
- •1. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце
- •2. Развіццё мовы ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •3. Урокі пісьма ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •4. Якасныя паказчыкі чытання. Шляхі іх выпрацоўкі і ўдасканалення
- •5. Выразнасць чытання шляхі яе выпрацоўкі і ўдасканалення
- •6. Перадтэкставы этап работы над творам
- •7. Аналіз зместу твора на ўроках чытання
- •8. Структура работы над прачытаным апавяданнем
- •9. Асаблівасці работы над казкай
- •10. Асаблівасці работы над байкай
- •11. Асаблівасці работы над лірычнымі вершамі
- •12. Пазакласнае чытанне, формы арганізацыі і ўліку.
- •13. Функцыі ўрокаў пазакласнага чытання. Асноўныя віды навучальнай дзейнасці
- •Ракрыць фактары, якія срыяюць авалоданню роднай мовай.
- •15. Складанне плана апавядальных твораў
Ракрыць фактары, якія срыяюць авалоданню роднай мовай.
Пры вывучэннi роднай мовы ỹзнiкае асаблiвая цяжкасць у сувязi з тым, што моỹныя паняццi - назоỹнiк, склон, спражэнне, дзейнiк i г. д.- вельмi абстрактныя, а тэарытычныя звесткi выдаюцца ỹ падручнiках у строгiх фармулёỹках правiл i азначэнняỹ, без паказу, як апошнiя выведзены. Цяжкасць яшчэ i ỹ тым, што дзецi вывучаюць такую сацыяльную з'яву, якой яны валодаюць з ранняга дзяцiнства i якая для iх не вызначаецца навiзной.
Школьная практыка пацвярджае, што вучнi больш актыỹна вучацца тады, калi працуюць з ахвотай, з жаданнем, з цiкавасцю, i настаỹнiк павiнен думаць не аб тым, як прымусiць клас працаваць, а як зацiкавiць яго працай. Дз. I. Пiсараỹ справядлiва адзначаỹ, што прыахвоцiць значна цяжэй, чым прыняволiць. Цiкавасць да здабывання ведаỹ па мове ỹзнiкае ỹ вучняỹ натуральна, калi сам настаỹнiк шчыра захоплен моỹным матэрыялам, тлумачыць яго як вечна новы для сябе, жыва, з пад'ёмам. Цiкава настаỹнiку – будзе цiкава i дзецям. Не ỹсё можна выкладаць займальна, ды i не патрэбна. Зацiкавiць неабходна. Адзiн са спосабаỹ павышэння цiкаỹнасцi да мовы – прымяненне прыёмаỹ навуковага пазнання, часцей за ỹсё параỹнання. Няхай вучнi, напрыклад, скажуць, якiя словы падобныя адно да другога па розных прыметах: вяду, зямля; прачытаць, чытанка (па колькасцi складоỹ, нацiску, напiсаннi галосных, будове марфемнага складу слова, змяненнi i г. д.). Дзецi будуць займацца параỹнаннем, знаходжаннем падабенства i
адрозненняỹ, выдзяленнем iстотных прымет, адчуюць шматграннасць слова.
На павышэнне цiкавасцi да вывучэння мовы ỹ вялiкай ступенi ỹплывае ацэнка паспяховай дзейнасцi школьнiкаỹ на розных этапах заняткаỹ: у час апытвання i тлумачэння новых ведаỹ, пры выкананнi трэнiровачных практыкаванняỹ i падвядзеннi вынiкаỹ работы. Дзецi задаволены, калi iх поспехi заỹважаюць, заахвочваюць, няхай сабе i простым словам "правiльна".
Моỹная дзейнасць набывае для вучняỹ большае значэнне, калi перад iмi раскрываюць мэту работы, неабходнасць вывучэння новых ведаỹ, растлумачваюць, дзе iх можна будзе прымянiць, чым яны ỹзбагацяць дзяцей. Гэта вельмi важны стымул для актыỹнай работы i свядомых адносiн да моỹнага матэрыялу, асаблiва калi ён "нецiкавы".
Прага, iмкненне да ведаỹ добра стымулююцца разнастайнасцю форм самастойнай работы пры вакананнi практыкаванняỹ з пасiльнымi цяжкасцямi (лёгкi поспех дзяцей не задавальняе), з навiзной заданняỹ, з творчым характарам iх. Проста прыдумаць якi-небудзь сказ – для дзяцей лёгка i нецiкава, такое заданне iм хутка надакучае. Але дастаткова канкрытызаваць заданне: скласцi сказ на пэỹную тэму, выразiць пэỹную думку, ужыць пэỹную форму, парадак слоỹ - i яно набывае цiкавасць, стварае цяжкасцi, якiя вучнi павiнны пераадолець i атрымаць ад гэтага задавальненне.
Практыкаванням i заданням можна надаць займальную, гульнёвую форму, i гэта створыць дадатную эмацыянальную сiтуацыю. Вядомая гудьня "Чацвёртае лiшняе",напрыклад, абвастрае мысленне дзяцей, прымушае iх аналiзаваць словы, прымяняць свае веды. Так, калi трэцякласнiкам пры вывучэннi спражэння прапануецца сярод дзеясловаỹ шэпча,сеюць, гавораць, iдзе знайсцi "чацвёртае лiшняе", то для iх гэта не забава. Перш чым даць адказ (дзеяслоỹ II спражэння гавораць лiшнi), вучнi ỹдумлiва папрацуюць.
Гульня, якая не патрабуе значнай дзейнасцi мыслення, можа быць выкарыстана, як правiла, тады, калi дзецi стамiлiся на ỹроку i трэба разрадзiць разумовую напруджанасць. Лiшняя яна, калi вучнi i без яе працуюць з ахвотай, напруджана. Псiхолагi даказалi, што займальнасць навучання,хаця i выклiкае эмацыянальную насычаную ỹвагу, не забяспечвае прагi пазнання на працяглы час. Пазнавальная цiкавасць – гэта глыбокая ỹнутрана ỹстойлiвая цiкавасць да ведаỹ, адчуванне патрэбы дзелаць тое, што вывучаецца. Такую матывацыю вучобы i трэба развiваць у школьнiкаỹ.
Пэỹную ролю ỹ развiццi пазнавальнай цiкавасцi да вывучэння мовы адыгрываюць наглядныя дапаможнiкi (таблiцы, плакаты, карцiны, iлюстраваныя паштоỹкi) i дыдактычны тэкставы матэрыял.