Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Referyravanne_anatavanne_pytanni_da_zaliku.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
69.12 Кб
Скачать

Пытанні да заліку па курсе “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” для студэнтаў факультэта біялогіі і экалогіі (азн).

1. Мова і соцыум.

2. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў.

3. Славянская моўная група.

4. Беларуская мова часоў ВКЛ.

5. Новая беларуская літаратурная мова.

6. Паняцце білінгвізму. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму.

7. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі.

8. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Адназначныя і мнагазначныя словы.

9. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы.

10. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі.

11. Паходжанне лексікі беларускай мовы.

12.Лексіка паводле сферы выкарыстання.

13. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу.

14. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.

15. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці.

16. Асаблівасці развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі.

17. Сістэма стыляў беларускай літаратурнай мовы.. Асаблівасці размоўнага, мастацкага і публіцыстычнага стыляў.

18. Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю.

19. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.

20. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

21. Навуковы тэкст: структура і моўная арганізацыя.

22. Сістэма жанраў навуковай літаратуры.

23. Гісторыя фарміравання і функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі афіцыйна-справавога стылю.

24. Паняцце дакумента. Апісанне і ўзоры дакументаў.

25. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

26.Культура маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення.

Складальнік дацэнт кафедры беларускай мовы

А.С. Садоўская

Варыянт 1

Заданне 1. Перакладзіце тэрміны і тэрміналагічныя словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Армейская артилеррия, противотанковая батарея, зона боевых действий, миноискатель, стратегический объект, воздушный бой, военно-строительная рота.

Заданне 2. Пастаўце назоўнікі ў форме роднага і меснага склонаў.

Авіяносец, агрэсар, арышт, бінокль, буксір, узлёт, выбух, віраж, гранатамёт, радыёлакатар.

Заданне 3. Вызначце спосаб утварэння наступных слоў.

Ваенны, дэсантны, пераўзбраенне, лётчык-знішчальнік, супрацьракетны манеўр.

Заданне 4. Вызначце тып сказа і расстаўце правільна знакі прыпынку.

У кожнага чалавека які меў шчасце некалі нарадзіцца на нашай зямлі такой маленькай і такой неабдымнай абавязкова ёсць свой гожы ласкавы і шчымліва-непаўторны край які ў вялікім і шырокім паняцці Радзімы звычайна займае невялікае месца.

Варыянт 2

Заданне 1. Перакладзіце тэрміны і тэрміналагічныя словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Взрывная волна, авиационный двигатель, огнеопасный, воздушная операция, оружие массового паражения, запретная зона, газопроникающий.

Заданне 2. Пастаўце назоўнікі ў форме роднага і меснага склонаў.

Дыверсант, яфрэйтар, абстрэл, герой, пілот, непрыяцель, падпалкоўнік, кулямёт, рэвальвер, танк.

Заданне 3. Вызначце спосаб утварэння наступных слоў.

Ваеннаабавязаны, стралковы, контрудар, стралок-наводчык, авіяцыйны полк.

Заданне 4. Вызначце тып сказа і расстаўце правільна знакі прыпынку.

Дабрыня асвятляе душу дабрыня гэта стрыжань спрадвечны на якім трымаецца чалавецтва і яна з’яднае людзей нягледзячы ні на што.

Варыянт 1

Заданне 1. Перакладзіце тэрміны і тэрміналагічныя словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Себестоимость, налог, ресурсосбережение, производственное оборудование, лицевой счёт, денежное обращение.

Заданне 2. Пастаўце назоўнікі ў форме роднага і меснага склонаў.

Улік, дыспетчар, падатак, банкір, дэфіцыт, заказчык, кліент, акт, гандаль, маркетынг.

Заданне 3. Вызначце спосаб утварэння наступных слоў.

Рабочы, купля-продаж, акцыянернае таварыства, беспрыбытковы, неплацежаздольнасць.

Заданне 4. Вызначце тып сказа паводле структуры і расстаўце правільна знакі прыпынку.

У кожнага чалавека які меў шчасце некалі нарадзіцца на нашай зямлі такой маленькай і такой неабдымнай абавязкова ёсць свой гожы ласкавы і шчымліва-непаўторны край які ў вялікім і шырокім паняцці Радзімы звычайна займае невялікае месца.

Варыянт 2

Заданне 1. Перакладзіце тэрміны і тэрміналагічныя словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Личная собственность, отрасль народного хозяйства, просроченная задолженность, хозяйственный расчёт, вспомогательный цех, снабжение.

Заданне 2. Пастаўце назоўнікі ў форме роднага і меснага склонаў.

Экспарт, вэксаль, крэдыт, талон, чэк, бухгалтар, праект, сабекошт, тарыф, акцыянер.

Заданне 3. Вызначце спосаб утварэння наступных слоў.

Беспрацоўны, банк-гарант, банкаўскі крэдыт, бязвыплатна, пераразмеркаванне.

Заданне 4. Вызначце тып сказа паводле структуры і расстаўце правільна знакі прыпынку.

Дабрыня асвятляе душу дабрыня гэта стрыжань спрадвечны на якім трымаецца чалавецтва і яна з’яднае людзей нягледзячы ні на што.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]