
- •1. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце
- •2. Развіццё мовы ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •3. Урокі пісьма ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •4. Якасныя паказчыкі чытання. Шляхі іх выпрацоўкі і ўдасканалення
- •5. Выразнасць чытання шляхі яе выпрацоўкі і ўдасканалення
- •6. Перадтэкставы этап работы над творам
- •7. Аналіз зместу твора на ўроках чытання
- •8. Структура работы над прачытаным апавяданнем
- •9. Асаблівасці работы над казкай
- •10. Асаблівасці работы над байкай
- •11. Асаблівасці работы над лірычнымі вершамі
- •12. Пазакласнае чытанне, формы арганізацыі і ўліку.
- •13. Функцыі ўрокаў пазакласнага чытання. Асноўныя віды навучальнай дзейнасці
- •Ракрыць фактары, якія срыяюць авалоданню роднай мовай.
- •15. Складанне плана апавядальных твораў
12. Пазакласнае чытанне, формы арганізацыі і ўліку.
Пазакласнае чытанне – гэта чытанне самастойна выбраных ці рэкамендаваных кніг дома.
Пазакласнае чытанне – важная частка ў сістэме пачатковага навучання. Яно вельмі дапамагае ў падрыхтоўцы малодшх школьнікаў па беларускай мове.
Мэта пазакласнага чытання заключается у тым, каб узброіць вучняў сумай пэўных ведаў, уменняў і навыкаў, пазнаеміць іх з дзіцячай літаратурай, сфарміраваць інтарэс да кніг як крыніцы ведаў, развіць жаданне і прывычку чытаць кнігі і па заданні настаўніка і па ўласнай ініцыятыве. Настаўніку трэба выхаваць актыўнага чытача.
Для фарміравання ў вучняў асноў чытацкай самастойнасці найбольш эфектыўны шлях накаплення індывідуальнага чытацкага вопыту ў працэсе непасрэднага ўспрымання вучнямі дзіцячых кніг і работы з дзіцячымі кнігамі.
Асноўнай формай кіраўніцтва пазакласным чытаннем і навучання чытацкай самастойнасці з 'яўляюцца спецыяльныя ўрокі. Урокі пазакласнага чытання выдзяляюцца з вучэбных гадзін, адведзеных на чытанне, уключаюцца ў расклад, фіксуюцца ў класным журнале.
Дапаможныя формы кіраўніцтва пазакласным чытаннем, якія забяспечваюць бесперапыннасць усёй работы і рыхтуюць да ўрокаў пазакласнага чытання, разнастайныя: індывідуальная работа з асобнымі вучнямі ці групамі вучняў, масавыя пазакласныя мерапрыемствы, прапаганда кнігі, сувязь з бібліятэкай, улік прачытанага.
Індывідуальная дапамога і штодзённы кантроль за самастойным чытаннем асобных вучняў – гэта гутаркі з вучнем пра кнігу, абмен думкамі, разгляд і абмеркаванне ілюстрацый, прагляд запісаў вучня аб прачытаных кнігах, наведванне бібліятэкі настаўнікам з вучнем, знаёмства з яго дамашняй бібліятэкай, гутарка з бацькамі пра самастойнае чытанне школьніка.
Масавыя пазакласныя мерапрыемствы тыпу літаратурных ранішнікаў, віктарын, кніжных выставак, сустрэч з пісьменнікамі, літаратурных экскурсій праводзяцца адзін-два разы ў чвэрць.
Вялікае значэнне трэба надаваць прапагандзе кніг. Ужо пасля першага ўрока пазакласнага чытання ў класе афармляецца куток, дзе адлюстроўваецца змест урокаў пазакласнага чытання, вынікі самастойнай работы вучняў з дзіцячай кнігай. У класе на спецыяльным стэндзе вывешваюцца спісы літаратуры для самастойнага чытання, арганізуюцца выстаўкі кніжных навінак ці кніг на пэўную тэму, выстаўкі, прысвечаныя творчасці пісьменніка. У школьнай або класнай газеце змяшчаюцца водгукі вучняў на прачытаную кнігу, выпускаюцца мантажы пра кнігу на тую ці іншую тэму. Важнае месца ў прапагандзе кнігі мае класная бібліятэка і ўласная бібліятэка вучня. Удзел школьнікаў у стварэнні класных і асабістых бібліятэк павышае практычны чытацкі вопыт, фарміруе ўменне арыентавацца ў свеце кніг.
Адной з дзейсных форм кіраўніцтва пазакласным чытаннем з'яўляецца сувязь з бібліятэкай. У канцы першага паўгоддзя ўсе першакласнікі запісваюцца ў школьную бібліятэку. Настаўнік наведвае бібліятэку, знаёміцца з фармулярамі вучняў, з назіраннямі бібліятэкара за маленькімі чытачамі, арганізуе экскурсію вучняў у сельскую, раённую ці гарадскую бібліятэку. Апрача таго, ён запрашае на асобныя ўрокі пазакласнага чытання бібліятэкара, які расказвае вучня пра бібліятэку, пра гігіену чытання.
Эфектыўная форма кіраўніцтва пазакласным чытаннем – улік прачытанага. Вучні, якія наведваюць бібліятэку, маюць бібліятэчныя фармуляры, па якіх вельмі лёгка ўлічваць прачытаныя імі кнігі. Ужо з 1 класа выкарыстоўваюцца дзённікі чытача, у якіх пад канец навучальнага года дзеці запісваюць назвы прачытаных кніг і прозвішчы аўтараў.
Дзённік чытача – найбольш распаўсюджаная форма ўліку самастойнага чытання вучняў.
Да формы ўліку прачытанага адносяцца лісткі з запісам звестак аб прачытанай кнізе. Гэтыя лісткі кладуцца ў канверт, на якім стаіць прозвішча вучня, ці ў кутку пазакласнага чытання. Апошняя форма дазваляе любому вучню класа паглядзець, што чытае яго таварыш. Настаўнік улічвае прачытанае на ўроках класнага і пазакласнага чытання, у індывідуальных гутарках, калі вучні расказваюць аб прачытаных кнігах.
У арганізацыі чытацкай работы настаўніку і бібліятэкару дапамагаюць і школьнікі. Вучні адказваюць за класную бібліятэку, удзельнічаюць у падрыхтоўцы масавых мерапрыемстваў, у афармленні кутка пазакласнага чытання, спецыяльнага стэнда, выстаўкі, мантажа, рамантуюць з бібліятэкарам ці бацькамі кнігі, дзяжураць у бібліятэцы.