- •1. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце
- •2. Развіццё мовы ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •3. Урокі пісьма ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •4. Якасныя паказчыкі чытання. Шляхі іх выпрацоўкі і ўдасканалення
- •5. Выразнасць чытання шляхі яе выпрацоўкі і ўдасканалення
- •6. Перадтэкставы этап работы над творам
- •7. Аналіз зместу твора на ўроках чытання
- •8. Структура работы над прачытаным апавяданнем
- •9. Асаблівасці работы над казкай
- •10. Асаблівасці работы над байкай
- •11. Асаблівасці работы над лірычнымі вершамі
- •12. Пазакласнае чытанне, формы арганізацыі і ўліку.
- •13. Функцыі ўрокаў пазакласнага чытання. Асноўныя віды навучальнай дзейнасці
- •Ракрыць фактары, якія срыяюць авалоданню роднай мовай.
- •15. Складанне плана апавядальных твораў
3. Урокі пісьма ў асноўны перыяд навучання грамаце
Па традыцыі навучанне пісьму праводзіцца ў адзнстве з навучаннем чытанню: на ўроках пісьма дзеці авалодваюць той рукапіснай літарай, з друкаваным варыянтам якой яны пазнаёміліся на папярэднім уроку чытання.
Задачы навучання пісьму: а) Фарміраванне выразнага, дастаткова прыгожага і хуткага пісьма; б) Развіццё дробнай мускулатуры і свабоды рукі; в) Выпрацоўка правільнага напісання літар, іх рацыянальных злучэнняў; г) Дасягненне рытмічнасці і плаўнасці пісьма.
Працэс навучання пісьму працяглы і складаны. Урокі пісьма – працяг урокаў чытання. Паміж вусным і пісьмовым маўленнем назіраюцца якасныя адрозненні (розныя спосабы выражэння думак, розная ступень свядомасці і адвольнасці). Вучань, якому трэба напісаць слова, мае справу з гукамі, з якіх яно складаецца, і з літарамі, з дапамогай якіх яно пішацца.
На працягу ўсяго асноўнага перыяду вучні авалодваюць пісьмом вялікіх і маленькіх літар у тым парадку, у якім яны ідуць у буквары.
У сучасных пропісах 3 – 4 радкі адводзяцца авалоданню напісання літар:
1 радок – вучань абводзіць кожную літару па ўзору, выпісанаму кропкамі, гэта значыць атрымлівае перашапачатковае рухацельнае ўяўленне літары ў межах лінеек;
2 радок – вучань абводзіць частку літары (таксама надрукаваную кропкамі), самастойна дапісваючы яе астатнюю частку;
3 радок – вучань абводзіць меншую частку літары, дапісваючы большую частку самастойна;
4 радок – вучань самастойна піша ўсю літару поўнасцю.
На апошнім этапе работы настаўнік павінен вельмі ўважліва прасачыць за работай кожнага вучня, заўважыць, ці ёсць памылкі ў напісанні літар, і пабудаваць індывідуальную работы па выпраўленню тых ці іншых недахопаў.
Структура ўрока пісьма на асноўным этапе навучання
1. Падрыхтоўка да пісьма. 2. Аналіз слова: выдзяленне склада, гука, падбор дзецьмі слоў з выдзеленым гукам. 3.Паказ рукапіснай літары. 4. Пісьмо настаўнікам літары на дошцы з падрабязным тлумачэннем, як пісаць, з якіх элементаў складаецца літара. 5. Рух рукой у паветры.
6. Пісьмо новай літары вучнямі.7. Злучэнне літары ў склады і складоў у словы з тлумачэннем, якім тыпам злучэння карыстацца (верхнім ці ніжнім).8. Пісьмо слоў.9. Пісьмо пад дыктоўку з папярэднім гука-літарным аналізам. 10. Падрыхтоўка да перапынку.
Работа на пісьме не зводзіцца да выпрацоўкі толькі графічных навыкаў пісьма, шырока ажыццяўляецца граматычная і арфаграфічная прапедэўтыка: прасцейшыя выпадк напісання ненаціскных галосных, глухіх і звонкіх зычных, абазначэнне цвёрдасці і мяккасці зычных на пісьме, правілы аб вялікай літары, асобнае напісанне слоў у радку.
На ўроках пісьма ў асноўны перыяд навучання грамаце, апрача традыцыйнага спісвання літар, складоў, слоў, сказаў, шырока практыкуюцца такія віды пісьмовых работ, як спісванне з рознага роду граматычнымі і арфаграфічнымі заданнямі, зрокавыя і слыхавыя дыктанты, пісьмо па памяці, разгортванне сказаў, складанне і запіс адказаў на пытанні. Такім чынам, структуры ўрокаў пісьма цэнтральнае месца займаюць практыкаванні ў пісьме.
4. Якасныя паказчыкі чытання. Шляхі іх выпрацоўкі і ўдасканалення
Навык чытання характарызуецца наступнымі якасцямі: правільнасцю, свядомасцю, бегласцю i выразнасцю. Праграма пачатковых класаў вызначыла патрабаванні да чытання вучняў па гадах навучання. Авалоданне навыкам чытання – важнейшая ўмова паспяховага навучання ў школе па ўcix прадметах, адзін з асноўных спосабаў набыцця ведаў, звестак самастойна.
Пад правільнасцю чытання разумеецца беспамылковае i плаўнае чытанне слоў i сказау, г. зн. чытанне без перастаноўкі i без пропуску слоў, складоў, гукаў, чытанне з захаваннем норм літаратурнага вымаулення.
Пры выпрацоўцы правільнасці чытання можна выкарыстоўваць наступныя прыёмы: раскрыццё лексічнага значэння слова, без разумення якога цяжка успрыняць тэкст; папярэдняе паскладовае чытанне слоў (шматскладовых, са збегам зычных, з незасвоеным націскам); чытанне тэксту сам сабе з мэтай усведамлення зместу i падрыхтоўкі да чытання ўслых; складанне цяжкix для чытання слоў з разразной азбукі; чытанне асобных цяжкіх слоў, надрукаваных на плакаце ці на дошцы; чытанне цяжкіх слоў па складовай табліцы; склада-літарны i гукавы аналіз слоў; практыкаванні ў артыкуляцыі гукаў; харавое паўторнае чытанне цяжкіх слоў, словазлучэнняў i сказаў; сістэматычны кантроль настаўніка i вучняў за чытаннем; своечасовае выпрауленне памылкі з улікам яе характару; чытанне i завучванне скорагаворак.
Правільнасць чытання дапамагае развіццю свядомасці чытання. Паміж правільнасцю i свядомасцю чытання існуе самая цесная сувязь.
Свядомасць чытання прадугледжвае разуменне вучнямі зместу твора, яго ідэйнай накіраванасці, вобразаў, а таксама ўстанаўленне ўласных адносін да герояў, падзей, з'яу, фактаў, пададзеных у творы. Для таго каб чытанне было свядомым, вучні павінны разумець значэнне ўcix слоў, сэнс сказаў, з якіх складаецца тэкст, cyвязi (часавыя, прычынныя, прасторавыя) частак тэксту, галоўную думку, асноўны змест твора i лагічныя ўзаемасувязі асобных частак.
Выпрацоўцы свядомасці чытання дапамагаюць розныя віды заняткаў на уроках чытання: падрыхтоўка да ўспрымання твора (уступная гутарка, расказ, паведамленне настаўніка), слоунікавая работа, работа з нагляднымі дапаможнікамі, праверка непасрэдных уражанняў ад прачытанага, чытанне i аналіз твора, работа з вобразнымі сродкамі мовы, усведамленне ідэйнага зместу, дзяленне твора на часткi, падбор загалоўкаў, складанне плана, падрыхтоўка розных відаў пераказаў, выразнае чытанне, абагульняльная гутарка, творчыя работы. Паслядоунасць відаў заняткаў можа змяняцца, а выбар ix залежыць ад асаблівасцей твора i мэты ўрока.
Бегласцю чытання называецца самы высокі тэмп чытання, пры якім вучні свядома ўспрымаюць прачытанае. Чытанне без расцягвання гукаў, складоў, слоў, без пауз паміж складамі, словамі, сказамі, чытанне лёгкае, без асаблівага напружання называецца беглым.
Для таго, каб развіць у вучняў высокі тэмп чытання, трэба ствараць умовы, пры якіх яны будуць вымушаны многа чытаць. У сувязі з гэтым выпрацоўка хуткасці чытання патрабуе правільнай арганізацыі шматразовага чытання тэксту на ўроку ў адзінстве з усведамленнем яго зместу, вобразаў, малюнкаў прыроды, выяўленчых сродкаў.
Метадычная літаратура прапануе розныя віды заняткаў i прыёмы выпрацоўкі хуткасці чытання: 1. Практыкаванні папераджальнага характару, якія садзейнічаюць выпрацоўцы правільнасці чытання. 2. Захаванне гігіены чытання (правільная поза, нармальная адлегласць паміж вачамі i кнігай). 3. Узорнае чытанне настаўніка ў тэмпе, якога легка дасягнуць вучням. 4. Штодзённыя практыкаванні ў чытанні пад кантролем вучняў класа i настаўніка. Цікавым i спрыяльным матэрыялам для паўторнага чытання будуць казкі, для завучвання на памяць — вершы, байкі, прыказкі, загадкі, скорагаворкі. 5. Чытанне вучнямі сказаў, аб'яднаных тэмай, на дошцы, табліцы. 6. Чытанне вучнямі тэксту па картках на працягу пэунага часу. 7. Падбор з прапанаваных трох-чатырох сказаў пункта плана да пэўнай часткі твора. 8. Спаборніцтва ў чытанні часткі твора. Па сігнале настаўніка вучні пачынаюць i канчаюць чытаць, а затым адказваюць на пытанні.
Выпрацоўваць хуткасць чытання неабходна з улікам індывідуальных асаблівасцей школьнікаў рознага ўзросту.
