
- •1) Гісторыя засялення тэр.Беларусі.Балты і славяне
- •3)Паходжанне беларусаў:асноўныя канцэпцыі.
- •7)Уніі вкл з Польшчай(кан.14-пач.15ст)
- •9)Грамадзянская вайна ў вкл у 30-ягг.15ст.Праўленне Казіміра4.
- •16)Унутрыпаліт.Крызіс вкл.Люблінская унія 1569.
- •24)Урадавая палітыка царызму у к.18ст.
- •56)Сацыяльна-эканаміч. І паліт.Крызіс.”Палітыка перабудовы”.
16)Унутрыпаліт.Крызіс вкл.Люблінская унія 1569.
Прычыны уніі з Польшчай:1)цяжкае знешнепаліт.стан.ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558-1583.2)імкненне шляхты ВКЛ да набыцця “шлях.вольнасцей”.3)жаданне польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады.4)пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход-на беларускія,украінскія,рускія землі. У 1569-Люблінскі сойм,працягв.6 месяцаў. Агульным для 2 дзяржаў: сойм,які збір.толькі на тэр.Польшчы; кіраўнік. Асобнымі былі:
1) Адміністрацыйны апарат (дзярж.пасады),
2) Заканадаўства (у ВКЛ- прадстаўлена Статутам 1588),
3) Суд (у ВКЛ з 1581-Галоўны трыбунал)
4) Войска (у ВКЛ паспалітае рушанне)
5) Тытул,
6) Пячатка с сімвалам дзяржавы(у ВКЛ-Пагоні,у Польшчы-Арла)
7) Мова справаводства (ВКЛ-старабел.,у Польшчы-лацінская)
Вынікі уніі:ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную РП. Люблінская унія садзейнічала паланізацыі(апалячванню бел.-літ. шляхты).
17)Казацка-сялянская вайна 1648-1651. Насіла характар антыфеадальнай барацьбы сялянства і гарадскіх нізоў пры падтрымцы казацкіх атрадаў-загонаў,дасланых на Беларусь з Украіны гетманам Б.Хмяльніцкім,і закончылася паражэннем паўстанцаў. Б.Хмяльніцкі імкнуўся да ствар.ўласнай дзяржавы і меў план уключэння ў яе склад беларускіх зямель Падняпроўя і Палесся. Бяднейшая частка сялянства і мяшчанства паказачваліся,г.зн. станавіліся ўдзельнікамі казацкіх атрадаў і змагаліся за вынішчэнне шляхты як галоўнага віноўніка іх няшчаднага прыгнёту.Гэты антышляхецкі рух меў антыпольскую накіраванасць у сувязі з паланізацыяй шляхты ВКЛ.Супраць казацка-сялянскіх атрадаў змагалася войска ВКЛ пад кіраўніцтвам гетмана Януша Радзівіла, якое ўключала ў сябе наёмнае і шляхецкае апалчэнне.Адным з буйнейшых змаганняў гэтай вайны стала бітва пад Лоевам у 1649, пасля паражэння ў якой казацка-сялянскіх атрадаў антыфеадальная барацьба пайшла на спад.Гэтая вайна,якая з’яўлялася часткай вызваленчай вайны на Украіне,стала пачаткам разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі.
18)Вайна Расіі з РП 1654-1667 была звязана з далучэннем да Расіі па ўмовах Перыяслаўскай рады(саюза паміж укр.гетманам Б.Хмяльн. і рускім царом Аляксеем Міхайлавічам,заключаным у 1654 у Перыяслаўлі) левабярэжнай Украіны,якая знаходзілася раней у складзе РП.Цар Аляксей Міх.вырашыў аказаць дапамогу Б.Хмяльн. ў барацьбе з Польшчай.Адначасова ставіліся задачы далучэння Беларусі да Расіі,атрымання выхаду да Балт.мора,абароны правасл. насельніцтва супраць акаталічвання і паланізацыі.У 1655 фактычна ўся тэр.Беларусі была занята царскімі войскамі.К 1661 войскам РП удалося адваяваць значныя тэрыторыі.Пад кантролем царскіх улад засталіся толькі Падзвінне і Падняпроўе.К гэтаму часу абодва бакі вычарпалі свае сілы.У 1667 быў заключаны Андрусаўскі мір.Па яго ўмовах захопленыя царскімі войскамі землі Падзвіння вярталіся ВКЛ а Смаленшчына засталася ў складзе Расіі.Украіна была падзелена па Дняпры.Яе правабярэжная частка засталася ў скл.РП,а левабярэжная частка разам з Кіевам адышла да Расіі.У выніку войн сяр.17ст., колькасць нас.Беларусі скарацілася напалову-да 1,4млн. Быў нанесены велізарны ўрон гаспадарцы.
20)Культура Бел.17-18ст.Асветніцтва.У 1697 дзяр.мовы ў РП – польская і лац.Белар.гаворкай карысталіся сяляне,гарадскія нізы, частка шляхты.У 2пал.18ст.-ідэі Асветніцтва.Грамадскі ідэал – разумны,адукаваны чалавек.Пад кір.франц.вучонага Ж.Жылібера пач.дзейнасць медыцынская акадэмія у Гародні,пры якой створаны аптэка,анатамічны музей,батан.сад,бібліятэка. Развіццё асветы і навукі.Школьная справа заставалася ў катал.касцёла і уніяцкай царквы,даступна пераважна шляхецкім дзецям.Выкладанне на лац. і польскай мовах.Прадмет навучання-“сем вольных мастацтваў”- граматыка,рыторыка,дыялектыка,арыфметыка,геаметрыя,астраномія, музыка.Цэнтр адукацыі-Віленская акадэмія(пач.дзейн.ў 1579).З 1781 акадэмія называецца “Галоўная школа ВКЛ”. Высокі ўзровень адукацыі забяспечв.езуіцкія калегіумы.У 1773 створ.Адукацыйная камісія.ВУЗы на тэр.РП-Кракаўскі і Віленскі універ.На Бел.у канцы 18ст.дзейніч.200 пачатковых школ.30%дзеці сялян.Замест лац.мовы ўводзілася польская. Падарожніцкая літ-ра: Заснаваў Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка.У 1601 у Прусіі выдадзены яго падарожны дзённік. Томаш Макоўскі-стварыў у пач.17ст.першую знакамітую карту ВКЛ. Мемуарная літ-ра Адам Нарушэвіч”Гісторыя польскага народа”. Публіцыстычная літ-ра прадмовы і пасляслоўі Ф.Скарыны, Афанасій Філіповіч”Дыяруш”, Мялецій Сматрыцкі“Трэнас”. Кнігадрукаванне У 1619 у Еўе-граматыка Мялеція Сматрыцкага. У 1631 у Куцейне Спірыдон Собаль надрук.“Буквар”.У 1776-першая газета на сучаснай Бел-“Газета Гродзенска”(на польскай мове). І.Капіевіч выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Надрукаваў “Граматыку лацінскую і рускую” і “Руковедение в граматыку во славянорускую”.Выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы,рыторыцы і інш.Стаў стваральнікаму Расіі новага грамадзянскага шрыфту.Выдаў першы ў Расіі каляндар,стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага неба. Працаваў перакладчыкам,выдаў першыя ў Расіі слоўнікі-“руска-лацінска-нямецкі”,”руска-лацінска-галандскі”.Навука. Казімір Семяновіч-кніга”Вялікае мастацтва артылерыі”,стварыў праект шматступеньчатай ракеты. Марцін Пачобут Адляніцкі - вучоны- прыродазнавец,вывучаў планету Меркурый,адкрыў невядомае сузор’е,вызначыў каардынаты шматлікіх нас.пунктаў на тэр.Бел. Сімяон Полацкі для 8-гадовага Пятра1 надрукаваў “Буквар языка славенска”.Вершаваны пераклад“Псалтырі рыфматворнай”.Па яго ініцыятыве створана Славяна-грэка-лацінская акадэмія.Стварыў рукапісны зборнік “Вертоград многоцветный”. Казімір Лышчынскі – трактат“Аб неіснаванні Бога”.Быў абезгалоўлены і спалены на кастры.Манументальнае дойлідства:палацава-замкавыя комплексы ў Смалянах,Геранёнах,Міры. Узор зах.-еўрап.рэнесансавай культуры-дварцовы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы.Палац атрымаў у пач.17ст. назву “маленькая Варшава”і нават“маленькі Парыж”.Замкі,як цэнтры абароны перабудоўваюцца у якасці рэзтдэнцый магнатаў: рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы,Сапегаў у Ружанах,Агінскіх у Слоніме, Тызенгаўзаў у Гародне і інш.У першай пал.17ст.новы замак і касцёльна-кляштарны комплекс у Гальшанах Гродзенскай вобласці.У 1616-першае пахаванне Божага цела ў Нясвіжы. Палацава-паркавая архітэктура.Была выкарыстана ідэя французскага асветніка Жан-Жака Русо аб кульце натуральнай прыроды.Тызенгаўз запрасіў у Гродна батаніка Жылібера,які стаў стваральнікам Каралеўскага батанічнага парка ў Гродне.З 16ст. стыль барока,якому прысутна манументальнасць.Па праекту Глаўбіца быў перабудаваны ў стылі “віленскага барока”уніяцкі“Саф.сабор”у Полацку.Прыгонны тэатр: Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку.Папулярны творы Францішкі Уршулі Радзівіл.Тэатр Міхаіла Казіміра Агінскага ў Слоніме празваны “сядзібай музаў”.Тэатр у Шклове графа Зорыча.Музыка:Міхаіл Клеафас Агінскі-паланэз”Развітанне з радзімай”.Князь Караль Станіслаў Радзівіл стаў ініцыятарам стварэння оперы“Агатка”. Працягваў дзейнічаць лялечны тэатр.Дырэктарам імператарскіх тэатраў стаў Восіп Казлоўскі,напісаў паланэз “Гром победы, раздавайся”,які шмат гадоў выкарыст.як расійскі гімн.Помнік муз.культуры-Полацкі сшытак,складзены з песняў і танцаў. Партрэтны жанр:сармацкі(рыцарскі)партрэт.Міхаіла Казіміра Агінскага,а нясвіжскім мастаком Гескім партрэт караля РП Станіслава Аўгуста Панятоўскага.Мемарыяльны партрэт жонак магната Януша Радзівіла Катажыны і Марыі,намаляваны Іаганам Шрэтэрам.Ікона Пятра Яўсеевіча “Нараджэнне маці Боскай”. Да Дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адносяцца вырабы мануфактур.Урэцкая шкляная мануф.-выпускала люстэркі,сталовы посуд з каляровага малочнага шкла і крышталю.Слуцкая мануфакт. шаўковых паясоў.Ткацкая мануфакт.Радзівілаў па вырабу палатна для абіўкі сцен,абрусаў,шпалераў у Карэлічах.
21)РП у 60-70 18ст.1 падзел.Прычына падзелу палітычны крызіс, бязладдзе.Такі стан-вынік злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі.На пасяджэннях сойма яшчэ з 2пал.16ст.дзейнічала права “ліберум вета”.У выніку за перыяд з 1652 па 1764 з 55соймаў 42 былі сарваны.Бязладдзю ў РП садзейнічала тое,што значная частка шляхты лічыла права “ліб.вета” сведчаннем сваёй шлях.вольнасці і выкарыстоўвала яго на практыцы для адхілення непажаданых пастаноў. РП ў 18ст.уяўляла сабой ужо не федэрацыю дзвюх дзяржаў, а канфедэрацыю асобных паветаў.Выратаваць РП ад распаду магла толькі поўная цэнтралізацыя.Аднак спробы абмежаваць уладу магнатаў прывялі да выбуху незадаволенасці з іх боку.Вынікам абсалютнай слабасці цэнтральнай улады і палітычнай анархіі стаў першы падзел РП паміж Рас.імперыяй,Прусіяй і Аўстрыяй у 1772, калі да Расіі адышла Усх.Беларусь.
22)Паліт.стан.РП у 70-90 18ст.Другі падзел РП. Спробай выратаваць дзяржаву ад распаду стала абвяшчэнне соймам 3мая 1791 Канстытуцыі РП,якая ліквідавала падзел РП на Польшчу і ВКЛ,абвяшчалася агульная дзяржава з адзіным урадам,агульным войскам і фінансамі.Было канчаткова адменена права “ліберум вета”.Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення РП з крызісу,аднак час на рэфармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны.У 1793 100-тысячнае войска,аказваючы дапамогу прадстаўнікам шляхецкага саслоўя-некатолікам,здзейсніла ўмяшанне ва ўнутраныя справы РП,што азначала яе 2падзел.Пад уладу рас.імператрыцы Кацярыны 2 адышла цэнтр.частка беларускіх зямель.
23)Паўстанне Т.Касцюшкі на Бел.3падзел РП. Спробай захаваць суверэннасць РП у межах 1772 стала паўстанне 1794 Тадэвуша Касцюшкі.У ім актыўны удзел узяла патрыятычная шляхта, мяшчанства,сялянства,святарства.Лозунг паўст:”Вольнасць, цэласць, незалежнасць”.Т.Касцюшка з’яўляецца нацыянальным героем ЗША і Польшчы,ганаровым грамадзянінам Францыі.Ён кіраваў паўстаннем на тэр.Польшчы.У ВКЛ на чале паўстання стаяў Якуб Ясінскі.Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем “Найвышэйшая літоўская рада”.У сваім дакуменце “Паланецкім універсале Т.Касцюшка абяцаў адмяніць асабістую залежнасць тых сялян, якія прынялі ўдзел у паўстанні.У атрады паўстанцаў пайшлі касінеры.Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі.У 1795 падпісана пагадненне аб 3 падзеле РП паміж Расіяй,Аўстрыяй, Прусіяй.Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі.Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад прастола.РП спыніла сваё дзяржаўнае існаванне.