Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_lit_Dasaeva.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
16.12.2019
Размер:
497.66 Кб
Скачать

1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.

Перыядызацыя – сістэмнасць неабходная для кожный навукі.

Прозвішча навукоўцаў, якія прапаноўвалі свае варыянты перыядызацыі бел літ ХХ ст.:

Міхась Мушынскі; Алег Лойка; Іван Шпакоўскі; Мікола Мішчанчук.

Перыядызацыя была патрэбна:

Гісторыя любой навукі ўяўляе сабой пэўную сістэму. У гісторыі літ-ры такую ролю адыгрывае перыядызацыя. З’яўленне новай перыядызацыі бел літ ХХ ст абумоўлена і падрыхтавана развіццём літ-ры і свядомасцю самаго народа. Новая перыядызацыя ўзнікла ў 90-е гады ХХ ст. Навукова абгрунтаваная перыядызацыя мае вялікае значэнне ў паглыбленным даследаванні шляхоў, якімі рухалася літ-ра у спасціжэнні яе найбольш хар-ных асаблівасцей і ўнутраных заканамернасцей. У аснову прапанаваных перыядызацый пакладзены новыя падыходы ў асэнсаванні літ. працэсу, розныя крытэрыі ацэнкі маст.-літ. твораў.

Канцэпцыя усім вядомая (з кніг і г.д.)

Канцэпцыя новай перыядызацыі Мушынскага

І перыяд 1917-32

ІІ перыяд 1933-55

ІІІ перыяд 1956-сучаснаць

І перыяд 1900-канец 20-х гг.

ІІ - пач. 30-х гг.-сяр. 50-х гг.

ІІІ - сяр.50-х гг.-сучаснасць

Мушынскі пры ўстанаўленні перыядызацыі прапанаваў у якасці крытэрыя ідэйна-мастацкую, эстэтычную сталасць літ-ры, жанрава-стылявое выяўленчае багацце літ., улічваючы побач з гэтым гуманістычную скіраванасць літ., яе выразнасць, выяўленне яе нац. асаблівасцей і непаўторнасці.

Хар-ка перыядызацыі Мушынскага:

І перыяд – развіццё рэалізму, народнасць. Гэты перыяд афарбаваны ў колеры нац.-адраджэнскія, патрыятычныя. Літ-ра рухалася наперад, набірала моц. Чалавек для літ-ры быў каштоўны як асоба, а не як прадстаўнік перадавога класа.

ІІ перыяд – адступленне ад народнасці. У гэты перыяд (асабліва ў 2-ой пал. 30-х, у канцы 40-х і пач. 50-х гг.) дэфармуецца само паняцце прыгожага пісьменства. Пад літ-рай фактычна пачынаюць разумець ідэалагічную форму водгуку пісьменніка на грамадскія падзеі часу. Класавыя крытэрыі выцесняюць эстэтычныя (у ацэнцы літ. твораў).

Выключэнне: гады ВАВ.

ІІІ перыяд – развіццё публіцыстыкі, лірызацыя прозы, але ў 70-х гг. – зноў застой. 2-ая пал. 80-х гг. – новае адраджэнне літ-ры.

МІШЧАНЧУК у аснову перыядызацыі паклаў крытэрый нац. адраджэння. Вылучаў перыяды:

І – 1900-28: перыяд узлёту, праўдзівасці, пошукаў стыляў эпохі, абвостраная ўвага да чалавека-пакутніка;

ІІ – 1931-83: пошукі магістральнай праблематыкі, агульначалавечай каштоўнасці, але не было ярка вяўлен. нац. ідэі;

ІІІ – 1983-сучасн.: новы перыяд у літ. Павышаная цікавасць да грамадскіх праблем, уплыў таталітарнага грамадства на асобу, перыяд пераасэнсавання ранейшых этапаў літ-ры.

2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.

Нац./нашаніўская пара: рэв-я 1905-га года. Б.Сац.Грамада выдрукавала шмат брашур, якія пабуджалі ў працоўных сац. сведамасць i заклікалі скідаць нац.гнёт, iшэдшы поруч з сацыяльным. Бел. рух сярод вучнёўскай моладзі, найбайчэй узрастаў у Вільні і ў Ленінградзе. У Менску выйшла беларуская газета ў расійскай мове «Голос Белорусіі», зачыненая на першым нумары; З 1906 ў Ленінградзе пачало працаваць першае беларускае выдавецкае таварыства, «Загляне сонца і ў наша ваконца», якiм надрукована шмат беларускіх кніжак. З’яўляліся й другія выдавецтвы. 1906, Вільня- 1-шы N 1-шай легальнай бел.газеты «Наша доля»: Рэвалюцыянерка Цётка (А. Пашкевіч), Ядвігін Ш., Якуб Колас, А. Навіна (Антон Луцкевіч) і інш. Усяго выйшла 6N, з каторых 5 сканфіскавала паліцыя. Вестка аб легальнай бел. газеце пракацілася па ўсёй Беларусі. У Вільні газету бралі нарасхват, чыталі вялікімі кучкамі, плацілі вялікія грошы. Калі газета дайшла ў правінцыю, сяляне сталі прысылаць у рэдакцыю пісьма з гарачымі, радаснымі словамі абуджаных сыноў бацькаўшчыны. Працягам «Нашай долі» была «Наша ніва», першы нумар выйшаў у 1906 ў Вільні. Да восені 1915 года «Наша Ніва» гуртавала ля сябе ўсю сведамую Беларусь, тут выраслі літ. іменні ўсіх выдатнейшых сучасных бел.паэтаў і пісьменнікаў. Каб дайсці да ўсіх беларусаў, рас. і польскага школьнага наўчання, «Наша ніва», як і «Наша доля», друкавалася і кірыліцай і лацінкаю, але з 1912 года, з-за вялікага кошту, газета перайшла на адно кірылаўскае пісьмо. У цесным звязку з «Нашай нівай» працавала «Бел. выдавецкае таварыства ў Вільні». Пераважнасць нац. элементаў, лозунгаў і матываў, ў гэтую пару асабліва развілася паэзія; развіццё прозы было значна слабейшым. Былi паэты, звязаныя сваёю літ. дзейнасцю яшчэ з народніцкаю парою (К. Каганец, Ядвігін Ш. і інш), другія прыйшлі як новыя сілы (Цётка, Я. Колас, Янка Купала, М. Багдановіч і інш.). Агульны характар - нацыянальна-адраджэнскі і пераважна класава-сялянскі.Адным з самых відных дзеячаў быў Ян Луцкевіч (1881 — 1919). Як выдатная культурная сіла ў адраджэнні Ян Луцкевіч, хоць сам = не пісаў, зрабіў тым часам незвычайна многа ў гісторыі нашаніўскае літ-ры, быўшы ініцыятарам «Нашае долі» й «Нашае нівы», дабываючы кошты на друкаванне газет і кніжак, гуртуючы ля сябе людзей слова і жывучы з імі адной ідэяй, адною справаю, адным жыццём. У гісторыі ж адраджэння Я. Луцкевіч мае непараўнана важнейшае значэнне. Памёр без пары, ад сухот, якіх набраўся, седзячы за сацыялістычныя пераконанні ў царскай турме, горка аплаканы ўсёю сведамаю часткаю беларускага народа, якому аддаў усё сваё жыццё і адказаў багаты нац. музей і бібліятэку ў Вільні. Быў закладчыкам 1-га беларускага навуковага таварыства, 1-й гімназіі ў бел. мове.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]