Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
надо искать.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
464.38 Кб
Скачать

5. Выразнасць чытання шляхі яе выпрацоўкі і ўдасканалення

Навык чытання характарызуецца наступнымі якасцямі: правільнасцю, свядомасцю, бегласцю i выразнасцю. Праграма пачатковых класаў вызначыла патрабаванні да чытання вучняў па гадах навучання. Авалоданне навыкам чытання – важ­нейшая ўмова паспяховага навучання ў школе па ўcix прадметах, адзін з асноўных спосабаў набыцця ведаў, звестак самастойна.

Выразнасць чытання – гэта вобразная перадача тэксту чытачом у адпаведнасці з заду­май пісьменніка. Яна цесна звязана са свядомым чытаннем. Каб выразна прачытаць, трэба перш за ўсе добра уявіць сабе тое, аб чым чытаеш, зразумець галоўную думку, характэрныя асаблівасці герояў, адносіны аўтара да герояў.

Выразнае чытанне настаўніка — узор для вучняў. Выразнасці чытання можна дабіцца ад вучняў толькі пры ўмове, калі твор будзе глыбока прааналізаваны, калі будзе асэнсаваны яго ідэйны змест, вобразы, учынкі герояў.

Важнейшымі ўмовамі, пры якіх вучні паспяхова будуць авалодваць асновамі выразнага чытання, лічацца: 1) раўнамернае размеркаванне дыхання ў час чытання; 2) правільная арыткуляцыя кожнага гука і выразная дыкцыя; 3) захаванне норм літаратурнага вымаўлення. Выпрацоўку выразнасці чытання ў вучняў настаўнік пачынае з практыкаванняў у правільным дыханні, вучыць іх кіраваць сваім голасам, правільна карыстацца ім.

Развіццё выразнасці чытання ў пачатковых класах магчыма толькі пры выкананні наступных патрабаванняў: 1) Захаванне граматычных паўз; 2) выкарыстанне лагічных і псіхалагічных паўз; 3) захаванне лагічнага (сэнсавага) націску; 4) улік тэмпу і рытму чытання; 5) выкарыстанне інтанацыі.

Для выпрацоукі ў вучняў выразнасці чытання неаб­ходна сістэматычна выкарыстоўваць:

1) аналіз зместу твора, выясненне матываў паводзін дзеючых асоб, вызначэнне галоўнай думкі твора, вуснае маляванне, падбор загалоўкаў;

2) абагульняльную гутарку, якая дапамагае правільна зразумець задуму аўтара i рыхтуе да выразнага чытання твора;

3) узорнае чытанне.;

4) практыкаванні ў гучным чытанні пад кантролем настаўніка i вучняў;

5) разметку тэксту, складанне партытуры выразнага чытання;

6) калектыўную дэкламацыю: у чытанні прымае ўдзел увесь клас ці трупа вучняў.

Выразнасць чытання тады будзе сапраўдная, калі настаўнік зможа развіць у вучняў уменне эмацыянальна перадаваць пры чытанні свае разуменне зместу твора, таму што выразнае чытанне — гэта i сродак эмацыянальнага пранікнення ў тэкст, i сродак эмацыянальнай перадачы вучнем тэксту слухачам, i сродак, які дапама­гае праверыць i ацаніць, як успрыняў твор вучань.

6. Перадтэкставы этап работы над творам

Змест і задачы падрыхтоўкі да ўспрымання тэксту бываюць розныя ўзалежнасці ад тэматыкі і жанру твора. Для правільнага ўспрымання твора школьнікам неабходна мець пэўны запас жыццёвых назіранняў, уяўленняў, а таксама некаторыя веды пра навакольную рэчаіснасць і грамадскае жыццё. У сувязі з гэтым перад чытаннем твора вельмі важна падрыхтаваць вучняў да разумення зместу і вобразаў твора, эмацыянальна настроіць дзяцей. Падрыхтоўчая работа да чытання твора мае на мэце: 1)пашырыць уяўленні вучняў пра факты, падзеі, з'явы, пададзеныя ў творы, паведаміць новыя звесткі для таго, каб дапамагчы свядома ўспрыняць тэкст, стварыць умовы, пры якіх вучні суаднясуць факты, падзеі, з'явы мастацкага твора з тым, што бачылі, назіралі ў жыцці; 2) пазнаёміць з жыццём пісьменніка, выклікаць цікавасць да яго творчасці; 3) падрыхтаваць да эмацыянальнага ўспрымання твора; 4) раскрыць значэнне слоў, без разумення якіх школьнікам цяжка ўспрыняць і засвоіць змест. Мэтазгоднасць правядзення падрыхтоўкі перад чытаннем вызначае сам настаўнік з улікам зместу твора і агульнага развіцця вучняў.

Формы арганізацыі падрыхтоўчай работы абумоўлены перш за ўсё ідэйна-тэматычным зместам твора, наяўнасцю ці адсутнасцю ў вучняў пэўных ведаў, назіранняў, уяўленняў. У школьнай практыцы для падрыхтоўкі вучняў да ўспрымання твора шырока прымяняюцца уступная гутарка, уступнае слова (расказ, паведамленне) настаўніка, экскурсія, праслухоўванне музыкі, песень дэманстрацыя фільмаў. Актыўнаму ўспрыманню мастацкага твора дапамагае ўступная гутарка, якая стварае ў вучняў пэўны настрой, арганізуе думкі і пачуцці. Яна накіравана галоўным чынам на высвятленне асабістага вопыту, уяўленняў і ведаў вучняў пра факты, падзеі, пададзеныя ў тво-ры. У гутарцы выкарыстоўваецца матэрыял з раней прачытаных вучнямі твораў, прагледжаных кінафільмаў. У сувязі з гэтым такая гутарка магчыма пры ўмове, калі ў школьнікаў ёсць пэўныя веды, асабісты вопыт, уяўленні пра тое, што будуць чытаць. Звесткі, якія вучні выкажуць у час гутаркі, настаўнік можа дапоўніць ілюстрацыяй, малюнкам, паказам прадмета, сваім тлумачэннем. Падрыхтоўчая работа часта спалучаецца з паведамленнем ці расказам настаўніка (уступнае слова). Значна павышаецца цікавасць вучняў да мастацкага твора, калі коратка пазнаёміць іх з аўтарам, расказаць пра яго жыццё, заняткі, захапленні, літаратурную і грамадскую дзейнасць. Для гэтага вывешваецца партрэт пісьменніка, рыхтуецца выстаўка кніг розных выданняў з мэтай выхавання любві да чытання. Часам для таго, каб вучні больш глыбока ўспрынялі і зразумелі твор, настаўнік расказвае пра рэальную аснову апісанай у творы падзеі.

Перад чытаннем твораў на сезонныя тэмы (пра родную прыроду) неабходна правядзенне экскурсіі не толькі для таго, каб паглыбіць канкрэтныя веды школьнікаў, а і для выпрацоўкі ў іх уменняў назіраць і апісваць з'явы прыроды. Толькі ў прыродзе (у лесе, у парку, у полі, на рэчцы) можна ўбачыць, заўважыць, падмеціць, пачуць і адчуць усё тое, пра што піша аўтар у творы. Дзеці вучацца з дапамогай вершаваных радкоў прыглядацца і прыслухоўвацца, чуць і бачыць у прыродзе тое, на што раней не звярталі ўвагі.У залежнасці ад зместу твора праводзіцца экскурсія не толькі ў прыроду, а і на будоўлю, прадпрыемства, у музей, да памятных мясцін. У час экскурсіі настаўнік паведаміць вучням некаторыя звесткі, без якіх успрыняць твор ім будзе цяжка, а таксама раскрые сэнс новых слоў, выразаў, якія сустрэнуцца ў тэксце.