Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
6-9.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
35.47 Кб
Скачать

стПрактычны модуль № 6.

Тэма: сінтаксічная стылістыка ііі. Практычная частка

Заданне 1. (Практыкаванне 70 з Практыкума М.Я. Цікоцкага, А.М. Цікоцкага)

Адзначце памылкі, звязаныя з парушэннем парадку слоў у сказе, выпраўце іх.

1) плакаты і флажкі ўпрыгожваюць сцены. 2) няўважлівыя адносіны адміністрацыі нараджаюць цякучасць кадраў. 3) Абмяркоўвалася пытанне аб падрыхтоўцы да выбараў Цэнтральнай выбарчай камісіі. 4) У раён прыехаў інструктар для падрыхтоўцы спецыялістаў па барацьбе з сельскагаспадарчымі шкоднікамі сярод мясцовых жыхароў. 5) У вершах з мэтаю ўзмацнення іх выразнасці і эмацыянальнасці ужываюцца звароты да неадушаўлёных прадметаў. 6) Шостую частку сваёй зарплаты у транспарце на праезд прыдзецца аддаць мінчанам. 7) некалькі сот чалавек абсугоўваюць сем платформ. 8) экраны з арміраванага шкла абрамляюць прасторныя лоджыі. 9) Дзіцячы кабінет “Вавёрачка” пасля капітальнага рамонту прымае дзяцей. 10) У вялікім выбары маецца біжутэрыя замежнай вытворчасці для жанчын. 11) У магазінах з’явіліся каляскі рознага колеру для дзяцей. 12) выступленне настаўніка узняла настрой навучэнцаў. 13) Як правіла, крысталы з іоннымі сувязямі пераважна, адрозніваюцца высокай тэмпературай плаўлення. 14) Зараз здаецца прадукцыя з першага прад’яўлення ад 80 да 95 працэнтаў. 15) Мінскаму аўтазаводу для камплектацыі машын прадпрыемствы краін СНД пастаўляюць вялікую колькасць найменняў дэталяў. 16) Жывёльны арганізм атрымлівае вітаміны разам з кормам са знешняга асяроддзя. 17) Адразу пасля вайны ўвесь наш народ даведаўся пра гераічную барацьбу маладой камсамольскай арганізацыі супраць захопнікаў. 18) Але ж многія гаспадаркі мараць яшчэ толькі аб стопудовых ураджаях. 19) У гэтай кнізе сабраны апавяданні Івана Навуменкі- пісьменніка для дзяцей. 20) Мой душэўны стан раніцай першага студзеня апісваць, думаю, не варта. 21) Назіранні над моваю маленькіх дзетак. 22) выступленні пасла ў краінах Азіі выклікалі асабліва гнеўныя пратэсты. 23) Ад’езд госця з В’етнама. 24) Яны паведамляюць аб атрыманні карэспандэнцыі з вялікім спазненнем. 25) Падобныя факты тлумачацца безадказнасцю начальніка грузавога ўпраўлення, яго некрытычнымі адносінамі да недахопаў. 26) На першы погляд усе гэтыя гісторыі з падарункамі настаўнікам могуць падацца прыватным выпадкам. 27) падобнага роду тэрмін адсутнічае ў старажытных дакументах. 28) На кожным з ста гектараў ён даў слова атрымаць па 45 цэнтнераў спелага зерня.

Заданне 2. (Практыкаванне 72 з Практыкума М.Я. Цікоцкага, А.М. Цікоцкага)

У наступных прыкладах адзначце тыповыя памылкі спалучэння аднародных членаў сказа. (Спалучэнне ў якасці аднародных членаў сказа рэчыўна неаднародных паняццяў, лексічна неспалучальных аднародных членаў сказа, спалучэнне ў якасці аднародных членаў відавых і родавых паняццяў, кіруемае слова аднесена ў розныя рады аднародных членаў і інш.)

1) У паляўнічых гаспадарках вядзецца падрыхтоўка паляўнічых для знішчэння ваўкоў і асоб, адказных за правядзенне гэтага мерапрыемства. 2) На полі працавалі пяць коней і дзесяць калгаснікаў. 3) У. В. Жырыноўскі: “Мая маці была руская, а бацька – юрыст”. 4) Міліцыяй былі затрыманы жанчыны і пяць асоб каўказскай нацыянальнасці. 5) Умовы крэдытавання і валютных аперацый асвятляюцца ў спецыяльных выпусках газеты, лекцыях і брашурах, дакладах і часопісах. 6) Неабходна не толькі звярнуць увагу на веды стажораў, але і іх практычныя навыкі. 7) Вялікае памяшканне цырка будзе ўніверсальным: у ім можна будзе праводзіць не толькі цыркавыя відовішчы, але арганізоўваць вялікія канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, сходы. 8) Нашы выпускнікі павінны быць прафесіяналамі высокага класу, ведаючымі не толькі сваю вузкую спецыяльнасць, але і валодаючымі добрымі ведамі вядучых галін навукі. 9) За кароткі тэрмін у горадзе пабудаваны не толькі новыя школа, бальніца, а таксама драматычны тэатр і бібліятэка. 10) Статыстычныя дадзеныя прыведзены ў шэрагу газетных публікацый: артыкул, карэспандэнцыя, нарыс, заметка. 11) Была створана камісія, якой было даручана каардынаваць і кіраваць усімі работамі. 12) У нарадзе прынялі ўдзел рэдактары вядучых газет і жанчыны, а таксама студэнты і маладыя мінчане. 13) Добрае ўражанне пакідае другое апавяданне пісьменніка, больш цікавае па зместу і якое несумненна прынясе карысць чытачу. 14) Удзельнікі сходу прынялі наступныя абавязацельствы: 1) зніжэнне сабекошту прадукцыі, 2) павысіць прадукцыйнасць працы, 3) палепшыць якасць прадукцыі. 15) Вучоба паляводаў, замацаванне ўчасткаў, падбор папярэднікаў – усё гэта неабходна правесці да пачатку веснавой сяўбы. 16) У якасці матэрыяла для рамана пісьменнік выкарыстаў сямейныя архівы, мемуары, літаратурныя крыніцы і розныя іншыя афіцыйныя дакументы. 17) Шмат крытычных заўваг і каштоўных прапаноў было ўнесена ў ходзе абмеркавання пытання. 18) Гэта пытанне асвятляецца ў кнігах і лекцыях, газетах і брашурах, дакладах і часопісах.

Заданне 3. (Практыкаванне 80 з Практыкума М.Я. Цікоцкага, А.М. Цікоцкага)

Са слоў у дужках выберыце патрэбныя. Калі магчымы паралельныя варыянты, то ўкажыце адценні іх значэння.

1) Санітарка збегала за сястрой. 2) Дзяўчына пайшла па ягады. 3) на днях адбылася канферэнцыя вучоных-лінгвістаў. 4) Ён чакаў трамвая доўга. 5) Выкладчык патрабаваў поўнага адказу. 6) Наша газета карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў. 7) На прадпрыемствах і ва ўстановах горада праводзяцца гутаркі аб выніках чарговай сесіі Вярхоўнага Савета.

Заданне 4. (Практыкаванне 86 з Практыкума М.Я. Цікоцкага, А.М. Цікоцкага)

Параўнайце настуныя паралельныя сінтаксічныя канструкцыі і дайце іх семантыка-стылістычную ацэнку.

1) Пісьменнік прачытаў рукапіс і напісаў рабочую рэцэнзію.(паслядоўнасць) 2) Пісьменнік, прачытаўшы рукапіс, напісаў рабочую рэцэнзію.(неадарванасць дзеянняў) 3) Прачытаўшы рукапіс, пісьменнік напісаў рабочую рэцэнзію. (як толькі – так адразу)4) Пісьменнік закончыў чытанне рукапісу і прыступіў да напісання рабочай рэцэнзіі.(марудныя дзеянні) 5) Калі пісьменнік прачытаў рукапіс, ён змог напісаць рабочую рэцэнзію. 6) Пасля прачытання рукапісу пісьменнік напісаў рабочую рэцэнзію. (хуткае)7) Напісанне рабочай рэцэнзіі пісьменнікам стала магчымым пасля прачытання рукапісу.(