- •1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •Публіцыстычная спадчына Цёткі.
- •Старонкі біяграфіі Янкі Купалы. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я.Коласам).
- •Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы.
- •Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16. Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- •17 Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •Янка Купала — драматург. Трагікамедыя “Тутэйшыя”. Праблематыка і жанравая адметнасць. "Тутэйшасць" як вынік трагічнага гістарычнага лёсу Беларусі.
- •Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •Асаблівасці прозы Уладзіслава Галубка.
- •Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
- •Тэмы, матывы, вобразы кнігі паэзіі Якуба Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Янкам Купалам).
- •Нацыянальны свет беларуса ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Ідэя гаспадара ў творы. Асаблівасці паэтыкі. Прачытаць урывак з паэмы на памяць.
- •24 Канцэпцыя мастака і мастацтва ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Гісторыя напісання твора. Стыль паэмы, яе кампазіцыя.
- •Станаўленне Якуба Коласа — апавядальніка. Пісьменнік пра падзеі рэвалюцыі і першых паслярэвалюцыйных гадоў.
- •Філасофскі змест, паэтыка “Казак жыцця” я. Коласа.
- •Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- •Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •Зборнік м. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Інтэрпартрэты “Вянка”. Верш з кнігі на памяць.
- •Асноўныя матывы паэзіі Максіма Багдановіча.
- •Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Максіма Багдановіча.
- •Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- •На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- •Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча
- •Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
- •Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
- •Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
- •Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •Публіцыстыка в. Ластоўскага.
- •Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- •Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
- •Пошукі ф. Аляхновіча ў галіне драматургіі. Праблематыка і змест п’есы “Няскончаная драма”.
- •Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў к. Буйло, к. Сваяка, з. Верас, а. Гурло, я. Журбы (1-2 на выбар).
- •Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- •Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •Аналіз аповесцей м. Гарэцкага “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “у чым яго крыўда?” (1 на выбар).
- •Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі м. Гарэцкага, вызначаныя ў артыкулах “Наш тэатр”, “Развагі і думкі”.
- •Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- •Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- •Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.
- •Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі. “Салавей”.
- •Алегарычны змест казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”.
- •Публіцыстыка Змітрака Бядулі
- •Жыццёвы і творчы шлях Цішкі Гартнага, грамадска-палітычная дзейнасць
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •Апавяданні Цішкі Гартнага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
Алесь ГАРУН, сапр.: Аляксандр Уладзіміравіч ПРУШЫНСКІ (11 сакавіка 1887, фальв. Новы Двор пад Мінскам — 28 ліпеня 1920, Кракаў; Псеўданімы і крыптанімы: І. Жывіца; А. Новадворскі; Сальвэсь; А. Сумны; А. Г.; І. Ж.; А. Н.; А.Н-і.) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Скончыў мінскія гарадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце «Наша ніва». Арыштаваны 4.3.1907 у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва «Да ўсіх працоўных». У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губ. З 1914 атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на рацэ Лене, падрыхтаваў зборнік «Матчын дар» і ў 1914 пераслаў яго ў Вільню (выйшаў у 1918). Творчасць Алеся Гаруна прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа. Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мінск у верасні 1917. Віцэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. Рэдагаваў газету «Беларускі шлях», актыўна выступаў у ёй як публіцыст. У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі, Часовага беларускага нацыянальнага камітэту (з 12.8 да 17.10.1919 — старшыня). У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. Яго магіла была нанова адшуканая ў 1988. У 1991 пра Алеся Гаруна зняты дакументальна-публіцыстычны фільм «Праз сваю хату ўбачыць бацькаву».
Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і характару класавай барацьбы, разабрацца ў нацыянальнай палітыцы бальшавікоў, дапамагалі легіёнам Ю. Пілсудскага. Большасць твораў Алесь Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, беларускага моўнага асяроддзя. Многія творы Алеся Гаруна скіраваны ў бок грамадска-палітычнага жыцця, прысвечаны надзённым падзеям тых часоў. Сцвярджаючы, што ў час войнаў пакутуюць не іх пачынальнікі, а простыя людзі, аўтар выкрывае і асуджае ганебную сутнасць войнаў, паказваё іх бесчалавечны і трагічны характар. У складаных умовах 1917-1920 гг. Пісьменнік спрабаваў акрэсліць напрамкі і перспектывы грамадскага развіцця, даць ацэнку дзейнасці палітычных партый і іх праграмам. У творах гэтага перыяду ўзмацняецца пачуццё трывогі за лёс шматпакутнай Беларусі, гучыць матыў самаахвярнага змагання за родны край, асабістай адказнасці за яго далейшы лёс, вера ў лепшую долю народа. Вершам "Брацця, к агульнаму шчасцю...", "Кліч" уласцівы дэкларацыі, звароты, заклікі да роўнасці, братэрства, да вызвалення з-пад рабскага духу, на штурм "трона крыўды", пракляцці тым, "хто свой карк захоча гнуць, й рукі ворагу лізаць, й словы льсцівыя казаць". У творчай спадчыне Алеся Гаруна нямала філасофскіх твораў, напоўненых элегічнай танальнасцю, камернасцю ("Nocturno", "Ідуць гады", "На смерць"). Лірычны герой гэтых вершаў разважае над глабальнымі праблемамі рэчаіснасці: сэнсам чалавечага жыцця, яго скарацечнасцю, вечным і нястрымным рухам у прыродзе і грамадстве, мэтазгоднасцю чалавечага існавання і інш. Алесь Гарун унёс значны ўклад у развіццё беларускай прозы і драматургіі. Яго 6 апавяданняў, лірычная легенда "Першы снег", п'есы для дзіцячага тэатра пашырылі ідэйна-тэматычныя і жанравыя формы беларускай літаратуры і яе выяўленча-мастацкія сродкі. У цэнтры апавядання "Пан Шабуневіч" - гісторыя змагання рамесніка-шаўца (з чыноўніцкім светам, з жонкай-каталічкай) за права карыстацца роднай мовай у штодзённым жыцці, за права звацца беларусамі. У драматычных творах выявілася багацце творчай фантазіі аўтара, цудоўнае веданне ім народных казачных вобразаў і свету дзіцячых уяўленняў, адчуванне прыгажосці беларускай прыроды. Творы пісьменніка, які "народу на алтар свой дыямент прынёс", займаюць пачэснае месца побач з творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
