- •1. Перыядызацыя бел.Літ.Хх ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.
- •2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. Літ. І яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.
- •3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
- •5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна ш.
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы Ядвігіна ш.
- •Ядвігін ш. “Золата”. Спроба рамана.
- •Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна ш. .
- •Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
- •На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.
- •Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •Публіцыстычная спадчына Цёткі.
- •Старонкі біяграфіі Янкі Купалы. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з я.Коласам).
- •Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы.
- •Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •16. Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. Іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)
- •17 Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.
- •Янка Купала — драматург. Трагікамедыя “Тутэйшыя”. Праблематыка і жанравая адметнасць. "Тутэйшасць" як вынік трагічнага гістарычнага лёсу Беларусі.
- •Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •Асаблівасці прозы Уладзіслава Галубка.
- •Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.
- •Тэмы, матывы, вобразы кнігі паэзіі Якуба Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Янкам Купалам).
- •Нацыянальны свет беларуса ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Ідэя гаспадара ў творы. Асаблівасці паэтыкі. Прачытаць урывак з паэмы на памяць.
- •24 Канцэпцыя мастака і мастацтва ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Гісторыя напісання твора. Стыль паэмы, яе кампазіцыя.
- •Станаўленне Якуба Коласа — апавядальніка. Пісьменнік пра падзеі рэвалюцыі і першых паслярэвалюцыйных гадоў.
- •Філасофскі змест, паэтыка “Казак жыцця” я. Коласа.
- •Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.
- •Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.
- •Зборнік м. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Інтэрпартрэты “Вянка”. Верш з кнігі на памяць.
- •Асноўныя матывы паэзіі Максіма Багдановіча.
- •Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Максіма Багдановіча.
- •Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- •На шляху да эпасу: паэмы м. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.
- •М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- •Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча
- •Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
- •Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
- •Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
- •Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •Публіцыстыка в. Ластоўскага.
- •Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- •Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
- •Пошукі ф. Аляхновіча ў галіне драматургіі. Праблематыка і змест п’есы “Няскончаная драма”.
- •Дакументальная аповесць ф. Аляхновіча “у кіпцюрах гпу” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.
- •Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў к. Буйло, к. Сваяка, з. Верас, а. Гурло, я. Журбы (1-2 на выбар).
- •Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •Дакументальны жанр у творчасці м. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).
- •Аповесць м. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.
- •Аналіз аповесцей м. Гарэцкага “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “у чым яго крыўда?” (1 на выбар).
- •Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі м. Гарэцкага, вызначаныя ў артыкулах “Наш тэатр”, “Развагі і думкі”.
- •Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.
- •Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.
- •Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.
- •Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі. “Салавей”.
- •Алегарычны змест казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”.
- •Публіцыстыка Змітрака Бядулі
- •Жыццёвы і творчы шлях Цішкі Гартнага, грамадска-палітычная дзейнасць
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.
- •Апавяданні Цішкі Гартнага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.
3. Асн. Заканамернасці развіцця бел. Літ. Пач. Хх ст.
Усё развів. паскорана. Пісьменнікі выкарыстоўваюць кніжныя і фальклорныя традыцыі (не залежна ад жанраў твораў). АЛЕ! Пісьменнікі і адыходзілі ад фальклору, выпрацоўваючы рысы творчай індывідуальнасці. Працягвае развіццё рэалізм (Колас), але і існаваў рамантызм (Купала).
Заканамернасці:
1) Паскоранасць – самая гал. заканамернасць! (артыкул Багдановіча “Забыты шлях”);
2) Вылучэнне творчых індывідуальнасцей (артыкул Багдановіча “Глыбы і слаі”);
3) Масавы прыток у літ.-ру творчых сіл, які нарадзіў так званую масавую паэзію і прозу;
4) спалучэнне фальклорных і кніжна-літ. традыцый (нац. і агульначалавечых);
5) Жанрава-стылёвае ўзбагачэнне бел. літ.: бурны росквіт паэзіі (лірыкі) і паступовае развіццё прозы і драматургіі;
6) Спалучэнне рэалізму з рамантызмам, сімвалізмам, імпрэсіялізмам і інш. мастац. плынямі.
Усё развів. у агульнагістрач. кантэксце.
4. Карусь КАГАНЕЦ, сапр.: Казімір–Рафаіл Карлавіч КАСТРАВІЦКІ 29 студзеня 1868, в. Прымагілле Мінскага пав.Сын удзельніка паўстання 1863–1864, сасланага ў Сібір, прадстаўніка старажытнага шляхецкага роду. У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засулле каля Стоўбцаў і в. Прымагілле каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там праз колькі гадоў памер бацька Каганца. Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве валокі зямлі.Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1893. У 1899 годзе Каганец ажаніўся на Дар’я і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў Рызе, то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці, будаваў чыгунку ў Лідзе. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка. У 1890 - пач. 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах "Минский листок" і "Северо-Западный край". У 1902-1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты "Палессе" (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе. Супрацоўнічаў з газетай "Наша ніва". Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" (СПб., 1906, выд. ананімна). Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк" (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару. Шмат ягоных твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе ў рэдакцыю "Нашай нівы", ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку "Загляне сонца і ў наша ваконца". Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў яе ў "Беларусі" (1919) і "Вольным сцягу" (1921). 20 траўня 1918 года памёр ад запалення лёгкіх у Прымагіллі, у брата па маціПахаваны ў в. Навасёлкі ля Койданава. На яго пахаванне ні жонка ні дзеці прыехаць не змаглі.
