
- •1. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце
- •2. Развіццё мовы ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •3. Урокі пісьма ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •4. Якасныя паказчыкі чытання. Шляхі іх выпрацоўкі і ўдасканалення
- •5. Выразнасць чытання шляхі яе выпрацоўкі і ўдасканалення
- •6. Перадтэкставы этап работы над творам
- •7. Аналіз зместу твора на ўроках чытання
- •8. Структура работы над прачытаным апавяданнем
- •9. Асаблівасці работы над казкай
- •10. Асаблівасці работы над байкай
- •11. Асаблівасці работы над лірычнымі вершамі
- •12. Пазакласнае чытанне, формы арганізацыі і ўліку.
- •13. Функцыі ўрокаў пазакласнага чытання. Асноўныя віды навучальнай дзейнасці
- •Ракрыць фактары, якія срыяюць авалоданню роднай мовай.
- •15. Складанне плана апавядальных твораў
10. Асаблівасці работы над байкай
Байка – невялікі, часцей вершаваны твор алегарычнага характару, напісаны жывой афарыстычнай мовай, які мае канцоўку-вывад, дзе заключаецца мараль.
Цікавым і займальным мастацкім творам для вучняў пачатковых класаў з’яўляецца байка. Пад звярамі, птушкамі і рознымі прадметамі ў ёй падразумяваюцца людзі, высмейваюцца іх недахопы.
Дзеці любяць байку за прастату зместу і мастацкіх вобразаў, за выразнасць і трапнасць апісання, за багатую, яркую народную мову. Яна заключае ў сабе вялікя магчымасці для маральнага выхавання школьнікаў. Сюжэт байкі звычайна ўяўляе сабой адзін эпізод, адну сцэнку з жыцця, на прыкладзе якой аўтар вучыць мудрасці, проста і даступна расказвае пра розныя ндахопы людзей. У ёй напружанае дзеянне, вострая сітуацыя. Персанажы самі характарызуюць сябе ўчынкамі, паводзінамі, манерай гаварыць.
Методыку работы з байкай у пачатковых класах вызначаюць яе мастацкімі асаблівасцямі.
У час падрыхтоўкі да ўспрымання байкі неабходна падвесці дзяцей да разумення характараў дзеючых асоб. Але ні ў якім выпадку не расказваць змест. Разгляд малюнкаў жывёл, птушак, гутарка пра іх з улікам вопыту вучняў будзе добрай падрыхтоўкай да разумення ідэйнага зместу і вобразаў байкі.
Першы раз выразна чытае байку настаўнік, дапамагаючы вучням выразна ўявіць дзеючых асоб, зразумець іх паводзіны, адчуць настрой. Пасля гутаркі эмацыянальна-ацэначнага плана, якая паказвае, як вучні ўспрынялі твор, пачынаецца аналіз канкрэтнага зместу, выясняеца сітуацыя, у якой дзейнічалі героі, асэнсоўваецца мова персанажаў, іх характэрныя рысы. Для гэтага настаўнік прапануе замяніць словамі байкі асобныя выразы. Работа над сэнсам такіх выразаў паказвае вучням, як трапна, дакладна аўтар падбірае словы і выразы. Настаўнік, праводзячы гутарку, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, дапамагае дзецям зразумець матывы паводзін дзеючых асоб, іх характэрныя рысы. У ходзе аналізу зместу вучні знаёмяцца з кампазіцыяй байкі, уясняюць яе структуру: устанаўліваюць, колькі частак, як развіваецца дзеянне, вызначаюць галоўную думку, свае адносіны да дзеючых асоб. Затым вучні пад кіраўніцтвам настаўніка вызначаюць алегорыю байкі: Каго (што) асуджае аўтар? Чаму? Як зразумець сэнс апошніх двух радкоў байкі?
Уся работа з байкай звязана з выпрацоўкай выразнага чытання. Як правіла, байка завучваецца на памяць. Пераказваць яе падрабязна не варта, бо губляецца яркасць, прыгажосць, самабытнасць мовы.
Работа з байкай часцей за ўсё складаецца з наступных кампанентаў: успрыманне канкрэтнага зместу; раскрыццё кампазіцыі, характэрных асаблівасцей дзеючых асоб, матываў іх паводзін; раскрыццё алегорыі; выясненне галоўнай думкі байкі, аналіз маралі.
11. Асаблівасці работы над лірычнымі вершамі
Дзеці любяць слухаць і чытаць вершы. Паэзія ўзбагачае духоўны свет дзіцяці, вучыць заўважаць прыгажосць у прыродзе, у жыцці. Яна прываблівае яго музычнасцю,вобразнасцю і яркасцю мовы. Вершы, выражаючы пачуцці і настрой паэта, выклікаюць у дзяцей адпаведныя перажыванні. Уплываючы на пачуцці.
Вершы характарызуюцца музычнасцю. Важнае значэнне для арганізацыі вершаванай мовы мае рытм і рыфма. Вучні пачатковых класаў практычна знаёмяцца з гэтымі паняццямі (рытм, рыфма). Яны заўважаюць, што канцы радкоў сугучна паўтараюцца.
Выразнае чытанне вершамае выключна важнае значэнне для ўсведамлення яго зместу, задумы паэта і ўяўлення вучнямі цэласнага мастацкага вобраза. Выразнае чытанне вучняў на розных этапах работы з вершам паказвае, як глыбока і правільна яны зразумелі яго сэнс і настрой.
Для таго каб выхаваць у школьнікаў любоў да паэтычнага слова, выклікаць жаданне чытаць і завучваць вершы на памяць, настаўнік павінен сам умець чытаць іх. Рыхтуючыся да выразнага чытання, настаўнік вызначае галоўную думку, настрой, эмацыянальны падтэкст верша, падбірае практыкаванні ў чытанні яго ўслых.
У працэсе работы з вершамі вучні павінны зразумець змест, мастацкія вобразы, ідэю, мову.
Лірычныя вершы патрабуюць асаблівага падыходу да вывучэння. У іх перадаюцца думкі, пачуцці, перажыванні паэта ці героя з дапамогай малюнка прыроды, вобраза, факта. Для чытання ў пачатковых класах прапануюцца ў асноўным вершы пейзажнай лірыкі і лірыкі роздуму.
Існуюць пэўныя ўмовы, якія спрыяюць паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі вершаў пейзажнай лірыкі і творчаму аднаўленню іх вобразнага зместу: наяўнасць у дзяцей жыццёвых уяўленняў, блізкіх да аўтарскіх; развіццё у вучняў увагі да перажыванняў, настрою, пачуццяў, якія перадаюцца ў творы; фарміраванне ў іх творчага ўзнаяўляльнага ўяўлення.
Да ўспрымання пейзажнай лірыкі вучняў неабходна падрыхтаваць: разгледзець малюнак, рэпрадукцыю карціны, выкарыстаць дзіцячыя назіранні, уражанні ад экскурсіі, паслухаць музыку на адпаведную тэму, выклікаць пэўны настрой. Расказам пра пісьменніка неабходна дапамагчы вучням зразумець яго захапленне, радасць, сум, трывогу, што перадаюцца ў вершы. Мэтазгоднасць выкарыстання карціны непасрэдна перад чытаннем верша ў многім залежыць ад таго, наколькі блізкія карціна і верш.
Вывучэнне пейзажнай лірыкі праводзіцца так, як і любога мастацкага твора: ад першаснага сінтэзу да аналізу і праз яго да сінтэзу больш высокай якасці. У такіх вершах прадметам аналізу бывае пейзажны вобраз. Чытанне і аналіз вершаў павінны дапамагчы вучням глыбока ўспрыняць маляўнічы вобраз, пададзены аўтарам у творы. Пасля праверкі першага ўспрымання верша вучнямі пачынаецца раскладанне маляўнічага вобраза на асобныя састаўныя часткі – яго ўзаемазвязанныя кампаненты. Для таго каб вучні выразна і правільна ўявілі малюнкі, пададзеныя паэтам, настаўнік прапануе ім уважліва яшчэ раз прачытаць верш і назваць, колькі асобных малюнкаў яны намалююць і пра што. Вучні чытаюць радкі верша, у якіх апісаны адзін малюнак, і расказваюць, што яны ўявілі. Так.
Раскрыццё эмацыянальна-вобразнага зместу лірычнага вершу магчыма толькі пры ўмове мэтанакіраванай работы з выяўленчымі сродкамі мовы. Усвядоміць ужыванне аўтарам таго ці іншага слова вучням дапамагае аналіз.
Лірыка роздуму адлюстроўвае ў паэтычнай форме лагічна разгорнутую думку. Вершы прысвячаюцца галоўным чынам сацыяльна-палітычным тэмам, нашай сучаснасці, звернуты да розуму чытыча, яго жыццёвага вопыту, ведаў, уздзейнічаючы адначасова і на пачуцці, і на інтэлект. Пры чытанні такіх вершаў значнае месца адводзіцца лагічнаму разбору, увага вучняў накіроўваецца на вывады, заклікі, якія ёсць у тэксце, вызначаецца галоўная думка кожнай часткі і ўсяго верша. Заключнае слова настаўніка дапамагае яшчэ глыбей усвядоміць задуму пісьменніка.