- •1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •Публіцыстычная спадчына Цёткі.
- •Старонкі біяграфіі Янкі Купалы. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я.Коласам).
- •Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы.
- •Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16. Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- •17 Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •Янка Купала — драматург. Трагікамедыя “Тутэйшыя”. Праблематыка і жанравая адметнасць. "Тутэйшасць" як вынік трагічнага гістарычнага лёсу Беларусі.
- •Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •Асаблівасці прозы Уладзіслава Галубка.
- •Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
- •Тэмы, матывы, вобразы кнігі паэзіі Якуба Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Янкам Купалам).
- •Нацыянальны свет беларуса ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Ідэя гаспадара ў творы. Асаблівасці паэтыкі. Прачытаць урывак з паэмы на памяць.
- •24 Канцэпцыя мастака і мастацтва ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Гісторыя напісання твора. Стыль паэмы, яе кампазіцыя.
- •Станаўленне Якуба Коласа — апавядальніка. Пісьменнік пра падзеі рэвалюцыі і першых паслярэвалюцыйных гадоў.
- •Філасофскі змест, паэтыка “Казак жыцця” я. Коласа.
- •Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- •Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •Зборнік м. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Інтэрпартрэты “Вянка”. Верш з кнігі на памяць.
- •Асноўныя матывы паэзіі Максіма Багдановіча.
- •Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Максіма Багдановіча.
- •Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- •На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- •Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча
- •Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
- •Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
- •Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
- •Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •Публіцыстыка в. Ластоўскага.
- •Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- •Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
- •Пошукі ф. Аляхновіча ў галіне драматургіі. Праблематыка і змест п’есы “Няскончаная драма”.
- •Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў к. Буйло, к. Сваяка, з. Верас, а. Гурло, я. Журбы (1-2 на выбар).
- •Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- •Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •Аналіз аповесцей м. Гарэцкага “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “у чым яго крыўда?” (1 на выбар).
- •Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі м. Гарэцкага, вызначаныя ў артыкулах “Наш тэатр”, “Развагі і думкі”.
- •Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- •Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- •Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.
- •Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі. “Салавей”.
- •Алегарычны змест казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”.
- •Публіцыстыка Змітрака Бядулі
- •Жыццёвы і творчы шлях Цішкі Гартнага, грамадска-палітычная дзейнасць
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •Апавяданні Цішкі Гартнага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
Пры жыцці выйшлі зб.паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зб. "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя Гаруном у 1907—1914. Гэты зб, як і "Вянок" Багдановіча, з'яўл.кнігай лёсу паэта. Складаецца ён з 3х раздзелаў ("Роднаму краю", "На чужыне" і "Праявы роднага"): 1ы з 2м утвараюць антанімічную (антытэзную) пару, а 3, акумулюючы іх асноўны змест, аб'ядноўвае і як бы завяршае кампазіцыю кнігі. Пачынаецца "Матчын дар" своеасаблівым уступам — вершам "Людзям", у якім паэт акрэслівае сваю паэтычную праграму і тыя тэмы, што знойдуць далейшае ўвасабленне ў зб: А. Гарун не ставіць заслону паміж сабой і народам, у жыцці якога бачыць вытокі сваёй творчасці ("дзе сам народ — пясняр") і дзеля якога будзе тварыць. Тэма паэта і паэзіі знайшла сваё далейшае вырашэнне ў вершы "Паэту", які ўяўляе з сябе зварот-просьбу чытача да творцы: Большасць твораў Алесь Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, бел.моўнага асяроддзя. "Долі я не бачу, радасці не знаю"— гэтыя радкі з верша "Матчын дар" можна лічыць лейтматывам песень-дум, песень-жальб "У выгнанні", "Журба", "Восень", "Навокал". "Думы ў чужыне". Але жорсткі лагерны рэжым не змог вытравіць у паэта бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, веры ў свой народ. Асаблівае значэнне ў нац.адраджэнні Гарун надаваў мове, у якой бачыў адну з галоўных прыкмет самастойнасці і цывілізацыі нацыі. Услаўленне роднай мовы ён лічыць адным са сродкаў абароны правоў бел.народа: Гімн роднай мове.
У вершы "Песня-звон" паэт называе родную мову магучым бліскучым звонам, які "з срэбра літы, з злота збіты". І гэты звон павінен дапамагчы званару ў справе абуджэння народа, гусляру (песняру) — у справе праўдзівага паказу жыцця чалавека, спынення "жалю" (гора, галечы, беднасці).
Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
Гарун быў і выдатным празаікам. На працягу 1912-15 у «Нн» з'яв.4 яго празаічныя творы: кароценькая алегарычная легенда «Першы снег» і апавяданні «Пан Шабуневіч», «Маладое», «Чалавек без крыві». Пасля вяртання з Сібіры ў газетах «Вольная Беларусь» і «Беларусь» пісьменнік апублікаваў яшчэ тры апавяданні: «Свята», «П'ера і Каламбіна», «У Панасавым сяле». Празаічныя творы, як правіла, падпісваў псеўданімам I. Жывіца (Жывіца— дзявочае прозвішча маці Гаруна).Проза пісьменніка надзейна абапіралася на нац.традыцыі літ.і бытавога апавядання. Разам з тым яна незвычайна ўзбагачала традыцыйныя формы вобразнасці, мастацкага стылю, кампазіцыі. Найбольш адметная асаблівасць прозы Гаруна— яе ідэйна-тэматычнае багацце, смелы выхад за рамкі традыцыйнай тэматыкі, звязанай у творчасці пераважнай большасці бел.пісьменнікаў з жыццём вёскі, яе паўсядзённым побытам, трывогамі, спадзяваннямі і з няўхільным ростам грамадскай свядомасці, пошукамі найвышэйшых маральных крытэрыяў для чалавечага грамадства.У сваёй прозе Гарун не абышоў пытання пра лёс роднай мовы і нац.самасвядомасць беларусаў. Шчырым патрыётам свайго краю, свядомым беларусам выступае галоўны герой апавядання «Пан Шабуневіч», напісанага ў канцы 1912 і апублікаванага ў «НН», у № 6 за 1913 (7 лютага). У творы паказваецца складаны, вельмі і вельмі няпросты лёс тых людзей, якія спрабуюць абараняць права роднай мовы на існаванне ў штодзённым жыцці. На іх долю выпадае шмат расчараванняў. Нават калі ў газетах з'яв.паведамленне аб праве дзяцей вучыцца на роднай мове, то і тут радасць прыхільнікаў беларушчыны аказалася неапраўданай. Апавядальнік з горкім жалем вымушаны быў—у каторы ўжо раз! — пераканацца: «Беларускую мову яшчэ раз выкасавалі з ліку родных моў; напісалі, што роднай мовай маіх дзяцей... павінна быць ці польская, ці расейская, ці жыдоўская, ці літоўская, ці іншая. Чаму ж яшчэ не прылучылі французскай, нямецкай, японскай, не ведаю. Усё ж нічога сабе мовы». Тут ужо ў разважаннях героя адчуваецца з'едлівая іронія. Блізкай Гаруну была астрожная тэматыка. Са зместу апавядання «Чалавек без крыві» відаць, як астрожнае жыццё калечыць лёс чалавека, разбуральна ўздзейнічае на яго псіхалогію. Не знайшоўшы сэнсу жыцця на волі, былы астрожнік канчае самагубствам.Вельмі нетрадыцыйным з'яўл.апавяданне «Маладое». Тут рэальнасць пераплятаецца з фантастыкай: група зняволеных, якая ўцякла з астрога, магла праходзіць незаўважанай, нават найбольш блізка знаючы людзей. Вырваўшыся на волю, людзі ішлі да нейкае мэты, якая давала сілы, вытрымку, хоць падарожнікі ад перанапружання знемагаліся. Некаторыя нават не вытрымлівалі і адсейваліся. Але асноўная частка ішла і ішла туды, куды вёў адзін з іх асяроддзя.Увесь твор успрымаецца як алегорыя. Героі аказаліся ў экстрэмальных умовах. Яны пераносяць пакуты і ахвяры дзеля той волі, да якое імкнуцца, мабілізуючы ўсе свае фізічныя і духоўныя сілы. I тут узнікае пытанне: дзе тая мэта? Ці не ілюзорная яна, ці рэальная? Ці апраўданы ўсе нечалавечыя намаганні і пакуты?
Жыццёва праўдзівым у кожнай драбніцы з'яўл. апавяданне «Свята», прысвечанае апісанню жыцця і побыту палітычнага пасяленца ў Сібіры — маладога Грыневіча родам з Беларусі. Начуючы ў незнаёмых людзей, ён выпадкова даведаўся, што цяжка хворая старая жанчына ў той сям'і — сястра яго роднае бабулі. Ён чуў пра яе дома, але ніхто там не ведаў пра яе лёс.У апавяданні рэалістычна абмалёўваецца жыццё пасяленцаў — і тут, бясспрэчна, нямала аўтабіяграфічнага,— а таксама побыт сібіракоў, іх норавы і звычаі. А яшчэ ў творы — выпадкова ці невыпадкова — нейкім незвычайным матывам усплывае пераклічка рэвалюцыйных падзей розных гістарычных эпох. Малады пасяленец Грыневіч трапіў у Сібір за палітыч.дзейнасць — трэба меркаваць, што за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905—07. А галоўным і па сутнасці адзіным арыенцірам у часе для старэнькае жанчыны служылі колішнія паўстанні, з якімі перапляліся лёсы блізкіх ёй людзей. Так храналагіч.лінія падзей ідзе ў глыбіню мінулага стагоддзя — да 1863 і нават да 1830. Празаічныя творы Гаруна маюць наватарскі х-тар. Пра гэта сведчыць і спалучэнне рознамаштабных падзей у рамках аднаго і
таго ж твора, і нечаканае, зусім нетрадыцыйнае выкарыстанне фантастыкі ў чыста, здавалася б, рэалістычным, бытавым апавяданні, і смелае ўвядзенне народных гутарковых лексічных, сінтаксічных, стылёвых форм. Апавяданні пісьменніка—жывое сведчанне няўхільнага пашырэння ідэйна-тэматычных абсягаў бел.літ-ры, яе імклівага ўзбагачэння ўсё новымі жанравымі і мастацка-выяўленчымі сродкамі.Творчасць Гаруна — яркая старонка ў гісторыі бел.літ.. М. Багдановіч яшчэ ў 1913 г. у артыкуле "За тры гады: Агляд бел.краснай пісьменнасці 1911 — 1913 гг." пісаў, што "лёгкасць і мілазычнасць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліванне рыфм — усё гэта дужа аздабляе яго (А. Гаруна) паэзію. У дзе-якіх творах спатыкаецца сіла і сціснутасць мовы. Глаўна ж тое, што пры ўсім гэтым А. Гарун ні да каго іншага не падобны, што ён не зрабіўся нічыім "падгалоскам". Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент не пойдуць намарна". І сапраўды, А. Гарун цалкам спраўдзіў надзеі М. Багдановіча. Творы пісьменніка, які "народу на алтар свой дыямент прынёс", займаюць пачэснае месца побач з творамі Купалы, Коласа, Багдановіча.
