Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел літ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
780.29 Кб
Скачать
  1. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .

У 1910г. Ядвігін Ш. здзейсніў сваю даўнюю мару - зрабіў падарожжа па роднаму краю. 27 мая ён выбраўся з Вільні і пешшу накіраваўся па Ашмянскім тракце. Падарожжа цягнулася да канца верасня. Пісьменнік прайшоў больш 5400 вёрст, наведаў шмат вёсак, мястэчак і хутароў, пазнаёміўся з рознымі людзьмі.

Свае пісьменнніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі нацыянальнымі праблемамі жыцця беларускага селяніна ён выклаў у нататках “Лісты з дарогі”. Гэта твор маладога ў беларускай прозе жанру - публіцыстычны нарыс.

У час падарожжа Ядвігіна Ш. цікавіць мова, быт селяніна, эканамічнае становішча вёскі, краю. Вельмі засмучае аўтара беднасць беларускіх вёсак. Прычыну гэтай беднасці ён бачыць або ў нядбайнасці мужыцкай, або ў неўраджайнасці зямлі. І кожны раз прыходзіць ў захапленне, калі сустракаецца з сельскагаспадарчай вынаходлівасцю селяніна, прапагандуе яе, сам дае парады.

  1. Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у былым фальварку Пешчын Шчучынскага раёна ў шляхецкай сям'і. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902-1904 гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах ў Пецярбургу. Найвышэйшае прызначэнне чалавека - барацьба з цемрашальствам, несправядлівасцю, з людскім горам. Веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. У час яе вучобы ў Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў "Круг беларускай народнай прасветы". А. Пашкевіч становіцца актыўнай удзельніцай барацьбы з царызмам. Тады ж пачаўся і шлях Алаізы ў літаратуру. У нелегальных выданнях гуртка - "Каляднай пісанцы" і "Велікоднай пісанцы" - былі змешчаны яе вершы. У 1904 г. А. Пашкевіч вярнулася ў Вільню і распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 г. на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газеты "Наша доля". І зноў эміграцыя. Цётка едзе ў Галіцыю, дзе паступае на філасофскі факультэт Львоўскага універсітэта. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклору. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. У 1908-1909 гг.    У 1911 г. у эміграцыі вышла замуж за літоўскага інжынера С. Кейрыса і, змяніўшы прозвішча, змагла вярнуцца ў Беларусь. З вандроўным тэатрам І. Буйніцкага аб'езділа нямала мястэчак і гарадоў. Выступала ў спектаклях "Па ревізіі" М. Крапіўніцкага, "У зімовы вечар" па творы Э. Ажэшкі. Была рэдактарам часопіса для беларускай моладзі "Лучынка" (1914).      З пачаткам першай сусветнай вайны працавала сястрой міласэрнасці ў ваенным шпіталі ў Вільні.      Пачала пісаць на пачатку 900-х гадоў пад уздзеяннем твораў Ф. Багушэвіча.    

  У эміграцыі ў 1906 г. выйшлі зборнікі вершаў "Хрэст на свабоду" і "Скрыпка беларуская". Выдала першыя кнігі на роднай мове для дзяцей: "Лемантар", "Гасцінец для малых дзяцей", "Першае чытанне для дзетак-беларусаў". Выступала як паэт, празаік, публіцыст, перакладчык.У 1915 г. Цётка прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні. У 1916 г. памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Цётка засталася, каб дапамагчы хворым землякам, але сама заразілася і памерла.

Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца "Лета" і "Восень", апублікаваныя ў зборніку "Скрыпка беларуская" (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік - "Хрэст на свабоду" (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы "Хрэст на свабоду", "Мора", "Пад штандарам" - сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі - любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу.

Цётка - адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі ("Зялёнка"), цяжкі вясковы побыт ("Навагодні ліст"), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве ("Міхаська"). Апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі" таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей ("Лемантар", "Гасцінец для малых дзяцей", "Першае чытанне для дзетак беларусаў"), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.