Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел літ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
780.29 Кб
Скачать
  1. Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.

Многія апавяданні Бядулі сталі хрэстаматыйнымі: “Пяць лыжак заціркі”, “На каляды к сыну”, “Велікодныя яйкі”. Апавяданні гэтыя – дыяменты, з якіх узыходзіла новая бел літ-ра. Пісьменнік паказвае забітую, цёмную, размешчаную як бы на краі свету вёску. Трагічнае няредка выступае ў Бядулі ў іпастасі камічнага, камічнае паўстае як бы “смех праз слёзы”. Гэта справядліва ў дачыненні да апавяданняў “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”. Але вось апавяданне “Летапісцы”.твор рэалістычны, бытавы, напоўнены паэзіяй, рознагалоссем жыцця. Стары селянін Мірон, сын якого паехаў на заработкі ў Амерыку, хоча напісаць яму пісьмо, бо церпіць ад нявесткі, якая не тое што за гаспадара, за чалавека яго не мае. Мірон непісьменны, просіць унука напісаць пісьмо ноччу, каб нявестка не бачыла.

У шэрагу апавяданняў Бядулі сялянскае, вясковае жыццё – цяжкае невыноснае, без ніякай надзеі на прасветліну ў будучыні. Да ліку такіх апавяданняў адносяцца “Малыя дрывасекі”, “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Злодзей”, “Ашчаслівіла”, “Лявоніха і Сымоніха”.

  1. Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі. “Салавей”.

У фальклорна-рамантычнай аповесці "Салавей" (1927) З. Бядуля выкарыстаў гістарычны сюжэт з часоў прыгоннага тэатра. Галоўнага героя твора Сымона празвалі Салаўём з-за незвычайнай здольнасці падрабляць гукі прыроды і жывых істот. Гэты талент хацеў выкарыстаць дзеля ўласнай забавы пан Вашамірскі. Але Сымону невыносна быць пацехай для пана ў яго маёнтку. Ён бачыў фізічныя катаванні акцёраў, жудасныя расправы над іншымі прыгоннымі і цяжка пакутаваў ад гэтага. Пасля трагедыі ў сям'і Каспара, смерці Зоські Сымон вырашае быць не панскім салаўём, а мужыцкім заступнікам. І яму ўдалося, як гэта бачна са зместу твора, адпомсціць панам за здзекі над сялянамі. Паказваючы драматычны лёс мастака ва ўмовах прыгоннага тэатра, З. Бядуля сцвярджае, што асновай сапраўднай творчасці з'яўляецца духоўная свабода і незалежнасць чалавека.

Задума аповесці “Салавей” нараджалася паступова, можа залішне марудна, але пісьменнік няўхільна набліжаўся да ўвасобленай ў аповесці тэмы.Узнікненне задумы “Салаўя” адносіцца да 1921 г, калі Бядуля перачытваў камедыю Грыбаедава “Горе от ума”. Правобразам Сымона Салаўя мог стаць чалавек, які жыў у Пасадцы: “Яшчэ адно дзіва было ў нашай ваколіцы – старэйшы брат майго сябра Фолі – крамнік Іося. Нізкі і тоўсты чалавек гадоў трыццыці. Ен падрабляў чалавечыя галасы, умеў перадражніваць ўсіх гарадскіх сабак і пеўняў”.

Часопісны варыянт аповесці нагадвае па сутнасці толькі канспект твора, які ў наступных выдяннях паглыбляўся і пашыраўся. Першы асобны варыянт аповесці выйшаў у 1928 г. другое – у 1929. У гэтым выданні кампазіцыі няма: падзеі пачынаюцца з паказу сутычкі Сымона Салаўя з панскім цівуном у час жніва. Крытык Смолкін называе “Салаўя” гістарычным творам. Але “Салавей” не адпавядае ніводнай з умоў, якія вызначаюць жанр гістарычнага твора. У аповесці няма героя, які быў бы гістарычнай асобай, гістарычнай праблематыкі, адпаведнага каларыту. “Салавей” – твор, прысвечаны мінуўшчыне, у дадзеным выпадку дзікаму часу прыгонага права. Ў 1932 г. – 3 выданне аповесці, перапрацаванае. Бядуля абцяжыў аповесць шматлікімі карцінамі фізічнага катавання акцёраў, жудаснай расправы з іншымі прыгоннымі. У аповесць была уведзена новая гераіня – дзяўчына Марылька. Паны ў аповесці чужыя, польскія. Яны абсалютна ўпэўнены ў сваёй “вышэйшасці” перад тутэйшым быдлам. Пісьменніку найбольш удаліся вобразы паноў-езуітаў Марцэвіча, Курачковіча.

Паводле аповесці “САлавей”, Бядуля напісаў аднайменную п’есу , затым рэжысёрам Крошнерам па матывах аповесці быў пастаўлены балет “Салавей”.

  • Апісальная частка аповесці падаецца праз успрыманне сучасніка паншчыны

  • Кампазіцыйны прыем: у аснову твора апавяданне саўгаснага вартаўніка

  • Шматяруснае нагруджванне падзей

Аповесць была надрукавана ва “Узвышшы” (1926), але гэта, па сутнасці, - канспект твора. У будучым ен пашыраўся і паглыбляўся. Першы асобны варыянт выйшаў у 1928 годзе. Другое выданне – 1929. Тут шматступенчатая кампазіцыя: падзеі пачынаюцца з паказу сутычкі Салаўя з панскім цівуном падчас жніва. Гэта на карысць аповесці.

  • Твор прысвечаны мінуўшчыне, часам прыгоннага права. Прыгон палохаў пісьменніка

  • Есць гістарычны каларыт, праўдзівыя гістарычныя рэаліі

  • Тыповая “маладнякоўская” аповесць (Бядуля ўваходзіў у аб’яднанне “Маладняк”), але больш глыбокая.

Але друкаваць “Салаўя” пачынае “Узвышша”, куды ен перайшоў з “Маладняка”. Пісьменнік уносіць папраўкі ў два выданні, адкідае “прадмовы”. 1932 – трэцяе выданне. Але перапрацоўка не пайшла на карысць твору. У аповесць уведзена новая гераіня – дзяўчына Марылька.

  • У беларускай літаратуры няма падобнага твору.

  • Героі Коласа і Бядулі завуцца Сымонамі. Гэта народная традыцыя.

Напісаў аднаіменную п’есу