Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit_Dasaeva.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
497.66 Кб
Скачать

23. Паэма “Новая зямля” я. Коласа: праблема зямлі і волі.

Эпічная паэма – этапная з’ява ў творчасці Я. Коласа і ўсёй беларускай літаратуры. Аўтар пачаў пісаць твор у 1911г., закончыў у 1923 г. У ім створаны абагульнены вобраз Маці-Беларусі, яе прыроды, тыповыя беларускія характары, адлюстраваны вострыя сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці канца XIX – пачатку XX ст. Твор аўтабіяграфічны. На прыкладзе жыцця сям'і лесніка Міхала паказаны лёс беларускага сялянства, якое імкнулася мець сваю зямлю, быць гаспадаром свайго лёсу.

Не выпадкова паэму “Новая зямля” лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. У гэтым творы, як ні ў якім іншым, вельмі падрабязна і па-мастацку апісаны побыт беларускага селяніна: яго гаспадарка, праца, занятак. Акрамя таго, вельмі даходліва перададзены аўтарам клопаты селяніна, яго думкі, мары, спадзяванні.

У хаце, што стаіць на ўскрайку лесу, жывуць Міхал з жонкай і з дзецьмі і брат Міхала — Антось. Міхал служыць у пана лесніком. Справу сваю ведае добра, адносіцца да яе сумленна. Няма ў лесе ніводнага дрэва, ніводнага кусціка, якія б Міхал абмінуў сваёй увагай. Аднак яму часта даводзідца выслухоўваць ад Ішна адны нараканні і незадаволенасць. Кінуць службу Міхал не можа, бо жыве ка панскай зямлі. Усе думкі яго — аб кавалку ўласнай зямлі. 3 ёй эвязаны ўсе спадзяванні Міхала на лепшае жыццё, Дапамагае Міхалу па гаспадарцы брат Антось. Антось — чалавек працы. За што б ён ні ўзяўся: касіць, лавіць рыбу ці даглядаць пчол — усё ў яго спрытных руках ладзіцца. I не таму, што Антосю ад Бога дадзена такая ўвішнасць, проста да любой работы гэты чалавек адносіцца з любоўю. Вось хоць бы эпізод з косамі. Антось не купляе першую, якая трапілася на вочы. Ён спрабуе яе і так, і гэтак. Адразу відаць, што чалавек ведае толк у косах. А ведае таму, што шмат часу аддаў гэтай справе і не раўнадушны да яе.

Ўвесь час адчуваецца непарыўная сувязь з героямі. Асобная старонка — адносіны герояў да прыроды, сувязь іх з ёй. Такія радкі зачаравання і замілавання мог напісаць толькі ўлюбены ў свае краявіды чалавек!

24. Паэма я. Коласа “Сымон-музыка”: праблематыка, жанравая прыналежнасць.

Паэма «Сымон-музыка» — другі па велічьгні і значнасці пасля “Новай зямлі” паэтычны твор Якуба Коласа. Пісаць яе аўтар пачаў яшчэ раней «Новую зямлю», як толькі выйшаў з турмы, ды трапіў за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе. Там жа, за кратамі» узнікла і задума твора. Шсалася паэма доўга, з перапынкамі — чатырнаццаць га-доў. Праца над ёй была завершана ў тысяча дзе-вяцьсот дваццаць трэцім годзе. Аднак і гэта была не канчатковая рэдакцыя твора. Пазней Колас япгчэ перапрацоўваў паэму: нешта ўдакладняў, нешта мяняў, некаторым сцэнам было ўвогуле нададзена новае гучанне. Апошняе было звязана з тым, што за час напісання паэмы памяняўся светапогляд аўтара на некаторыя рэчы.

У аснове сюжэта паэмы — жыцце хлопчыка Сымона. Жыццё цяжкае, гаротнае, такое, якім маглі «пахваліцца» амаль усе сялянскія дзеці. Але Сымону было яшчэ цяжэй за астатніх, бо ён быў «не такі, як усе». Хлопчыка называлі дзіваком за тое, што ён любіў падоўгу гута-рыць з травою, з дрэвамі, з самім сабою. Яго цікавілі пытанні, над якімі ніколі не задумваліся астатнія дзеіці. Сымон нарадзіўся і рос таленавітым, духоўна адораным хлопчыкам. Але забітасць яго баць-коў, як і ўсіх сялян таго часу, не дазволіла ім разглядзець у хлопчыку гэты божы дар. 3 Сы-монкі часта кпілі, папракалі недарэчнасцю. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, якія сустракаліся на жыццёвым шляху Сымояа, нікому не ўдалося вытравіць з яго цягу да пры-гожага, да музыкі, да мастадтва. У канцы паэмы апавядаецца аб тым, як Сымон са сваёй скрып-кай і каханай дзяўчынай Ганнай ідзе ў вандроў-ку, каб несці людзям прыгажосць мастацтва.

У вобразе Сымона Якуб Колас хацеў паказаць таленавітых людзей, якімі багата наша беларус-кая зямля, цяжкасці і перашкоды на шляху гэ-тых людзей. Паэт сцвярджае, што сапраўднае мастацтва выстаіць і будзе жыць вечна.

Побач з асноўнай — тэмай мастацтва — Колас апявае ў паэме прыгажосць свайго краю, хараство і непаўторнасць роднай прыроды. А яшчэ — смуткуе аб цяжкім лёсе сваіх суайчыннікаў.

У ліра-эпічнай паэме “Сымон-музыка” (1911-1925 гг.) намаляваны вобраз маладога беларуса, які рыхтуе сябе да вялікай працы па духоўным адраджэнні Радзімы. Аўтар асэнсоўвае тыя з духоўных набыткаў народа, у якіх выказаны яго філасофскія адносіны да жыцця, роднай прыроды, народны светапогляд, аналізуе адносіны мастака і народа, імкнецца вырашыць пытанне аб вытоках мастацтва, аб яго ўздзеянні на жыццё чалавека.

"Колькі талентаў звялося,

Колькі іх і дзе ляжыць

Невядомых, непрызнаных,

Не аплаканых нікім,

Толькі ў полі адспяваных

Ветру посвістам пустым!

Дык хіба ж мы праў не маем,

Сілы шлях свой адзначаць

І сваім уласным краем

Край свой родны называць?"

25.Станаўленне Коласа — апавядальніка. Пісьменнік пра падзеі рэвалюцыі і першых паслярэвалюцыйных гадоў.Паклаў асновы бел.прозы, мастак эпічнага ўуспрымання свету. 1ы твор “Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле” 1896, хроніка-замалеўка жыцця. 1я надрукаванае “Слабада” у “нашай долі” 1906. Напрамкі прозы: гумарыстыч– рэальныя здарэнні з жыцця вескі з маральна дыдактычным вывадам аўтара, няма псіхалагізма, есць анекдатычная сітауація з падтэкстам, усе п’яныя, сацыяльнае зло вачамі селяніна, жыцце іх сурова вучыць, абвяргае грамадскія ілюзіі, (“Чорт”, “Кірмаш”, “Соцкі падвеў”, “Пісаравы імяніны”, “Сацыяліст”), рэалістыч.адлюстраванне ўціску бел народа ва ўмовах царызму, маральнае хараство працауніка – сац-псіх, псіх-філ, бліжэй да аповесці, вясковыя дзеці, прырода і чалавек (“Неманаў дар”, “Малады дубок”, “Сірата Юрка”).+алегарычные апавяданні (”Казкі жыцця” см. №26)Знач.месца займала і пейзажная проза (“Другое чытанне для дзяцей беларусаў”)“Неманаў дар” упершыню мужык дзейсны, праз любоўны трохкутнік раскрываецца праблема беззямелля, наватарства ў форме – першае сюжэтнае сац-быт апавяданне.“Малады дубок” перыпетыі душэўных перажыванняў галоўнага героя, наватарства ў маральных пошукаў, маральнае ў непарыўнасці з сац, 1е вялікае, разгорнутае, сюжэтнае апавяданне, 1я спроба псіхааналізу, антыпанская накіраванасць .Паслякастрычніцкія апавяданні 20-х, палітыч.скіраванасць супраць тагачасных літ.канонаў (Крывавы вір, Дачакаўся, Башаховец, Пуць на Неман)На першы погляд, у савецкі час мастак неаглядна давярае ўсяму, што рабілася ў краіне, не заўважае адмоўнага, не перажьівае за пакутнікаў-гаспадароў, якіх сілаю заганяюць пацяробы ды карызны ў калгасы, за невінаватых людзей, высланых за любоў да Беларусі на Поўнач, у Сібір, кінутых за краты. Знешне і творы піша ідэальныя: пра Сцепку і Алёнку, якім савецкая ўлада адкрыла шлях да навукі, адукацыі, працы на фабрыках і заводах (аповесць «На прасторах жыцця»), пра дзеда Талаша — выдатнага партызана, які толькі пра адно і думае, як страшней і бязлітасней адпомсціць палякам, што адбіраюць у яго стажок так цяжка нарыхтаванага сена (аповесць «Дрыгва»), і публіц.артыкулы піша пра перамогу сацыялізму на ўсіх франтах. Ды гэта толькі на першы погляд. А калі ўважліва прыгледзецца, учытацца ў радкі гэтых увогуле ідылічных твораў і многіх іншых (мы ж не можам скідаць з рахунку завершаныя ў савецкі час паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», трылогію «На ростанях», балючы роспавед пра непатрэбныя, нейкія недарэчныя ахвяры грамадзян.вайны — старую, бездапаможную пані, ні ў чым не вінаватага ні перад якой уладай, бязлітасна расстралянага студэнта — у апавяданні «Крывавы вір»), дык адразу відаць, што і ў гэтых творах пісьменнік моліцца адзінаму богу — народу, што ён рады і за маладых, і за старых людзей, спачувае іх памкненням да свабоды. Колас верыў у сацыялістыч.ідэі, у гуманізм камуністыч.ладу жыцця. Аднак не прымаў іх дэфармаванасці, змагаўся за чысціню гуманістыч.ідэалаў. Сын складанага і супярэчлівага часу, Колас у «Казках жыцця», якія пісаліся амаль да самай смерці,у «Новай зямлі», «Сымоне-музыку», трылогіі «На ростанях» пераадолеў яго ўплыў, узняўся над лозунгамі і дэкларацыямі і ўхваліў вечныя ідэалы чалавечых узаемаадносін, вечную, непарушную прыгажосць. Калі чытаеш названыя творы, ствараецца ўражанне, што пясняр жыве і зараз, што ён толькі сёння напісаў усё гэта, што іншае — між іншым, па заказе розуму, а не сэрца. Жыццё бел.народа напярэдадні і ў гады 1й буржуазнай рэвалюцыі, пошукі перадавой інтэлігенцыяй шляхоў да народа, яе роля ў фарміраванні сац-палітыч.поглядаў сялянства знайшлі сваё глыбокае мастацкае ўвасабленне ў 1х 2х кнігах «Палескіх аповесцей», якія пазней увайшлі ў трылогію «На ростанях» (1921 — 54). Да значных мастацкіх здабыткаў бел.літ.пач.і сяр.20-х г. адносяцца апавяданні «Крывавы вір», «Пракурор», «Адукацыя», «Туды, на Нёман», «У «калектыве» пана Тарбецкага», «Хатка над балоткам», «На святой зямлі», алегарыч-філасофскія творы з цыкла «Казкі жыцця». Гэтыя творы працягвалі лепшыя традыцыі дакастрычніцкай «малай прозы», яны ўзбагацілі нацыянальнае мастацтва новымі эстэтычнымі адкрыццямі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]