Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел літ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
780.29 Кб
Скачать
  1. Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характа­рыстыка канфлікту і герояў.

Перад самай смерцю, у 1920 Гарун выдаў зб.п'ес «Жывыя казкі» для дзіцячага тэатра: «Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць». Двойчы таксама публікавалася пераробленая з польс.мовы дзіцячая п'еса «Датрымаў характар» (у адным выданні называецца «Датрымаў характару»). Пішучы гэтыя п'есы, аўтар быў прыкаваны цяжкай хваробай да ложка. Аднак, нягледзячы на гэта, у творах пануе светлая атмасфера жыццесцвярджэння, аптымізму, непрымірымасці да махлярства, фальшу, няпраўды, да любых заганных з'яў у жыцці, ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі.У п'есах, што ўвайшлі ў зб.«Жывыя казкі», вельмі арганічна спалучаецца народ.казачная фантастыка і багацце фантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесь ход падзей падпарадкаваны ў іх задачы ўслаўлення так патрэбных людзям маральных прынцыпаў справядлівасці, а таксама выпрацоўкі пачуцця спагадлівасці людзям — тых якасцей, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячым узросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека. Першую казку зб.—«Хлопчык у лесе»—можна параўнаць з драматычнай паэмай Купалы «Сон на кургане». Героі абодвух твораў заблудзіліся ў цёмным дрымучым лесе, дзе іх падсцерагалі нечаканыя прыгоды. I Саму (герою купалаўскай драматычнай паэмы) і Хлопчыку (з казкі Алеся Гаруна) лясныя фантастычныя істоты, казачныя гаспадары лесу навяваюць сны, у якіх увасоблена казка долі і Сама, і Хлопчыка. Алесь Гарун у драматургіі ішоў таксама нетрадыцыйным шляхам. У казцы «Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусім слабая Жабрачка ходзіць па свеце не для таго, каб прасіць хлеба, а каб памагаць людзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькі сумленным людзям. I ў гэтай казцы перамагае дабро, справядлівасць, праслаўляецца спагадлівасць. Мы бачым, што праўда і крыўда, дабро і зло ўвесь час супрацьстаяць.Малы вясковы пастушок — герой казкі «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць» — перажывае нечаканыя прыгоды, знаходзіць незвычайны лапаць-атопак, што ўмее гаварыць і дае магчымасць пастушку разумець чужыя думкі. Сама па сабе сцэнка з жыцця пастушка, яго канфлікт з местачковымі злодзеямі падаюцца на фоне рэвалюцыйных перамен у вёсцы, калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якія ўтварылі свой камітэт. Казка пісалася і друкавалася ў час іншаземнай акупацыі, пры якой памешчыцкае землеўладанне з'яўл. непарушным, абаранялася ўсёй сілай законаў ваеннага часу. А гэта значыць, што Алесь Гарун — улічваючы зменлівасць абставін у перыяд грамадзянскай, а таксама савецка-польскай вайны — заглядваў наперад і прадбачыў такі паварот у лёсе працоўнага сялянства. Праўда, у сваёй казцы-жарце аўтар не канкрэтызаваў, якім чынам такое можа ажыццявіцца.Казкі Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца

дзіцячыя х-ры, паказваюцца іх гульні і ўяўленні.

Героем п'есы-казкі для дзяцей "Хлопчык у лесе", у якой змешчана шмат песень з нотамі, з'яўляецца вясковы Хлопчык. Заблудзіўшыся ў лесе, ён трапляе ў царства магутнага чараўніка, дзе выратоўвае запалоненых Сяляначку, Ткачыху і чатырох Папрадух. У казачнай краіне, шлях да якой Хлопчыку дапамаглі знайсці добрыя кветкі, ён дабыў жалейку і ігрой на ёй выгнаў гаспадара зачараванага царства. Праўда, дабро ў п'ёсе, як і ў большасці казак, перамагаюць, і Хлопчык знаходзіць сваю маці і атрымлівае цудоўныя падарункі: боты-скараходы, шапку-цемязень, незвычайную вопратку, залаты клубок і жалейку.