Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Vuchebna-metadychny_dapamozhnik_FINAL.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
241.83 Кб
Скачать

Заданні

1. Адзначце сказы з няправільным утварэннем ступеняў параўнання прыметнікаў. Адрэдагуйце сказы і запішыце іх.

1.Найстарэйшым запаведнікам Еўропы з’яўляеццца Белавежская пушча. 2. У 60-я гады ў Беларусі будаваліся самыя буйнейшыя прадпрыемствы. 3. Геолагі адкрылі Ў Беларусі багацейшыя залежы нафты. 4. На сярэдзіне ракі цячэнне больш хуткае. 5. Я шмат бачыў харошых мясцін, але прыгажэйшых за беларускія лясы не сустракаў. 6. Плённасць жыцця – найвышэйшае шчасце. 7. Асобіны аднаго віду сустракаюцца на тэрыторыях, дзе яны знаходзяць умовы, найбольш прыдатнейшыя для жыцця. 8. Сярод сучасных поглядаў на паходжанне жыцця найважнейшае месца займае біяхімічная канцэпцыя, якую прпанаваў у 1924 годзе А. І. Апарын. 9. Самыя найстаражытнейшыя людзі жылі «першабытнымі статкамі». 10. Самым лёгкаплаўкім металам з’яўляецца ртуць, тэмпература плаўлення якой складае – 39 ºС, а самым тугаплаўнейшым – вальфрам, ён плавіцца амаль пры 3400 ºС. 11. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС    з’яoляецца буйнейшай радыяцыйнай катастрофай. 12. Забеспячэнне харчовай бяспекі – адна з найбольш найважнейшых задач любой краіны.

2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Сталь прочнее стекла, гранит тверже стали, масло тяжелее воды, сестра старше брата, клюква крупнее брусники, озеро Нарочь больше и глубже Свитязи, летние дни длиннее зимних, железо легче золота, кирпич холоднее дерева, южные моря теплее северных, запах сирени сильнее запаха фиалки, свинец по сравнению с медью более плавкий металл.

3. Прачытайце верш, выпішыце прыметнікі, з якімі можна ўтварыць ступені параўнання. Растлумачце спосабы іх утварэння.

Будзь заўсёды, як Радзіма добры,

Будзь ласкавы, як яе трава,

Будзь высокі, без памкненняў дробных,

Як над полем неба сінява.

Просты будзь, як калыханка маці,

Дбайны будзь, як сейбіт і ратай,

Нават калі ўсё на свеце страціў –

Заклінаю: гэта не аддай!

В. Зуёнак

4. Прачытайце тэкст, вызначце асноўную думку. Знайдзіце прыметнікі, вызначце іх граматычныя катэгорыі і сінтаксічную функцыю.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у навакольнае асяроддзе быў выкінуты шэраг біягенна актыўных радыенуклідаў. Аказаліся забруджанымі вялікія масівы сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў. Частка тэрыторый з павышанай шчыльнасцю забруджвання ўжо выведзена з гаспадарчага карыстання, другая частка выкарыстоўваецца абмежавана. Вядома, што на такіх тэрыторыях жывёлы і расліны канцэнтруюць у сабе радыенукліды цэзію -134, цэзію-137, стронцыю-90 вышэй гранічна дапушчальных норм і робяцца непрыгоднымі як крыніцы харчавання для насельніцтва.

Цэзій – вельмі актыўны і рухомы элемент, ён не стварае нерастваральных у вадзе солей, а таму хутка пераходзіць у раствор. Стронцый стварае з воцатнай кіслатой гідравокіслы, якія не раствараюцца ў вадзе, а выпадаюць у асадак.

Тэхналогія выдзялення радыенуклідаў ажыццяўляецца найпрасцейшым прыёмам – перыядычнай заменай раствору на свежы, што спрыяе інтэксіфікацыі дыфузіі радыенуклідаў і прыводзіць да больш хуткага ачышчэння прадукту.

Прапанаваныя спосабы могуць быць выкарыстаны як для прамысловай перапрацоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў жывёльнага паходжання (вырабу кансерваў), так і ў любой асабістай падсобнай гаспадарцы (В. Іванчанка).