
- •1. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце
- •2. Развіццё мовы ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •3. Урокі пісьма ў асноўны перыяд навучання грамаце
- •4. Якасныя паказчыкі чытання. Шляхі іх выпрацоўкі і ўдасканалення
- •5. Выразнасць чытання шляхі яе выпрацоўкі і ўдасканалення
- •6. Перадтэкставы этап работы над творам
- •7. Аналіз зместу твора на ўроках чытання
- •8. Структура работы над прачытаным апавяданнем
- •9. Асаблівасці работы над казкай
- •10. Асаблівасці работы над байкай
- •11. Асаблівасці работы над лірычнымі вершамі
- •12. Пазакласнае чытанне, формы арганізацыі і ўліку.
- •13. Функцыі ўрокаў пазакласнага чытання. Асноўныя віды навучальнай дзейнасці
- •Ракрыць фактары, якія срыяюць авалоданню роднай мовай.
- •15. Складанне плана апавядальных твораў
1. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце
Навучанне грамаце – адзін з найбольш важных і адказных этапаў у жыцці дзяцей. Гэты этап характэрызуецца: развіццём мовы і мыслення; пачаткам свядомых адносін да працы і разумення абавязкаỳ вучня; развіццё асобы дзіцяці.
Існуюць наступныя перыяды навучання грамаце:
1-ы перыяд – падрыхтоўчы.
2-і перыяд – букварны.
3-і перыяд – паслябукварны.
Выдзяляюць наступныя задачы падрыхтоўчага перыяду навучання грамаце:
Падрыхтаваць дзяцей да фарміравання навыка чытання і пісьма праз знаёмства з лінгвістычнымі паняццямі: мова, сказ, слова, гук, склад, націск.
Пазнаёміць з сістэмай зычных і галосных гукаў беларускай мовы.
Навучыць устанаўліваць гукавы склад у мове і паслядоўнасць гукаў у слове.
Адпрацаваць сувязь паміж гукам і літарным знакам.
Падрыхтаваць да фарміравання навыку чытання цэлымі словамі.
Развіваць мову і мысленне дзяцей.
У падрыхтоўчым перыядзе выдзяляюць дзве ступені:
1-я – безлітарная (с. 3 – 9 Буквара)
2-я – літарная (с. 10 – 60 Буквара)
У падрыхтоўчы (перадтэкставы) перыяд навучання грамаце (1-я ступень) вучні выпрацоỳваюць прывычку правільна сядзець за партай, засвойваюцца правілы камунікатыўных паводзін:
уменне слухаць настаўніка і аднакласнікаў;
правільна ўключацца ў размову;
карыстацца правільна голасам;
правільна паводзіць сябе на ўроку.
На першай ступені навучання дзеці дзеляць мову на сказы, сказы на словы, абазначаюць графічна схемамі, прыдумваюць сказы з зададзенай колькасцю слоў з апорай на схему. Даецца паняцце аб гуках мовы, выдзяляюць зычныя гукі ў пачатку слова, вучацца дзяліць зычныя гукі на цвёрдыя і мяккія.
На другой ступені падрыхтоўчага перыяду вывучаецца 19 зычных літар. Чытаюць на слоўных схемах словы з надрукаванай на іх першай літарай, выдзяляюць зычныя ў канцы слова, вучацца вымаўляць словы са збегам зычных у пачатку слова і паказваць іх літарную адпаведнасць.
Падзяляюць словы на склады, вызначаюць месца пэўнага склада ў слове, націскны склад, выдзяляюць галосныя ў слове, дзе яны самастойна ўтвараюць склад, характарызуюць галосны гук, яго вымаўленне.
На літарнай ступені фарміруецца ўменне чытаць склад, прамы, адкрыты (ЗГ). Прынцып чытання такога складу – чытанне па аналогіі: да адной галоснай літары далучаюцца 19 зычных гукаў. Паказаўшы на першых 3 – 4 складах злііццё літары зычнай з галоснай, астатнія склады дзеці вымаўляюць па інтуіцыі, бо артыкуляцыйнае афармленне склада аднолькавае.
На гэтай ступені настаўнік праводзіць два тыпы ўрокаў:
Знаёмства з літарай зычнага ці галоснага гука.
Урок чытання слоў.
2. Развіццё мовы ў асноўны перыяд навучання грамаце
Развіццё мовы вучняў – адна з важнейшых задач навучання ўвогуле і ўрокаў граматы ў прыватнасці. Развіваць мову вучняў – г.зн. уздзейнічаць на яе з чатырох бакоў: прывіваць навыкі гукавой культуры мовы; узбагачаць слоўнік; вучыць правілна булаваць сказы; навучыць звязваць сказы паміж сабой у адзінае сэнсавае і граматычнае цэлае.
Аднак у вуснай мове дзяцей бываюць і недахопы. Гэта:
выпадкі няправільнага вымаўлення некаторых гукаў;
перастаноўка або пропуск гукаў гукаў і складоў у словах;
часта дзеці гавораць паспешліва, невыразна, слаба артыкулюючы гук;
адхіленні ад правільнага моўнага дыхання.
Адсюль вынікаюць задачы па па выхаванні гукавой культуры мовы:
устраненне недахопаў у вымаўленні гукаў;
работа над правільным вымаўленнем слоў і славесным націскам;
выпрацоўка літаратурнага, арфаэпічнага вымаўлення;
удасканаленне дыкцыі – выразнасці вымаўлення слоў і іх спалучэнняў;
выпрацоўка правільнага тэмпу мовы і якасці голасу;
навучанне выразнасці мовы;
выпрацоўка моўнага і дыяфрагмальнага дыхання;
выхаванне культуры моўных зносін.
Багацце мовы залежыць ад багацця слоўніка. Пашырэню слоўніка садзейнічае ўжо само навучанне чытанню і пісьму. Аднак гэтага недастаткова. Настаўнік праводзіць яшчэ цэлы шэраг спецыяльных практыкаванняў, якія накіраваны на ўзбагачэнне слоўніка дзяцей: выдзяленне слоў са сказаў; актывізацыя слоўніка ( у працэсе слоўнікавай работы вучань не толькі дабіваецца больш глыбокага разумення сэнсу слоў, але і навучаецц ўжываць гэтыя словы ў сваёй моўнай практыцы); тлумачэнне значэння незразумелых слоў (неабходна дабівацца, каб ніводнае незразумелае слова ў буквары не заставалася не растлумачаным.
Асноўная задача слоўнікавай работы, якая праводзіцца на ўроках граматы, - навучыць першакласнікаў суадносіць словы з прадметамі і з’явамі акаляючай рэчаіснасці, умець выбіраць патрэбнае слова. Аднак словы – гэта толькі будаўнічы матэрыял. Вось чаму адначасова з лексічнай работай павінна інтэнсіўна праводзіцца і работа над сказам. Найбольш тыповымі відамі практыкаванняў з’яўляюцца: выдзяленне сказа са звязнай мовы; навучанне правільнаму інтанаванню сказаў; пабудова сказаў па пытаннях; “рэдагаванне” сказаў (выпраўленне недахопаў у выбары, размяшчэнні слоў).
Звязная мова ў асноўны перыяд навучання грамаце – гэта пераказ букварнага тэксту, складанне па малюнках, па назіраннях, на аснове творчых уяўленняў апавяданняў, расказванне, інсцэніраванне казак, дэкламацыя вершыў, баек, тлумачэнне сэнсу прыказак, прымавак.
Лягчэй за ўсё складаць звязнае апавяданне па серыі малюнкаў. Менавіта з гэтага пачынаецца работа ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце. На асноўным этапе дзеці вучацца складаць апавяданні на аснове асабістага вопыту (па назіраннях, па ўспамінах). Настаўнік ставіць некалькі паслядоўных пытанняў, а вучні, апіраючыся на іх, складаюць апавяданне.
Выдатным матэрыял для развіцця мовы і мыслення першакласнікаў з’яўляюцца малыя жанры фальклору: скорагаворкі, прыказкі, загадкі. Кожная з іх утрымлівае лагічнае заданне, з якім неабходна справіцца, а потым выказаць сэнс загадкі словамі нашай мовы.
Вялікі прастор для развіцця мовы маецца і на ўроках пісьма. Напрыклад, запісу таго ці іншага слова ці сказа папярэднічае слоўніквая работа. Вучні асэнсоўваюць сказ як камунікатыўную адзінку мовы ў ходзе такой работы над сказам, як аналіз сказаў, пераканструяванне сказаў, “рэдагаванне” сказаў, канструяванне сказаў.
Работа над культурай вуснай мовы, над словам, сказам і звязнай мовай праводзіцца адначасова не толькі на ўроках чытання, пісьма, але і на іншых, а таксама і ў пазакласнай рабоце.