Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
306.69 Кб
Скачать

56)Сацыяльна-эканаміч. І паліт.Крызіс.”Палітыка перабудовы”.

Перабудова-курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця абвешчаны ў СССР у 1985 Гарбачовым. Неабходнасць перабудовы-1)наспяванне крызісных з’яў у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці, 2)перарастанне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання ў сродак,які запавольвае развіццё грамадства.3)неабходнасць абнаўлення сацыялістычнага ладу. Дэмакратычныя пераўтварэнні ў гады перабудовы: 1)важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства было прыняцце закона БССР “аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця БССР(люты 1988).Правядзенне свабодных і альтэрнатыўных выбараў народных дэпутатаў у вярхоўны і мясцовы саветы БССР у 1990г., 2)Увядзенне галоснасці ў СМІ.3)Узнікненне парламенскай апазіцыі сярод дэпутатаў вярхоўнага савета БССР,якая была прадстаўлена беларускім народным фронтам “адраджэнне”,які першапачаткова актыўна падтрымаў палітыку перабудовы.4)Узнікненне шматпартыйнасці.

57)Абвяшчэнне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.”Жнівеньскі путч”1991.Стварэнне СНД.У канцы 80-пач90 у гісторыі СССР назіраецца рух народаў за набыццё рэспублікамі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту.У сакавіку 1990 Вярхоўны Савет Літвы першым абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту.Аб сваім суверэнітэце абвясцілі Латвія і Эстонія. 27 ліпеня 1990- Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў БССР,паўната рэспубліканскіх дзяржаўных органаў,незалежнасць у міжнародных зносінах.Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці ў Беларусі саюзных законаў.Перад савецкім грамадствам узнікла пытанне аб існаванні СССР. У сакавіку 1991 адбыўся реферэндум па праблеме захавання СССР(удзельнічала 9 з 15 рэспублік) ¾ удзельнікаў выказаліся за захаванне СССР як сацыялістычнай федэрацыі.Працэс падрыхтоўкі новага саюзнага дагавора быў прыпынены жнівеньскім путчам 1991.Путч-дзяржаўны пераварот з удзелам невялікай групы загаворшчыкаў.Падчас адпачынку Прэзідэнта СССР Гарбачова ў Крыме група вышэйшых дзяржаўных асоб (Янаеў-віцэ-прэзідэнт СССР, Паўлаў-прэм’ер-міністр СССР, Кручкоў – старшыня КДБ СССР іінш.) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу,абвясцілі аб хваробе Гарбачова і пераходзе ўлады ў свае рукі.Партыйнае кіраўніцтва спрабавала з дапамогай войскаў,МУС, КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і аднавіць таталітарны рэжым. Пралік арганізатараў перавароту заключаўся ў недаацэнцы актыўнасці дэмакратычных сіл і рашучасці прэзідэнта РФ Ельцына, які абвінаваціў кіраўніцтва КПСС у спробе дзяржаўнага перавароту і забараніў яе дзейнасць на тэрыторыі прэзідэнта РФ.Путч праваліўся.

25 жніўня 1991-Вярхоўным Саветам БССР прынята пастанова аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 26 жніўня 1991-закон “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”.Усе прадпрыемствы, арганізацыі саюзнага падпарадкавання пераводзіліся ва ўласнасць БССР.19 верасня 1991- прыняты закон “Аб назве БССР”(“РБ”, скарочана “Беларусь”) і “Аб дзяржаўным сцягу РБ” (бел-чырвона-белы), “Аб дзяржаўным гербе РБ”(“Пагоня”).Старшыня вярхоўнага Савета-прафесар БДУ-Шушкевіч. 18 кастрычніка 1991- прыняты закон “Аб грамадзянстве РБ”. 8 снежня 1991 – у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі “Віскулі” кіраўнікі Беларусі (Шушкевіч),РФ (Ельцын), Украіны (Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні СНД.У ім адзначалася,што СССР спыніў сваё існаванне, 3 дзяржавы аб’ядналіся ў СНД і запрасілі ўступаць у СНД дзяржавы былога СССР.Да канца 1991 да СНД далучыліся Казахстан, Арменія, Малдова,Азербайджан. 10 снежня 1991- Вярхоўны Савет РБ ратыфікаваў Белавежскія пагадненні і адначасова прыняў пастанову аб дэнансацыі дагавора 1922. Новы статус беларускай дзяржавы патрабаваў афармлення заканадаўчага замацавання ў Канстытуцыі, падрыхтоўка якой была даручана Канстытуцыйнай камісіі.У Вярхоўным Савеце разгарэўся канфлікт па пытанні аб прэзідэнцтве паміж апазіцыяй, якую прадстаўлялі пераважна дэпутаты ад БНФ, і большасцю парламентарыяў,што падтрымлівалі прэм’ер міністра Кебіча.Апазіцыя імкнулася зменшыць значэнне пасады кіраўніка дзяржавы. На яе думку, палітычная традыцыя Беларусі патрабавала парламенцкага кіравання.Апазіцыя прапанавала, каб прэзідэнт абіраўся Вярхоўным саветам.Праўрадавая большасць імкнулася да рэдакцыі Канстытуцыі,дзе будучы прэзідэнт надзяляўся б правамі поўнага кантролю за выканаўчай уладай.Урад Кебіча (Старшыня Савета Міністраў) і дэпутацкія групы,якія яго падтрымалі, атрымалі перавагу ў палітычнай барацьбе. У студзені 1994-дэпутаты адклікалі Шушкевіча з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета,замест яго абраны генерал міліцыі Грыб,пад кіраўніцтвам якогда была завершана падрыхтоўка канстытуцыі. 15 сакавіка-Вярхоўны Савет РБ прыняў новую Канстытуцыю.Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная дзяржава, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]