Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vuchebna-metadychny_dapamozhnik_FINAL.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
241.83 Кб
Скачать

Заданні

1. Вызначце, да якога тыпу паводле ўжывання адносіцца слова. Патлумачце выбар.

Філон, яршоўка, рубанак, зубрыць, хвост, галень, драч, маўчацьмеш, дамушнік, разварот, папса, бабашка, хаза, трыгубіца, ныга, хоцьму, дажджуха, краснюк, ундзіна, завязаць, замятуха.

2. Запішыце словы па-беларуску.

Модификация, брезент, микроэлементы, этиология, нуклеиновая кислота, озоновый слой, хлорофил, окисление, клеточное дыхание, авитаминоз, водоросли, абсорбация, почва, гетерогенная система, брожение, эмульгирование.

3. Прачытайце. Выпішыце са сказаў прафесіяналізмы і навуковыя тэрміны. Вызначце, да якой галіны навукі, тэхнікі, вытворчасці яны адносяцца.

1.Асноўныя і агульныя кампаненты клеткі – вонкавая мембрана, цытаплазма і ядро. Клетка можа жыць і мінімальна функцыянаваць толькі пры наяўнасці ўсіх гэтых кампанентаў, якія цесна ўзаемадзейнічаюць між сабою і з навакольным асяроддзем. 2. Сэрца ўяўляе сабой фіброзна-мускульны орган крывяноснай сістэмы, які качае кроў у аптэрыяльную сістэму і забяспечвае яе зварот па венах. 3. Вынікі доследу паказалі, што атамы радыю ў працэсе радыеактыўнага выпраменьвання распадаюцца, ператвараючыся ў атамы іншых элементаў, у прыватнасці ў атамы гелію. 4. Гармоны, як біялагічна актыўныя сігнальныя хімічныя рэчывы, аказваюць складанае і шматграннае ўздзеянне на арганізм у цэлым або на вызначаныя органы і тканкі-мішэні. 5. У сувязі з узрастаннем тэндэнцыі сінантрапізацыі флоры Беларусі пад уздзеяннем тэхнагеннага забруджвання неабходна клапаціцца пра захаванне натуральнай гетэрагеннасці фітацэнафонду. 6. Вірусы з'яўляюцца своесаблівымі паразітамі, яны не здольныя размнажацца па-за клеткай. 7. Гігіена вывучае ўплыў фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека, яго працаздольнасць і працягласць жыцця. Сёння ў гэтую навуку ўключана некалькі самастойных частак: гігіена ваенная, гігіена камунальная, гігіена харчавання, гігіена сацыяльная, гігіена працы і інш. 8. Кругаварот рэчываў у выглядзе біягеахімічных цыклаў з'яўляецца неабходнай умовай існавання біясферы. 9. Прамянёвае паражэнне ў залежнасці ад дозы можа прывесці да гібелі розных форм прамянёвай хваробы, астэніі, катаракты, зніжэння імунітэту, скарачэнне працягласці жыцця, узрастанне рызыкі з'яўлення анкалагічных захворванняў і генетычных пашкоджанняў. 10. Да найбольш небяспечных для прыродных экасістэм і чалавека адносяцца наступныя забруджвальныя рэчывы: радыенукліды, цяжкія металы, пестыцыды, аксіды вугляроду, азоту, дыяксід серы і інш.

2.3. Актыўная і пасіўная лекіка

Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную. Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай мове.Такіх слоў у беларускай мове большасць: бацька, сястра, чалавек, час, хлеб і інш. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Яны маюць адценне ўстарэласці або навізны. Звязана гэта з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва (валока, мануфактура, вакацыі, ланіты, біёніка, акрыл, аэраплан). Выдзяляюць наступныя віды пасіўнай лексікі:

  • гістарызмы – словы, што выйшлі з актыўнага ўжывання і сталі фактам «гісторыі»: фальварак, аброк, баярын;

  • архаізмы – словы, якія з’яўляюцца ўстарэлымі назвамі тых прадметаў і паняццяў, што існуюць у сучаснай рэчаіснасці, але абазначаюцца новымі словамі: аэраплан – самалёт, гута – шклозавод, раць – войска;

  • неалагізмы – гэта новыя словы ці новыя значэнні вядомых слоў, якія называюць новыя прадметы ці з’явы рэчаіснасці, што не страцілі адцення навізны: онлайн, смартфон, дрэскод, ф’юзар.