
- •1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •4. К. Каганец — паэт, празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •7. “Золата” Ядвігіна ш.: спроба рамана.
- •8. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. (незакончана!)
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •10. На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.
- •11.Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі. (незакончана!)
- •12. Публіцыстычная спадчына Цёткі
- •13. Наватарская роля я. Купалы ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я. Коласам).
- •14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу я. Купалы.
- •15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16.Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- •17. Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •18. П’еса я. Купалы “Тутэйшыя”.
- •19.Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •20. Асаблівасці прозы у. Галубка
- •23. Паэма “Новая зямля” я. Коласа: праблема зямлі і волі.
- •24. Паэма я. Коласа “Сымон-музыка”: праблематыка, жанравая прыналежнасць.
- •26. Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця”. Літаратурна-фальклорныя традыцыі і іх адлюстраванне ў творы.
- •27.Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- •28.Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.
- •32. Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна”, іншыя).
- •33. На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •34. М. Багдановіч як крытык і гісторык беларускай літаратуры.
- •35.Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •36. А. Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •39. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •40. Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •42. Вацлаў Юстынавіч ластоўскі— пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •43. Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •44. В. Ластоўскі – майстар малых празаічных жанраў.
- •46. Аповесць “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •51. Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •52. Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (к. Буйло, к. Сваяк, з. Верас, а. Гурло, Дубоўка у., Пушча я., Дудар а., Хадыка у., Жылка у.)
- •53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •54. Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •55.Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •56. Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- •57.Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •58. Крамольныя творы Гарэцкага.
- •61. Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- •62.Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- •63.Рэалістычна-бытавыя апавяданні і аповесць “Салавей” Змітрака Бядулі.
- •64.Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі “Салавей”.
- •68.Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •69. Праблематыка апавяданняў Цішкі Гартнага.
- •70.Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
- •Iншы варыянт адказу:
40. Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
Перад самай смерцю, у 1920 Гарун выдаў зб.п'ес «Жывыя казкі» для дзіцячага тэатра: «Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць». Двойчы таксама публікавалася пераробленая з польс.мовы дзіцячая п'еса «Датрымаў характар» (у адным выданні называецца «Датрымаў характару»). Пішучы гэтыя п'есы, аўтар быў прыкаваны цяжкай хваробай да ложка. Аднак, нягледзячы на гэта, у творах пануе светлая атмасфера жыццесцвярджэння, аптымізму, непрымірымасці да махлярства, фальшу, няпраўды, да любых заганных з'яў у жыцці, ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі.У п'есах, што ўвайшлі ў зб.«Жывыя казкі», вельмі арганічна спалучаецца народ.казачная фантастыка і багацце фантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесь ход падзей падпарадкаваны ў іх задачы ўслаўлення так патрэбных людзям маральных прынцыпаў справядлівасці, а таксама выпрацоўкі пачуцця спагадлівасці людзям — тых якасцей, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячым узросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека. Першую казку зб.—«Хлопчык у лесе»—можна параўнаць з драматычнай паэмай Купалы «Сон на кургане». Героі абодвух твораў заблудзіліся ў цёмным дрымучым лесе, дзе іх падсцерагалі нечаканыя прыгоды. I Саму (герою купалаўскай драматычнай паэмы) і Хлопчыку (з казкі Алеся Гаруна) лясныя фантастычныя істоты, казачныя гаспадары лесу навяваюць сны, у якіх увасоблена казка долі і Сама, і Хлопчыка. Алесь Гарун у драматургіі ішоў таксама нетрадыцыйным шляхам. У казцы «Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусім слабая Жабрачка ходзіць па свеце не для таго, каб прасіць хлеба, а каб памагаць людзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькі сумленным людзям. I ў гэтай казцы перамагае дабро, справядлівасць, праслаўляецца спагадлівасць. Мы бачым, што праўда і крыўда, дабро і зло ўвесь час супрацьстаяць.Малы вясковы пастушок — герой казкі «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць» — перажывае нечаканыя прыгоды, знаходзіць незвычайны лапаць-атопак, што ўмее гаварыць і дае магчымасць пастушку разумець чужыя думкі. Сама па сабе сцэнка з жыцця пастушка, яго канфлікт з местачковымі злодзеямі падаюцца на фоне рэвалюцыйных перамен у вёсцы, калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якія ўтварылі свой камітэт. Казка пісалася і друкавалася ў час іншаземнай акупацыі, пры якой памешчыцкае землеўладанне з'яўл. непарушным, абаранялася ўсёй сілай законаў ваеннага часу. А гэта значыць, што Алесь Гарун — улічваючы зменлівасць абставін у перыяд грамадзянскай, а таксама савецка-польскай вайны — заглядваў наперад і прадбачыў такі паварот у лёсе працоўнага сялянства. Праўда, у сваёй казцы-жарце аўтар не канкрэтызаваў, якім чынам такое можа ажыццявіцца.Казкі Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца дзіцячыя х-ры, паказваюцца іх гульні і ўяўленні.