які пасьля стрэлу ўцёк з хаты. Аляхновіч з прастрэлянаю галавой пасьпеў прамовіць: «Звані, звані…» .
Аўтар 20 п'ес. Яго творы зноў пачалі друкаваць і ставіць на беларускай сцэне толькі ў 1990-я гады.
50. “Няскончаная драма” – аўтабіяграфічны твор, апіраецца на рэалістычныя традыцыі бел. драмы. Скончыліся пошукі мадэрнісцкага кшталту. Пачаў надаваць первагу змястоўнаму, а не фармальнаму боку напісання. Бытапісальніцкае мастэрства. Паказана трагічная канкрэтыка жыцця пад кайзераўскай акупацыяй. Малады пісьменнік Васіль разрываўся паміж неабходнасцю ўтрымліваць сям’ю і неадольным жаданнем пісаць мастацкія творы. Вялікія надзеі ўскладаў на няскончаную драму. У адчаі Васіль кідае п’есу ў агонь. Кульмінацыя – прыход лідэра віленскіх беларусаў: аб’яўлена БНР. “У Мінск! Там можна будзе ўзнавіць і скончыць драму!”
Сцэнічны лёс складаны, ьо цяжка адлюстраваць глыбокую па сюжэце сутнасць. Расцягнутасць маналогаў, недастатковы дынамізм.
