
- •1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •4. К. Каганец — паэт, празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •7. “Золата” Ядвігіна ш.: спроба рамана.
- •8. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. (незакончана!)
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •10. На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.
- •11.Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі. (незакончана!)
- •12. Публіцыстычная спадчына Цёткі
- •13. Наватарская роля я. Купалы ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я. Коласам).
- •14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу я. Купалы.
- •15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16.Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- •17. Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •18. П’еса я. Купалы “Тутэйшыя”.
- •19.Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •20. Асаблівасці прозы у. Галубка
- •23. Паэма “Новая зямля” я. Коласа: праблема зямлі і волі.
- •24. Паэма я. Коласа “Сымон-музыка”: праблематыка, жанравая прыналежнасць.
- •26. Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця”. Літаратурна-фальклорныя традыцыі і іх адлюстраванне ў творы.
- •27.Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- •28.Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.
- •32. Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна”, іншыя).
- •33. На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •34. М. Багдановіч як крытык і гісторык беларускай літаратуры.
- •35.Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •36. А. Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •39. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •40. Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •42. Вацлаў Юстынавіч ластоўскі— пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •43. Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •44. В. Ластоўскі – майстар малых празаічных жанраў.
- •46. Аповесць “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •51. Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •52. Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (к. Буйло, к. Сваяк, з. Верас, а. Гурло, Дубоўка у., Пушча я., Дудар а., Хадыка у., Жылка у.)
- •53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •54. Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •55.Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •56. Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- •57.Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •58. Крамольныя творы Гарэцкага.
- •61. Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- •62.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- •63.Рэалістычна-бытавыя апавяданні і аповесць “Салавей” Змітрака Бядулі.
- •64.Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі “Салавей”.
- •68.Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •69. Праблематыка апавяданняў Цішкі Гартнага.
- •70.Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
- •Iншы варыянт адказу:
3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
Усё развів. паскорана. Пісьменнікі выкарыстоўваюць кніжныя і фальклорныя традыцыі (не залежна ад жанраў твораў). АЛЕ! Пісьменнікі і адыходзілі ад фальклору, выпрацоўваючы рысы творчай індывідуальнасці. Працягвае развіццё рэалізм (Колас), але і існаваў рамантызм (Купала).
Заканамернасці:
1) Паскоранасць – самая гал. заканамернасць! (артыкул Багдановіча “Забыты шлях”);
2) Вылучэнне творчых індывідуальнасцей (артыкул Багдановіча “Глыбы і слаі”);
3) Масавы прыток у літ.-ру творчых сіл, які нарадзіў так званую масавую паэзію і прозу;
4) спалучэнне фальклорных і кніжна-літ. традыцый (нац. і агульначалавечых);
5) Жанрава-стылёвае ўзбагачэнне бел. літ.: бурны росквіт паэзіі (лірыкі) і паступовае развіццё прозы і драматургіі;
6) Спалучэнне рэалізму з рамантызмам, сімвалізмам, імпрэсіялізмам і інш. мастац. плынямі.
Усё развів. у агульнагістрач. кантэксце.
4. К. Каганец — паэт, празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.
Беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Сын удзельніка паўстання 1863–1864, сасланага ў Сібір, прадстаўніка старажытнага шляхецкага роду. У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засулле каля Стоўбцаў і в. Прымагілле каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там праз колькі гадоў памер бацька Каганца. Была прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка. У 1890 - пач. 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах "Минский листок" і "Северо-Западный край". У 1902-1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты "Палессе" (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе. Супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага беларускага алфавіту. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк" (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І. Буйніцкага, у 1918 — Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, у 1928 - БДТ-2). Шмат ягоных твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе ў рэдакцыю "Нашай нівы", ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў яе ў "Беларусі" (1919) і "Вольным сцягу" (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў в. Навасёлкі ля Койданава. У 1988 на магіле пастаўлены помнік.