Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
S_V_Zygmantovich_ORGANIZATsIYa_I_TEKhNOLOGII_BI...doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.65 Mб
Скачать

1.6. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці Беларусі з замежнымі ўстановамі і арганізацыямі

Дзякуючы ўзаемадзеянню цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў межах краіны бібліятэкі маюць магчымасць выкарыстоўваць нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы, але сёння перад бібліятэкамі стаіць задача забеспячэння доступу да замежных бібліяграфічных рэсурсаў. Рэалізацыя гэтай задачы вырашаецца праз міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва, праз узаемадзеянне бібліятэк, бібліяграфічных цэнтраў краіны з аналагічнымі замежнымі ўстановамі. Прычым у працэсе гэтага ўзаемадзеяння павінны вырашацца дзве звязаныя паміж сабой задачы: па-першае, забяспечыць максімальна магчымы доступ карыстальнікам краіны да інфармацыйных рэсурсаў свету без усялякіх абмежаванняў; па-другое, інтэграваць нацыянальную бібліяграфічную інфар­мацыю ў міжнародную інфармацыйную прастору, зрабіць яе даступнай супольнасці свету і стварыць перадумовы для яе канкурэнтаздольнасці. Гэтыя дзве задачы па пераадоленні інфармацыйных бар’ераў узаемазвязаны і накіраваны на арганізацыю ўсеагульнага доступу да глабальнай інфармацыі.

Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва рэалізуецца па лініі міжнародных арганізацый, такіх як ЮНЕСКА, ІФЛА, ФІД, ІСА. Удзел у рабоце гэтых арганізацый дазваляе выкарыстоўваць замежны вопыт, міжнародныя навуковыя распрацоўкі, прымаць удзел у абмеркаванні і вырашэнні разнастайных праблем, у тым ліку фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў свету, у рэалізацыі распрацаваных імі і прынятых на міжурадавым узроўні міжнародных праграм, у прыватнасці ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці, такіх як УБУ/МАRС, Памяць свету, НАЦІС, Інфармацыя для ўсіх, Усеагульная даступнасць выданняў і інш.

Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва сёння актыў­на развіваецца і па лініі галінова-ведамасных сістэм. Абагульняючы вопыт работы бібліятэк розных сістэм па міжна­родным супрацоўніцтве, можна вылучыць наступныя тэндэнцыі і кірункі:

– супрацоўніцтва ў рамках міжнародных асацыяцый (Біб­ліятэчная асацыяцыя Еўразіі, Асацыяцыя спецыялістаў НТБ, Аб’яднанне цэнтральных сельскагаспадарчых бібліятэк краін СНД, Міжнародная асацыяцыя спецыялістаў па сельскагаспадарчай інфармацыі IAALD, Міжнародная асацыяцыя карыстальнікаў CDS/ISIS і інш.), што дазваляе бібліятэкам прымаць удзел у вырашэнні праблем узаемадзеяння бібліятэк пэўных сістэм, у міжнародных праектах па стварэнні нарматыўных дакументаў (напрыклад, мадэлей нарматыўных дакументаў у межах Бібліятэчнай асацыяцыі Еўразіі), вырашэнні агульных праблем, якія тычацца розных кірункаў дзейнасці;

– стварэнне сумеснымі намаганнямі інфармацыйных прадуктаў для дэцэнтралізаванага выкарыстання (напрыклад, “Сводный каталог научно-технической литературы” ў межах Асацыяцыі спецыялістаў НТБ краін СНД; міжнародны праект “Віртуальная электронная бібліятэка – VirLib” бібліятэк ВНУ краіны і Вышэйшай спецыяльнай школы ў г.Аснабрук (Германія), накіраваны на інтэграцыю электронных паўна­тэкставых дакументаў і інтэрнет-рэсурсаў для інфармацый­нага забеспячэння навуковых даследаванняў і навучальнага працэсу; сумесная работа бібліятэк ВНУ Беларусі з біблія­тэкамі ВНУ Расіі па стварэнні базы даных аналітычных матэрыялаў і інш.); ажыццяўленне абмену рознымі відамі інфармацыі;

– абмен праграмнымі прадуктамі працы з інфармацыйнымі крыніцамі. Сёння шэраг бібліятэк краіны выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне, распрацаванае бібліятэкамі іншых краін. Так, БелСГБ не толькі выкарыстоўвае сама праграму ІРБІС ДПНТБ Расіі, але і з’яўляецца афіцыйным ды- стрыб’ютэрам гэтага прадукту;

– стварэнне электронных даведнікаў па бібліятэках, інфармацыйных цэнтрах. З 1998 г. БелСГБ удзельнічае ў міжнародным праекце па стварэнні стандартызаваных сайтаў-навігатараў па міжнародных і нацыянальных вэб-рэсурсах па сельскай гаспадарцы, якія дазваляюць карыстальнікам атрымаць простую і зручную навігацыю, даведацца аб вядучых міжнародных інфармацыйных сістэмах, нацыянальных, рэгіянальных, нізавых структурах па сельскай гаспадарцы і знайсці адрасы іх сайтаў. БелСГБ падрыхтавала нацыянальную частку праекта – сайт AgroWebBelarus, на якім прадстаўлены адрасы сайтаў беларускіх кіруючых, навуковых, вучэбных структур, няўрадавых арганізацый сельскагаспадарчага профілю. У сувязі з тым, што не ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны маюць свой сайт у інтэрнеце, БелСГБ змясціла падрабязную даведачную інфармацыю аб астатніх (назва арганізацыі, адрас, тэлефон, факс, электронная пошта, прозвішча кіраўніка, а таксама кароткая даведка аб дзейнасці і паслугах, якія характарызуюць дадзеную арганізацыю). Тым самым беларускія аграрныя ўстановы атрымалі міні-homepage ў інтэрнеце і сталі часткай агульнаеўрапейскай інфармацыйнай сістэмы. Такім чынам, напрыклад, любы аграрны каледж, размешчаны ў цяжкадаступным раёне беларускага Палесся стаў таксама даступны праз інтэрнет, як і, напрыклад, Нацыянальны аграрны універсітэт Венгрыі, размешчаны ў цэнтры Еўропы;

– рэалізацыя адукацыйных праграм для супрацоўнікаў бібліятэк і розных формаў павышэння кваліфікацыі. Сёння добра вядомы крымскія міжнародныя канферэнцыі, арганізуемыя ДПНТБ Расіі; канферэнцыі ў Краснадары па пытаннях фарміравання інфармацыйнай культуры грамадства, удзел у якіх прымаюць і спецыялісты нашай краіны, і інш.;

– удзел у міжнародных праграмах па забеспячэнні доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў, да размеркаваных, у тым ліку і бібліяграфічных, банкаў даных. На працягу некалькіх гадоў ЦНБ НАН Беларусі ўдзельнічае ў міжнароднай праграме ІNТАS па бясплатным забеспячэнні вучоных навуковай інфармацыяй з замежных часопісаў. У 2000 г. больш за 30 бібліятэк краіны атрымлівалі бясплатна базы даных кампаніі “EBSCO Publishing“ на СД-RОM. З 2001 г. Гановерскі універсітэт і Міжнародная сетка доступу да навуковых публікацый (INASP) пачала новы этап работы, які праду- гледжвае тры ўзроўні доступу да навуковай і тэхнічнай інфармацыі: бібліяграфічныя і паўнатэкставыя базы даных PASCAL in Science, Technology and Medicine, FRANCIS, MEDLINE, CABI, EBSCO; поўныя тэксты электронных часопісаў выдавецтваў “Academic Press”, “Blackwell Publishers”, EBSCO, “Kluwer” і інш.; забеспячэнне вучоных копіямі навуковых артыкулаў праз службу дастаўкі дакументаў Брытанскай бібліятэкі.

Мяняецца і тэхналогія доступу да знешніх інфармацыйных рэсурсаў. ЦНБ НАН Беларусі атрымала доступ да Навуковай электроннай бібліятэкі, створанай пры Расійскім фондзе фундаментальных даследаванняў (РФФД). РФФД забяспечвае магчымасць доступу да электронных часопісаў шматлікіх замежных і расійскіх выдавецтваў, навуковых інстытутаў і арганізацый. Карыстальнікі, якія маюць доступ у інтэрнет, самастойна ажыццяўляюць пошук артыкулаў у Навуковай электроннай бібліятэцы і для атрымання поўнага тэксту артыкула перадаюць заяўку ўстаноўленага ўзору ў ЦНБ НАН Беларусі па электроннай пошце або ў пісьмовым выглядзе. Заяўкі выконваюцца супрацоўнікамі бібліятэкі. Распрацаваная аўтаматызаваная сістэма выканання заказаў праз інтэрнет дазваляе выключыць дубліраванне пры звяртанні да знешніх крыніц інфармацыі, павялічыць хуткасць выканання заявак. У бібліятэках, дзе створаны службы электроннай дастаўкі дакументаў, як і пры функцыянаванні МБА, вялікае значэнне маюць праверка правільнасці бібліяграфічнага запісу, удакладненне неабходных звестак.

Некаторыя спецыялісты вылучаюць міжнародную інфар­мацыйную прастору ў межах пэўнай галіны ведаў, якая складаецца з міжнародных, нацыянальных і лакальных інфарма­цыйных цэнтраў гэтай галіны. Доступ да розных відаў міжнароднай інфармацыі рэалізуецца ў асноўным шляхам стварэння і выкарыстання транснацыянальных БД, якія адлюстроўваюць з максімальнай паўнатой сусветны інфар­мацыйны паток і даступны кожнаму карыстальніку. Вытворцамі такіх БД з’яўляюцца спецыялізаваныя міжнародныя інфармацыйныя цэнтры, якія абапіраюцца на кааперацыю з нацыянальнымі інфармацыйнымі цэнтрамі.

Вопыт такога міжнароднага супрацоўніцтва можна разгледзець на прыкладзе ўдзелу ў міжнародных інфармацый­ных карпарацыях і сістэмах Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі. Сёння ў галіне сельскай гаспадаркі дзейнічаюць пяць інфармацыйных цэнтраў, якія ствараюць БД з сусветным ахопам дакументаў. БелСГБ актыўна з імі супрацоўнічае. Так, дзякуючы намаганням кіраўніцтва бібліятэкі, БелСГБ была прызначана Нацыянальным цэнтрам Міжнарод­най інфармацыйнай сістэмы Камісіі ААН па харчаванні і сельскай гаспадарцы, якая генерыруе БД па публікацыях – AGRIS. БелСГБ апрацоўвае нацыянальныя публікацыі, стварае транслітэрыраваныя запісы, рыхтуе рэфераты на англій­скай мове, індэксуе дакументы па міжнародным тэзаўрусе AGROVOC і перадае запісы праз інтэрнет у БД AGRIS. Узамен бібліятэка бясплатна атрымлівае БД на кампакт-дысках з міжнародным ахопам дакументаў і штоквартальным аднаўленнем, у якой змяшчаецца больш за 3 млн. запісаў пачынаючы з 1975 г.

З 1997 г. БелСГБ стала нацыянальным цэнтрам міжнарод­най сістэмы па сельскагаспадарчых праектах CARIS. Яна адказвае за збор і апрацоўку звестак аб пачатых, бягучых і завершаных у краіне НДР і ВКР па праблематыцы АПК. Адпаведна бібліятэка атрымлівае БД CARIS.

БелСГБ мае дагавор з Нацыянальнай сельскагаспадарчай бібліятэкай ЗША і перадае ёй па кнігаабмене кантрольны экзэмпляр сельскагаспадарчай літаратуры Беларусі. Гэтая літа­ратура апрацоўваецца для ўключэння ў міжнародную БД AGRICOLA, якая набываецца БелСГБ. Таксама ўся сельскагаспадарчая літаратура Беларусі перадаецца ў ЦНСГБ Расіі, дзе апрацоўваецца для БД AGROS, якая паступае ў БелСГБ з 1992 г.

БелСГБ (разам з такімі беларускімі бібліятэкамі, як НББ, бібліятэка БНТУ, РНТБ) прымае ўдзел у фарміраванні “Свод­ного каталога научно-технической литературы», які генерыруецца і вядзецца ДПНТБ Расіі, дасылае туды звесткі аб атрыманых у фонд бібліятэкі выданнях, у тым ліку і замежных.

Такім чынам, калі ўласныя рэсурсы бібліятэкі – калекцыя дакументаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні – наліч­ваюць больш за 500 тыс. назваў, то ў камп’ютэрах бібліятэкі падтрымліваецца і папаўняецца больш за 30 бібліяграфічных, рэфератыўных, фактаграфічных, паўнатэкставых і экспертных БД, у якіх змяшчаецца звыш 10 млн. запісаў і сотні тысяч старонак поўных тэкстаў.

У працэсе міжнароднага супрацоўніцтва БелСГБ рэалізуе і такую задачу, як дастаўка карыстальнікам дакументаў-першакрыніц з інфармацыйнага патоку свету. З 1996 г. бібліятэка стала членам сістэмы AGLINET, работа якой накіравана на гарантаванасць бясплатнага прадастаўлення інфармацыі членам карпарацыі ў прыярытэтным выкананні; як правіла, адказ на запыт выконваецца ў дзень яго атрымання. Так, БелСГБ атрымлівае па запытах 3 тыс. дакументаў у год з 40 краін, накіроўвае ім у адказ толькі адзінкі нацыянальных дакументаў, хаця праз удзел БелСГБ у AGLINET сусветная супольнасць мае гарантаваную магчымасць атрымання беларускіх дакументаў.

Адметнасцю міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўні­ц­тва з’яўляецца падтрымка цесных сувязей нашых бібліятэк з расійскімі. Гэтыя сувязі існавалі ў вытворчасці і выкарыстанні бібліяграфічнай інфармацыі паміж краінамі па лініі “рэспубліка – цэнтр” у часы былога СССР. Пераважна ў Маскве існавалі агульнасаюзныя цэнтры, якія з’яўляліся суб’ектамі міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва, праз іх бібліятэкі рэспублікі атрымлівалі замежную біблія­графічную інфармацыю, 90% інфармацыйных выданняў, здзяйснялі міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва па тэарэтычных, арганізацыйна-метадычных і іншых пытаннях. Цяпер былыя ўсесаюзныя бібліяграфічныя цэнтры ў большасці сваёй выконваюць функцыі расійскіх і маюць для беларускіх бібліятэк статус замежных. Асаблівая роля іх у тым, што яны з’яўляюцца буйнейшымі бібліяграфічнымі ўстанова­мі, якія прадстаўляюць бібліяграфічную інфармацыю на рускай мове (найбольш даступнай карыстальнікам нашых бібліятэк), апрацоўваюць велізарныя патокі дакументаў з многіх краін свету, прапануючы шырокі асартымент бібліяграфічных і інфармацыйных прадуктаў; выступаюць ініцыятарамі стварэння міжнародных арганізацый у межах краін СНД па інфармацыйным узаемадзеянні.

Інтэграцыя нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў у міжнародныя і транснацыянальныя інфармацыйныя сістэмы патрабуе добрай інфармацыйнай інфраструктуры біблія­тэкі, да якой можна аднесці ўсё тое, што забяспечвае ім до- ступ да інфармацыі без пэўных абмежаванняў: аснашчанасць бібліятэк камп’ютэрамі; сеткавыя магчымасці для інфар­мацыйнага абмену ў бібліятэках; наяўнасць, разнастайнасць і якасць прыкладных праграм кіравання інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэк; выкарыстоўваемыя камунікатыўныя фарматы і іх адпаведнасць міжнародным стандартам прадастаўлення і перадачы інфармацыі; наяўнасць каналаў доступу і дастаўкі інфармацыі. На жаль, можна канстатаваць, што абсалютная большасць беларускіх бібліятэк не валодаюць добрай інфармацыйнай інфраструктурай, якая б з’яўлялася базай для арганізацыі доступу да міжнароднай і нацыянальнай інфармацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]