- •1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •Публіцыстычная спадчына Цёткі.
- •Старонкі біяграфіі Янкі Купалы. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я.Коласам).
- •Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы.
- •Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16. Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- •17 Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •Янка Купала — драматург. Трагікамедыя “Тутэйшыя”. Праблематыка і жанравая адметнасць. "Тутэйшасць" як вынік трагічнага гістарычнага лёсу Беларусі.
- •Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •Асаблівасці прозы Уладзіслава Галубка.
- •Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
- •Тэмы, матывы, вобразы кнігі паэзіі Якуба Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Янкам Купалам).
- •Нацыянальны свет беларуса ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Ідэя гаспадара ў творы. Асаблівасці паэтыкі. Прачытаць урывак з паэмы на памяць.
- •24 Канцэпцыя мастака і мастацтва ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Гісторыя напісання твора. Стыль паэмы, яе кампазіцыя.
- •Станаўленне Якуба Коласа — апавядальніка. Пісьменнік пра падзеі рэвалюцыі і першых паслярэвалюцыйных гадоў.
- •Філасофскі змест, паэтыка “Казак жыцця” я. Коласа.
- •Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- •Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •Зборнік м. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Інтэрпартрэты “Вянка”. Верш з кнігі на памяць.
- •Асноўныя матывы паэзіі Максіма Багдановіча.
- •Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Максіма Багдановіча.
- •Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- •На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- •Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча
- •Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
- •Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
- •Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
- •Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •Публіцыстыка в. Ластоўскага.
- •Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- •Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
- •Пошукі ф. Аляхновіча ў галіне драматургіі. Праблематыка і змест п’есы “Няскончаная драма”.
- •Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў к. Буйло, к. Сваяка, з. Верас, а. Гурло, я. Журбы (1-2 на выбар).
- •Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- •Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •Аналіз аповесцей м. Гарэцкага “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “у чым яго крыўда?” (1 на выбар).
- •Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі м. Гарэцкага, вызначаныя ў артыкулах “Наш тэатр”, “Развагі і думкі”.
- •Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- •Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- •Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.
- •Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі. “Салавей”.
- •Алегарычны змест казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”.
- •Публіцыстыка Змітрака Бядулі
- •Жыццёвы і творчы шлях Цішкі Гартнага, грамадска-палітычная дзейнасць
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •Апавяданні Цішкі Гартнага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
Доўгі час творчая спадчына аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Максіма Гарэцкага была невядомай шырокаму колу чытачоў. Лічылася, што аўтар паддаўся нацыянальна-буржуазным тэндэнцыям і ў сваіх творах не змог "правільна" адлюстраваць тагачасную рэчаіснасць, стаў на пазіцыі антысавецкай, контррэвалюцыйнай дзейнасці. Сёння спадчына выдатнага беларускага пісьменніка становіцца часткай класічнага фонду беларускай літаратуры. М. Гарэцкі з'яўляецца аўтарам вядомых раманаў "На імперыялістычнай вайне" (1926)шэрагу цікавых драматычных абразкоў, шматлікіх літаратурна-крытычных прац.
Трагедыя беларускага народа ў гады першай сусветнай вайны раскрываецца ў аповесці "На імперыялістычнай вайне", апавяданнях "Літоўскі хутарок". Усе яны напісаны на аснове дзённікавых запісаў і заметак, якія вёў М. Гарэцкі ў кароткіх перапынках паміж баямі, і адкрываюць новую для тагачаснай беларускай літаратуры тэму — тэму вайны. М. Гарэцкага заўсёды цікавіла не вайна сама па сабе, а яе ўспрыняцце асобным чалавекам. Так, дакументальна-мастацкія запіскі "На імперыялістыянай вайне" аб'яднаны не толькі асобай галоўнага героя — салдата Лявона Задумы, — але гуманным стаўленнем аўтара да чалавечай асобы, антываенным пафасам. Вайна ў аповесці паказана праз прызму яе ўспрымання радавым салдатам. Праз душу і сэрца салдата-байца прайшла цэлая гама чалавечых пачуццяў, ад самых высакародных да самых ганебных. Ён бачыў забітых, параненых, смерць батарэйцаў, чуў лозунгі ўра-патрыётаў і шавіністаў, шкадаваў безабаронных пехацінцаў і ездавых бежанцаў, спачуваў немаладым немцам, што шукалі свайго 15-гадовага сына, якога павезлі з сабой рускія салдаты, адчуваў агіду ад рабавання і амаральных паводзін Шалапутава, ганарыўся высакароднасцю, высокім маральным узроўнем рускага афіцэра... Прайшоўшы цяжкімі ваеннымі дарогамі і добра ведаючы цану вайне і міру, Лявон выступае супраць братазабойстваў, марыць пра вызваленне свайго народа.
У незакончаным рамане "Камароўская хроніка" праследжваецца лёс беларускага сялянства на працягу цэлага стагоддзя (XIX — пачатак XX ст.). Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных характараў, складаных лёсаў пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух беларускай вёскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа, праспяваў гімн нязломнаму чалавечаму жыццю. "Браму скарбаў сваіх" хацеў адкрыць М. Гарэцкі чытачам. На жаль, гэтаму перашкодзіла крывавая хваля сталінскіх рэпрэсій, якая на доўгія гады выкрасліла з нашых духоўных набыткаў амаль усе творы пісьменніка. Сёння ж спадчына М. Гарэцкага стала часткай класічнага фонду беларускай літаратуры.
Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
Аповесць "Дзве душы", напісаная па гарачых слядах вызначальных для Беларусі падзей 1918—1919 гг., адносіцца да філасофскіх твораў. Галоўны герой аповесці Ігнат Абдзіраловіч — армейскі афіцэр, у мінулым студэнт з дэмакратычнымі поглядамі. Ён жыве ў рэвалюцыйную эпоху, і неакрэсленасць яго пазіцый у многім вытлумачваецца неакрэсленасцю палітычнай сітуацыі ў краіне. Яго душэўны стан адлюстроўвае адпаведнае становішча беларускага народа на канкрэтным этапе яго развіцця. Адной з прычын душэўнай раздвоенасці Ігната з'яўляецца і блытаніна з паходжаннем. У 27-гадовым узросце герой твора даведаўся ад маці Маланні, што ён ад нараджэння — Васіль — селянін па паходжанні. Малання, узятая калісьці ў двор памешчыка Абдзіраловіча да нечакана асірацелага дзіцяці, падмяніла панскага сына сваім. Такім учынкам яна спадзявалася забяспечыць багатае і шчаслівае жыццё свайму роднаму сыну. Дзве душы (сялянская і панская) не маглі ўжыцца разам: "Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі. І калі ён троху выстагнаўся, казала: "Уцячы... уцячы...". Супярэчлівымі з'яўляюцца не толькі думкі, душэўныя разважанні Абдзіраловіча, але і яго паводзіны, учынкі: прызнаецца Алі Макасеевай у каханні, але за яго ніяк не змагаецца; знаходзіцца ў гушчы рэвалюцыйных падзей, але ўдзелу ў іх не прымае; заяўляе перад ворагамі беларушчыны, што ён беларус, а перад змагарамі за Бацькаўшчыну сцвярджае, што яго радзіма — Расія. Душа Ігната дваіцца, калі неабходна акрэсліцца ў адносінах да чырвоных і белых, трэба вы-значыцца па пытаннях класавай барацьбы. У канцы твора ён быццам адолеў хваробу дваістасці ("мяккацеласці", "расхрыстанасці", "разлезласці"), перастаў быць пабочным назіральнікам і "ціхім думаннікам" і прызнаўся сабе: "Я з-за непаразумення трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў бы павесці яе ляпей за ўсіх да шчасця". У аповесці нямала іншых вобразаў, якія ў пэўнай ступені дапамагаюць раскрыць асноўную ідэю твора. Перш за ўсё звяртае на сябе ўвагу Іван Карпавіч Гаршчок — палітычны авантурыст, які, адчуўшы ў "бальшавізме нешта блізкае, роднае і любае", бязлітасна забівае і катуе нявінных людзей. Лозунгам яго жыцця з'яўляецца дэвіз "Сячы трэба да карэння". Антыподамі Гаршчка, змагарамі за беларускую ідэю, носьбітамі адраджэння ў аповесці выступаюць Мікола Канцавы, Іра Саковіч, Сухавей. У іх паводзінах многа рамантыкі і ўзнёсласці, і таму яны больш займаюцца самаўсведамленнем, агітацыяй за "беларускі спісак", чым канкрэтнымі дзеяннямі, адраджэнскімі справамі.
Чаму дваілася душа Абдзіраловіча? 1) паходжанне (мужык ці пан?); 2) адукацыя (цемны народ ці адукаваная эліта?). Адукацыя – галоўны прынцып. Таму як ён і не просты селянін, але і не эліта; 3) каханне (кахае ці ненавідзець?); 4) нац. пытанне (беларус ці расеец?); 5) сац. пытанне (бальшавік ці не?).
“Крамольныя творы” М. Гарэцкага (“Лірныя спевы”, “Усебеларускі з’езд 1917 года”, “У 1920 годзе”, “Апостал”, “Незадача”, “Фантазія”).
У творах паказаны цяжкі шлях Беларусі ў разломныя гады, ставяцца праблемныя пытанні – пра адметнасць нашага адраджэння. Трагедыя нар. Жыцця паўстае са старонак згаданых апавяданняў, а сама зямля нібы ахутана ў іх крывавым тумане, праз якія прадзіраюцца постаці Купалы, Скарыны, Багушювіча, Цёткі (“Фантазія”).
Гарэцкі не адступаецца ад гістарычнай праўды, стварае паўнакроўныя жыццёвыя карціны, выпісвае сапраўдныя, а не прыдуманыя, тыпы, народжаныя пераломнай эпохай.
У “У 1920 годзе” выведзены 2 тыпы людзей. 1- перабежчык з Савецкая Беларусі, вясковы настаўнік, 2 – вайсковец, што вярбуе салдат для беларускай арміі. Больш нацыянальна свядомы першы – дэкламуе урывак з “Тарас на парнасе”, не супраць беларускіх школ, прызнае, што руз за беларускасць шырыцца.
