
- •Прадмова
- •Глава 1. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.2. Бібліяграфічная дзейнасць: арганізацыя, методыка і тэхналогія
- •1.3. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці
- •1.4. Цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.5. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- •1.6. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці Беларусі з замежнымі ўстановамі і арганізацыямі
- •Пытанні і заданні
- •Глава 2. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.1. Агульныя пытанні арганізацыі бібліяграфічнай
- •Дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.2. Асаблівасці арганізацыйна-функцыянальнай структуры бібліяграфічнай службы бібліятэк розных тыпаў
- •2.3. Бібліяграфічнае падраздзяленне бібліятэкі і яго асноўныя функцыі
- •2.4. Бібліяграфічныя працэсы ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел іі. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі Глава 3. Агульныя пытанні арганізацыі дба бібліятэкі
- •3.1. Азначэнне, функцыі, уласцівасці, прынцыпы
- •І метадычныя патрабаванні да арганізацыі дба
- •3.2. Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
- •Пытанні і заданні
- •Глава 4. Сістэма каталогаў і картатэк бібліятэкі
- •4.1. Каталогі бібліятэкі
- •4.2. Картатэкі і базы даных бібліятэкі
- •4.3. Пошукавыя сістэмы ў інтэрнеце
- •Пытанні і заданні
- •Глава 5. Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі
- •5.1. Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя дбф у бібліятэках
- •Пытанні і заданні
- •5.2. Афіцыйныя дакументы і бд прававой інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.3. Даведачныя выданні і фактаграфічныя бд у дбф бібліятэкі
- •5. 4. Даведачныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.5. Бібліяграфічныя крыніцы ў дбф бібліятэкі
- •5.6. Крыніцы бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.7. Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.8. Крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў дбф бібліятэкі
- •5.9. Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.10. Бібліяграфічныя базы даных у дбф бібліятэкі
- •5.11. Крыніцы папулярнай бібліяграфіі ў дбф бібліятэкі
- •5.12. Бібліяграфічныя рэсурсы ў інтэрнеце
- •5.13. Паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў у дбф бібліятэкі
- •5.15. Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел III. Арганізацыя, тэхналогія і методыка падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў
- •Глава 6. Тэхналогія і методыка падрыхтоўкі
- •Бібліяграфічных дапаможнікаў: агульныя пытанні
- •6.1. Тэхналагічная характарыстыка падрыхтоўчага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.2. Тэхналагічная характарыстыка аналітычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.3. Тэхналагічная характарыстыка сінтэтычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.4. Тэхналагічная характарыстыка заключнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў
- •6.5. Тэхналогія падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі
- •Пытанні і заданні
- •Глава 7. Спажыўцы бібліяграфічнай інфармацыі
- •7.2. Метады вывучэння інфармацыйных патрэбнасцей
- •7.3. Асноўныя групы спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі ў бібліятэках розных тыпаў і асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей
- •Пытанні і заданні
- •Глава 8. Бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •8.1. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання
- •8.2. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне
- •8.3. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій
- •Пытанні і заданні
- •Глва 9. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні
- •9.1. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.2. Асаблівасці выканання розных тыпаў даведак
- •9.3. Аўтаматызаваная тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
- •9.4. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем сродкаў інтэрнета
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел V. Фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •Глава 10. Агульныя пытанні фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.1. Формы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі
- •10.2. Асаблівасці фарміравання бібліяграфічнай культуры асобных груп спажыўцоў інфармацыі
- •Пытанні і заданні
- •Літаратура
- •Дадатковая
- •Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці
3.2. Структура дба і задачы бібліятэк па яго развіцці
ДБА любой бібліятэкі складаецца з наступных асноўных частак:
– сістэмы каталогаў і картатэк (баз даных);
– даведачна-бібліяграфічнага фонду;
– фонду выкананых даведак. (Фонд выкананых даведак можна разглядаць як састаўную частку даведачна-бібліяграфічнага фонду, які ўключае неапублікаваныя бібліяграфічныя дапаможнікі.)
Такі склад даведачна-бібліяграфічнага апарату – вынік яго працяглага гістарычнага развіцця. Першапачаткова ў ДБА ўключаліся каталогі, якія раскрывалі састаў і змест дакументнага фонду бібліятэкі. Затым у ДБА пачалі ўключацца розныя даведачныя выданні, бібліяграфічныя дапаможнікі, у тым ліку ствараемыя ў бібліятэцы бібліяграфічныя картатэкі, а таксама копіі найбольш значных, раней выкананых пісьмовых бібліяграфічных даведак як у дадзенай бібліятэцы, так і ў іншых. Шырокае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій і магчымасці выкарыстання камп’ютэрных сетак сувязі значна мяняюць склад кожнага з пералічаных элементаў ДБА і ўзаемаадносіны паміж імі.
Тэхналагічныя асаблівасці дзейнасці сучасных бібліятэк дазваляюць навукоўцам вызначаць іх як “гібрыдныя”, г.зн. бібліятэкі, што спалучаюць традыцыйныя і камп’ютэрныя тэхналогіі і адпаведна прадастаўляюць сваім карыстальнікам інфармацыйныя рэсурсы трох узроўняў: традыцыйныя друкаваныя выданні; электронныя рэсурсы на СD-ROM, DVD-ROM і іншых матэрыяльных носьбітах, якія згодна з «Руководством по UNIMARC №6 для электронных ресурсов” прапануюцца называць лакальнымі; сеткавыя або аддаленыя электронныя рэсурсы. Гэта ж тычыцца і асаблівасцей існавання ДБА: па-першае, у бібліятэках існуюць усе названыя часткі ДБА ў традыцыйным выглядзе, а таксама каталогі, картатэкі пераводзяцца на новыя формы вядзення і існавання – электронныя, у ДБФ уключаюцца выданні на электронных носьбітах, нарэшце, для пошуку неабходнай інфармацыі выкарыстоўваюцца электронныя каталогі, бібліяграфічныя і фактаграфічныя БД, электронныя даведачныя выданні, прадстаўленыя ў сусветных камп’ютэрных сетках. Другая асаблівасць звязана з тым, што актыўна выкарыстоўваецца для пошуку інфармацыі ДБА, які створаны і існуе ў розных формах як у самой бібліятэцы, так і ў рэжыме аддаленага доступу (віртуальны ДБА). Таму, разглядаючы асноўныя часткі ДБА, мы і будзем даваць ім характарыстыку з улікам гэтых тэндэнцый.
Некаторыя спецыялісты, у прыватнасці Т.Ф.Берастава, лічаць, што па прычыне змен у структуры ДБА лепш было б структураваць пошукавы апарат, выкарыстоўваючы для назвы яго частак характарыстыку відаў інфармацыі: бібліяграфічная (адсылачная) і паўнатэкставая. Да бібліяграфічных (адсылачных) крыніц прапануецца аднесці бібліятэчныя каталогі і бібліяграфічныя картатэкі, да паўнатэкставых – фактаграфічныя, адрасныя картатэкі і картатэкі цытат, тэрмінаў і інш. Такое дзяленне, на думку Т.Ф.Бераставай, не толькі адлюстроўвае сутнасныя адрозненні традыцыйных крыніц пошуку інфармацыі, але і аб’ядноўвае іх з камп’ютэрнымі базамі даных. Гэта яшчэ адзін з падыходаў структуравання ДБА, які мае права на існаванне, хаця і нельга сказаць, што ён адпавядае прынятай класіфікацыі БД, як нельга пагадзіцца з выдзяленнем такой часткі, як паўнатэкставая, і аднясеннем да яе фактаграфічных картатэк.
ДБА можа размяшчацца канцэнтравана (на цэнтральным даведачным пункце ці ў бібліяграфічным аддзеле) або разгрупавана, у розных падраздзяленнях, што абумоўлівае складанасць яго арганізацыі і кіравання ім. У такім выпадку абавязковым элементам ДБА з’яўляецца ключ да размеркаваных крыніц бібліяграфічнага пошуку. Ключ уключае наступныя элементы:
– раздзелы сістэматычнага ці прадметнага каталогаў, якія змяшчаюць апісанні бібліяграфічных выданняў ці спецыяльныя каталогі/картатэкі такіх дапаможнікаў;
– універсальныя і галіновыя паказальнікі (спісы, агляды) бібліяграфічных дапаможнікаў;
– сістэматызаваныя пералікі (вопісы) каталогаў і картатэк;
– дапаможныя паказальнікі да каталогаў і картатэк;
– агульны прадметна-імянны паказальнік, асноўныя раздзелы якога адпавядаюць тыпам бібліяграфічнага пошуку.
Ва ўмовах выкарыстання камп’ютэрных тэхналогій ключ можа весціся ў электроннай форме шляхам стварэння метабазы з уніфікаваным апісаннем генерыруемых, набываемых баз даных і баз даных, да якіх маецца аддалены доступ.
Увогуле ДБА бібліятэкі ўяўляе сабой не толькі сродак бібліяграфічнага і фактаграфічнага пошуку, ажыццяўляемага з рознымі мэтамі, але і аснову ўсіх кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці, камплектавання і дакамплектавання фондаў бібліятэкі, усёй работы з чытачамі.
Сёння перад бібліятэкамі стаяць надзвычай важныя задачы па фарміраванні і развіцці ДБА. Дынаміка паказчыкаў дзейнасці бібліятэк сведчыць аб тым, што перыяд экстэнсіўнага нарошчвання бібліятэчных рэсурсаў скончыўся. Ва ўмовах выкарыстання электронных дакументаў інфармацыйная функцыя бібліятэк накіравана на пераход ад стратэгіі валодання інфармацыйнымі рэсурсамі да стратэгіі забеспячэння доступу да іх, таму значна ўскладняюцца задачы бібліятэк як па фарміраванні ўласнага ДБА, так і забеспячэнні карыстальнікаў інфармацыяй па тэлекамунікацыйных каналах.
Пераход на новыя інфармацыйныя тэхналогіі выклікае неабходнасць пераводу бібліяграфічнай інфармацыі, генерыруемай у бібліятэцы, у новую форму – электронную спачатку праз стварэнне электроннага каталога на новыя паступленні, а потым праз рэтраканверсію фонду да фарміравання адзінага электроннага каталога, стварэння баз даных рознага зместу, якія б адпавядалі спецыялізацыі бібліятэк. Актуальнай з’яўляецца таксама задача фарміравання лакальнай бібліятэчнай сеткі, якая б давала магчымасць забяспечыць доступ любому супрацоўніку ці карыстальніку з яго рабочага месца да ўсіх БД, якія маюцца ў бібліятэцы. Наступны крок у развіцці ДБА – уключэнне ўласных інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку электроннага каталога, БД у сусветныя камп’ютэрныя сеткі з мэтай забеспячэння агульнадаступнасці гэтых інфармацыйных рэсурсаў, павышэння камфортнасці звароту да іх у рэжыме аддаленага доступу.
Надзённай з’яўляецца задача даць магчымасць спажыўцам карыстацца не толькі ўласнымі каталогамі, але і каталогамі іншых бібліятэк, якія выстаўлены ў інтэрнет, а іх на сёння прадстаўлена больш за 500 – ад буйнейшых кнігасховішчаў свету да гарадскіх публічных бібліятэк, па сутнасці ў іх адлюстраваны сусветны бібліяграфічны рэпертуар выданняў. Асаблівасцю каталогаў заходніх бібліятэк з’яўляецца тое, што яны змяшчаюць звесткі аб выданнях у цэлым, таму атрымаць інфармацыю аб аналітычных матэрыялах значна складаней. З улікам гэтага важнай для бібліятэк з’яўляецца не толькі і не проста аўтаматызацыя бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў, а развіццё сродкаў тэлекамунікацыі – сродкаў доступу да сеткавых тэлекамунікацыйных інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку і да сусветна размеркаванага ДБА розных суб’ектаў сістэмы інфармацыйных камунікацый. Вырашэнне гэтай задачы патрабуе навучання персаналу бібліятэкі рабоце з сеткавымі рэсурсамі, авалодання новымі тэхналогіямі і вывучэння магчымасцей выкарыстання “аддаленага (віртуальнага) ДБА”; навучання і пастаяннага кансультавання спажыўцоў па засваенні тэхналогіі працы з нетрадыцыйнымі носьбітамі інфармацыі, а таксама развіцця ўласнага ДБА за кошт стварэння такіх новых частак, як БД (навігатар, паказальнік) электронных рэсурсаў інтэрнета.
Вырашэнне задач па развіцці ДБА, звязаных з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій, будзе ажыццяўляцца пэўны час з паралельным вядзеннем ДБА ў традыцыйнай форме.